Skip to main content

Аkvarelnaya syabryna - 2007

Page 1

1


2


Міжнародны навукова-творчы сімпозіум “Акварэль: традыцыі і эксперыменты ў прасторы сучаснага мастацтва (тэорыя і актуальны мастацкі вопыт)”

міжнароднае біенале акварэлі

акварэльная cябрына—2007

Полацк 2007


ISBN: 978-9984-14-384-2 УДК 75(085) ББК 85.143(0)616

UDK 75(085)

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПОЛАЦКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫ МУЗЕЙЗАПАВЕДНІК ПОЛАЦКАЯ МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ ТВОРЧАЕ АБ’ЯДНАННЕ “ВІЦЕБСКАЯ АКВАРЭЛЬ”

Арганізацыйны і праграмны камітэт: Уладзімір Тачыла — старшыня гарадскога выканаўчага камітэта г. Полацка (Беларусь) Яўген Глазырын — дырэктар Нацыянальнага Полацкага гісторыкакультурнага музея-запаведніка (Беларусь) Ларыса Лысенка — загадчыца мастацкай галерэі г. Полацка (Беларусь) Яўгеніус Налевайкас — старшыня Каўнаскага аддзялення Саюза мастакоў Літвы (Літва) Яніс Спалвіньш — старшыня Латвійскага Нацыянальнага камітэта IAA/AIAP UNESCO (Латвія) Юрый Шэўчык — старшыня Таварыства акварэлістаў Санкт-Пецярбурга (Расія) Дзмітрый Жыжын — старшыня акварэльнага аб’яднання мастакоў Адэсы, старшыня секцыі графікі Адэскай абласной арганізацыі Нацыянальнага саюза мастакоў Украіны (Украіна) Алег Скавародка — старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў (Беларусь) Міхась Ляўковіч — старшыня суполкі “Віцебская акварэль”, сябра Беларускага саюза мастакоў (Беларусь) Аляксандр Карпан — сябра Беларускага саюза мастакоў (Беларусь) Міхась Цыбульскі — кандыдат мастацтвазнаўства, сябра Беларускага саюза мастакоў (Беларусь)

Аргкамітэт выказвае шчырую падзяку ўсім арганізацыям і асобам, якія аказалі падтрымку ў рэалізацыі ідэі Міжнароднага навукова-творчага сімпозіума і І Міжнароднай выставы акварэлі “Акварэльная сябрына”:

Аўтар-складальнік Міхась Цыбульскі Дызайн і камп’ютэрная вёрстка Уладзіслаў Цыбульскі Пераклад на англ. мову Марына Пчолкіна Карэктар Аляксей Фенчанка У каталогу выкарыстаны фотаздымкі А. Кастагрыза, М. Цыбульскага, Ю. Шэўчыка © Daugavpils Universitātes Mākslu katedra, 2008 © Biedrība Mākslu pedagogu apvienība, 2008

Консульству Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску і асабіста першаму сакратару Валерыю Зубко і другому сакратару Віце Фрэймане Калектыву супрацоўнікаў Полацкай мастацкай галерэі Дырэктару гатэля “Эрыдан” Аляксандру Ходасаву Інтэрнэт-цэнтру Віцебскай абласной бібліятэкі і асабіста Паўлу Скрабнёву Кіраўніцтву і калектыву супрацоўнікаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Дырэктару Музея Марка Шагала Людміле Хмяльніцкай Дырэктару аздараўленчага комплексу ВА “Шкловалакно” Андрэю Лазараву Дырэктару Віцебскай абласной філармоніі Алене Падаляк Рэктару Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава Аркадзію Русецкаму

Асаблівая падзяка кіраўніку Art Teacher Union праф. Аляксандры Шляхавай і сябру Рады Марысу Чачке за садзеянне ў выданні каталога


The International Art and Research Symposium “Watercolour: Traditions and Experiments in the Field of Modern Art (Theory and Contemporary Artistic Experience)”

International Biennial for Watercolour Painting

Акvarelnaya syabryna­ —2007

Polatsk 2007


Дарагія сябры! Вы трымаеце ў руках цікавае выданне, прысвечанае першаму на Беларусі міжнароднаму навуковатворчаму сімпозіуму і біенале акварэлі. У экспазіцыі выставы змешчана каля 200 твораў, якія прадстаўляюць творчасць мастакоў некалькіх пакаленняў, адлюстроўваюць асаблівасці акварэльных школ розных краін. Выстава і сімпозіум сталі яшчэ адным сведчаннем “адраджэння” акварэлі як самастойнага віду выяўленчага мастацтва. Гэта падцверджана жанравай і тэматычнай шматграннасцю акварэлі, разнастайнасцю варыяцый акварэльнай тэхнікі і вобразнага мыслення ў творчасці сучасных акварэлістаў. Выстава адлюстравала традыцыі і эксперыменты ў галіне акварэлі і менавіта такія ж тэмы гучалі ў дакладах мастацтвазнаўцаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Украіны. Удзельнікі сімпозіума звярнулі асаблівую ўвагу на неабходнасць захавання традыцый акварэльнага мастацтва. Надзвычай цяжка пераацаніць значэнне гэтых дзвюх падзей у сучасным выяўленчым мастацтве. “Акварэльная сябрына” і сімпозіум, якія аб’ядналі блізкіх па духу і неабыякавых да сваёй справы людзей, яшчэ больш узбагацілі іх творчы патэнцыял і далі імпульс для стварэння новых твораў. Упэўнены, што праз два гады мы зможам убачыць вынікі сёлетняга біенале ў новых працах мастакоў. Спадзяюся, што правядзенне перыядычных акварэльных біенале ў мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка стане традыцыйнай з’явай і акварэльнае мастацтва будзе пашыраць кола сваіх прыхільнікаў. Дырэктар Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка Яўген Глазырын 4


Горад Віцебск лічыцца сталіцай беларускіх мастакоўакварэлістаў. Віцебская школа акварэльнага жывапісу, якая бярэ пачатак з 40-х — 50-х гадоў ХХ стагоддзя, стала цэнтрам фарміравання мастакоў, якія абралі ў сваёй творчасці матэрыял — акварэль. Суполка “Віцебская акварэль” была створана ў 1995 годзе. Дзейнасць пачалася з прэзентацыі выставы акварэлі ў Полацку — адным са старэйшых гарадоў Беларусі. У склад суполкі ўваходзяць мастакі розных творчых накірункаў, што робіць выставы, якія ладзіць аб’яднанне, разнастайнымі і цікавымі. Вось толькі невялікі пералік гарадоў, дзе адбыліся выставы мастакоў суполкі “Віцебская акварэль”: Нацыянальны мастацкі музей Беларусі (г. Мінск), у мастацкіх галерэях г.г. Мінска, Магілёва, Полацка, Наваполацка, Бабруйска і інш. З 1997 года мастакі прымалі ўдзел у міжнародных выставах у Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, Расіі. Жаданне аднавіць сувязі паміж мастакамі-акварэлістамі стала вынікам арганізацыі некалькіх выстаў у Віцебску пад назвай “Акварэльная сябрына”. Атрымаўся цудоўны вынік, які даў надзею і пераканаў у тым, што магчыма ладзіць мастацкія выставы з удзелам мастакоў-акварэлістаў з іншых краін свету. Мы рады вітаць удзельнікаў выставы. Спадзяёмся, што творчыя кантакты паміж мастакамі і аб’яднаннямі будуць пашырацца. Прынята рашэнне ладзіць падобныя біенале сістэматычна. Запрашаем мастакоў-акварэлістаў прыняць удзел у наступнай выставе “Акварэльная сябрына-2009”. Старшыня суполкі “Віцебская акварэль” Міхась Ляўковіч

5


Акварэль заўжды афарбавана ў колеры часу, яна своеасаблівы захавальнік эпохі. У сучасным свеце мастацтва акварэлі змагло многіх пераканаць у тым, што як тэхніка яно актуальнае і вострае. Мы вельмі рады таму, што ў апошні час паміж акварэльнымі арганізацыямі Санкт-Пецярбурга і Віцебска склаліся добрыя адносіны і мы маем магчымасць прыняць удзел у Першай міжнароднай “Акварэльнай сябрыне”. Вельмі важна і тое, што на сёлетняй “Акварэльнай сябрыне” прадстаўлены мастацкія школы, якіх няма і на больш прэстыжных выставах. Наша Таварыства акварэлістаў Санкт-Пецярбурга ўзнікла ў 1987 годзе як нашчадак і спадкаемца ідэй і традыцый “Таварыства рускіх акварэлістаў”, створанага яшчэ ў ХІХ стагоддзі. Сёння мы арганізоўваем цэлы шэраг выставачных праектаў, сярод якіх “Арт-Мост-Акварэль”, “Акваторыя акварэлі”, “Акварэль чыстай вады” і “Вада і Святло Пецяргофа”. У канцы гэтага года Санкт-Пецярбургская арганізацыя акварэлістаў будзе святкаваць свой 120-гадовы юбілей, будзе праведзена і міжнароднае біенале акварэлі “АРТ-МОСТ-АКВАРЭЛЬ-2007”, экспанаваць творы на якой мы запрашаем ўсіх удзельнікаў “Акварэльнай сябрыны”. Старшыня Таварыства Юрый Шэўчык

6

акварэлістаў

Санкт-Пецярбурга


Каўнаскае аддзяленне Саюза мастакоў Літвы было створана ў 1936 г., калі Каўнас з’яўляўся сталіцай нашай дзяржавы. Сёння ў складзе аддзялення 280 сяброў. У нас ёсць уласная выставачная галерэя, мы з’яўляемся арганізатарамі вялікай колькасці міжнародных праектаў, сімпозіумаў, пленэраў, канферэнцый, ажыццяўляем творчыя абмены, запрашаем мастакоў з розных краін для ўдзелу ў нашых акцыях і самі прымаем удзел у разнастайных мастацкіх праектах ва ўсіх еўрапейскіх краінах. Адным з буйнейшых нашых мерапрыемстваў з’яўляецца міжнародная выстава акварэлі “Балтыйскія масты”, якая працягнула традыцыю правядзення акварэльных трыенале, што раней арганізоўваліся ў Рызе. “Балтыйскія масты” паспрыялі ўстанаўленню тоесных сувязяў паміж акварэлістамі розных краін. Мы шчыра вітаем з’яўленне “Акварэльнай сябрыны” як міжнароднага праекта на Беларусі і спадзяёмся, што яго галоўнай задачай стане падтрымка творчасці акварэлістаў, прыцягненне ўвагі маладых мастакоў да гэтай тэхнікі. Мы гатовы падзяліцца вопытам арганізацыі “Балтыйскіх мастоў” і вельмі ўдзячны арганізатарам за запрашэнне літоўскіх мастакоў да ўдзелу ў “Акварэльнай сябрыне”. Старшыня Каўнаскага аддзялення Саюза мастакоў Літвы Яўгеніус Налевайкас

7


Першае міжнароднае біенале акварэлі, што адкрылася ў Полацку — яшчэ адно сведчанне ўзрастаючай цікавасці мастакоў і аматараў выяўленчага мастацтва да акварэлі як мастацтва, якому падуладныя танчайшыя эмоцыі і філасофскі роздум, жанравая шматграннасць і стылістычная рознавектарнасць. Мастакі, кажучы пра акварэль, у першую чаргу гавораць аб майстэрстве і ўменні авалодаць наравістым матэрыялам. Калекцыя твораў акварэлі, якая сабрана ў сценах Полацкай мастацкай галерэі ў межах міжнароднай выставы, адназначна сведчыць аб высокім прафесіянальным узроўні і віртуознасці аўтараў-удзельнікаў. Нам — нашчадкам традыцый паўднёва-рускай школы жывапісу — акварэлістам Адэсы прыемна быць у гэтым шэрагу, і быць першымі з Украіны ўдзельнікамі гэтага дастойнага міжнароднага форуму на зямлі Беларусі. Хочацца пажадаць: “У добры шлях “Акварэльная Сябрына” і доўгія лета!” Старшыня акварэльнага аб’яднання мастакоў Адэсы, старшыня секцыі графікі Адэскай абласной арганізацыі Нацыянальнага саюза мастакоў Украіны Дзмітрый Жыжын

8


Літаральна пазаўчора ў Віцебску ў Цэнтры сучаснага мастацтва і выставачнай зале Віцебскага дзяржаўнага універсітэта мы адкрывалі выставы ў межах праекта “Daugavpils—Віцебск”, на якіх экспанаваны творы выкладчыкаў, магістраў і студэнтаў Даўгаўпілскага універсітэта. І вось прыемная магчымасць прадстаўляць Латвію разам з вядомымі мастакамі з Рыгі на Першым міжнародным біенале акварэлі ў Полацку. Старшыня Латвійскага Нацыянальнага камітэта IAA/AIAP UNESCO Яніс Спалвіньш, на жаль, не змог прыехаць на адкрыццё выставы, але перадаваў самыя шчырыя віншаванні і пажаданні творчых поспехаў арганізатарам і ўдзельнікам выставы. Ён прасіў адзначыць, што на пасяджэнні Нацыянальнага камітэта IAA/AIAP UNESCO абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва, арганізацыі сумесных выстаў, творчых абменаў паміж мастакамі Беларусі і Латвіі. Некалі, у час вучобы на мастацка-графічным факультэце Віцебскага педінстытута я адчула сапраўдную ўлюбёнасць у тэхніку акварэлі — і не дзіўна, бо гэта быў перыяд актыўнага станаўлення віцебскай акварэльнай школы. Сёння я маю гонар прадстаўляць вядомую школу акварэлі Латвіі ў выдатным коле сусветнавядомых акварэлістаў з розных краін. Дэкан факультэта музыкі і мастацтва Даўгаўпілскага універсітэта, прафесар Аляксандра Шляхава

9


Традыцыі і эксперыменты ў прасторы сучаснай акварэлі Своеасаблівасць сучаснай акварэлі, якая ў ХХ стагоддзі яскрава прадэманстравала свой жывапісны патэнцыял, шмат у чым прадвызначана прасторай постмадэрнізма, яго культурнымі арыентацыямі і дамінантамі, яго прынцыповай неаднароднасцю. Імкненне да плюралізму форм вобразнасці і кампазіцыйнага мыслення, манер і тэхнік дазволіла сучаснай акварэлі выйсці за звыклыя для гэтага віда мастацтва межы, выпрацаваныя культурнай традыцыяй і стаць стылістычна шматграннай. Сёння ў большасці нацыянальных школ акварэль ужо не ўспрымаецца як несур’ёзнае і кансерватыўнае мастацтва, з наборам устойлівых жанравых форм. Рэальнасць, якая здавалася ў акварэлі нязменнай, набыла характар “гульні ў рэальнасць”, з вольным стылем творчага мыслення і жывым адчуваннем прасторы і часу, перавагай складаных форм вобразнасці. Адмаўленне ад апавядальнасці ў сучаснай акварэлі зусім не азначала адмену змястоўнасці. Традыцыйную для акварэлі лірыку ўзбагацілі самыя разнастайныя паэтычныя канструкцыі: ад асацыятыўна-сімвалічных, знакавых, міфалагічных, да сюррэалістычных і абстрактна-філасофскіх. 10

Мастацкі вобраз у акварэлі перастаў успрымацца толькі як сродак для перадачы нейкага адзінага і канкрэтнага сэнсу. Усё часцей элементы вобразнасці аказваюцца вольна лунаючымі, незамацаванымі, падкрэсліваючы вольную мабільнасць усёй мастацкай матэрыі. Важнае месца ў акварэлі па-ранейшаму належыць эксперыменту. Нярэдка гэта гульні з мовамі некласічнага мастацтва, якія належаць розным культурным слаям. Суседства абстракцыі і фігуратыўнасці ў сучаснай акварэлі стала натуральным і звыклым, і ўжо даўно нікога не здзіўляе, і тым больш не выглядае як стылістычнае супрацьстаянне. Больш таго, эмацыянальна выразная абстракцыя менавіта ў акварэлі, на наш погляд, працягвае сваё натуральнае і гарманічнае існаванне, будучы непазбаўленай і пэўнай дынамікі развіцця. Відавочна і іншае: імкненне найбольш эфектна перадаць характар акварэлі, выразна адчувальны ў яе лёгкасці, плыннасці, празрыстасці, садзейнічала асаблівай папулярнасці пісьма акварэллю па вільготнай паперы і ў той жа час некалькі знізіла цікавасць да лесіровачнага жывапісу. Значна ўзбагацілася роля мастацкапаэтычных аспектаў прасторы ў акварэльных кампазіцыях, якая перастала існаваць як перыферыя вобразнасці, стала шматлікай, метафарычнай, эмацыянальнанасычанай, будучы пры гэтым як лінейнай, перцэптыўнай, так і халічнай, сінтэзіруючай. Пейзаж застаўся адным з найбольш папулярных жанраў у сучаснай акварэлі, аднак значна пашырыў кола сваіх жанравых канструкцый. Не адмаўляючыся ад натурнасці, эцюднасці і кампазіцыйнай немудрагелістасці,


акварэлісты ўсё часцей сталі аддаваць перавагу эмацыянальна і каларыстычна выразным, нярэдка стылізаваным, пейзажным кампазіцыям, якія пабудаваны на рытміцы жывапісных плямаў. Мастацкая інтэрпрэтацыя навакольнага асяроддзя нярэдка пачала нагадваць фантасмагорыю, у якой, разам з тым, складаючыя яе фрагменты выглядаюць даволі рэалістычнымі. Сёння ўсё часцей і нацюрморт у акварэлі — гэта ўжо не проста выява аб’екта і нават не “партрэт рэчы”, а нейкая філасофская канструкцыя. Фармальна-жывапісны і канцэптуальна-філасофскі прынцыпы аб’яднання прадметаў становяцца ў акварэльным жывапісе больш значнымі, чым сюжэтны і аб’ектны. Разам з тым, імкненне да кампазіцыйнасці, складанай драматургіі прасторы, вобразнай глыбіні, да цэласнасці і завершанасці твора, якое суправаджала акварэль на ўсім працягу яе сцвярджэння як самастойнага віда мастацтва, на сучасным этапе чамусьці стала дастаткова рэдкай з’явай. На жаль, адыход ад апавядальнасці, фігуратыўнасці ў акварэлі, які стаў для мастацтва шэрага краін пазітыўнай тэндэнцыяй, суправаджаўся і аслабленнем увагі мастакоў да тэхнічнага майстэрства, да рамесніцкага боку акварэльнага жывапісу. Відавочна, што віртуознасць заўжды была адной з яскравых рысаў акварэльнай тэхнікі, а таму легкаважнасць і несур’ёзнасць эксперыментаў, культывіруемы часам непрафесіяналізм насцярожваюць. Нягледзячы на тое, што крытэрый якасці сёння ў кожнага з мастакоў свой, тэхніка акварэлі застаецца ў межах параметраў малюнка, кампазіцыі, каларыта і, безумоўна, добрага густу.

У сусветнай культурнай прасторы, дзе глабалізацыя стала вострай праблемай, а мова сучаснага мастацтва амаль перастала рэагаваць на нацыянальную спецыфіку асобных культур, акварэль выглядае вельмі прадстаўніча і звычайна дастаткова выразна адлюстроўвае характар той ці іншай жывапіснай школы, ментальнасць таго ці іншага народа. Нас радуе, што ў беларускай, літоўскай, латвійскай, расійскай і ўкраінскай акварэлі, прадстаўленай на гэтым біенале, менш за ўсё назіраецца імкненне імітаваць папулярныя заходнееўрапейскія ўзоры, а пераважае жаданне паказаць нешта сваё, яшчэ не заархівіраванае ў аналах гісторыі мастацтва. Міжнародны сімпозіум, прысвечаны акварэлі, і акварэльнае біенале ў Полацку — гэта зусім не імкненне дагнаць арт-свет, які ў апошнія гады актыўна ўзяўся за правядзенне міжнародных выставак сучаснага мастацтва ў розных кутках зямнога шара. Наша мэта больш сціплая і дастаткова зразумелая — садзеянне развіццю міжнароднага дыялога аб мастацтве акварэлі, імкненне ўвайсці ў агульнаеўрапейскі культурны кантэкст, звярнуць увагу на сучасны стан акварэлі, і, напрыканцы, проста пазнаёміць беларусаў з акварэльнымі школамі розных краін. Як і любое біенале сучаснага мастацтва, наша накіравана на пошукі новага і цікавага ў гэтым відзе мастацтва, якое, як вядома, непазбежна з’яўляецца заўжды і паўсюль. Міхась Цыбульскі, кандыдат мастацтвазнаўства, куратар Міжнароднага навукова-творчага сімпозіума

11


Traditions and Experiments in the Field of Contemporary Watercolour The originality of modern watercolour painting, the potential of which has been shown especially vividly in the 20th century, is mostly determined by an air of post-modernism, its cultural orientation and dominating ideas as well as by its fundamental diversity. A tendency towards using pluralistic forms of figurativeness and composition, a diversity of manners and techniques, has made it possible for modern watercolour to become stylistically varied and to no longer stay within the limits set by cultural tradition. Nowadays the majority of national schools have stopped to view watercolour as an unimportant and conservative field of fine art characterised by a range of established regulations. The reality, which earlier seemed to be unchangeable, was replaced by the process of so-called “playing in reality” with its free style of creative thinking, a keen perception of time and space and the predominance of complex forms of figurativeness. The fact that the narrative element was turned down in modern watercolour did not mean the abandoning of the richness of its content. Lyricism, so peculiar to watercolour painting, was enriched by completely varied poetic constructions starting with associative-andsymbolic, token and mythological through to surrealistic and abstract-philosophical constructions. An image in watercolour painting has ceased to be viewed only as a means of rendering some single specific meaning. More often the elements of figurativeness turn out to be free-ranging and 12

by doing so they emphasise the great mobility of art matter as a whole. But experiments in watercolour are still of great importance. Those are usually experiments with languages of nonclassical art which belong to different cultural layers. It’s no longer surprising to anyone that abstraction and figurativeness are going hand in hand in contemporary watercolour. Now it seems to be natural and is never viewed as stylistic opposition. Moreover, we think that it’s exactly in watercolour that the emotionally-coloured abstraction continues its natural and harmonious existence because it has been given a chance of further development. It’s also obvious that an attempt to render the character of watercolour, found in its softness, fluidity and transparency, in a more spectacular way, contributed to the popularity of wet-paper watercolour painting and somewhat diminished an interest in glazing. The role of artistic-and-poetic aspects of space has grown enormously in watercolour composition. Composition has stopped being considered as a peripheral component of figurativeness. It has become numerous, metaphorical and full of emotion while being at the same time linear, perceptual and synthesising. Landscape painting has remained one of the most popular genres in modern watercolour painting, however, the range of its genre constructions has become much wider. Although aquarellists do not discard sketch painting, depiction of natural surroundings and plain composition, they often prefer compositions, which are colourful, emotional, stylized and which are based on the rhythmics of vivid spots of paint. Artistic interpretation of natural surroundings now often takes the form


of phantasmagoria, although the fragments that build up this phantasmagorical image look quite realistic. Nowadays even watercolour still life painting is not simply a depiction of an object nor just a “portrait of a thing”, but a kind of philosophical construction. The formal pictorial and philosophically-conceptual principles of object combination in still life painting are of greater importance than those of its subject. A pursuit of composite nature and complex dramatic concept, of profound figurativeness, wholeness and completeness has for some reason become very uncommon at this time, although it has accompanied watercolour painting through its development into becoming an independent art form. It’s a pity, but moving away from narration and figurativeness in watercolour, although this has been positive for many countries, caused less attention to be paid by the artist to technical skills or the craftsman’s part of work. Virtuosity has obviously been one of the brightest features of watercolour technique. That’s why lightness and frivolousness of experiments and lack of professionalism, cultivated by the time we live in, seem alarming. Although today artists might have their own personal performance criteria, watercolour technique still answers to the demands of classical drawing, composition, colouring and certainly depends on the artist’s good taste. Watercolour usually reflects quite distinctly the particular features of this or that art school, the mentality of different peoples. It has a presentable reputation on the frontiers of world culture, for which globalisation is an acute problem and where languages of modern art have ceased to react to the specific traits of national

identity. We are happy that watercolour paintings by Belarusian, Lithuanian, Latvian, Russian and Ukrainian artists introduced at this Biennial almost don’t possess a tendency to imitate popular West European patterns, but mostly try to demonstrate something unique, which hasn’t yet been written down in the archives of art history. The International Symposium, dedicated to watercolour and Watercolour Biennial in Polatsk are no attempts to catch up with the art-world, which has recently begun to hold international exhibitions of modern art in many corners of the world. We have an aim which is more modest and rather understandable. We want to make a contribution to the international dialogue about the art of watercolour. We want to make an attempt to enter European cultural context, to bring into the limelight the contemporary situation of watercolour painting and, finally, to introduce the watercolour schools of different countries to Belarusians. As any other exhibition of modern art, ours is aimed at the search of the new and interesting in this field of art, which constantly and inevitably appears everywhere. Mihas Tsybulsky Doctor of Art, Curator of The International Art and Research Symposium

13


Міжнародны навукова-творчы сімпозіум “Акварэль: традыцыі і эксперыменты ў прасторы сучаснага мастацтва (тэорыя і актуальны мастацкі вопыт)” 18—20 мая 2007 года, г. Полацк 18 мая ў 12.00 — адкрыццё міжнароднага біенале акварэлі “Акварэльная сябрына-2007”. Мастацкая галерэя 19 мая ў 11.00 — навуковыя чытанні. Музей Сімяона Полацкага. У праграме чытанняў выступленні тэарэтыкаў і практыкаў акварэлі, мастацтвазнаўцаў і мастакоў “Сучасная акварэль: шматграннасць традыцый і пошукі новай паэтыкі” Міхась Цыбульскі — куратар сімпозіума, дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат мастацтвазнаўства (Беларусь) “Акварэль: учора і сёння” Наталля Озерава — прарэктар па навуковай працы СанктПецярбургскага Неўскага інстытута мовы і культуры, прафесар, кандыдат мастацтвазнаўства, праект-дырэктар Санкт-Пецярбургскага Таварыства акварэлістаў (Расія) “Развіццё акварэльнага руху канца ХХ стагоддзя: Лацінская Амерыка — Расія” Ніна Дз’якава — сябра Саюза мастакоў Расіі, Санкт-Пецярбургскага Таварыства акварэлістаў (заснавальнік і першы старшыня), сябра міжнароднай асацыяцыі мастакоў UNESKO, Асацыяцыі мастакоў Мексікі (Расія) “З вопыта правядзення акварэльных біенале “Балтыйскія масты” Яўгеніус Налевайкас — старшыня Каўнаскага аддзялення Саюза мастакоў Літвы (Літва) “З гісторыі і практыкі дзейнасці творчага аб’яднання “Віцебская акварэль” Міхась Ляўковіч — старшыня творчага аб’яднання “Віцебская акварэль”, старшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага універсітэта (Беларусь) “Акварэль у экспазіцыйнай практыцы віцебскіх мастакоў першай паловы ХХ стагоддзя” Генадзь Ісакаў — дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат мастацтвазнаўства (Беларусь) “Абстракцыя ў акварэлі (постмадэрнісцкія эксперыменты Валянціны Ляховіч)” Людміла Вакар — дацэнт кафедры сусветнай гісторыі і культуры Віцебскага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат мастацтвазнаўства (Беларусь)

14


The International Art and Research Symposium “Watercolour: Traditions and Experiments in the Field of Modern Art (Theory and Contemporary Artistic Experience)” May 18—20, 2007, Polatsk May 18, 12.00 h. — opening of the International Biennial for Watercolour Painting “Акvarelnaya syabryna-2007” Art Gallery, Polatsk, Маrksa st., 2А May 19, 11.00 h. — scientific readings. Museum of Simyaon Polatsky, Polatsk, Lenin st., 22. The program of the scientific readings includes reports made both by watercolour theorists and watercolour painters, as well as by artists and art critics. “Modern Watercolour: Variety of Traditions and Search for New Poetic Manner” Мihas Tsybulsky — curator of the International Art and Research Symposium, senior lecturer of the Faculty of Fine Art of Vitsebsk State University, Doctor of Art (Belarus) “Watercolour: Yesterday and Today” Natalya Ozerova — pro-rector on scientific work of St. Petersburg Neva Institute of Language and Culture, founder and project-director of St. Petersburg society of aquarellists, professor, Doctor of Art (Russia) “Development of Watercolour Movement at the End of the 20 th Century: Latin America — Russia” Nina Dyakova — member of the Union of Russian artists, member of St. Petersburg Society of Aquarellists (its founder and first chairman), member of the International Association of the Artists of UNESCO and the Artist’s Association of Mexico (Russia) “From the Experience of Holding a Watercolour Biennial “Baltic Bridges” Evgenius Nalеvaykаs — chairman of the Kaunas branch of Lithuanian Artists’ Union (Lithuania) “From the History and Practice of the Association “Vitsebsk Watercolour” Мihas Lyaukovich — the chairman of the Artists’ Association “Vitsebsk Watercolour”, senior teacher of the faculty of Fine art, Vitsebsk State University. “Watercolour in the Exposition Practice of Vitebsk Artists. First Half of the ХХ Century” Henadz Isakau — senior lecturer of the faculty of Fine art of Vitsebsk State University, Doctor of Art (Belarus) “Abstraction in Watercolour (Post-Modernistic Experiments of Valentina Lyakhovich)” Lyudmila Vakar — senior lecturer of the faculty of World history and Culture, Vitsebsk State University, Doctor of Art (Belarus)

15


І Міжнародны навукова-творчы сімпозіум “Акварэль: традыцыі і эксперыменты ў прасторы сучаснага мастацтва” і І Міжнародная выстава акварэлі “Акварэльная сябрына” сталі адметнымі і знамянальнымі падзеямі ў культурным жыцці Беларусі. Віцебская школа акварэлі сёння вядома далёка за межамі нашай краіны і таму не дзіўна, што ініцыятыва правядзення навукова-творчага сімпозіума і біенале належала творчай суполцы “Віцебская акварэль”. Арганізацыя акварэльнага біенале ў Полацку дала ўсім нам магчымасць убачыць не толькі жанравую, тэматычную і стылістычную шматграннасць сучаснай акварэлі, але і асаблівасці шэрага нацыянальных школ: расійскай, латышскай, літоўскай, украінскай і, безумоўна, беларускай. Ці не упершыню ўдзельнікі міжнароднага навукова-творчага сімпозіума паспрабавалі вызначыць месца акварэлі ў сучаснай культурнай прасторы, асэнсаваць і выявіць асноўныя тэндэнцыі ў развіцці акварэлі ў розных рэгіёнах. Хочацца спадзявацца, што дадзены мастацкі праект стане традыцыйным і раз у два гады на зямлі Беларусі будзе збіраць акварэлістаў і мастацтвазнаўцаў з розных краін свету дзеля вялікай місіі — прапаганды АКВАРЭЛІ.

16

The 1st International Art and Research Symposium “Watercolour: Traditions and Experiments in the Field of Modern Art” and The 1st International Biennial for Watercolour Painting “Аkvarelnaya syabryna” have become very special and significant for cultural life in Belarus. Nowadays Vitsebsk Art School is known not only within the borders of our country, but also far abroad. Thus, it is not surprising that it was the art group “Vitsebskaya akvarel” (“Vitsebsk Watercolour”) that thought up the idea of holding both the Biennial and the International Symposium. The Watercolour Biennial held in Polatsk has provided us with an opportunity, not only to observe the diversity of genres, subjects and styles in modern watercolour, but also to point out the particular and individual features of some national art schools such as Russian, Latvian, Lithuanian, Ukrainian and of course those of Belarus. The participants of the Art and Research Symposium have, if not for the first time, made an attempt to define the position of watercolour in modern cultural space, to interpret and find out the leading trends in the development of watercolour painting in different regions. We hope this art-project becomes a recurrent biennial event bringing together aquarellists and art critics from all over the world for the ultimate aim of making watercolour popular and more recognised.


17


Арасланаў Мікалай Магілёў (Беларусь)

Araslanau Mikalay Mahileu (Belarus)

Залаты вечар. Рэчка Проня. З нізкі “Зямля Чавуская”. Папера, акварэль, 51х62 18


Арасланава Таццяна Магілёў (Беларусь) Araslanava Tatsyana Mahileu (Belarus)

З трыптыху “Майго дзяцінства горад-сон”. Папера акварэль, 45х60 19


Мікалай Бушчык Мінск (Беларусь)

Mikalay Bushchyk Minsk (Belarus)

Шчаслівы дзень. Папера, акварэль, 50,7x73 20


Ганна Чапурная-Алейнік Жабінка (Беларусь) Hanna Chapurnaya-Aleynik Zhabinka (Belarus)

Сігнал. Папера, акварэль, 50x70 21


Віктар Чміль Пінск (Беларусь)

Viktar Chmil Pinsk (Belarus)

Дыялог. Папера, акварэль, 46х78 22


Nina Dyakova St. Petersburg (Russia)

Ніна Дз’якава Санкт-Пецярбург (Расія)

Прыморскі пасёлак. Папера, акварэль, 34х48 23


Яўген Дубіцкі Evgeniy Dubitskiy Санкт-Пецярбург (Расія) St. Petersburg (Russia)

Салаўкі. Ліпеньская ноч. Папера, акварэль, 21х31 24


Vladimir Emelyanov St. Petersburg (Russia)

Уладзімір Емяльянаў Санкт-Пецярбург (Расія)

Веснавы матыў. Папера, акварэль, 49х58 25


Антаніна Фалей Віцебск (Беларусь) Antanina Faley Vitsebsk (Belarus)

З серыі “Зямное прыцяжэнне”. Папера, акварэль, 40х30 26


Ivan Ivanou Іван Іваноў Polatsk (Belarus) Полацк (Беларусь)

Фіялкавы вечар. Папера, акварэль, 50х70 27


Мікалай Гугнін Віцебск (Беларусь)

Mikalay Gugnin Vitsebsk (Belarus)

Палата. Лёд cышоў. Папера, акварэль, 36х48 28


Vyachaslau Paulavets Minsk (Belarus)

Вячаслаў Паўлавец Мінск (Беларусь)

Камяні. Папера, акварэль, 47,5х69,5 29


Енчыус Бенджамнінас Алітус (Літва)

Jenčius Benjamninas Alitus (Lithuania)

Зіхаценне золата. Папера, акварэль, 92x68 30


Aliaksandr Kanavalau Polatsk (Belarus)

Аляксандр Канавалаў Полацк (Беларусь)

Бераг. Папера, акварэль, золата, 50х70 31


Леанід Капуза Баранавічы (Беларусь)

Leanid Kapuza Baranavichy (Belarus)

Кастрычнік. Папера, акварэль, 60х42,5 32


Swyatlana Katkova Minsk (Belarus)

Святлана Каткова Мінск (Беларусь)

Карнавал. Папера, акварэль, 70х50 33


Аляксандр Карпан Віцебск (Беларусь)

Alyaksandr Karpan Vitsebsk (Belarus)

Міражы Антверпена. Папера, акварэль, 50х70 34


Fyodar Kisyalyou Фёдар Кісялёў Mahileu (Belarus) Магілёў (Беларусь)

Пакінутая часоўня. Папера, акварэль, 70x50 35


Алена Корнева-Алфёрава Санкт-Пецярбург (Расія)

Elena Korneva-Alferova St. Petersburg (Russia)

Белыя водсветы дня. Папера, акварэль, 38х56 36


Andrey Korolchuk St. Petersburg (Russia)

Андрэй Каральчук Санкт-Пецярбург (Расія)

Стары горад. Папера, акварэль, 35х44 37


Людміла Кавалёва-Кондарава Санкт-Пецярбург (Расія) Lyudmila Kovaleva-Kondorova St. Petersburg (Russia)

Велікодная ноч. Папера, акварэль, 70х50 38


Ekaterina Kuznetsova Кацярына Кузняцова St. Petersburg (Russia) Санкт-Пецярбург (Расія)

Бераг. Папера, акварэль, 54х75 39


Анатоль Кузняцоў Мінск (Беларусь)

Anatol Kuznyatsou Minsk (Belarus)

Архаіка. Папера, акварэль, 43х54 40


Mikalay Likhanenka Mahileu (Belarus)

Мікалай Ліханенка Магілёў (Беларусь)

Зазімак. Папера, акварэль, 70x50 41


Алег Кастагрыз Aleh Kastahryz Віцебск (Беларусь) Vitsebsk (Belarus)

Формула святла. Папера, акварэль, 69х53 42


Валянціна Ляховіч Віцебск (Беларусь) Valyantsina Lyakhovich Vitsebsk (Belarus)

Сімфонія чырвонага колеру. Папера, акварэль, 80х60 43


Уладзімір Прошкін Санкт-Пецярбург (Расія)

Vladimir Proshkin St. Petersburg (Russia)

Вуокса. Пасля дажджу. Папера, акварэль, 51х67 44


Viktar Lukyanau Navapolatsk (Belarus)

Віктар Лук’янаў Наваполацк (Беларусь)

Успаміны. Папера, акварэль, 80х60 45


Ілзэ Мэлдэрэ Даўгаўпілс (Латвія)

Ilze Meldere Daugavpils (Latvia)

Няспешная прагулка. Папера, акварэль, 70х50 46


Eugenijus Nalevaikas Kaunas (Lithuania)

Яўгеніус Налевайкас Каўнас (Літва)

Колеры вады. Папера, акварэль, 70x100 47


Віктар Новатны Адэса (Украіна) Viktor Novotny Odessa (Ukraine)

Партрэт хлопчыка. Папера, акварэль, 50х70 48


Yauhen Panamarenka Яўген Панамарэнка Navapolatsk (Belarus) Наваполацк (Беларусь)

Богаяўленскі сабор. Папера, акварэль, 43х30 49


Байба Прыедытэ Baiba Priedīte Даўгаўпілс (Латвія) Daugavpils (Latvia)

ХХХ. Спіраль. Папера, акварэль, 50х70 50


Mihas Lyaukovich Vitsebsk (Belarus)

Міхась Ляўковіч Віцебск (Беларусь)

Начны мятлік. Папера, акварэль, 48,5х70,5 51


Іван Пратасеня Мінск (Беларусь) Ivan Pratasenya Minsk (Belarus)

Акорды згасаючай зоркі. Папера, акварэль, 36х25,5 52


Natalya Rakhmanova Наталля Рахманава St. Petersburg (Russia) Санкт-Пецярбург (Расія)

Аліва Гефсіманскага саду (Ізраіль). Папера, акварэль, 28х38 53


Вікенцій Ральцэвіч Віцебск (Беларусь)

Vikentsiy Raltsevich Vitsebsk (Belarus)

Пасёлак. Папера, акварэль, 50х35 54


Mikalay Ryzhykau Мікалай Рыжыкаў Navapolatsk (Belarus) Наваполацк (Беларусь)

Вячэрні пейзаж. Папера, акварэль, 43х65 55


Уладзімір Румянцаў Санкт-Пецярбург (Расія) Vladimir Rumyantsev St. Petersburg (Russia)

Ідылія. Папера, акварэль, 24х18 56


Uladzimir Rynkevich Minsk (Belarus)

Уладзімір Рынкевіч Мінск (Беларусь)

Ваўкі. Папера, акварэль, 47х62 57


Аляксандр Салаўёў Віцебск (Беларусь) Alyaksandr Salaueu Vitsebsk (Belarus)

Ева. Папера, акварэль, 62х43 58


Алена Салтытэ-Лісаўскенэ Вільнюс (Літва) Elena Saltyte Lisauskiene Vilnius (Lithuania)

Успаміны. Папера, акварэль, 48x71 59


Уладзімір Серабракоў Санкт-Пецярбург (Расія)

Vladimir Serebryakov St. Petersburg (Russia)

Вечар у Венецыі. Папера, акварэль, 50х70 60


Anatol Sinishyn Odessa (Ukraine)

Анатоль Сінішын Адэса (Украіна)

Узнясенне. З серыі “Чарнобыль-Галгофа Украіны”. Папера, акварэль, 24х19 61


Аляксандра Шляхава Даўгаўпілс (Латвія) Aleksandra Šļahova Daugavpils (Latvia)

Ілзэ. Папера, акварэль, 70х50 62


Syargey Sotnikau Сяргей Сотнікаў Vitsebsk (Belarus) Віцебск (Беларусь)

Гаспадыня сонечнай даліны. Папера, акварэль, 39х47 63


Ева Спалвіня Рыга (Латвія) Ieva Spalviņa Riga (Latvia)

Акварыум. Папера, акварэль, 90x60 64


Яніс Спалвіньш Рыга (Латвія) Jānis Spalviņš Riga, (Latvia)

Мой бераг Папера, акварэль, 75x55 65


Віктар Шэстак Санкт-Пецярбург (Расія)

Viktor Shestak St. Petersburg (Russia)

Карпавы пруд. Гатчына. Папера, акварэль, 37х43 66


Ігар Шкуратаў Віцебск (Беларусь) Ihar Shkuratau Vitsebsk (Belarus)

Сонечны прамень. Папера, акварэль, 60х40 67


Вольга Шаюнова Санкт-Пецярбург (Расія)

Olga Shayunova St. Petersburg (Russia)

Закат на Пашы. Папера, акварэль, 35х48 68


Юрый Шэўчык Санкт-Пецярбург (Расія) Uriy Shevchik St. Petersburg (Russia)

Паўлава сяло. Папера, акварэль, 45х34 69


Генадзь Шутаў в. Кацягі, Мінскі раён (Беларусь)

Genadzij Shutau v. Katsyahi, Minsk region (Belarus)

Размова з часам. Тэлефанаванне ў Дрысу 1949 года. Папера, акварэль, 54,5х49 70


Henadz Shutau v. Katsyahi, Minsk region (Belarus)

Іраіда Шутава в. Кацягі, Мінскі раён (Беларусь)

Чужыя лёсы. З серыі “Старыя фотаздымкі”. Папера, акварэль, 44х50 71


Алесь Шыёнак Віцебск (Беларусь)

Ales Shyionak Vitsebsk (Belarus)

З нізкі “Край Віцебскі”. Папера, акварэль, 70х50 72


Heorhiy Tankovich Navapolatsk (Belarus)

Георгій Танковіч Наваполацк (Беларусь)

Святыні Полацка. Папера, акварэль, 43х53 73


Валерыя Вія Тарабілдыенэ Вільнюс (Літва)

Valerija Vija Tarabildienė Vilnius (Lithuania)

Стварэнне Сусвету. Дзень чацвёрты I, II. Папера, акварэль, 57x76 74


Saulė Urbanavičiūtė Beinorienė Vilnius (Lithuania)

Сауле Урбанавічутэ Беінорыенэ Вільнюс (Літва)

Цішыня ў Судэйкяй. Папера, акварэль, 50x60 75


Антанас Вісоцкіс Шаўляй (Літва)

Antanas Visockis Siauliai (Lithuania)

В.А. Моцарт: in Memorium. Папера, акварэль, 37x48 76


Alexander Volodchenko St. Petersburg (Russia)

Аляксандр Валодчанка Санкт-Пецярбург (Расія)

Вакно. Папера, акварэль, 49х78 77


Эдзіта Зарэкенэ Шаўляй (Літва) Edita Zarėkienė Siauliai (Lithuania)

Цюльпан. Папера, акварэль, 28,4x94 78


Vidmantas Zarėka Siauliai (Lithuania)

Відмантас Зарэка Шаўляй (Літва)

Senoji lenta. Папера, акварэль, 70x100 79


Святлана Урублеўская Віцебск (Беларусь)

Svyatlana Urubleuskaya Vitsebsk (Belarus)

Бэз і цюльпаны. Папера, акварэль, 77х95 80


Dmitriy Zhyzhyn Odessa (Ukraine)

Дзмітрый Жыжын Адэса (Украіна)

Салёны вецер. Папера, акварэль, 50х70 81


Спіс удзельнікаў / List of participants Арасланаў Мікалай Магілёў (Беларусь) Araslanau Mikalay Mahileu (Belarus) Залаты вечар. Рэчка Проня. З нізкі “Зямля Чавуская”. Папера, акварэль, 51х62 Golden evening. The river Pronya. From the series “Zyamlya Chavuskaya”. Paper, watercolour, 51х62 Арасланава Таццяна Магілёў (Беларусь) Araslanava Tatsyana Mahileu (Belarus) З трыптыху “Майго дзяцінства горад-сон”. Папера, акварэль, 45х60 From the triptych “The dream-townof my childhood”. Paper, watercolour, 45х60 Мікалай Бушчык Мінск (Беларусь) Mikalay Bushchyk Minsk (Belarus) Шчаслівы дзень. Папера, акварэль, 50,7x73 Happy day. Paper, watercolour, 50,7x73 Ганна Чапурная-Алейнік Жабінка (Беларусь) Hanna Chapurnaya-Aleynik Zhabinka (Belarus) Сігнал. Папера, акварэль, 50x70 Signal. Paper, watercolour, 50x70 82

Віктар Чміль Пінск (Беларусь) Viktar Chmil Pinsk (Belarus) Дыялог. Папера, акварэль, 46х78 Dialogue. Paper, watercolour, 46х78 Ніна Дз’якава Санкт-Пецярбург (Расія) Nina Dyakova St. Petersburg (Russia) Прыморскі пасёлак. Папера, акварэль, 34х48 Seaside village. Paper, watercolour, 34х48 Яўген Дубіцкі Санкт-Пецярбург (Расія) Evgeniy Dubitskiy St. Petersburg (Russia) Салаўкі. Ліпеньская ноч. Папера, акварэль, 21х31 Solovki. A July night. Paper, watercolour, 21х31 Уладзімір Емяльянаў Санкт-Пецярбург (Расія) Vladimir Emelyanov St. Petersburg (Russia) Веснавы матыў. Папера, акварэль, 49х58 Spring tune. Paper, watercolour, 49х58


Антаніна Фалей Віцебск (Беларусь) Antanina Faley Vitsebsk (Belarus) З серыі “Зямное прыцяжэнне”. Папера, акварэль, 40х30 From the series “Earth gravity”. Папера, акварэль, 40х30 Paper, watercolour, 40х30 Іван Іваноў Полацк (Беларусь) Ivan Ivanou Polatsk (Belarus) Фіялкавы вечар. Папера, акварэль, 50х70 Violet evening. Paper, watercolour, 50х70

Енчыус Бенджамнінас Алітус (Літва) Jenčius Benjamninas Alitus (Lithuania) Зіхаценне золата. Папера, акварэль, 92x68 Gold sparkling. Paper, watercolour, 92x68

Мікалай Гугнін Віцебск (Беларусь) Mikalay Gugnin Vitsebsk (Belarus) Палата. Лёд cышоў. Папера, акварэль, 36х48 The river Palata. Ice has melted away. Paper, watercolour, 36х48

Леанід Капуза Баранавічы (Беларусь) Leanid Kapuza Baranavichy (Belarus) Кастрычнік. Папера, акварэль, 60х42,5 October. Paper, watercolour, 60х42,5

Вячаслаў Паўлавец Мінск (Беларусь) Vyachaslau Paulavets Minsk (Belarus) Камяні. Папера, акварэль, 47,5х69,5 Stones Paper, watercolour, 47,5х69,5

Святлана Каткова Мінск (Беларусь) Swyatlana Katkova Minsk (Belarus) Карнавал. Папера, акварэль, 70х50 Carnival. Paper, watercolour, 70х50

Аляксандр Канавалаў Полацк (Беларусь) Aliaksandr Kanavalau Polatsk (Belarus) Бераг. Папера, акварэль, золата, 50х70 Shore. Paper, watercolour, gold, 50х70

83


Аляксандр Карпан Віцебск (Беларусь) Alyaksandr Karpan Vitsebsk (Belarus) Міражы Антверпена. Папера, акварэль, 50х70 Mirages of Antwerp. Paper, watercolour, 50х70

Людміла Кавалёва-Кондарава Санкт-Пецярбург (Расія) Lyudmila Kovaleva-Kondorova St. Petersburg (Russia) Велікодная ноч. Папера, акварэль, 70х50 Easter night. Paper, watercolour, 70х50

Фёдар Кісялёў Магілёў (Беларусь) Fyodar Kisyalyou Mahileu (Belarus) Пакінутая часоўня. Папера, акварэль, 70x50 Deserted chapel Paper, watercolour, 70x50

Кацярына Кузняцова Санкт-Пецярбург (Расія) Ekaterina Kuznetsova St. Petersburg (Russia) Бераг. Папера, акварэль, 54х75 Shore. Paper, watercolour, 54х75

Алена Корнева-Алфёрава Санкт-Пецярбург (Расія) Elena Korneva-Alferova St. Petersburg (Russia) Белыя водсветы дня. Папера, акварэль, 38х56 White reflections of the day. Paper, watercolour, 38х56

Анатоль Кузняцоў Мінск (Беларусь) Anatol Kuznyatsou Minsk (Belarus) Архаіка. Папера, акварэль, 43х54 Archaic character. Paper, watercolour, 43х54

Андрэй Каральчук Санкт-Пецярбург (Расія) Andrey Korolchuk St. Petersburg (Russia) Стары горад. Папера, акварэль, 35х44 The Old Town. Paper, watercolour, 35х44

Мікалай Ліханенка Магілёў (Беларусь) Mikalay Likhanenka Mahileu (Belarus) Зазімак. Папера, акварэль, 70x50 Early winter. Paper, watercolour, 70x50

84


Алег Кастагрыз Віцебск (Беларусь) Aleh Kastahryz Vitsebsk (Belarus) Формула святла. Папера, акварэль, 69х53 Formula of Light. Paper, watercolour, 69х53

Ілзэ Мэлдэрэ Даўгаўпілс (Латвія) Ilze Meldere Daugavpils (Latvia) Няспешная прагулка. Папера, акварэль, 70х50 Unhurried walk. Paper, watercolour, 70х50

Валянціна Ляховіч Віцебск (Беларусь) Valyantsina Lyakhovich Vitsebsk (Belarus) Сімфонія чырвонага колеру. Папера, акварэль, 80х60 Symphony of the red color. Paper, watercolour, 70x50

Яўгеніус Налевайкас Каўнас (Літва) Eugenijus Nalevaikas Kaunas (Lithuania) Колеры вады. Папера, акварэль, 70x100 Colours of water. Paper, watercolour, 70x100

Уладзімір Прошкін Санкт-Пецярбург (Расія) Vladimir Proshkin St. Petersburg (Russia) Вуокса. Пасля дажджу. Папера, акварэль, 51х67 Vuoksa. After the rain. Paper, watercolour, 51х67

Віктар Новатны Адэса (Украіна) Viktor Novotny Odessa (Ukraine) Партрэт хлопчыка. Папера, акварэль, 50х70 Portrait of a boy. Paper, watercolour, 50х70

Віктар Лук’янаў Наваполацк (Беларусь) Viktar Lukyanau Navapolatsk (Belarus) Успаміны. Папера, акварэль, 80х60 Memories. Paper, watercolour, 80х60

Яўген Панамарэнка Наваполацк (Беларусь) Yauhen Panamarenka Navapolatsk (Belarus) Богаяўленскі сабор. Папера, акварэль, 43х30 The Epiphany cathedral. Paper, watercolour, 43х30 85


Байба Прыедытэ Даўгаўпілс (Латвія) Baiba Priedīte Daugavpils (Latvia) ХХХ. Спіраль. Папера, акварэль, 50х70 ХХХ. Spiral. Paper, watercolour, 50х70

Вікенцій Ральцэвіч Віцебск (Беларусь) Vikentsiy Raltsevich Vitsebsk (Belarus) Пасёлак. Папера, акварэль, 50х35 Village. Paper, watercolour, 50х35

Міхась Ляўковіч Віцебск (Беларусь) Mihas Lyaukovich Vitsebsk (Belarus) Начны мятлік. Папера, акварэль, 48,5х70,5 Night moth. Paper, watercolour, 48,5х70,5

Мікалай Рыжыкаў Наваполацк (Беларусь) Mikalay Ryzhykau Navapolatsk (Belarus) Вячэрні пейзаж. Папера, акварэль, 43х65 Evening landscape. Paper, watercolour, 43х65

Іван Пратасеня Мінск (Беларусь) Ivan Pratasenya Minsk (Belarus) Акорды згасаючай зоркі. Папера, акварэль, 36х25,5 Chords of a dying star. Paper, watercolour, 36х25,5

Уладзімір Румянцаў Санкт-Пецярбург (Расія) Vladimir Rumyantsev St. Petersburg (Russia) Ідылія. Папера, акварэль, 24х18 Idyll. Paper, watercolour, 24х18

Наталля Рахманава Санкт-Пецярбург (Расія) Natalya Rakhmanova St. Petersburg (Russia) Аліва Гефсіманскага саду (Ізраіль). Папера, акварэль, 28х38 Olive tree of the garden of Gethsemane (Israel) Paper, watercolour, 28х38

Уладзімір Рынкевіч Мінск (Беларусь) Uladzimir Rynkevich Minsk (Belarus) Ваўкі. Папера, акварэль, 47х62 Wolves. Paper, watercolour, 47х62

86


Аляксандр Салаўёў Віцебск (Беларусь) Alyaksandr Salaueu Vitsebsk (Belarus) Ева. Папера, акварэль, 62х43 Eve. Paper, watercolour, 62х43

Аляксандра Шляхава Даўгаўпілс (Латвія) Aleksandra Šļahova Daugavpils (Latvia) Ілзэ. Папера, акварэль, 70х50 Ilze. Paper, watercolour, 70х50

Алена Салтытэ-Лісаўскіенэ Вільнюс (Літва) Elena Saltyte Lisauskiene Vilnius (Lithuania) Успаміны. Папера, акварэль, 48x71 Memories. Paper, watercolour, 48x71

Сяргей Сотнікаў Віцебск (Беларусь) Syargey Sotnikau Vitsebsk (Belarus) Гаспадыня сонечнай даліны. Папера, акварэль, 39х47 Mistress of the sun valley. Paper, watercolour, 39х47

Уладзімір Серабракоў Санкт-Пецярбург (Расія) Vladimir Serebryakov St. Petersburg (Russia) Вечар у Венецыі. Папера, акварэль, 50х70 Evening in Venice. Paper, watercolour, 50х70

Ева Спалвіня Рыга (Латвія) Ieva Spalviņa Riga (Latvia) Акварыум. Папера, акварэль, 90x60 Aquarium. Paper, watercolour, 90x60

Анатоль Сінішын Адэса (Украіна) Anatol Sinishyn Odessa (Ukraine) Узнясенне. З серыі “Чарнобыль — Галгофа Украіны”. Папера, акварэль, 24х19 Ascension. From the series “Chernobyl as the Golgotha of Ukraine” Paper, watercolour, 24х19

Яніс Спалвіньш Рыга (Латвія) Jānis Spalviņš Riga (Latvia) Мой бераг. Папера, акварэль, 75x55 My coast. Paper, watercolour, 75x55

87


Віктар Шэстак Санкт-Пецярбург (Расія) Viktor Shestak St. Petersburg (Russia) Карпавы пруд. Гатчына. Папера, акварэль, 37х43 Carp pond. Gatchino. Paper, watercolour, 37х43

Генадзь Шутаў в. Кацягі, Мінскі раён (Беларусь) Genadzij Shutau v. Katsyahi, Minsk region (Belarus) Размова з часам. Тэлефанаванне ў Дрысу 1949 года. Папера, акварэль, 54,5х49 Talk with the Time. Calling to Drysa. Paper, watercolour, 54,5х49

Ігар Шкуратаў Віцебск (Беларусь) Ihar Shkuratau Vitsebsk (Belarus) Сонечны прамень. Папера, акварэль, 60х40 Sun ray. Paper, watercolour, 60х40

Іраіда Шутава в. Кацягі, Мінскі раён (Беларусь) Henadz Shutau v. Katsyahi, Minsk region (Belarus) Чужыя лёсы. З серыі “Старыя фотаздымкі”. Папера, акварэль, 44х50 Fates of the others. From the series “Old photographs”. Paper, watercolour, 44х50

Вольга Шаюнова Санкт-Пецярбург (Расія) Olga Shayunova St. Petersburg (Russia) Закат на Пашы. Папера, акварэль, 35х48 Sunset on the river Pasha. Paper, watercolour, 35х48

Алесь Шыёнак Віцебск (Беларусь) Ales Shyionak Vitsebsk (Belarus) З нізкі “Край Віцебскі”. Папера, акварэль, 70х50 From the series “Vitebsk land”. Paper, watercolour, 70х50

Юрый Шэўчык Санкт-Пецярбург (Расія) Uriy Shevchik St. Petersburg (Russia) Паўлава сяло. Папера, акварэль, 45х34 Pavlovo village. Paper, watercolour, 45х34

Георгій Танковіч Наваполацк (Беларусь) Heorhiy Tankovich Navapolatsk (Belarus) Святыні Полацка. Папера, акварэль, 43х53 Polotsk shrines. Paper, watercolour, 43х53

88


Валерыя Вія Тарабілдыенэ Вільнюс (Літва) Valerija Vija Tarabildienė Vilnius (Lithuania) Стварэнне Сусвету. Дзень чацвёрты I, II. Папера, акварэль, 57x76 The creation of the world. The fourth day І, ІІ. Paper, watercolour, 57x76

Эдзіта Зарэкенэ Шаўляй (Літва) Edita Zarėkienė Siauliai (Lithuania) Цюльпан. Папера, акварэль, 28,4x94 Tulip. Paper, watercolour, 28,4x94

Сауле Урбанавічутэ Беінорыенэ Вільнюс (Літва) Saulė Urbanavičiūtė Beinorienė Vilnius (Lithuania) Цішыня ў Судэйкяй. Папера, акварэль, 50x60 Silence in Sudeikiai. Paper, watercolour, 50x60

Відмантас Зарэка Шаўляй (Літва) Vidmantas Zarėka Siauliai (Lithuania) Senoji lenta. Папера, акварэль, 70x100 Senoji lenta. Paper, watercolour, 70x100

Антанас Вісоцкіс Шаўляй (Літва) Antanas Visockis Siauliai (Lithuania) В.А. Моцарт: in Memorium. Папера, акварэль, 37x48 In Memorium V.A. Mocart. Paper, watercolour, 37x48

Святлана Урублеўская Віцебск (Беларусь) Svyatlana Urubleuskaya Vitsebsk (Belarus) Бэз і цюльпаны. Папера, акварэль, 77х95 Lilac and tulips. Paper, watercolour, 77х95

Аляксандр Валодчанка Санкт-Пецярбург (Расія) Alexander Volodchenko St. Petersburg (Russia) Вакно. Папера, акварэль, 49х78 Window. Paper, watercolour, 49х78

Дзмітрый Жыжын Адэса (Украіна) Dmitriy Zhyzhyn Odessa (Ukraine) Салёны вецер. Папера, акварэль, 50х70 Salty wind. Paper, watercolour, 50х70 89


“Акварэльная cябрына-2007”: матэрыялы Міжнароднага навукова-творчага сімпозіума “Акварэль: традыцыі і эксперыменты ў прасторы сучаснага мастацтва (тэорыя і актуальны мастацкі вопыт)” і каталог міжнароднага біенале акварэлі, Полацк, 18—19 мая 2007. / аўт.-склад. М. Цыбульскі. — Даўгаўпілс: Акадэмічнае выдавецтва Даўгаўпілскага універсітэта “Saule”, 2008.- 90 с. “Аkvarelnaya Syabryna­—2007”: materials of The International Art and Research Symposium “Watercolour: Traditions and Experiments in the Field of Modern Art (Theory and Contemporary Artistic Experience)” and the International Biennial for Watercolour Painting Catalog, Polatsk, May 18—19, 2007. Author-compiler M. Tsybulsky, Daugavpils: Daugavpils University Publishing house “Saule”, 2008, 90 pp.

“Аkvarelnaya syabryna­—2007”: Starptautiskā zinātniski - radošā simpozija “Akvarelis: tradīcijas un eksperimenti mūsdienu mākslā” materiāli (teorija un mākslas pieredze) un starptautiskās akvarelistu biennāles katalogs, Polocka, 2007, gada 18.—19. maijs. Atbildīgais par izdevumu M. Cibuļskis. Daugavpils: Daugavpils Universitātes Akadēmiskais apgāds “Saule”, 2008, 90 lpp.

Akwa_sjabryna@tut.by

Daugavpils Universitātes Akadēmiskais apgāds „Saule”. Izdevējdarbības reģistr. apl. Nr. 2-0197. Saules ielā 1/3, Daugavpils, LV-5400, Latvija. 90


91


92


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
Аkvarelnaya syabryna - 2007 by Uladzislau Tsybulsky - Issuu