Skip to main content

Генадзь Лебедзеў. Зачараваны даўніной

Page 1

Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна Віцебскі абласны краязнаўчы музей

Беларускі саюз мастакоў Цэнтр сучаснага мастацтва

Генадзь Лебедзеў “Зачараваны даўніной”


Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна Віцебскі абласны краязнаўчы музей Беларускі саюз мастакоў Цэнтр сучаснага мастацтва

Генадзь Лебедзеў Зачараваны даўніной Каталог выставы

Віцебск, 2012


УДК 011/016:75 ББК 91.9: 85.143 (4Беи-4Вит)6-8 Л 33 Складальнікі: А. С. Крывенькая, М. Л. Цыбульскі, В. А. Дарафеева Дызайн і камп’ютарная вёрстка У. М. Цыбульскі Вокладка У. М. Цыбульскі Рэдкал.: Т. М. Адамян, В. М. Аўсяннікава, Н. А. Пугачова Адказны за выпуск А. І. Сёмкін Генадзь Лебедзеў. Зачараваны даўніной : каталог выставы / склад. А. С. Крывенькая, М. Л. Цыбульскі, В. А. Дарафеева. – Віцебск, 2012. – 51 с.

Выданне ўключае каталог выставы Генадзя Лебедзева, якая была экспанавана ў Віцебскім мастацкім музеі ў кастрычніку 2011 года, і бібліяграфічны спіс выданняў і публікацый мастака, а таксама матэрыялы аб яго жыццёвай і творчай дзейнасці. Разлічана на мастацтвазнаўцаў, культуролагаў і ўсіх, хто цікавіцца беларускім выяўленчым мастацтвам.

© Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна


Лебедзеў Генадзь Пятровіч (29.12.1938 – 14.11.1999,) – беларускі м а с т а цт в а з н а ў ц а , к р а я з н а ў ц а , г і с то р ы к м а с т а цт в а , м а с т а к . Скончыў Віцебскае мастацкаграфічнае педвучылішча (І959), ф а к ул ьт э т т э о р ы і і г і с т о р ы і мастацтваў Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (1980). Даследаваў творчасць Ф. С к а р ы н ы , с т а р а ж ы т н а беларускае мастацтва, аўтар артыкулаў у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (выд. І970-х), «Зборы помнікаў гісторыі і культуры. В і це б с ка я в о бл а с ц ь » ( І 9 8 5 ) , у зборніку «Беларусіка» (кн. І), у часопісах «Весці АН РБ», «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі», «Мастацтва», « Н ё м а н » , « П ол ы м я » . Аў т а р ш э р а г у а р т ы к ул а ў у п е р ы я д ы ч н ы м д р у к у п р а б е л а р у с к а е мастацтва другой паловы XX стагод дзя і творчасць мастакоў Віцебшчыны. П р а ц а в а ў у г р а ф і ц ы і ж ы в а п і с е . С я р од т в о р а ў а к в а р эл і – “Пецярбургскі краявід”, “Нечаканы дождж”, “Вёсачка”; малюнкі – “Царква Спаса на крыві”, “Царква ў Лужасна”, “Дрэвы” і інш. Цэлую серыю графічных твораў складаюць гістарычныя краявіды Віцебска. У 1990-я гады стварыў жывапісныя кампазіцыі: “Руіны царквы. Ула”(1996), “Драўляная царква ў весцы Ніўнікі Міёрскага раёна”(1992), “Свята-Мікалаеўская Царква ў вёсцы Іказнь”, “Кветкі па-ранейшаму квітнеюць на кволай бацькаўшчыне мастака”(1990-я), “Дача І. Рэпіна ў Здраўнёве”(1994), “Цішыня над азёрнымі затонамі” (1996), “Віцебскі форум” (1997), серыю “Гісторыя Віцебска” (“Ад старажытных замкаў”, “Пачатак XX ст.”, “Віцебскі дворык”) і інш.


С. Малчанаў. Партрэт Генадзя Лебедзева Папера, аловак. 41х28,8 см

4


Зачараваны даўніной У складаным і не занадта працяглым жыцці Генадзя Лебедзева магутнымі і вызначальнымі, па вялікім рахунку, былі дзве моцныя жарсці – да гісторыі і да мастацтва. Менавіта яны акрэслілі яго светапогляд, кола прафесійных інтарэсаў і творчых захапленняў. Генадзь Лебедзеў быў зачараваны культурай і мастацтвам свайго народа, з’яўляўся іх апантаным даследчыкам, глыбокім адказным гісторыкам даўніны, сур’ёзным мастацтвазнаўцам і цікавым мастаком. Яго захаплялі ідэі пазнання і вяртання сапраўднай гісторыі сваёй краіны, надання вялікай гістарычнай спадчыне беларусаў шырокай вядомасці, аднаўлення разбураных помнікаў і стварэння якаснага сучаснага мастацтва, вартага папярэднікаў. Будучы карэнным віцяблянінам, Г. Лебедзеў апантана браўся за краязнаўчыя пошукі, у архівах і літаратурных крыніцах “раскопваў” малавядомыя гістарычныя факты, ці не нанава “адкрываў” для мясцовых жыхароў архітэктурныя помнікі Віцебска. Адукацыя, атрыманая ў Віцебскім мастацка-графічным педвучылішчы, якое Генадзь Лебедзеў скончыў у І959 годзе, паклала пачатак яго прафесійнай дзейнасці. Яшчэ ў час вучобы яму пашанцавала разам з іншымі студэнтамі наведаць Маскву і Ленінград, пазнаёміцца са славутымі музеямі, архітэктурнымі і гістарычнымі помнікамі. Усяго праз год пасля заканчэння вучылішча, папрацаваўшы настаўнікам Лужскай сярэдняй школы Пліскага раёна Віцебскай вобласці, ён паступае на факультэт тэорыі і гісторыі мастацтваў Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР і ад'язджае ў Ленінград. Але з-за хваробы на чацвёртым курсе ён быў вымушаны пакінуць Інстытут, а завяршыць навучанне змог толькі ў 1980 годзе. Адсутнасць дыплома на працягу шэрагу гадоў давала пра сябе знаць, але не моцна перашкодзіла яму глыбока і прафесійна даследаваць гісторыю архітэктуры і мастацтва роднай яму Беларусі. З 1966 года Г. Лебедзеў пачынае актыўна займацца даследчай працай, вывучае і прапагандуе творчасць віцебскіх мастакоў, друкуе артыкулы, агляды, рэцэнзіі ў рэспубліканскім і абласным перыядычным друку. А таксама працуе над складаннем каталогаў выстаў, арганізацыяй перадач на абласным радыё і тэлебачанні. З 1973 года публікуе артыкулы ў рэспубліканскіх часопісах і штоквартальніках, супрацоўнічае з выдавецтвам “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя”. 5


Генадзь Лебедзеў быў даволі эрудзіраваным чалавекам, свабодна чытаў навуковую, гістарычную літаратуру на польскай, чэшскай, балгарскай, сербскай мовах, цудоўна пісаў і размаўляў па-беларуску. Калі ў 1970-я гады ён далучыўся да выдання «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» з ім нярэдка раіліся, ці звярталіся за кансультацыяй вядомыя гісторыкі і мастацтвазнаўцы краіны Г. Штыхаў, А. Мальдзіс, В. Шматаў, з якімі ў гэты час ён падтрымліваў даволі цёплыя сяброўскія стасункі. Адметным накірункам у даследаваннях Генадзя Лебедзева стала Скарыніяна. Нягледзячы на тое, што кніга Г. Лебедзева, прысвечаная Фрацыску Скарыне, так і не была апублікавана, яе аўтар змог у асобных артыкулах, надрукаваных у розных выданнях, паставіць перад даследчыкамі шэраг значных пытанняў, якія датычыліся як непасрэдна асобы Ф. Скарыны, так і яго выдавецкай дзейнасці. Не менш плённай была для Г. Лебедзева і праца па напісанні кнігі, прысвечанай Віцебску, яго слаўнай гісторыі і архітэктурнай спадчыне. На жаль, гэтую кнігу напаткаў той жа лёс – яна была своечасова падрыхтавана аўтарам да юбілею горада, прагледжана і ўхвалена многімі навукоўцамі, але ў план выданняў так і не трапіла. Нягледзячы на асаблівую, амаль фанатычную захопленасць гісторыяй у жыцці Генадзя Лебедзева значнае месца належыла творчасці – графіцы і жывапісу. Аднак уменне маляваць і пісаць для таленавітага даследчыка зусім не былі толькі дадатковымі сродкамі, якія дапамагалі яму рабіць замалёўкі вядомых архітэктурных помнікаў, старажытнага жывапісу, арнаментыкі, ці выконваць копіі з захаваўшыхся твораў мастацтва і іх фрагментаў. Генадзь Лебедзеў бачыў у занятках графікай і жывапісам самастойны сэнс. Яскрава пра гэта ўжо сведчаць творы графікі, якія захаваліся з сярэдзіны 1960-1970-х гадоў. Тым не менш, найбольш актыўна займацца жывапісам і ўдзельнічаць у выставах Генадзь Лебедзеў пачаў, хутчэй за ўсё, у 1990-я гады. Сказаць дакладна аб гэтым практычна немагчыма: вялікая частка напісаных мастаком эцюдаў, на жаль, не датавана і не мае аўтарскіх назваў. Сярод трох дзясяткаў жывапісных твораў, якія дайшлі да нас, асноўную частку, прадстаўленую на выставе, складаюць у большасці пейзажы. У першую чаргу гэта кампазіцыі з выявамі помнікаў беларускай, рускай старажытнай архітэктуры і проста гістарычныя ландшафты. У гэтых творах, часцей за ўсё напісаных з натуры, Г. Лебедзеў імкнецца захаваць дакументальнасць, уважліва ўглядаецца у архітэктоніку 6


сабораў, цэркваў, касцёлаў, стылістычныя асаблівасці іх асобных элементаў. І разам з тым, стварае даволі эмацыянальную жывапісную прастору, напаўняючы архітэктурнае і прыроднае асяроддзе прыкметамі рэальнага часу. Сярод падобных твораў “Закансерваваныя руіны старажытнай царквы Дабравесця Прасвятой Багародзіцы ў Віцебску”, “Царква на ўскраіне вёскі Дрысвяты Браслаўскага раёна”, “Драўляная царква ў весцы Ніўнікі Міёрскага раёна”(1992), “Свята-Мікалаеўская Царква ў вёсцы Іказнь” і многія іншыя. Ёсць у Г. Лебедзева жывапісныя кампазіцыі, у якіх мастак нібыта імкнецца рэканструяваць гістарычныя падзеі, перадаць іх праз нейкія сюжэтныя сцэны на фоне гістарычнага ландшафту. Гэта, напрыклад, падзеі сівой даўніны (“Бог даў вясну – час у Царград”), ці агульнавядомыя мастацкія падзеі ў Віцебску на пачатку ХХ стагоддзя (“Пачатак XX ст”). Дарэчы, віцебскаму авангарду прысвечаны дзве фармальныя кампазіцыі, якія выкананы на палатне і зусім не характэрныя для рэалістычнага па сваёй накіраванасці мастака. А таксама нацюрморт “Бэз. У гонар вялікіх традыцый”, дзе ў фоне мастак злева падае фрагмент іконы, а справа – супрэматычную кампазіцыю, тым самым, нібыта, злучаючы мастацкія і гістарычныя эпохі, нагадваючы пра іх глыбінныя сувязі. Генадзь Лебедзеў пісаў таксама сучасны яму Віцебск (“Від з Замкавай гары. Віцебск”, “Від з вакна”, “Віцебскі форум” (1997), “Не парадны Віцебск” (1998), “Бераг Віцьбы ў контражуры”(1991) і з в ы ч а й н ы я л і р ы ч н ы я в я с к о в ы я п е й з а ж ы ( “ С а ж а л к а ”, “Ля вёскі”, “Старая сажалка”, “Азёрны бераг у маі” “Дачныя домікі. Уланавічы”, “Цішыня над азёрнымі затокамі” (1996) і інш.). Асаблівую каштоўнасць уяўляе графічная спадчына мастака. Генадзь Лебедзеў пакінуў у сваім архіве шмат замалёвак архітэктуры, яе фрагментаў, арнаментаў. Сярод іх вылучаюцца краявіды Віцебска гістарычнага і Віцебска 1970-х гадоў: віды цэнтральных вуліц горада, адміністратыўных будынкаў і прамысловых аб’ектаў. Частка графічных твораў мастака была выдадзена ў наборы паштовак (1996), але большасць засталася неапублікаванай. Меркавалася, што гэтыя малюнкі стануць ілюстратыўным матэрыялам да падрыхтаванай Г. Лебедзевым кнігі “Тысячагадовы Віцебск”. Вялікую групу твораў графікі складаюць акварэлі, замалёўкі і накіды. Генадзь Лебедзеў працаваў з невялікімі фарматамі, але заўжды асабліва 7


ўважліва адносіўся да дэталяў і агульнага кампазіцыйнага рашэння аркуша. “Каляровыя дахі горада”, “Лодкі”, “Пецярбургскія краявіды” – творы, верагодна, той пары, калі мастак вучыўся ў Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе (1970-я гады). Акварэль “Вёсачка” – пленэрная работа, якая выканана па вільготнай паперы ў тэхніцы аля-прыма, без дапрацоўкі дэталяў. Яе вылучае стрыманы каларыт і статычная кампазіцыя. Адчуваннем вільготнага паветра прасякнуты аварэлі “Непагадзь”, “Восеньскі настрой. Халадае”, “Пахмурны краявід”. Нізкая лінія гарызонту, статычная незамкненая кампазіцыя і прыглушаныя колеры перадаюць звычайны для Беларусі стан надвор’я. Манументальная па вобразнасці, вытанчаная па колеры, з багатымі тонавымі пераходамі, акварэль “Вёсачка на востраве” нібыта насычана паветрам. Больш камерным і, разам з тым, каларыстычна больш распрацаваным глядзіцца акварэльны эцюд “Захад сонца ў полі”. Ёсць у творчасці Г. Лебедзева і вельмі лірычныя творы. Сярод іх акварэль “Нечаканы дождж”. Выразна паказаны бляск вады на паверхні лаўкі, пад якой схаваліся курачкі. Здаецца, мастак з асаблівым замілаваннем працаваў над ракурсамі, засцігнутых непагаддзю жывых істот. У графічнай спадчыне Г. Лебедзева захаваліся малюнкі каляровымі алоўкамі, каляровымі ручкамі, пяром і тушшу. Малюнак царквы Спасана-Крыві ў Санкт-Пецярбургу вылучаецца вялікай увагай мастака да перадачы складанага архітэктурнага дэкору храма. Цікавасць да рэшткаў мінуўшчыны бачна і ў малюнках культавых будынкаў (“Выпрабаванне лёсу. Пакінуты храм”, “Зруйнаваная царква” і інш.). Адносіны людзей да храмаў, гісторыя хрысціянства на Беларусі цікавілі Генадзя Лебедзева вельмі моцна. На рэтраспектыўнай выставе прадстаўлены малюнак алоўкам “Святыні старажытнага Полацка”, акварэльны “Эскіз да гістарычнай карціны” (з дзвюх частак), эскіз вокладкі да “Віцебскіх епархіяльных ведамасцяў”. Цэлую серыю складаюць малюнкі пяром і тушшу, якія Генадзь Лебедзеў рабіў для кнігі “На валатоўках у Заручаў’і. Свята-Духаў жаночы манастыр” (Віцебск,1998). Асноўныя сродкі выразнасці ў графіцы Г. Лебедзева – лінія і штрых. Гэта асабліва бачна па захаваўшыхся партрэтных выявах (партрэты Ф. Гумена, паэта Іванова) і анімалістычных замалёўках. Архітэктурныя накіды цэркваў пяром і тушшу, напрыклад, “Царква ў Лужасна”, больш 8


пластычныя за фігуратыўныя малюнкі, і гэта не дзіўна, бо менавіта яны былі асабліва шануемай вобразна-пластычнай тэмай для мастака. Асобнае месца ў творчасці Генадзя Лебедзева займае асоба Францыска Скарыны. На выставе пра гэта нагадваюць некалькі прадметаў: малюнак з выявай першадрукара, друкарская форма “Скарыніяна. Кнігазбор Г. Лебедзева” і адбітак з яе, а таксама рэпрадукцыя гэтага эстампа ў каталогу “Абласная выстаўка экслібріса 2” (1990 ?), удзельнікам якой быў мастак. Безумоўна, рукапісная, графічная і жывапісная спадчына Генадзя Лебедзева вартая ўвагі даследчыкаў ў розных галінах: архівістаў, гісторыкаў, мастацтвазнаўцаў. А тое, што прадстаўлена на рэтраспектыўнай выставе ў Віцебскім мастацкім музеі і адлюстравана ў дадзеным каталогу – першая спроба дакрануцца да святла, якое застаецца, калі асоба творцы пачынае сваё жыццё ў нашай памяці. Алена Крывенькая, магістр мастацтвазнаўства Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства

9


Каталог выставы


Від з Замкавай гары. Віцебск.ДВП, алей. 66,5х42 см


Бог даў вясну – час у Царград. ДВП, алей. 35х49,5 см

Закансерваваныя руіны старажытнай царквы Дабравесця Прасвятой Багародзіцы ў Віцебску. Кардон, алей. 34,5 х50,5 см

12


Непарадны Віцебск. 1998. Палатно, алей. 45х60 см

Будынак адзінаверскай царквы Успення Прасвятой Багародзіцы ў Віцебскім батанічным садзе. Кардон, алей. 36,5х49,5 см

13


Ад старажытных замкаў з серыі “Гісторыя Віцебска”. ДВП, аўтарская тэхніка. 23х31 см

Пачатак XX ст. з серыі “Гісторыя Віцебска”. ДВП, аўтарская тэхніка. 21х29 см

Віцебскі дворык з серыі “Гісторыя Віцебска”. ДВП, аўтарская тэхніка. 20х30 см

14


Дача І. Рэпіна ў Здраўнёве. 1994. Палатно, алей.

Бераг Віцьбы ў контражуры. 1991. ДВП, алей. 39х49,5 см

15


Цэрквы-блізняты Нараджэння і Пакрава Багародзіцы (ад пралома). XVI ст. г. Пскоў. Кардон, алей. 32,5х49,5 см

Азёрны бераг у маі. Кардон, алей. 36,5х49,5 см

16


Цішыня над азёрнымі затокамі. 1996. Палатно, алей. 35х55 см

Свята-Георгіеўскі (Юр’еўскі) манастыр у полі пад Полацкам XII–XVI ст. Кардон, алей. 49,5х68 см

17


Кветкі па-ранейшаму квітнеюць на кволай бацькаўшчыне мастака (вёска Суша, дзе быў ахрышчаны І. Хруцкі). 1990-я. Палатно, алей.

Руіны царквы. Ула.1996. ДВП, алей. 37х56 см

18


Драўляная царква ў вёсцы Ніўнікі Міёрскага раёна. 1992. ДВП, алей. 40х48 см

Свята-Мікалаеўская царква ў вёсцы Іказнь. ДВП, алей. 50х69,5 см

19


Храм полацкіх купцоў на наўгароцкім торзе. ДВП, алей 49,5х79 см

Царква (на Горцы) Святога Базыля Вялікага ў Пскове. Кардон, алей. 36,5х49,5 см

20


Царква на ўскраіне вёскі Дрысвяты Браслаўскага раёна. ДВП, алей. 44х41 см

21


Эскіз да гістарычнай карціны (аб’яднаныя часткі І і ІІ). Папера, акварэль. 27х 53,7 см

22


23


Пецярбургскі краявід (від на Адміралцейства). Папера, акварэль. 11,5х15,5 см

Пецярбургскі краявід. Папера, акварэль. 14,3х18,5 см

24


Акварэль. Вёска на востраве. Папера, акварэль. 21,4х30,8 см

Восеньскі настрой. Халадае. Папера, акварэль. 21,8х31,4 см

25


З чарцяжа старажытнага Віцебска (1664 ? ). Папера, туш, пяро. 30,3х21,4 / 10,3х11,8 см

Свята-Духава царква на тэрыторыі Ніжняга Замка. Папера, туш, пяро. 21,5х30,4 / 14,8х17,4 см

26


Мужчынскі БарысаГлебскі манастыр над ручаём сутокі. (?). Папера, туш, пяро. 20х30 см

27


Царква ў стылі барока. Папера, туш, пяро. 30,3х21,5 / 12х12 см

Драўляная пяціглавая царква. Папера, туш, пяро. 30,5х21,5 / 14,5х11,7 см

28


Зруйнаваная царква. Папера, чорная ручка. 21х15,3 см

29


Выпрабаванне лёсу. Пакінуты храм. Папера, чорная ручка. 17,8х25,8 / 9х11,8 см

Царква ў Лужасна. Папера, туш, пяро. 16,8х25,8 / 8,2х11,8 см

30


Цэнтр Віцебска ў канцы ХІХ ст. Панарама Рынкавай Плошчы з Ратушай, касцёлам Св. Антонія і Васкрасенскай царквой. Папера, туш, пяро.

Умацаванае паселішча крывічоў на Лысай гары на сутоку Віцьбы і Заходняй Дзвіны. Папера, туш, пяро.

31


Былы асабняк пачатку ХХ стагоддзя. Папера, туш, пяро.

Панарама гістарычнай часткі Віцебска на пачатку 1970-х гадоў ХХ ст. Папера, туш, пяро.

32


Домік М. Шагала. Папера, туш, пяро.

Будынак былых Першага віцебскага Вышэйшага Народнага мастацкага вучылішча, затым – Мастацка-практычнага інстытута (1918-1923 гг.) Папера, туш, пяро.

33


Кафедральны Мікалаеўскі сабор, змураваны у 1616–1631 гг. як і езуіцкі кафедральны касцёл. Папера, туш, пяро.

34


Свята-Троіцкая царква Маркава манастыра. Папера, туш, пяро.

Свята-Троіцкая (“Чорная”) царква на Пескаваціку. Папера, туш, пяро.

35


Уваскрасенская (Рынкавая) царква на вуліцы Паддзвінскай. Папера, туш, пяро.

36


Краявід з саборам. Папера, каляровыя ручкі. 22х31,6 см

Рэшткі мінулага. Папера, акварэль. 20,3х28,7 см

Царква Спаса-наКрыві. (СПб.). Папера, туш, каляровыя алоўкі. 28,4х20,3 см

37


Вясковы краявід. ДВП, алей. 36,5х40 см

Ульшчына – малая радзіма І. Хруцкага. 1996. Палатно, алей. 46х63 см

38


Пахмурны краявід. Папера, акварэль. 22х22,3 см

Дачы. ДВП, алей 41х53 см

39


Від з вакна. ДВП, алей. 58,5 х35 см

40


Бэз. У гонар вялікіх традыцый. Кардон, алей.

Віцебскі форум. 1997. ДВП, алей. 45х60 см

41


Нечаканы дождж. Папера, акварэль. 15,5х26,4 см

Цішыня. Папера, акварэль. 21,4х30,7 см

42


Захад сонца ў полі. Папера, акварэль. 16,5х19 см

Восеньскі настрой. Халадае. Папера, акварэль. 21,8х31,4 см

43


Асноўныя этапы жыцця і творчасці


29.12.1938

Генадзь Лебедзеў нарадзіўся ў Віцебску ў сям'і рабочых.

1941

Бацька Г. Лебедзева сыйшоў на фронт і хутка загінуў . Генадзь са сваёй маці выязджае з Віцебска ў вёску Лелюкі Бешанковіцкага раёна.

1945

Вяртанне ў Віцебск.

1946–1956

Навучанне ў СШ №18 г. Віцебска.

1956

Прыняты на другі курс мастацка-графічнага педагагічнага вучылішча, якое скончыў у 1959 г.

1959–1960

Настаўнік малявання, чарчэння і фізічнай культуры Лужскай СШ Пліскага раёна Маладзечанскай вобласці.

1960–1961

Лабарант кафедры марксізму-ленінізму Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

1961

Паступае на факультэт тэорыі і гісторыі мастацтваў Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна Акадэміі мастацтваў СССР (Ленінград). Завяршае навучанне ў 1980 г.

1966–1968

Выкладчык малюнка ў Віцебскім політэхнікуме.

1968–1974

Мастак Віцебскіх мастацкіх майстэрняў Мастацкага фонду БССР. Старшыня секцыі абласнога Таварыства “Веды”.

1974–1975

Працуе ў якасці мастака-афарміцеля па працоўных пагадненнях на прадпрыемствах і ў калгасах вобласці.

1975–1976

Лабарант міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната Віцебскага раёна.

1978

Лабарант Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці.

1979

Мастак Віцебскіх мастацка-вытворчых майстэрняў.

1981–1982

Мастак-афарміцель Віцебскага Дома афіцэраў.

1983–1984

Інжынер-канструктар вытворчага аб'яднання «Даламіт».

1984–1987

Мастак-афарміцель віцебскага раённага вузла сувязі.

1988–1998

Мастак віцебскага абласнога камбіната «Мастацва».

14.11.1999

Памёр у Віцебску. 45


Бібліяграфія


Спіс асноўных работ Г. П. Лебедзева 1. Лебедзеў, Г. П. Дары таленту / Г. П. Лебедзеў // Віцебскі рабочы. – 1967. – 26 лістап. – С. 2. Мастакі Віцебшчыны на рэспубліканскай юбілейнай выстаўцы, прысвечанай 50-годдзю БССР і КПБ у Мінску. 2. Юбілейная абласная мастацкая выстаўка : [50 год БССР і КПБ] : [каталог] / уступ. арт. Г. П. Лебедзева. – Віцебск : Друк. імя Камінтэрна, 1968. – 14 с. 3. Лебедев, Г. П. Чудотворцы Мосарского костела / Г. П. Лебедев // Знамя юности. – 1969. – 10 янв. – С. 3. 4. Лебедзеў, Г. П. Камертон творчасці / Г. П. Лебедзеў // Літаратура і мастацтва. – 1969. – 22 ліп. – С. 2. Пра мастака Я. Ясвіна. 5. Областная художественная выставка, посвященная XXIV съезду КПСС и XXVII съезду КПБ, 17 февраля – 31 марта 1971 года : каталог / сост. Г. П. Лебедев. – Витебск : Упр. культуры Витеб. обл. : Витеб. обл. организация Союза художников БССР, 1971. – 12, [2] с. 6. Лебедев, Г. П. Недостатки одного исследования / Г. П. Лебедев, В. Пуцко, Г. Штыхов // Нёман. – 1973. – № 11. – С. 178–182. – Рец. на кн.: Кацер, М. С. Народно-прикладное искусство Белоруссии (от первобытного общества до 1917 года). – Мн. : Выш. шк., 1972. – 176 с. 7. Лебедев, Г. П. Фрески раскрывают загадку / Г. П. Лебедев // Сельская газета. – 1973. – 23 дек. – С. 4. О полоцких фресках. 8. Лебедзеў, Г. П. Адзенне ў 16 стагоддзі / Г. П. Лебедзеў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. – 1973. – № 4. – С. 26–30. Прыклады з выданняў Ф. Скарыны. 9. Лебедзеў, Г. П. Сталасць таленту / Г. П. Лебедзеў // Віцебскі рабочы. – 1973. – 7 крас. – С. 4. Аб выставе новых твораў віцебскіх акварэлістаў. 10. Штыхаў, Г. В. Старажытны горад на Віцьбе / Г. В. Штыхаў, Г. П. Лебедзеў // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. – 1974. – № 4. – С. 42-48. 11. Лебедзеў, Г. П. Выяўленчае мастацтва 9–17 стагоддзяў / Г. П. Лебедзеў // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя : [у 12 т.] / рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 1975. – Т. 12. – С. 602–603. 47


12. Лебедзеў, Г. П. Прыгажосць празрыстых фарбаў / Г. П. Лебедзеў // Віцебскі рабочы. – 1977. – 10 жн. – С. 4. Пра выстаўку мастака А. І. Міхайлава. 13. Лебедев, Г. П. Изобразительное искусство 9–13 веков / Г. П. Лебедев // Белорусская Советская Социалистическая Республика : энциклопед. справ. / редкол.: П. У. Бровка (гл. ред.) [и др.]. – Мн., 1978. – С. 520. 14. Лебедзеў, Г. П. Пясняр роднага краю / Г. П. Лебедзеў // Магілёўская праўда. – 1979. – 18 жн. Пра выстаўку мастака А. І. Толкача ў Магілёве. 15. Лебедзеў, Г. П. Узнёслая і шчырая палітра / Г. П. Лебедзеў // Віцебскі рабочы. – 1979. – 1 верас. – С. 4. Аб выставе Г. Ф. Шутава, прысвечанай 40-годдзю з дня нараджэння і 20-годдзю яго творчай дзейнасці. 16. Лебедзеў, Г. П. Пра Леніна, пра час і пра сябе / Г. П. Лебедзеў // Віцебскі рабочы. – 1980. – 7 мая. – С. 3. Выстаўка твораў віцебскіх мастакоў, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння У. І. Леніна. 17. Лебедев, Г. П. О древнем искусстве Белоруссии / Г. П. Лебедев // Древнерусское государство и славяне : материалы симпозиума, посвященного 1500-летию Киева / редкол.: Л. Д. Поболь [и др.]. – Мн., 1983. – С. 125-127. 18. Лебедзеў, Г. П. Фрэска Дабравешчанскай царквы ІаанаДабравешчанскага манастыра ў Супраслі “Дзмітрый Салумскі”. Другая палова 16 ст. / Г. П. Лебедзеў // Мастацтва Беларусі. – 1984. – № 5. – С. 31–32. – Бібліяграфія: 13 назваў. 19. Лебедзеў, Г. П. Уводзіны / Г. П. Лебедзеў [і інш.] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд) [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 9–39. 20. Лебедзеў, Г. П. Веліч яго здзяйсненняў: з нагоды выхаду ў свет зборніка дакументаў і матэрыялаў пра жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны / Г. П. Лебедзеў // Літаратура і мастацтва. – 1988. – 30 верас. (№ 39). – С. 5–7. 21. Лебедзеў, Г. П. Гуманістычны “нікадэмізм” Францыска Скарыны – аснова яго светаразумення і творчасці / Г. П. Лебедзеў // Беларуская літаратура : рэсп. міжвед. зб. / рэдкал.: І. Ф. Штэйнер (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 1989. – Вып. 17. – С. 19–31. 48


22. Лебедзеў, Г. П. Забыты твор Францыска Скарыны / Г. П. Лебедзеў // Полымя. – 1989. – № 4. – С. 181–186. Разглядаецца рукапіснае “Предъмолве на четвертыи книгы Ездриныучителя”. 23. Лебедзеў, Г. П. Майстэрства, амбіцыі, прэтэнзіі / Г. П. Лебедзеў, В. Мар’янкоў // Віцебскі рабочы. – 1989. – 30 верас. – С. 4. Аб творах мастакоў, якія прэтэндуюць на права ўступлення ў Саюз мастакоў СССР. 24. Лебедев, Г. П. Необходимые дополнения / Г. П. Лебедев // Нёман. – 1990. – № 12. – С. 167–169. – Рэц. на кн. : Францыск Скарына: жыццё і дзейнасць : паказ. літ. / склад.: Я. Л. Неміроўскі, Л. А. Осіпчык. – Мн. : Навука і тэхніка, 1990. – 269 с. 25. Лебедзеў, Г. П. Дом Скарыны ў Познані / Г. П. Лебедзеў // Літаратура і мастацтва. – 1990. – 18 мая (№ 20). – С. 16. 26. Лебедзеў, Г. П. Пуцявіны вялікага палачаніна: новыя адшуканні з біяграфіі Францыска Скарыны / Г. П. Лебедзеў // Віцебскі рабочы. – 1990. – 8 верас. – С. 5 ; 12 верас. – С. 4 ; 13 верас. – С. 3 ; 14 верас. – С. 4 ; 18 верас. – С. 4. 27. Лебедзеў, Г. П. Віцебск знаёмы і незнаёмы / Г. П. Лебедзеў // Народнае слова. – 1991. – 7 верас. – С. 6. Аб рабоце над цыклам малюнкаў “Старажытны, стары і новы Віцебск”. У артыкуле размешчаны 10 работ аўтара. 28. Лебедзеў, Г. П. Пошук не спыняецца: роздум над “Творамі” і творчасцю Ф. Скарыны / Г. П. Лебедзеў // Скарыніч : літ.-навук. гадавік / рэдкал.: А. Каўка (уклад. і падрыхт. тэкстаў), І. Бурсаў, Я. Лецка. – Мн., 1993. – Вып. 2. – С. 31–38. 29. Лебедзеў, Г. П. Скарына першадрукар? Не, Скарына – першавыдавец : неюбілейныя даследаванні з прычыны 500-гадовага юбілею / Г. П. Лебедзеў // Беларусіка / рэд. А. Мальдзiс, Г. Сагановіч, Г. Цыхун. – Мн., 1993. – Кн. 1. – С. 285–298. 30. Лебедзеў, Г. П. Ад арцелі да камбіната / Г. П. Лебедзеў // Народнае слова. – 1994. – 10 лістап. – С. 6. Камбінату мастацтва споўнілася 50 год. 31. Віцебск : гістарычна-этнаграфічныя малюнкі / маст. Г. П. Лебедзеў. – Віцебск : Аддзел культуры Віцебскага гарвыканкама, 1996. – 18 чб. пашт. 49


32. Лебедев, Г. П. Витебский Свято-Духов женский монастырь, его история и перспектива воссоздания / Г. П. Лебедев. – Витебск : Свято-Духов женский монастырь, 1998. – 30 с. – (Наши святыни). – (На обл. назв. “На Волотовках в Заручавье”). 33. Лебедев, Г. П. Выставка в центре «Маладзiк» / Г. П. Лебедев // Вечерний Витебск. – 1998. – 24 окт. – С. 2. О выставке работ витебских художников, посвященной 60-летию Союза художников Беларуси. 34. Лебедев, Г. П. Личность Хруцкого: сплошные проблемы и начало их решения / Г. П. Лебедев // Віцьбічы=Витьбичи. – 1998. – 6 янв. – С. 4. О знаменитом земляке художнике И. Ф. Хруцком. 35. Лебедзеў, Г. П. Уладзімір Вітко – трагізм і ўзнёсласць: нататкі пасля выстаўкі / Г. П. Лебедзеў // Вечерний Витебск. – 1999. – 13 марта. – С. 7. Пра мастака У. Вітко. 36. Лебедев, Г. П. Пути поисков и свершений / Г. П. Лебедев // Вечерний Витебск. – 1999. – 4 сент. – С. 7. Творческий портрет витебского художника А. Пшенко. 37. Лебедев, Г. П. [Стихи] / Г. П. Лебедев // Вечерний Витебск. – 2000. – 15 янв. – С. 7. Публікацыі, прысвечаныя Г. П. Лебедзеву 38. Лебедзеў Генадзь Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў : энцыклапед. даведнiк / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мн., 1998. – С. 333. 39. Лебедзеў Генадзь // Саюз творцаў = A Union of creators / уклад. і аўтар тэкстаў М. Цыбульскі ; аўт. уступ. арт. У. Андрэйчанка ; фота В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мн., 2005. – С. 78. ****** 40. [ Л е б е д е в Ге н н а д и й П е т р о в и ч ] / / О б л а с т н а я в ы с т а в к а экслибриса. 2 / авт. вступ. ст. и сост. Н. А. Гугнин ; ред. Н. А. Драненко. – Витебск, [1990?]. – C. 18. 41. Рублеўскі, С. Рукапісы не гараць / С. Рублеўскі // Народнае слова. – 1991. – 3 жн. – С. 3. Пра скарыназнаўца Г. П. Лебедзева і яго рукапісную працу “Францыск Скарына і эпоха Адраджэння”. 50


42. Выстава твораў мастака і гісторыка мастацтваў Г. П. Лебедзева, прысвечаная 1000-годдзю Полацкай епархіі і ўсёй Беларускай Праваслаўнай Царквы : жывапіс, графіка, макетаваньне : каталог з гістарычнымі даведкамі пра аб'екты увасабленьня. – Полацк-Віцебск, 1992. – 33 с. 43. Лязо, С. Акно ў мінулае / С. Лязо // Народнае слова. – 1992. – 30 кастр. – С. 2. Выстава мастака Г. П. Лебедзева ў Полацку прысвечана 1000-годдзю Полацкай епархіі і Праваслаўнай Царквы на Беларусі. 44. Гугнін, М. Позірк у мінуўшчыну / М. Гугнін // Віцебскі рабочы. – 1992. – 5 лістап. – С. 2. Аб выставе Г. П. Лебедзева, прысвечанай 1000-годдзю Полацкай епархіі. 45. Гулидова, М. Мифы и реальность / М. Гулидова // Віцьбічы=Витьбичи. – 1992. – 1 дек. – С. 4. О выставке Г. П. Лебедева, посвященой 1000-летию Полоцкой епархии и всей Белорусской Православной Церкви. 46. Лебедев, Г. П. Геннадий Лебедев: “Пока не поздно, возвращайтесь к истокам” / Г. П. Лебедев // Вечерний Витебск. – 1996. – 12 июля. – С. 2. Интервью с художником Г. П. Лебедевым. В статье помещены 8 миниатюр художника. 47. Артемова Т. “На Волотовках в Заручавье” / Т. Артемова // Віцебскі рабочы. – 1998. – 29 жн. – С. 11. О книге Г. П. Лебедева о Витебском Свято-Духовом женском монастыре «На Волотовках в Заручавье», изданной Витебской епархией. Складальнік В. А. Дарафеева

51


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Генадзь Лебедзеў. Зачараваны даўніной by Uladzislau Tsybulsky - Issuu