ліпень 2013
w w w.kimpress.by
e-mail: art_mag@tut.by
#07
Караліна Машчыньска. Ортус І. Шаўкаграфія, ПВХ. 2011.
«PRINT/SCREEN/PRINT» — выстава студэнтаў дзвюх польскіх акадэмій, Кракаў скай і Катавіцкай, прахо дзіла ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Назва адсылае да тэхніч ных сродкаў, якія выкарыс тоўваюць аўтары, навучэн цы майстэрняў шаўкаграфіі і лічбавай візуалізацыі. Кіраўніку майстэрняў Вальдэмару Вэнгжыну ідэя такога спалучэння падаец ца лагічнай і цікавай… Студэнцкія працы ўражва лі не толькі майстэрствам, іх яднала вольнасць ва ўвасабленні задумы. Паўліна Вальчак. Гульні І. Шаўкаграфія на блясе, магніты. 2012. Паўліна Шатанік. Без назвы. Папера, шаўкаграфія. 2012.
змест а р т э фа к т ы Міхась Цыбульскі Пав етр а і святл о Акварэлі Івана Сталярова 4 Алесь Сухадолаў Стыхія абс тракц ыі Выстава нефігуратыўнага мастацтва «Іншая рэальнасць» 6 Таццяна Мушынская Спев ы, сен а, кам ар ы... «Баль у Соф'і Гальшанскай» у Музеі народнай архітэктуры і побыту 8 Людміла Саянкова Партр эт астраўн ой цыв іл із ац ыі Тыдзень сучаснага японскага кіно 10
«Міс тар Ікс» Імрэ Кальмана ў Беларускім музычным т эатры Вольга Брылон Нас тал ьг ія па «Прын цэс е…» 12 Дзяніс Марціновіч Эмігр ант ы ў цырк у 13
Людміла Грамыка Вак ол «Макб ет а» Прэм'ера ў Нацыянальным тэатры імя Якуба Коласа 18
Таццяна Гаранская Кар ан і без глеб ы Чарнобыльскі шлях Уладзіміра Гардзеенкі 34
д з е й н ы я а с обы
п а ра ле лі
Антаніна Карпілава А лякс андр Ленк ін. Прасветлены рэжысёр 20
Людміла Грамыка Знайдзіце тры адрозненні Лепшыя расійскія спектаклі 38
дыск урс
К ульт у р н ы п л а с т
Тэа тр + рын ак = ?
Надзея Усава Дам а Мал ьт ыйс каг а ордэн а Лёс аднаго парыжскага партрэта 42
З рэдакцыйнага «круглага стала»
24
Лял ечн ы сез он Жанна Лашкевіч Скрынк а з сакр эт ам і Свята-фэст «Лялькі над Нёманам» 29
Святлена Немагай Камп аз іт ар з Выг ан іч і Рак ав а Міхал Грушвіцкі — наноў адкрытае імя 44
Любоў Дзёмкіна Воп ыт дас лед ав анн яў Творчая лабараторыя тэатраў лялек 31
з н а кі ч а с у Таццяна Мушынская Бел ар уск ая «Гофм ан ія да» 48
Дар’я Амяльковіч Асабл ів асц і пралетарскага спорт у Дакументальны фільм «Гульні паралельных светаў, або Наш адказ Амстэрдаму» 14 Алена Мальчэўская А ў вас моцн ыя ног і? Майстар-клас «Дакументальны тэатр: тэхналогіі» ў Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры 16
На першай старонцы вокладкі: Жанна Грак. Аб'ёмная плоскасць. Дрэва, пігменты, лак. 2012.
«мастацтва» № 7 (364). ліпень, 2013. зас нав ал ьн ік часопіса — мін іст эрс тва культуры рэспублікі беларусь. выдаецца са студзеня 1983 года. рэгістрацыйнае пасведчанне № 638 выдадзена міністэрствам інфармацыі рэспублікі беларусь.
галоўны рэдактар людміла аляксееўна грамыка. рэдакцыйная калегія: таццяна арлова, алеся белявец, гаўрыіл вашчанка, вольга дадзіёмава, міхась дрынеўскі, інэса душкевіч, валерый жук, эдуард зарыцкі, алена каваленка (намеснік галоўнага рэдактара), таццяна мушынская, уладзімір рылатка, рычард смольскі, уладзімір тоўсцік, расціслаў янкоўскі, аляксандр яфрэмаў. мастацкі рэдактар андрэй ганчароў. літаратурны рэдактар алена грамыка. фотакарэспандэнт андрэй спрынчан. набор: іна адзінец. вёрстка: андрэй ганчароў, аксана карташова. выдавец — рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «культура і мастацтва». выдавецкая ліцэнзія № 02330/0494414 ад 17 красавіка 2009 года. адрас выдавецтва і рэдакцыі: 220013, мінск, праспект незалежнасці, 77. тэлефон 292-99-12, тэлефон/факс 334-57-35 (бухгалтэрыя).
©
«мастацтва», 2013.
Аўтарскія рукапісы не рэцэнзуюцца і не вяртаюцца. Аўтары надрукаваных матэрыялаў нясуць адказнасць за падбор прыведзеных фактаў, а таксама за змешчаныя даныя, якія не падлягаюць адкрытай публікацыі. Рэдакцыя можа друкаваць артыкулы ў парадку абмеркавання, не падзяляючы пункту гледжання аўтараў. Падпісана ў друк 21.07.2013. Фармат 60х90 1/8. Папера мелаваная. Друк афсетны. Гарнітура «Minion Pro». Ум. друк. арк. 6,0. Ум.-выд. арк. 10,24. Тыраж 1721. Заказ 2207. Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва “Беларускі Дом друку”». 220013, г. Мінск, праспект Незалежнасці, 79. ЛП № 02330/0494179 ад 03.04.2009.
артэфакты п ад з е я
фота юрыя іванова.
Гаўрылу Вашчанку — 85
Свой юбілей мэтр адзначыў выстаўкай у Гомелі, у галерэі, якая ўжо дванацца ты год носіць ягонае імя. Вашчанка — жывая гісторыя нашай культуры, класік «суровага стылю». На родны мастак Беларусі паводле афіцый нага статуса, патрыярх беларускага вы яўленчага мастацтва паводле сутнасці. Ён нарадзіўся ў краіне, якая называлася Савецкі Саюз. Сацыялістычны рэалізм, які панаваў у тагачасным мастацтве, фактычна меў мэтаю знівеляваць шмат квецце нацыянальных культур і творчы імпэт выбітных асобаў. Гаўрылу Ваш чанку таксама даводзілася працаваць у прапанаваных абставінах. Але што б ён ні рабіў, да якой бы тэматыкі ні звяр таўся, у выніку заўжды атрымлівалася мастацтва. Гэта адзнака вялікага та ленту — заставацца сабою. Прычына гэтай трываласці ў тым, што мастаку было ўласціва пачуццё радзі мы. Ён заўсёды заставаўся беларусам, палешуком. Ёсць такая рэч — культурная геагра фія. Рэгіён альбо краіна тады становяц ца паўнавартаснымі, калі да іх лёсу пры чыніўся сваёй творчасцю мастак альбо пісьменнік. Палессе мы ведаем дзяку ючы Мележу і Вашчанку. Адзін словам, другі фарбамі адкрылі свету гэту цудоў ную зямлю. Нездарма і свой юбілей Гаўрыла Ха рытонавіч сустракаў з землякамі. І вы стаўку зрабіў у сталіцы Палесскага краю. Работы розных часоў аб’яднала містыч нае пачуццё прыцемкаў як стану прыро ды і настрою душы. Гэты настрой унут ранай засяроджанасці ўласцівы Гаўры лу Вашчанку ад першых крокаў ў мас тацтве. На выставе згадаліся радкі Алеся Пісьмянкова: «Драбнее крок, чуйнее ціш, слабее зрок, цяжэе крыж...» На адкрыцці выстаўкі мэтр, якога зем лякі лічаць неафіцыйным амбасадарам Палесся ў сталіцы краіны, сапраўды вы глядаў патрыярхам. Ад мудрасці сціп лым, ад таленту прыгожым. Пётра Васілеўскі.
Вясна. Лада. Алей. 1995–2013.
Памяць. Алей. 2011.
Май. Алей. 2011.
3
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
А р т- ск р ы жава н н і
В і з уа л ь н ы я п ракт ы к і
Выстава Сяргея Шабохіна «Wozu Poesie?» у Акадэміі мастацтваў Берліна арганізавана ў рамках еўрапейскага паэтычнага фестывалю. Мастак запрасіў да ўдзелу 47 паэтаў з 47 краін, якія мусілі зга дзіцца з пэўнымі ўмовамі: выйсці ў публічную прастору сваёй краіны, напісаць на роднай мове лозунг, што тычыцца мясцовага стану культуры і грамадства, і захаваць ананім насць — апрануць чырвоную маску. З дапамогай выказвання на роднай мове трэба было суаднесці такія паняцці, як «па эзія», «грамадства», «радзіма». Ці выкарыс талі паэты дадзеную магчымасць і ці здоле лі сфарміраваць выказванне такім чынам, каб яно стала значным, пабуджальным ці хаця б трывожным? Ці атрымалася ў іх прадста віць краіну без боязі, намацаўшы мяжу па між адзінкавым (свабодай паэтычнага сама выражэння) і агульным (справядлівасцю), а таксама той спосаб, якім гэта мяжа ўстанаў ліваецца сёння? Што мы наогул думаем пра межы і ці здольныя іх пераадольваць? У краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўро пы апошняе пытанне загучала па-новаму па сля падзення Берлінскай сцяны. Тут зноў за гаварылі пра калектыўную ідэнтычнасць, а паняцці «нацыя» і «радзіма» пачалі напаў няцца новымі значэннямі. Аднак што стала са старымі значэннямі — з нацыянальным го нарам, мадэрнай нацыянальнай культурай, з уяўленнямі пра гармонію і генія? Гэтыя пытанні хвалююць і сучасных маста коў, але ці здольны паэт выходзіць за межы
«Штодзённае жыццё. Портленд. Штат Мэн. ЗША» Выстава амерыканскіх мастакоў Галерэя «Артплац» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі
рашэння ўнутраных задач мастацтва да той агульнай прасторы сэнсаў і жыцця, якая скі роўваецца нашай адказнасцю перад сабой і іншымі? Атрыманы вынік з 47 фатаграфій дае ад казы на пастаўленыя пытанні. Выстаўлены ў публічную прастору лозунг сёння можа мець сілу толькі ў тым выпадку, калі ён сведчыць пра сапраўды значнае. Маска падкрэслівае, што аўтар знаходзіцца на мяжы і што яго па сланне ўтойвае ў сабе пагрозу. Для паэзіі гэ та можа азначаць замах на само яе цела і кроў, на выбух матэрыі знутры. Але нямногім удзельнікам удалося пераадолець «гета» па эзіі і выйсці за яе рамкі, зрабіўшы важнае вы казванне.
В.Ш.
Кейт Сібоўл. Маленькія жыцці. Папера, лічбавы друк.
15 творцаў засяродзіліся на пабытовых мо мантах жыцця, каб перадаць асабісты досвед паўсядзённасці. Уражвае ўзровень рэфлек сіі — да кожнай работы аўтары дадаюць ка ментары (без падрабязнага тлумачэння не каторыя творы страчвалі б шмат), апісваюць дэталі і звычкі, аналізуюць жыццё ў невялі кім горадзе. Многія ўдзельнікі выставы робяць акцэнт на прыгажосці прыроды: кожны дзень яна паўстае ў звыклых і незвычайных формах, а сам працэс яе замалёўвання ператвараецца ў медытацыю. Так, кавалак марской вяроў кі на пяску ўвасабляе лінію да падсвядомага і метафару штодзённай працы, а вада, што бя жыць пад мостам, нагадвае: мы заўсёды пры ходзім аднекуль і кудысьці ідзем, нават калі жывем у адным і тым жа месцы. Таўстуха ў леапардавым камбінезоне, па жылы трактарыст, які трымае маладую жан чыну на каленях, настольны каляндар з рос чыркамі-завітушкамі, пэчварк-калаж, «сшы ты» з рознакаляровых будняў сярэднеста тыстычнай маці... Філасофія паўсядзённага складваецца з мазаікі шматлікіх наваколь ных уплываў. Упарадкаванае руціннае быц цё стварае чалавеку зону камфорту — тое, што мы называем паўсядзённасцю, але кры ху больш пільны погляд на яе і спроба ана лізу парушае межы гэтай зоны, дазваляе не толькі назіраць за застылай гісторыяй свайго жыцця, але развівацца і ісці далей. А лен а Кав ал енк а.
Скрыптаграм а Вольгі Рыбчынскай
Усё часцей назіраю тэндэнцыю зваро ту да мастацтва мінулых дзесяцігод дзяў, якая ўвасабляецца ў выставач ных і даследчых праектах. Модным стала аналізаваць адрывістыя падзеі нядаўняй гісторыі. Вынікам становіц ца, з аднаго боку, падзейная інтэнсіфі кацыя (выдадзены альбом «Беларускі авангард 1980-х»; створаны віртуаль ны музей беларускага авангарда пад кіраўніцтвам Вольгі Архіпавай; прай шлі выставы Генадзя Хацкевіча, Аляк сея Жданава, Уладзіміра Лапо...), з іншага — адбываецца міфалагізацыя гэтай гісторыі. Беларускі авангард 1980—1990-х гадоў застаецца тэрыторыяй мала вывучанай, ён існуе хутчэй у фарма це версій, успамінаў сучаснікаў і па гэтай прычыне складае аснову для мі фатворчасці. Так званай акадэмічнай трактоўкі гісторыі гэтага перыяду па куль не існуе, выйсця на новы ўзро вень — архівавання, вывучэння, фік сацыі і дэманстрацыі — на жаль, не адбываецца. За гэтай міфатворчасцю мы страч ваем сучаснасць. Усе высілкі прыкла даюцца на рэфлексію гісторыі 1990-х і 2000-х гадоў, за рамкамі застаецца аналіз актуальных падзей сучаснага працэсу. У гэтай перспектыве надзённай ба чыцца новая артыстычная стратэгія — не актывізму, але «перадзвіжніцтва». Па-ранейшаму з’яўляюцца моцныя мастацкія ініцыятывы, як, напрыклад, праект арт-групы «Беларускі клімат» «Рэтраспектыва» (Музей сучаснага вы яўленчага мастацтва), у якім была пра панавана стратэгія «ўкаранення ў на род» шляхам інтэрпрэтацыі гісторыі ў межах экспазіцыі — размыццё рэ альнасці і выдумкі, кантэнту і формы, гісторыі і сучаснасці. Успаміны ўдзе льнікаў тых падзей становяцца фак тамі гісторыі сучаснага беларускага мастацтва, а іх творы — адрывістымі пасланнямі. А ў канцэпцыі гэтай экспазіцыі сфармулявана новая версія недалёкага мінулага і пункт гледжання на працэ сы сучаснага мастацтва: «Больш няма Вялікага наратыву — ёсць толькі асоб ныя наратывы чат-паведамленняў. Няма ўжо Вялікай гісторыі — ёсць ка роткія месіджы глабальных/бясконцых лакальнасцей».
артэфакты
4
Паветра і святло Выставы Івана Сталярова Віцебскі мастацкі музей Музей імя Паўла Масленікава ў Магілёве М іх ас ь Ц ы б у л ь скі З дзевяноста гадоў віцебскага мастака Івана Сталярова пяцьдзясят аддадзены акварэлі? Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі мог бы лічыць усё гэта ўласным творчым дасягненнем, калі б не велізар ная колькасць падрыхтаваных ім за гэты час вучняў, што сталі гонарам сусветна вядомай Віцебскай школы акварэлі. Карэнны віцяблянін, Іван Сталяроў яшчэ ў даваенны час вучыўся ў Віцеб скім мастацкім вучылішчы. А пасля — у 1947—1951 — у Мінскім мастацкім ву чылішчы ў Валянціна Волкава, Івана Ра маноўскага, Хаіма Ліўшыца і на кафед ры графікі ў Маскоўскім паліграфічным інстытуце (1960). Працаваў выкладчыкам Віцебскага мастацка-графічнага педага гічнага вучылішча, а пасля яго ператва рэння ў мастацка-графічны факультэт Віц ебс каг а дзярж аўн аг а педа гаг ічн а га інстытута імя С.М.Кірава да сярэдзі ны 1980-х гадоў выкладаў там акварэль. Атрымаў званне дацэнта кафедры ма люнка і жывапісу, напісаў дапаможнік «Акварэль», выдадзены ў выдавецтве «Вышэйшая школа» (1980). З 1957 года ўдзельнічаў больш чым у 100 мастацкіх выставах у Беларусі і за яе межамі; па чынаючы з 1995 года — у складзе супол кі «Віцебская акварэль». Для Віцебскай школы акварэлі асоба Сталярова знакавая. Ён стаяў ля яе вы токаў, з’яўляўся адным з першых яе на стаўнікаў. Ці не ўпершыню звярнуў ува гу на неабходнасць вылучэння акварэлі ў асобны курс, адзначыў важнасць ства рэння адпаведнай методыкі навучан ня. І ўсёй сваёй творчасцю Іван Сталяроў папулярызаваў пэўную сістэму творчых прынцыпаў, абуджаў у сваіх вучнях шчы рую зацікаўленасць мастацтвам акварэлі, прагу да засваення тонкасцей рамяства. Творы Івана Сталярова — класіка віцеб скай акварэлі. У іх знайшлі ўвасабленне тыя магутныя традыцыі, якія стагоддзя мі накопліваліся ў нетрах рэалістычнага мастацтва. Фундаментальнасць ведаў у галіне колеразнаўства, гісторыі, тэхнікі і тэхналогіі акварэльнага жывапісу сталі для мастака тым грунтам, які на працягу ўсіх этапаў працы фарміраваў яго погля ды і творчыя прынцыпы. Адно з цэнтральных месцаў у работах мастака займаюць камерныя па настроі
Возера. Акварэль. 2011.
і фармаце краявіды роднай беларускай зямл і. Сяр од жанр ав ых разн ав ідн ас цей пейзажа Сталярову найбольш бліз кія эпічны і элегічны, цесна злучаныя з прысутнасцю рамантычна-летуцен ных, лірычных, сентыментальных маты ваў. Пейзажы мастака — гэта не проста выявы мясцін, што ўсхвалявалі яго. Гэ та глыбока аўтарскае выказванне, якое ўвасабляе перажыванні творцы і стан яго душы. Своеасаблівая разнавіднасць «ціхага» пейзажа, у аснове якога — усё пагл ын ал ьн ае пач уцц ё спакою. У па добнай тыпалогіі «ціхага» пейзажа ёсць свая паэтыка: ён падкрэслена някідкі. Гэта шмат у чым пейзажы настрою, на поўненыя бязмернай колькасцю адлюс траваных інтанацый. Прыслухоўваючы ся да прыроды і яе розных станаў, мастак імкнецца максімальна захаваць і данес ці да гледача яе самаадчуванне, асабліва ўважліва ўглядаецца ў яе боскую прыга жосць. Важную ролю ў пейзажах Сталя рова адыгрывае святло, якое стварае глы бокую танальную перспектыву, узмацняе выразнасць кампазіцый. Адметнай асаб лівасцю твораў з’яўляецца іх тапаграфіч ная дакладнасць, што зусім не замінае дасягненню ў вобразах высокай ступені абагульненняў. У вясковых і гарадскіх краявідах Сталя рова рэдка сустракаюцца постаці людзей. Прастора нібы дэманструе жаданне аўта ра адысці ад паўсядзённай мітусні, зача роўвае шматграннасцю паэтычных інта нацый і вобразнай непасрэднасцю. Нават індустрыяльныя пейзажы не пазбаўлены пэўнага лірызму. У акварэльных кампазі цыях гледача ўражвае складаная нюансі роўка колеру, якой Іван Сталяроў нярэд ка дасягае дзякуючы толькі яму вядомым лесіровачным спалучэнням фарбаў.
Мастацтва Сталярова камернае па сут насці, глыбока праніклівае па змесце, па трабуе ўнутранай засяроджанасці, душэў най раўнавагі. І разам з тым гэта «ціхая лірыка» яго акварэляў не такая ўжо і ці хая, паколькі за супакоенасцю сюжэтаў крыецца аптымізм творцы і глыбокая ве ра ў незгасальную і праўдзівую каштоў насць рэалістычнага мастацтва. Апрача вялікай колькасці краявідаў Прыдзвінскага краю, гарадскіх пейзажаў Віцебска, Полацка, Наваполацка, Брасла ва (нізкі «Прыдзвінскі край», «Браслаў шчына», «Полацк», «Новабудоўлі Навапо лацка», «Час навальніц», «Край блакітных азёр і празрыстых рэк»), напісаных Іва нам Сталяровым у розныя гады і прад стаўленых на выставах у Віцебску і Магі лёве, нельга не адзначыць і серыі твораў, прывезеныя мастаком у свой час з па ездак па Літве, Латвіі, Арменіі і Паўноч ным Каўказе. У іх дакладна адлюстрава ны не толькі ландшафты і гістарычныя помнікі — праз каларыстычны лад кам пазіцый выразна перададзены нават ха рактар паветра той ці іншай краіны. Сярод сюжэтных кампазіцый пераваж ная большасць звязана з тэмай парты зан скай барацьбы. Упрацяглай па часе серыі «Па слядах партызанскай славы» ў сты лі своеасаблівага «мастацкага дакумен талізму» знайшло адлюстраванне мно гае з перажытага ім самім у гады Вялікай Айчыннай вайны. У мастака шмат вучняў, якія маюць даволі шырокі дыяпазон стылістычных прыхільнасцей і творчых арыенціраў. А вось сам Іван Сталяроў на ўсё жыццё за стаўся верным традыцыям рэалістычнай акварэльнай класікі. На гэтым шляху ён набыў сваю ўласную манеру, сцвердзіў мастацкія погляды на свет.
5
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
М астацтва д л я « М астацтва »
ад н ы м ска з ам
Мастацтва шматстайнае. І няма такога закону, якому б яно падпа радкоўвалася. Канцэпт «Аб’ёмная плоскасць» вызначаецца свабо дай пастаяннага руху формаў, ідэй, пачуццяў, колеру, святла... Геаметрычная пабудова аб’екта ўяўляе сабой прасторавую ілюзію, якая ў рэальнасці не існуе. Месцазнаходжанне ў прасторы варыятыўнае, верхні і ніжні, левы і правы куты могуць мяняцца мес цамі. Такім чынам адбываецца бясконцы рух як унутры аб’екта, так і ў прасторы. Ідэя трансфармацыі выяўляе магчымасць змены, руху і новага развіцця формы. Плоскасць становіцца аб’ёмнай. Жанна Грак.
к н і га ска р га ў
Над ч ы м п рацуе ц е ?
Дзмітрый Сурскі, старшыня Беларускага саюза дызайнераў:
Аляксандр Шапо, скульптар:
— У нашым творчым цэху з’я віліся праблемы ва ўзаема дачыненнях з заказчыкам. Змянілася заканадаўства, у выніку чаго нас абавяза лі праводзіць тэндары і кон курсы, у тым ліку і на мастац ка-праектныя віды работ. Раней лічылася, што гэта інтэлектуальная маёмасць, і на выкананне такіх работ конкурс не патраба ваўся. Праблема нават не ў тым, што некаторыя працы занадта спецыфічныя, спецыялістаў ма ла і знайсці канкурэнтаў даволі цяжка, а ў тым, што ў гэтых конкурсах выйграе той, хто патра буе меншае фінансаванне, а крытэрый мастац кай якасці ўжо быццам бы і не ўлічваецца.
— Разам з архітэкта рамі Леанідам і Галі най Левінымі і Аляк сандрам Капыловым мы працуем над рэ канструкцыяй брац кай магілы на сталіч ным праспекце Дзяржын скага. Я раблю скульптурную частку пра екта — фігуру «Тужлівая», гэта будзе постаць смуткуючай жанчыны ля магілы адзінаццаці паўшых салдат. Асноўная ідэя твора — недапушчальнасць вайны і ўша наванне памяці загінуўшых, якія абарані лі будучыя пакаленні цаной свайго жыц ця. Фігура гераіні будзе ўвасабляць жор сткасць і несправядлівасць вайны, агіднай чалавечай прыродзе. Хачу стварыць універсальны вобраз, які сумяшчае іпастасі маці, жонкі, сяс тры, — вобраз жанчыны, заўчасна саста ранай горам: з тварам у зморшчынах, за палымі шчокамі, згорбленай спінай, агру белымі ад цяжкай мужчынскай працы рукамі, у якіх яна трымае салдацкую пі лотку. Худая, стомленая, проста апрану тая жанчына сустракае старасць у бед насці і самоце. Адзінае суцяшэнне, якое засталося ў маёй гераіні, — наведаць ма гілу любімага чалавека, распавесці пра сваё жыццё і, перабіраючы ў руках пілот ку, згадаць яго твар, успомніць яго жы вым. Бачна, што яна часта прыходзіць сю ды — сядзіць у звыклай позе, паглыбіла ся ў роздум, бо час для яе спыніўся. Вайна абясцэніла і жыццё салдата, загінуўша га сярод многіх, і жыццё гэтай жанчыны, і нават само жыццё, таму што яго асноўныя прынцыпы — працяг роду, клопат пра лю бімых, каханне — страцілі сэнс. Важным элементам усёй кампазіцыі стане так званая «пірамідка памяці» — помнік з зоркай на магіле, ён прывяжа сю жэт да канкрэтнага гістарычнага кантэк сту Вялікай Айчыннай вайны. 11 зорак увекавечаць памяць пра кожнага салда та, сярод якіх ёсць абаронцы Мінска, што першымі прынялі на сябе ўдар.
ч аму ? Чам у маст ацк ім кіраўніком Мазырскага драмат ычнаг а тэа тра імя Івана Мележ а прызначаны чалавек без спецыяльнай прафесійнай аду кацыі? Ірына Міронычава, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мазырскага райвыканкама: — У Вікторыі Кузняцовай ёсць вышэйшая адукацыя і вопыт працы ў сцэнічным калектыве. Яна не старон ні чалавек, добра разумее палітык у ўстановы. Зараз Мазырскі тэатр знаходзіцца на рэканс трукцыі, а гэта — справа сур’ёзная. Сён ня ў кожнага чалавека, які тут прац уе, апрача асноўных абавязкаў ёсць яшчэ і дадатковыя, бо падчас рамонт у многія пасады былі скаро чаны. Таму вельмі важна, каб усё было адрэ гулявана, а ў калектыве захоўвалас я нарма льная атмасфера. Мы сустракаліс я з акцёрамі, галоўным рэжысёрам і сіт уацыю растлумачы лі. Знайшлі паразуменне. Галоўнае, што з’ява гэта часовая і, думаю, не пашкодзіць творча му працэс у.
Які твор беларускаг а маст ацт ва ўразіў вас апошнім час ам? Сяргей Картэс, кампазітар, народны артыст Рэспублікі Беларусь: — Паказ у Белдзяржфілармоніі фолк-оперы «Песня пра долю» (музыка Уладзіміра Муля віна) у рэжысуры Ларысы Сімаковіч; а такса ма раман Уладзіміра Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» — шкадую, што пра чытаў яго толькі цяпер. Рыгор Сарока, дырыжор сімфанічнага аркестра, дырэктар Маладзечанскага музычнага каледжа імя Агінскага: — Сёлета ў кастрычніку будзе адзначацца 55-годдзе каледжа і 45 гадоў з часу засна вання сімфанічнага аркестра; для ўрачыста га канцэрта з гэтай нагоды доўга шукаў год ны твор айчыннага аўтара і, на шчасце, знай шоў — гэта «Святочная ўверцюра» Дзмітрыя Смольскага, якая павінна адкрыць музычную дзею; музыканты аркестра ў гэты твор про ста закахаліся. Юрый Ігруша, прадзюсар, дырэктар «Белвідэацэнтра»: — Дакументальны фільм Віктара Аслюка «Цяпло», нездарма ён атрымаў вышэйшыя ўзнагароды і адзначаны дыпломамі на мно гіх прэстыжных міжнародных кінафестыва лях; цыкл гістарычных кніг пісьменніка Ана толя Бутэвіча «Сем цудаў», прысвечаны на шай даўніне. Ігар Аўдзееў, кіназнаўца, кіраўнік Музея гісторыі беларускага кіно: — У межах міжнароднай акцыі «Ноч музеяў 2013» адбылася прэм’ера практычна невядо май нам (72 гады на паліцы!) сацыяльна-бы тавой драмы рэжысёра Сігізмунда Наўроц кага «Сям’я Януш» (тэксты песень Петруся Броўкі і Кандрата Крапівы); у гісторыі кіно — і не толькі беларускага — гэта карціна за станецца як унікальнае сведчанне таго, што на мяжы 30—40-х гадоў ХХ стагоддзя СССР рыхтаваўся зусім не да абарончай вайны. Уладзімір Парфянок, фатограф, кіраўнік галерэі «NOVA»: — Нічога не ўразіла з твораў беларускіх аўтараў: бачыў ці паўторы, ці рэплікі з за межных твораў, адаптаваныя да мясцовага ландшафту; вось выстава прац польскіх сту дэнтаў «PRINТ/SCREEN/PRINТ», што адкры лася ў Музеі сучаснага выяўленчага мастац тва, сапраўды зацікавіла. Рыгор Несцераў, мастак, кіраўнік суполкі «Арцель»: — З апошніх уражанняў згадаю аповесць Алены Паповай «Тры дамы ў пошуках любові і смерці», апублікаваную ў часопісе «Нёман».
артэфакты
6
Стыхія абстракцыі «Іншая рэальнасць» Выстава нефігуратыўнага мастацтва Нацыянальная бібліятэка Беларусі А л е с ь С у х ад о ла ў Арганізатары экспазіцыі паспрабавалі вылучыць абстракцыю як асобную плынь у сучасным беларускім мастацтве. Аб стракцыя мае на нашых землях свае кара ні і традыцыі. Згадаю Казіміра Малевіча і Эль Лісіцкага, што выкладалі ў Віцебскай народнай мастацкай вучэльні. У этніч на роднасным беларусам Дзвінску (сён ня — Даўгаўпілс) нарадзіўся класік аме рыканскага абстрактнага экспрэсіянізму Марк Ротка. Прадстаўнік рускай культу ры Васіль Кандзінскі значна паўплываў на беларускіх мастакоў ужо ў паслява енны перыяд. Абстракцыя ўплывала на прадстаўнікоў «віцебскага авангарда» 1970—1980-х гадоў Аляксандра Салаўёва, Леаніда Анцімонава, Алега Арлова. Нефі гуратыўнасць пераважала ў творчых па мкненнях чальцоў «Нямігі-17». Увогуле, ідэя выставы нефігуратыў нага мастацтва для Беларусі далёка не новая. Ладзіцца праект «Abstract», які аб’ядноўвае, галоўным чынам, прадстаў нікоў віцебскай школы. Хоць у выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы таксама ўдзе льнічаюць віцебскія аўтары (Віктар Шыл ко, Валянціна Ляховіч і іншыя), яна адроз ніваецца ад «Abstract»’а тым, што змагла задзейнічаць шэраг мастакоў, чыя твор часць рэдка разглядалася ў рэчышчы аб стракцыянізму (Мікалай Бушчык, Аляк сандр Забаўчык, Рыгор Іваноў, Віктар Ціханаў...). Цягам стагадовай гісторыі ў абстрак цыянізме дамінуюць два кірункі: экс прэсіўная (лірычная) і геаметрычная аб стракцыя. Сярод сучасных беларускіх мастакоў, што і дэманструе выстава, пры хільнікаў экспрэсіўнай абстракцыі значна болей, і звязана гэта, напэўна, з яе інтуі тыўнай сутнасцю, стыхійнай прыродай. У выставе вызначыўся лідар — гэта Рыгор Іваноў. Ён звяртаецца да чыстай абстракцыі як форме выражэння сваёй творчай канцэпцыі «свяцізму». Нефігу ратыўныя работы мастака нагадваюць метафізічныя абстракцыі Роткі (поле чыстага колеру, якое «свеціцца» за кошт тонкай фонавай рамкі), але Іваноў свя дома даводзіць гэты прыём да крайняга стану, акцэнтуючы ўвагу не на ўзаемадзе янні плямаў, а на тонкай гульні святла, тонаў і паўтонаў у межах аднаго колеру. Паводле ролі святла ў кампазіцыі палат
Вячаслаў Аўгусціновіч. Magna Mater. Трансфармацыя I. Алей. 2003.
Сяргей Лапша. Тры структуры. Лічбавая графіка. 2010.
Вадзім Качан. Два бакі (здымак №2). Фота. 2012.
на да «свяцізму» Рыгора Іванова наблі жаюцца творы Мікалая Бушчыка, Вікта ра Васюкевіча, Аляксандра Верашчагіна, Генадзя Фалея. Працы Аляксандра Верашчагіна бліз кія да фрэсак і царкоўных абразоў, пры гэтым яны напісаны ў вельмі свабоднай, экспрэсіўнай манеры і выяўляюць яркі аўтарскі тэмперамент. «Дрыпінгам» (узгадаем Джорджа Пола ка) вылучаецца творчасць Віктара Васю кевіча. Разам з тым стыхійная неўтайма ванасць аўтарскага почырку абмежавана строгай патрабавальнасцю да колеру. Мастак пазбягае кантрасных спалучэн няў, аддае перавагу светлым тонам, а ка ляровая гама яго абстракцый застаецца блізкай да прыроднай (што асабліва ві даць па рабоце «Бясконцая натура»).
Мастак Сяргей Пыжыкаў прадставіў серыю ахраматычных кампазіцый, ство раных у графічнай манеры, у якіх ён да следуе ўласцівасці такой мастацкай катэ горыі, як прастора. Работы мастака-дызайнера Вячаслава Аўгусціновіча вылучаюцца насычанай, гранічна распаленай шматколернасцю. Пераходы колераў адзін ў другі забяс печваюць дынаміку створаных ім кам пазіцый, нездарма ў выявах угадваецца вобраз матылька, што ў міфалогіі разгля даецца як сімвал бессмяротнасці. Аляксандр Забаўчык некалькі апош ніх гадоў працуе над цыклам «Дыялогі з караедамі». Кожная з работ гэтага цык ла вырашана ў адным колеравым тоне і вызначаецца складанай фактурай жыва пісу. Вытанчаная прарысоўка фактуры ў
7
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
Забаўчыка спалучаецца з яе хаатычнай структурай, што нагадвае пражылкі ліс та ці крывяносныя сасуды, чым утвара ецца эфект паўнакроўнасці выявы, ды хання жывапісу. Аўтарскае выказванне Алеся Фалея ўспрымаецца як перайманне стыхійных прыродных рытмаў. Такая манера можа падацца блізкай першабытнаму мастац тву, культуры абарыгенаў Афрыкі ці нават дзіцячаму крэмзанню. Разам з тым — гэта крык душы чалавека, заціснутага ў рам ках цывілізацыі, экзальтацыя ў ім пры роднага пачатку. Творчае перайманне натуры ўласціва жывапісу Віктара Ціханава. Цікава, што праз прыродныя формы аўтар прыйшоў і да абстракцыі, ствараючы ўсё больш ад цягненыя пуантылістычныя пейзажы. У эксперыментальных работах «Снег у чорным квадраце», «Ля каміна» прадмет раствораны, і ад натуры засталася адна толькі стыхія — зімовага холаду і агню адпаведна. Адыходам ад прадметнасці характа рызуюцца і апошнія творы Сяргея Даві довіча. Абстрактным кампазіцыям, што ўзніклі як карэнным чынам пераасэнса
мы і характарызуецца трапным колера вым рашэннем, арыгінальнай тэхнікай (з ужываннем бетону). Мяжуюць з нефігуратыўным мастац твам і акварэлі Уладзіміра Рынкевіча. Абраная тэхніка дазваляе аўтару перада ваць мімалётныя адценні пачуцця і, адпа ведна, ствараць самыя розныя па настроі работы — ад прыземлена важкіх («З гор кім хлебам і прэснымі травамі») да павет рана лёгкіх («Вешчуны»). У выстав е абстракт наг а маст ацт ва прынялі ўдзел фатографы. Вока мастака ў такой дакладнай тэхніцы здольнае фікса ваць адцягненыя вобразы, ствараць паў навартасныя кампазіцыі. Напрыклад, у фотасерыі «М-Структуры» Міхаіла Гаруса, зробленай у далічбавую эпоху, фактуры рэальных аб’ектаў (марскі пясок, ткані на, шкло) даведзены да мінімалістычнай умоўнасці. Канцэптуальнае ўвасабленне нефігуратыўнасці ў фотамастацтве пра пануе Вадзім Качан. Яго работа «Два ба кі» спалучае аб’ектыўнае (як бачыць ча лавечае вока) увасабленне прадметнасці на адным фотаздымку з дэманстрацыяй таго, як гэтую выяву можа перастварыць у абстракцыю оптыка.
Аляксандр Верашчагін. Маміны пірагі. Акрыл. 2013.
Віктар Ціханаў. Ля каміна. Акрыл. 2013.
ваныя пейзажы («Раніца на Мазурах»), уласцівы трапяткі лірычны настрой, пе рададзены праз майстэрскую імітацыю нюансаў асвятлення. Паслядоўнасць у працы ў рэчышчы абстракцыянізму праявіў Віктар Шыл ко. Умелае і разняволенае абыходжанне з кампазіцыяй, прапарцыянальныя су адносіны вялікіх і малых, светлых і цём ных колеравых мас — тое, што вылучае яго работы на дадзенай выставе і наблі жае іх да «каларыстычных прастораў» класіка беспрадметнага жывапісу Ана толя Кузняцова. Да воп ыт у эксп рэс іўн ай абс трак цыі плённа звяртаюцца маладыя мас такі, прычым робяць гэта на прафесій ным узроўні. Серыя работ Андрэя Савіча асабліва ўдалая з пункту гледжання фор
Хіба не адзіным прадстаўніком геамет рычнай абстракцыі на дадзенай выставе з’яўляецца Сяргей Лапша, што сёння пра цуе ў рэчышчы лічбавай графікі. Найперш гэта датычыцца яго ахраматычных работ, для якіх характэрны мінімалізм і лагічная структураванасць. Гэтыя работы — спро бы мастака праілюстраваць адцягненыя фізічныя тэорыі («Згорнутая прастора», «Магеланавы воблакі», «Бясконцасць»). У іншых творах («Тры структуры») мастак ужо мысліць колерам як жывапісец. Выстава «Іншая рэальнасць» яшчэ раз паказала, што нефігуратыўнае мастац тва ў Беларусі з’яўляецца не эпізадыч най праявай мастацкага дыскурсу, а ўяў ляе сабой багатую і разнастайную плынь. Спадзяемся, што гэтай з’яве яшчэ накана вана сцвердзіцца на поўную моц.
Арт-скрыжаванні Інавацыйны праект «Art Beats Brut» дзюсельдорфскага канцэптуаліста Рарстэна Рэйнхальда Шульца праходзіў у Культурвак зале Дзюсельдорф-Герэсхайм. У ім прыня лі ўдзел мастакі, музыкі і пісьменнікі з псіхіч
Андрэй Дурэйка. DusselNarrDummeTo lpelLu kopfBlo dianTrottelNashornka ferMaronmmelOlgo tzeGauchGa ucheTor. Роспіс. 2013.
нымі асаблівасцямі з Мастацкага дома Канэн у Мюнстэры, а таксама пісьменнікі і «звычай ныя» творцы з дзюсельдорфскай Студыі 111. Сярод апошніх прысутнічаюць і два беларус кія мастакі: Андрэй Дурэйка і Кацярына Куз няцова. Тыя, хто шукае ў мастацтве пераасэнса вання зместу і большай эфектыўнасці, мо гуць знайсці ў гэтым эксперыменце новыя аргументы ў дыскусіі пра сацыяльную адказ насць. Тут прадстаўлены розныя тыпы твор чага мыслення з аднолькава эфектыўным досведам, а пэўныя бакі сацыяльнай устой лівасці мастацтва ставяцца пад пытанне. У праекце спалучаны не столькі мастацтва аўтсайдараў і высокая па вызначэнні культу ра, колькі розныя чалавечыя выказванні. Выстава «Hydrogeny» Дзмітрыя Гель фанда і Эвеліны Домніч, у якой фізіка, хімія і інфарматыка сышліся з уражальнай філаса фічнай практыкай, адбылася ў Амстэрдаме. Навуковыя дасягненні, у прыватнасці, у сферы хвалевых з’яў, выкарыстаны аўта рамі дзеля таго, каб даследаваць пытанні
Фрагмент экспазіцыі.
ўспрыняцця і працягласці. Навуковая карціна свету дасюль не можа ахапіць працу свядо масці. Інсталяцыя ўлучае наведніка ў непасрэдны досвед і дазваляе пераадолець ілюзорныя адрозненні паміж навуковым адкрыццём і пашырэннем успрымання.
артэфакты
Спевы, сена, камары... «Баль у Соф’і Гальшанскай» Праект Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра ў Дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту Т аццяна М у ш ы нская Існуе дасціпны музычны жарт. Пра што думаюць мужчыны, апранутыя ў шыкоў ныя смокінгі, калі сядзяць у першым ра дзе партэра, глядзяць на дырыжора і слу хаюць сімфанічны твор? Горка шкадуюць, што ў дадзены момант знаходзяцца не на рыбалцы. Думаю, калектывы, якія ла дзяць фестывалі ці асобныя праекты open air, добра памятаюць той жарт. Хіба можна належным чынам успры маць музыку і зорных выканаўцаў, калі ў зале горача, душна, а за акном буяе ле та? Оpen air — цудоўны сродак сумясціць тэатральныя вобразы і элементы рэлак сацыі, свежае паветра, адпачынак і кла сіку. Водар падвялага сена — і класічны балет. Уражанні ад сімфанічнага аркес тра і... гудзенне камароў. Оpen air — павеў часу, магчымасць інтэрактыўнага ўспры мання мастацтва, пашырэння яго тэры торыі. Дзе толькі не ладзяцца сёння фес тывалі класічнай музыкі, танца, оперы! У былых кар’ерах, у старадаўніх замках, якія знаходзяцца высока ў гарах, на спе цыяльна пабудаваных памостах на беразе возера. У антычных амфітэатрах — уяві це, як успрымаюцца там трагедыі «Анты гона», «Медэя», опера «Траянцы», балеты «Спартак» ці «Дафніс і Хлоя»! У Беларусі першапраходцам у гэтай справе быў Нацыянальны тэатр оперы і балета. Спачатку ўзніклі «Музычныя ве чары ў Мірскім замку», потым імпрэзы ладзіліся ля муроў Сафійскага сабора ў Полацку. Цяпер калектыў арганізоўвае летнія фестывалі ва ўнутраным дворыку Нясвіжскага замка. На пачатку чэрвеня Беларускі музычны тэатр запрасіў сваіх прыхільнікаў у Музей народнай архітэк туры і побыту, дзе праходзіў «Баль у Соф’і Гальшанскай». Усё як мае быць. Пятніца, уік-энд, 10 вечара, амаль сцямнела. Квіткі па 75 тысяч, тым не менш гледачоў бага та. Ад увахода ў музей і да сцэнічнай пля цоўкі легкавыя машыны шчыльна стаяць уздоўж дарогі. Значыць, цікава... Назва «Баль у Соф’і Гальшанскай» уда лая, менавіта беларуская. Ёсць у ёй гіста рычны вэлюм і водгулле ранейшых эпох. Чаму такая? Тэатр рыхтуе прэм’еру, мю
зікл Уладзіміра Кандрусевіча, які будзе паказаны ў наступным сезоне. На «Балі...» было прадстаўлена цэлых восем фраг ментаў. Што вельмі каштоўна, яны ішлі не пад фанаграму, а пад жывы аркестар (дырыжоры Марына Траццякова і Юрый Галяс). Нумары разнастайныя па тэмпах, рытмах, гучанні. Мініяцюрная Вольга Жа лезская, якая выступала ў партыі Соф’і, абаяльная артыстка, мае моцны і прыго жы голас. Адметным падаўся Арцём Ха мічонак у партыі Ганча, яе брата. Антон Заянчкоўскі (Ягайла) аддаваў даніну тра дыцыям і звычцы прэзентаваць прад стаўнічых герояў. Злёгку збянтэжыў ну мар «Мужчынскія гульні». Не разумею, адкуль заўсёднае імкненне паказаць на
і Каўнаса спявалі па-літоўску. Хіба бела русам не варта павучыцца? І апошні штрых. Напрыканцы праекта на сцэну выйшлі маскоўскія выканаўцы. Глеб Мацвяйчук і Анастасія Макеева. Ма ладыя, яркія, перспектыўныя.. Калі хо чуць запрасіць зорак, узнікае два пы танні. Першае: ці прыедуць? Другое: хто заплаціць? Мацвяйчук, спявак і кампазі тар, у юныя гады жыў у Мінску і вучыў ся ў нашай музычнай вучэльні ў Адама Мурзіча, цяперашняга мастацкага кіраў ніка тэатра. (Цікава было б калі-небудзь апублікаваць спіс вакалістаў, на чый лёс паўплывала вучоба ў Мурзіча.) Думаю, даўнія кантакты паспрыялі таму, што артысты адгукнуліся на запрашэнне. Спя фота андрэя спрынчана.
8
У ролі Соф’і Гальшанскай Вольга Жалезская.
шага чалавека выпівохам?.. Здзіўляла і тое, што некаторыя фрагменты будучага мюзікла падаваліся па-беларуску, некато рыя па-руску. Папярэднія работы Кандру севіча ў гэтым тэатры («Джулія», «Шклян ка вады») пераконвалі: ён тонка адчувае асаблівасці жанру мюзікла. Пра канчат ковы вынік можна будзе меркаваць тады, калі тэатр пакажа работу цалкам. Прысутнасць гасцей узбагаціла і раз настаіла праграму. Салісты Клайпедска га музычнага тэатра Даля Кужмарскітэ і Віргініус Пупшыс прадставілі фрагмен ты з мюзікла Джэры Бока «Скрыпач на даху». Мюзікл пра Тэўе-малочніка лі цэнзійны, у бліжэйшы час «ужывую» мы яго не пабачым і не пачуем. Таму зна ёмства каштоўнае ўдвая. Іева Ванзелітэ і Міндаўгас Зімкус з Каўнаскага музычна га тэатра ўвасобілі фрагменты з мюзікла «Аіда». Героі тыя ж — Радамэс і Аіда. Му зыка Элтана Джона, спеўныя інтанацыі больш блізкія да сучаснасці (прабачце, спадар Вердзі!). Моцныя галасы, нечака ны рэпертуар. Міжволі пазайздросціш! І «Скрыпача», і «Аіду» салісты з Клайпеды
валі сола і дуэтам. Макеева прэзентавала фрагмент з мюзікла «Небяспечныя сувя зі», які будзе неўзабаве ставіцца ў Маскве. Музыка — Мацвейчука. Такім чынам Глеб паўстаў падчас «Балю...» і як выканаўца, і як кампазітар. Узнікла і яшчэ адно неспа дзяванае ўражанне. Побач з масквічамі, сапраўднымі зоркамі, што маюць моц ныя, класныя галасы, адметны рэперту ар, стыльную вопратку, некаторыя нашы выканаўцы, хоць і былі ў парчу апрану тыя, падаліся (чыста візуальна) глыбокі мі і непапраўнымі правінцыяламі. З той тэатральнай эпохі, якая даўно праміну ла. Што ж, будзем вучыцца! Увогуле «Баль у Соф’і Гальшанскай» атрымаўся. Традыцыя ўсталёўваецца і, думаю, далей будзе мець яшчэ большы творча-мастацкі і фінансава-арганіза цыйны плён. На зваротным шляху з «Ба лю...» гледачы ажыўлена абмяркоўвалі артыстаў, іх рэпертуар, падзеі беларус кай гісторыі і яе герояў. Мо падобныя фэсты ладзяцца менавіта з такой мэ тай — абуджэння нацыянальнай сама свядомасці?..
9
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
му з ы ка
ТА НЕ Ц
Канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Іосіфа Жыновіча адкрыў Дні культу ры Беларусі ў Польшчы, якія ладзіліся ўпер шыню за апошнія 15 гадоў. Калектыў пад кі раўніцтвам Міхаіла Казінца выступіў у Вар шаве ў зале Нацыянальнай філармоніі, што змяшчае больш за 1000 гледачоў. З вялікай цікавасцю публіка пазнаёмілася з народнымі песнямі ў выкананні Наталлі Са лавай. З «фірменнымі» народнымі інструмен тамі — дудкай, жалейкай, акарынай і дудой, на якіх віртуозна іграў Аляксандр Крамко. З непаўторным тэмбрам цымбал, за якімі чара валі Галіна Лазовік і Ларыса Рыдлеўская. Ра
Праект, складзены з нумароў сучаснай харэаграфіі і неакласікі, быў прэзентаваны ў канцэртнай зале Бела рускай харэаграфічнай гімназіі-каледжа. Па пярэднія канцэртныя праграмы, якія юныя артысты паказвалі ў каледжы, пераконва лі: сама ўстанова патрабуе абнаўлення. Най перш кадравага і рэпертуарнага. Першыя крокі ў гэтым накірунку зроблены. Летась мастацкім кіраўніком каледжа зрабілася вя домая балерына Інэса Душкевіч. Яна ў сваю чаргу запрасіла харэографа Дзмітрыя Залес кага выкладаць сучасны танец. У гэтым бачацца павевы часу. Таму што будучы артыст балета павінен не толькі за своіць сістэму класічнага танца, але і сва бодна адчуваць сябе ў сучасных пластыч ных плынях. Выкладанне contemporary dance справакавала сапраўднае буянне фантазіі. Паказаны праект пераканаў: артыстызм, разняволенасць пластыкі ёсць нават у пачат коўцаў. Пятнаццаць нумароў — цэлае аддзя ленне праграмы! — былі прыдуманы і пастаў лены будучымі балерынамі і танцоўшчыкамі і ўвасоблены навучэнцамі каледжа. Да музыч най класікі звярталіся рэдка. Аснову нумароў склалі кампазіцыі маладзёжных гуртоў. Кла січная лексіка — у якасці базы, усе нумары без пуантаў, шмат сучаснай пластыкі. У міні яцюрах «Вася» і «Самаварчык» хапала да сціпнасці, блізкай да эстраднага танца. У 2-м аддзяленні мы пабачылі нумары ў пастаноўцы Дзмітрыя Залескага, Анастасіі Махавай, а таксама двух маладых харэогра фаў, якія вучацца ў Акадэміі музыкі. Імёны Юліі Мельнічук і Сяргея Мікелі варта запом ніць — ад гэтых пачынаючых балетмайстраў
Цымбалістка Вольга Грыгарэнка.
манс польска-беларускага класіка Станіслава Манюшкі «Праснічка» ў інтэрпрэтацыі Люд мілы Лазарчык стаў сюрпрызам для аўдыто рыі. Уразіла слухачоў сола таленавітай цым балісткі Аляксандры Дзенісені. Яна высту пала ў суправаджэнні аркестра з опусам, які год таму ўвасобіла на класічным «Еўрабачан ні», — Канцэрціна для цымбал з аркестрам Уладзіміра Кур’яна. Праграма адлюстроўвала розныя грані дзейнасці аркестра —другая частка вечары ны была аддадзена папулярнай музыцы. Ма рына Васілеўская ва ўласцівай ёй імправіза цыйнай манеры выканала Калыханку Клары з оперы Гершвіна «Поргі і Бэс». Ігар Зада рожны неспадзявана ўразіў мексіканска га консула: ён увасобіў вядомую ў свеце румбу «Sway» мексіканца Пабла Бельтрана Руіса. Завяршаў праграму Пётр Ялфімаў, які праспяваў песню Ігара Лучанка «Зачарова ная», а потым — на магутнейшым драйве — рок-баладу Чэслава Немана «Dziwny jest ten świat», якая ў 2004-м прынесла яму Гранпры на «Славянскім базары ў Віцебску». Пасля выканання гэтага твора публіка не стрымлівала эмоцый. Сказаць, што канцэрт прайшоў трыумфальна, — не сказаць нічо га. Увогуле атрымалася адно з самых уда лых выступленняў калектыву. Нацыянальны народны аркестр быў у той памятны вечар культурным сімвалам краіны. Дакладней, яе культурным эталонам. І гэта галоўны вынік незабыўнага выступлення ў Варшаве...
Вол ьг а Брыл он.
«Святлацень». Харэаграфія Юліі Мельнічук.
можна чакаць сур’ёзных поспехаў, іх працы арыгінальныя і свежыя па мове. Гімназія-каледж вяртае свой творчы імідж, а сачыненне навучэнцамі новых мініяцюр развівае іх пластычную свабоду і фантазію, робіць радасным складаны, а часам і пакутлі вы працэс авалодвання тэхнікай танца. Тацц ян а Муш ынс кая.
Варыя цыі Святланы Уланоўс кай
Джордж Баланчын у свой час казаў, што стыль балетнага спектакля і мане ра танца змяняюцца пастаянна, як ад сезона да сезона мяняецца лінія таліі ў жаночай модзе. Любая акадэмічная пастаноўка павінна суадносіцца з актуальным кантэкстам, лічыў балет майстар і падвяргаў крытычнаму пе рагляду нават уласныя спектаклі. У якім часавым вымярэнні існуе айчынны балетны тэатр? Дастаткова зірнуць на рэпертуарную афішу, у якой пераважаюць пастаноўкі рускасавецкага фармату, каб пераканацца, што павевы сучаснасці нашаму бале ту не пагражаюць. Хтосьці можа за пярэчыць: ужо больш за год у тэатры існуе малая, эксперыментальная сцэ на. І што? Два балеты («Метамарфозы» Вольгі Костэль і «Зала чакання» Юліі Дзятко і Канстанціна Кузняцова), паказаныя падчас леташняга сезона, не ў стане кампенсаваць адсутнасць сучасных пастановак у рэпертуары. Парадаксальна, але, нягледзячы на больш чым стагадовую гісторыю сучаснага танца, класічны балет і contemporary dance у нас усё яшчэ застаюцца полюсамі супрацьлеглых сусветаў. У той жа час, пастаноўкі ха рэографаў з неакадэмічнай адукацыяй сёння ідуць у рэпертуарах найбуйней шых тэатраў свету — нават у нашых бліжэйшых суседзяў. Дастаткова згадаць нядаўнюю прэм’еру «Вяс ны свяшчэннай» у пастаноўцы лідаркі «Правінцыйных танцаў» Таццяны Ба ганавай у маскоўскім Вялікім тэатры. Паняцце «балетная класіка» ў наш час сутнасна ўзбагацілася і пашырыла ся. Акадэмічных «Жызэлі» і «Дон Кіхота» ўжо недастаткова. І творчасць славутых Іржы Кіліяна, Матса Эка, Уільяма Фарсайта, лепшыя спектаклі якіх сёння лічацца новай класікай, — пераканаўчы таму доказ. Ігнараваць гэтыя тэндэнцыі — значыць вырошч ваць культурную адсталасць і правін цыйнасць, а артыстычную моладзь пазбаўляць мажлівасці выказвацца на актуальнай і сугучнай яе светаўспры манню мове. Калі ж кіраўніцтва наша га тэатра хвалюе пытанне акупляль насці падобных спектакляў, дык можна прыслухацца да парады Баланчына, які з’едліва прапаноўваў усе балеты называць «Лебядзіным возерам» — дзеля касавага поспеху.
артэфакты
10
Партрэт астраўной цывілізацыі Тыдзень сучаснага японскага кіно Л ю дміла С аянк о ва Японская культура, крануўшыся нас, ужо ніколі не адпускае. Знаёмымі незнаёмца мі сталі Одзу, Курасава, Кітана, Муракамі. Нягледзячы на тэрытарыяльную аддале насць, незразумеласць тонкасцей дзэнбудызму альбо сінтаізму, непадобнасць шматлікіх артэфактаў, Японія заўсёды будзе для нас прывабліва-недасягальнай краінай, пэўная закрытасць якой не пе рашкаджае сардэчнай блізкасці і душэў наму суперажыванню. Менавіта такія па чуцці зведалі беларускія гледачы падчас Тыдня сучаснага японскага кіно. Дзень першы. Нацыянальны дух Самая загадкавая рэч у любым відзе мас тацтва. Здараецца так, што дакладна пе радаюцца з’явы гісторыі ці сучаснасці, падрабязна выпісваюцца нацыяналь ныя дэталі, захоўваецца нацыянальная мова — а духу, унутранай энергетычнай моцы нацыянальнага асяроддзя, не ад чуваецца. Прадзюсары Такаюкі Хаякава і Рыдлі Скот прадставілі паўтарагадзінную да кументальную стужку «Японія за адзін дзень». Фільм створаны з кадраў, зроб леных не прафесійнымі рэжысёрамі, а звычайнымі людзьмі. Здымкі былі рэгла ментаваны днём трагічнага землятрусу і цунамі, наступствам якіх стала аварыя на атамнай электрастанцыі «Фукусіма-1». Са зманціраваных кадраў хатняга відэа паўстае аўтапартрэт народа. Праз успа міны, разважанні людзей, што страцілі дзяцей, цэлыя сем’і, бачацца і адчува юцца катэгорыі, якія па сутнасна-часа вых характарыстыках называюцца веч нымі (жыццё, смерць, любоў, памяць), а па канкрэтна-прасторавых увасабленнях маюць нацыянальныя адметнасці. Муж чына з фотакарткамі загінуўшых баць коў, жонкі, дачкі за спінай, які настойліва паўтарае словы пра няспыннасць жыцця, пра рух наперад. Пара пажылых людзей, якія каля ацалелага падмурка кладуць кветкі і са слязьмі ўспамінаюць адзіно кую сяброўку-суседку. Малады мужчы на, што не можа стрымаць слёзы, успа мінаючы, як, ратуючы сваіх родных, ён вымушаны быў наступіць на труп дзяў чыны. Шмат людзей, якія прыходзяць
«Японія за адзін дзень». Рэжысёры Філіп Марцін, Гаку Нарыта. 2012.
на бераг акіяна, запальваюць паміналь ныя агеньчыкі, бяруцца за рукі і доўга стаяць, углядаючыся ў трывожную вод ную далячынь. Народ, што выходзіць на вуліцы, каб выказаць свой пратэст су праць атамных станцый. Нацыянальны дух бачыцца не толькі падчас перажы вання эпічных з’яў, але і ў «дробязях»: у тым, як людзі ставяцца адно да аднаго ў будзённасці, як наладжаны іх побыт, як бацькі выхоўваюць дзяцей. У Японіі ёсць асаблівае свята О-ханамі — час квецені і любавання сакурай. Гаворачы пра штонебудзь, японец можа дадаць: «Гэта бы ло тады, калі мы любаваліся сакурай». У фільме, як знак трагедыі, прагучала іншае: «Гэты быў год, калі мы не люба валіся сакурай». Кадр ы ўспам ін аў, звыч айн аг а сён няшняга жыцця, людзей, што памята юць, адчуваюць адзін аднаго і жывуць далей, — за імі Японія, якая застаецца непераможнай і рухаецца наперад, бо ва ўсіх абставінах — трагічных і радас ных, гістарычных і паўсядзённых — за хавала свой дух. Дзень другі. Адзінс тва паэзіі і прозы Фільм «Ханэдзу (дух гор)» пастаўлены рэжысёрам Наомі Кавасэ, якая лічыцца ўлюбёнкай Канскага фестывалю (сёлета запрошана на знакамітую кінападзею ў якасці члена журы). Яна размаўляе са сва ім гледачом на мове той культуры, якая, з аднаго боку, з’яўляецца часткай мена віта астраўной цывілізацыі, а з друго га — адкрыта ўсяму свету. У яе аўтарскіх расповедах арганічна спалучаюцца ўмоў насць і рэалістычнасць, гістарычнасць і сучаснасць. Канкрэтныя чалавечыя ад носіны, што асэнсоўваюцца па-рознаму і ў чымсьці пазбаўлены звыклых норм, уласц ів ых, нап рыкл ад, хрысц ія нскай культуры, у фільме Наомі Кавасэ раз
глядаюцца праз прызму паэзіі, духоў ных і пантэістычных стасункаў. Нездар ма дзеянне «Ханэдзу» адбываецца каля мястэчка Асука, якое лічыцца цэнтрам японскай цывілізацыі. Асновай жыцця любога жыхара гэтай цывілізацыі з’яўля ецца прырода. Асаблівае пачуццё пры роды выклікана не толькі вертыкальнай (горы, неба, сонца) або гарызантальнай (зямля, вада) блізкасцю да яе, але і філа софіяй дзэн-будызму. Прырода ўспрыма ецца не як частка альбо дадатак да чала вечага асяроддзя, а як штосьці абсалютна жывое, без чаго быццё немагчымае. Ка ханне герояў «Ханэдзу» быццам прасяк нута духам гор, дрэў, дажджу, паветра. Хоць пачуцці чалавека і з’яўляюцца каш тоўнасцю, але яны — толькі частка ася роддзя, напоўненага жыватворнай энер гіяй, у якой няма ні пачатку, ні канца, а толькі бясконцасць і вечнасць. Дзень трэці. «Не, не да мяне, да сусед а парасон прашамацеў...» «Гасціннасць» — фільм маладога рэжы сёра Кодзі Фукады, які да таго ж вядомы як аўтар знакамітых анімацыйных філь маў паводле Бальзака. І ў гэтым ігравым творы можна ў пэўным сэнсе ўбачыць адзін са шматлікіх сюжэтаў чалавечай камедыі. Аўтар, станаўленне якога прый шлося на гады міграцыйных зрухаў, уба чыў сучасную «камедыю» ў кантэксце агульных праблем глабалізацыі і неадна значнай міжкультурнай камунікацыі. Ва ўмоўна-рэалістычным стылі Кодзі Фука да прадставіў сітуацыю вачыма чалавека адкрытай, але адначасова досыць закры тай краіны. Размераны рытм жыцця ўла дальніка маленькай друкарні парушыўся, калі да яго завітаў незнаёмец. Спакойнае і зразумелае жыццё сям’і Кабаясі з кож ным днём пачало пераўтварацца ў пра стору хаосу і незразумеласці. Спачатку
11
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
змянілася камерная прастора невялічка га дома, які стаў нагадваць інтэрнат для насельнікаў шматнацыянальнай супол кі. Потым патроху сталі мяняцца звычаі і каштоўнасці. Рэжысёр казаў, што хацеў зняць фільм толькі пра сям’ю, але ўзро вень аўтарскага светаўспрымання выявіў іншы маштаб тэмы. За гісторыяй сям’і аднаго дома ўбачылася сучасная гісто рыя сусветнага перасялення народаў, нават наступствы татальнай міграцыі. У нейкім сэнсе «Гасціннасць» — фільмперасцярога. Усё расказанае падалося б больш адназначным, калі б не краса моўная акалічнасць. Калі нелегальныя эмігранты разбегліся пасля пашпартнай праверкі, Кабаясі добразычліва звярнуў ся да шакіраваных суседзяў: «Прашу не асуджаць нашых сяброў». Вось той узро вень гасціннасці, за якім — цэлая філасо фія стаўлення да чалавека. І гэта таксама ўзор праявы духу народа.
лоўныя героі — дзеці, але «Цуд» — не «дзі цячае кіно». Рэжысёр Хіракадзу Корэ-эда вельмі тонка вядзе аповед пра тое, як дзі цячая мара двух братоў пра аб’яднанне сям’і пасля разводу бацькоў паступова пераўтвараецца ў адкрыццё ўсіх жыц цёвых дробязей як сапраўднага цуду. Та го, пра што марылі браты, не адбылося. Але адбылося штосьці іншае: адкрыццё значнасці і непарыўнасці ўсяго, што існуе наўкол. Паміж паняццямі «цуд» і «жыц цё» ставіцца знак роўнасці. Але што зна чыць жыць? У фільме адказ даецца словамі вер ша, які чытае адзін з братоў: «Гэта зна чыць зведаць смагу. Гэта значыць жму рыцца ад яркага святла. Гэта значыць памятаць мелодыю гукаў...» Цуд у кож най хвіліне, і калі заўважаеш яго, то ад чуванне непарыўнасці, значнасці самага простага і робіцца сапраўдным чалаве чым здабыткам.
«Ножны самурая». Рэжысёр Хітосі Мацумота. 2011.
Дзень чацвёрты. Жыццё як цуд Катэгорыі цудоўнага ў філасофіі дзэн-бу дызму прадугледжваюць давер да жыцця. Ступень гэтага даверу такая, што найвы шэйшую прыгажосць можна заўважыць у недасканалым, недагавораным, у самым што ні на ёсць малым і звычайным. Тво ры японскіх аўтараў заўсёды адлюстроў ваюць глыбіннае хараство мінімалізму, чароўную працягласць шматкроп’я. «Каб убачыць красу букета, дастаткова пры гледзецца да адной кветкі». Фільм «Цуд» просты і непасрэдны, як эмоцыі на твары дзіцяці. Прастата вы яўляе сэнс, варты мудрага філосафа. Га
Дзень пяты. «Гэт а ўсё, што ёсць. І гэт а ёсць усё…» Апошнія дзве карціны Тыдня ішлі разам. І гэта было абсалютна заканамерна і ла гічна. «Ножны самурая» і «Харакіры» — не столькі пра вернасць самурайскаму кодэксу Бусідо, колькі пра годнасць і вы шыню чалавечага духу. Аўтары па-но ваму асэнсоўваюць вельмі знакавае для японскай культуры паняцце «самурай». «Ножны самурая» — фільм-гібрыд, у якім сінтэзуюцца розныя стылі, тэмы і нават мастацкія сістэмы. Рэжысёр фі льма Хітосі Мацумота, комік па першай прафесіі, робіць сапраўдны клаўнадны кульбіт. Тое, што драма можа спалучац
ца з фарсам, гэтак жа зразумела, як і тое, што за абсалютнай умоўнасцю бачыцца абсалютная праўда рэальнасці. Але як за камікаватасцю гэгаў, кліпавасцю комік саў, пэўнай маскараднасцю тэатра Кабукі (дарэчы, з гэтых тэатральных традыцый і пачалося японскае кіно) убачыць высо кую трагедыю — уявіць вельмі цяжка. Хі тосі Мацумота робіць усё быццам не так, як трэба рабіць у фільмах пра самураяў. Ягоны самурай не адпавядае звыклым стэрэатыпам: ён непрыгожы, немала ды, з прыкметамі астэнічнага сіндрому, да таго ж без мяча. Самурай без мяча — знакавы вобраз і ў «Харакіры» (аўтар Та касі Мііке — адзін з самых пладавітых і знакамітых у Еўропе рэжысёраў). У аб одвух фільмах з героямі адбываюцца не вонкавыя метамарфозы, а тыя, што звя заны з накапленнем энергіі дзеяння, энергіі ўчынкаў, якія ўзнімаюць дух. Ге роі робяць харакіры. Але за гэтым саму райскім жэстам у кожнага стаіць штосьці значна большае, чым вернасць традыцыі і абавязку. Герой «Ножнаў самурая» ўчы ніў гэта, бо, прайшоўшы шлях выпраба ванняў, страт, ганьбы, ён мусіў захаваць перад любімай дачкой вобраз мужнага чалавека, які атрымаў перамогу над усім, што яго зневажала, прымушала быць не сабой. Герой «Харакіры», збяднелы ро нін Мотома, не рыхтаваў сябе да саму райскай службы. Яго прываблівалі наву кі, кнігі. Харакіры ўзнікла як прысуд ад самураяў багатага клана, куды Матома прыйшоў па грошы, каб выратаваць сваю сям’ю. Ён зрабіў харакіры самым нечака ным спосабам — не мячом, а бамбукавай палкай. Матома выканаў рытуал, да яко га яго змусілі тыя, для каго пісаны закон і норма былі вышэй за жыццё. Для майс троў японс кай трад ыц ыі звыклая справа — задаваць пытанні пра жыццё і смерць. Таксама звычайным лі чыцца ацэньваць людзей паводле іхняга стаўлення да ўласнай паразы або смер ці. Здаецца, «Ножны самурая» і «Хара кіры» — пра гэта. А яшчэ — пра каштоў насць чалавечых адносін, пра істотнасць малога ў жыцці, пра значнасць духу і ча лавечай душы, пра тое, што ўсё паўтара ецца. «Усё ідзе па крузе зноў і зноў. Гэ та ўсё, што ёсць. І гэта ёсць усё» — словы песні, што, як запавет, пакінуў для сва ёй дачкі самурай, у жыцці якога быццам бы адбываліся абсурдныя падзеі, які і сам знешне нагадваў клоўна, — але насамрэч усё гэта было толькі бачнасцю. Ф і л ь м ы я п о н с к а г а Ты д н я даз вол і лі яшчэ мацней адчуць непадобны ні на што свет. Тое, што адбылося, можна перадаць словамі Аляксандра Сакура ва, для якога Японія засталася чымсь ці большым, чым краіна: «Яе голас загу чаў, прачнулася Душа, адкрылася мне, і цяпер мы пойдзем разам, не азіраючы ся і нічога не баючыся».
артэфакты
12
«Містар Ікс» Імрэ Кальмана Рэжысёр Ганна Маторная Сцэнаграфія і касцюмы Любові Сідзельнікавай Балетмайстар Алена Дзмітрыева-Лаўрыновіч Беларускі акадэмічны музычны тэатр
Антон Заянчкоўскі (Містар Ікс), Наталля Дзяменцьева (Тэадора).
Новая версія аперэт ы «Міст ар Ікс» вык лікала неа дназначн ую рэакцыю публік і і крыт ыкаў. Менавіт а там у рэ дакцыя друк уе дзве рэц энзіі на спек такль. Аўтары шмат у чым дыск ут уюць з пас тановачнай групай, але такс ама спрачаюцца і паміж сабой.
Настальгія па «Прынцэсе…» В о л ь га Б р ы л о н Класічная аперэта «Містар Ікс» — бяс пройгрышная латарэя ў афішы. Публіка заўсёды будзе прыходзіць на гэты спек такль у чаканні сустрэчы з любімымі ге роямі твора і незабыўнай музыкай Каль мана. Гэта — непарушная ісціна, з якой цяжка спрачацца. Але прэм’ера спектак ля пакінула шмат пытанняў. Галоўнае з іх — якім чынам сёння трэ ба ставіць класіку? Асучасніваць наіўныя сюжэты ці пакідаць іх без усялякіх змя ненняў? Рэжысёр Ганна Маторная скры жавала першае з другім. Аперэта «Прын цэса цырка» атрымала назву «Містар Ікс» і набыла новыя, нечаканыя сюжэтныя па вароты. І вось ужо галоўная гераіня, рус кая эмігрантка графіня Палінская, займе ла простае рускае імя Тэадора. І вось ужо Пуасон, гнюсны сакратар барона дэ Крэ вельяка, раптам ператварыўся ў... мадэ муазэль Пуасон, «далёкую сваячку маркі зы дэ Пампадур», безнадзейна закаханую ў свайг о яшчэ бол ьш гнюсн аг а шэф а («Смела!» — сказаў бы герой іншай каль манаўскай аперэты). Стары добры рэста ран «Зялёны папугай» рашуча перайме наваны ў «Танцуючы лобстар», а сярод яго наведвальнікаў з’яўляюцца дзіўныя «гібрыдныя» істоты, пазначаныя ў пра грамцы як «дaмы-бакалы»... У выніку атрымалася даволі спрэчная сюжэтная канва, багатая на мнагаслоў ныя тэксты, якія замаруджваюць раз віццё дзеі і часам пачынаюць неапраў дана дамінаваць над музыкай. А ў саму партытуру чамусьці трапляюць устаў ныя нумары (арыя Раджамі з «Баядэры»
ў выкананні спадарыні Пуасон) і з’яўля юцца «прыджазаваныя» рытмы, відавоч на створаныя сучасным аранжыроўшчы кам у стылі «а-ля Кальман». Але галоўны сюрпрыз рэжысёр падносіць публіцы са з’яўленнем Тэадоры: напэўна, упершыню за ўсю гісторыю незлічоных увасаблен няў кальманаўскай «Прынцэсы цырка» выхадную арыю галоўнай гераіні вы конваюць адразу два сапрана — сама Тэ адора і мадэмуазэль Пуасон. Нават шка да графіню Палінскую! Яна і так ахвяра зламыснай Пуасон, якая раўнуе яе да ба рона, а тут яшчэ і арыю даводзіцца спя ваць з ёй разам! Дзеля чаго ўсе гэтыя новаўвядзенні? Айчынны слухач нічога не меў бы су праць апрабаванага на савецкіх аперэ тачных сцэнах лібрэта, дзе галоўную ге раіню завуць Тэадора Вердзье, а сакратар барона Пуасон — усё ж асоба мужчынска га полу, нягоднік і даносчык, апанаваны прагай нажывы, гэткі прататып будучых сексотаў. Нармальны адмоўны персанаж, скажу я вам, тым больш што ў фінале апе рэты і ён, і барон дэ Крэвельяк церпяць поўнае фіяска. Так ім і трэба! А тут Пу асон раскайваецца, усведамляе віну пе рад Містарам Ікс! Гэткая вясёлая аперэ тачная «дастаеўшчына»! У сцэнаграфіі «Містара Ікс» галоўнае — прастора, якая трансфармуецца, і гэта без цяжкасцей прачытваецца. Але падоб ныя плоскасныя рашэнні, заснаваныя на прынцыпе мінімалізму, больш пады ходзяць для малых сцэн ці выязных ва рыянтаў спектакляў. А вялікая сцэна тэ
атра патрабуе ад сцэнографа большых маштабаў, большай вынаходлівасці, калі хочаце, пагатоў у сюжэце пра цыркавое закуліссе. Сцэнічнай прасторы відавоч на не хапае аб’ёму, яна не спрыяе разгор тванню цыркавога дзеяння. Стваральнікі спектакля чамусьці пабаяліся пасадзіць артыстаў на трапецыю, узняць іх над сцэ най, а дарма! Расказваючы пра цырк, вар та хоць бы ў малой колькасці ўжываць атрыбуты і прыёмы цыркавога мастац тва, якія мусяць дэманстраваць выканаў цы галоўных роляў. Тое ж тычыцца і ўласна танцавальных эпізодаў. Тоні і Мары (Аляксандр Гелах і Ірына Кучынская) пасля выканання ду эта «Как можно цирка не любить» замест эфектнай танцавальнай «адбіўкі» весе ла бегаюць пад музыку адно за другім, а потым Мары пад барабанны пошчак урачыста накідвае на шыю Тоні хула-ху пы. І гэта ўсё?! А дзе ж іскрамётны танец каскаднай пары, якога так чакае публі ка і які ў класічнай аперэце абавязковы, як «Ойча наш»? Чаму ў спектаклі акцё ры ўвогуле так мала рухаюцца, а «за іх» танцуюць артысты балета? Прыемна бачыць на сцэне прыгожых маладых герояў — Містара Ікс і Тэадору ў выкананні Андрэя Марозава і Наталлі Дзяменцьевай. Артысты спраўляюцца са складаным вакальным матэрыялам, але ў акцёрскім плане ім, на жаль, не стае арга нічнасці. А вось пара каскадных старых у асобах Аляксея Кузьміна (Пелікан) і ле генды айчыннай аперэты Наталлі Гай ды (Караліна) дае моладзі фору з ліш
13
кам. Выканаўцы з асалодай увасабляюць свае мізансцэны, азартна падаючы адно аднаму акцёрскія пасы. Але і іх пару ба летмайстар чамусьці пакінуў без эфек тнага танца, у якім таленавітыя майстры маглі б па-сапраўднаму праявіць сябе. Голас Наталлі Гайды па-ранейшаму гу чыць фенаменальна свежа, уражвае лёг кімі вярхамі і роўным гучаннем па ўсім дыяпазоне. Гайда — унікальная спявачка і актрыса, дзякуй Богу, што яна запатра бавана ў тэатры і што моладзь мае выдат ную магчымасць пераймаць яе каласаль ны сцэнічны вопыт. Нечаканай для Лідзіі Кузьміцкай з яе амплуа гераіні аказала ся характарная роля мадэмуазэль Пуасон. Але актрыса знайшла неабходныя фарбы, каб апраўдаць рэжысёрскую задуму. Яе партнёр Дзяніс Нямцоў у ролі барона дэ Крэвельяка парадаваў арыстакратычны мі манерамі і тонкай іроніяй у перадачы вобраза свайго недарэчнага героя. Крытычныя заўвагі ў адрас стваральні каў спектакля наўрад ці нешта зменяць. Аперэта «Містар Ікс» пастаўлена, жыве самастойным жыццём, падабаецца гле дачам. Магчыма, аўтар гэтых радкоў над та многага хоча? Але я чамусьці насталь гую па папярэдняй «Прынцэсе цырка» ўзору 1989 года. Шыкоўны быў спектакль! Новая пастаноўка па вызначэнні мусіла быць лепшай. Але, на маю думку, гэта га не адбылося. Не атрымалася ўзняць планку, вось што крыўдна...
Эмігранты ў цырку Д зяніс М арцін о віч Агульнавядома, што сярод жанраў тэ атрал ьн аг а маст ацт ва ў найб ол ьш ым крызісе цяпер знаходзіцца аперэта. На гэта ўплываюць шмат якія абставіны. Прадказальнасць сюжэта з абавязковым шчаслівым фіналам. Тры пары выканаў цаў (герой — гераіня, прасцяк — субрэтка, дуэт сталых салістаў), вобразы якіх даў но ператварыліся ў штампы. А яшчэ тры абавязковыя дзеянні, якія доўжацца тры гадзіны. Гэта не заўсёды прымальна для сучаснага гледача — ён прызвычаіўся да іншых, больш лаканічных спектакляў. Ха рактэрна, што адзін з лепшых калекты ваў постсавецкай прасторы, Свярдлоўскі тэатр музычнай камедыі, які летась заві таў у Мінск з гастролямі, здзівіў узроўнем сваіх мюзіклаў. А вось іх аперэта выгля дала абсалютна традыцыйна. У такой сітуацыі бачыцца некалькі варыянтаў выхаду з крызісу. Самы про сты — пакінуць усё як ёсць. Нездарма для савецкіх музычных спектакляў была ха
рактэрна арыентацыя на кананічны тэкст (і лібрэта, і музычны), крок налева ці на права кваліфікаваўся як крамола. Нядзіў на, што спробы Барыса Эйфмана выка рыст аць падч ас ствар энн я муз ычн ай асновы харэаграфічнага спектакля метад калажу доўгі час успрымаліся крытыка мі ў штыкі. Праява менавіта кананічна га падыходу ў рэпертуары Музычнага — «Лятучая мыш». Пастаўленая ў 1981-м і ўзноўленая ў 2001-м, яна адлюстроўвае савецкую тэатральную эстэтыку. Суч асн ыя тэнд энц ыі падк азв аю ць іншыя варыянты. Адзін з іх прадугле джвае трансфармацыю трох дзей у дзве, за кошт чаго дасягаецца кампактнасць і скарачаюцца эпізоды, якія запаволь ваюць дзеянне. Рэалізацыю такога па дыходу — як больш удалую («Сільва»), так і менш паспяховую («Граф Люксем
вала цырк як мадэль свету, а герояў апе рэты — як эмігрантаў, што прыехалі ў Парыж і адчуваюць сябе чужымі гэтаму гораду. Пэўныя змены ў лібрэта прыму шалі іначай расставіць акцэнты ў спек таклі. Што тычыцца трансфармацый у апошнім «Містары Ікс», дык выглядаюць яны па-рознаму. Так, сваяцтва Пуасон з маркізай Пампадур успрымаецца як аб салютна штучнае. Але сам вобраз мадэ муазэль Пуасон — адзін з самых яркіх у спектаклі. Ператварэнне сакратара баро на ў сакратарку надало пастаноўцы да датковую інтрыгу, а для Лідзіі Кузьміц кай роля стала творчай удачай. На жаль, канцэпцыя Ганны Маторнай увасобілася хутчэй у сцэнаграфіі (мас так Любоў Сідзельнікава). А вось у са мім спектаклі яе не адчуваецца. Цяжка сказаць, чыя тут віна: выканаўцаў, якія фота анжэлы граковіч.
фота аляксандра дзмітрыева.
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
Аляксандр Гелах (Тоні), Ірына Кучынская (Мары).
бург») — прадэманстравала ў Музычным тэатры рэжысёр Сусанна Цырук. Магчымы варыянт, пры якім агульны фармат застаецца амаль некранутым. Але каб зрабіць спектакль больш актуаль ным для гледача, падзеі аперэты могуць быць перанесены ў іншыя час і месца, а ў лібрэта ўнесены змены. Напрыклад, дзеянне «Лятучай мышы», пастаўленай у маскоўскім Вялікім тэатры Васілём Бар хатавым, адбываецца на лайнеры. Менавіта такім шляхам падчас увасаб лення «Містара Ікс» пайшла Ганна Ма торная. Таму апеляцыя да лібрэта, вядо мага гледачам па савецкіх пастаноўках і экранізацыях, як мінімум, недарэчная. Рэжысёрскія пошукі знаходзіліся ў рэ чышчы агульнаеўрапейскіх тэндэнцый, і крытэрый ацэнкі мусіць быць іншы — не «Навошта нам змены?», а «Ці адпавя даюць змены логіцы дзеяння?». Канцэпцыя Маторнай выглядала да статкова арыгінальна. Рэжысёр тракта
працягвалі існаваць у межах традыцыі, або рэжысёра, якая не змагла давесці да артыстаў уласнае разуменне вобразаў Імрэ Кальмана. Гледачы ўбачылі як на вацыі, так і элементы старой «Прынцэ сы цырка» ў новых інтэр’ерах. Але змены ў лібрэта (напрыклад, тое ж пераймена ванне рэстарана) былі зроблены менаві та пад новую канцэпцыю. А паколькі яна не спрацавала, асобныя сюжэтныя хады проста павіслі ў паветры. Згадзіцеся, тэатру было куды прасцей пастав іць трад ыц ыйн ы кас ав ы спек такль. Замест гэтага Ганна Маторная па спрабавала ажыццявіць арыгінальную інтэрпрэтацыю кальманаўскай аперэ ты, але ўзняла занадта высокую планку, якую не змагла ўзяць. І ў выніку заста лася ў палоне аперэтачнай традыцыі, з якой хацела вырвацца. Спадзяюся, рэ жысёр яшчэ атрымае магчымасць зра біць наступную, удалую спробу ў Музыч ным тэатры.
артэфакты
14
Асаблівасці пралетарскага спорту «Гульні паралельных светаў, або Наш адказ Амстэрдаму» Аўтар сцэнарыя Барыс Герстэн Рэжысёр Настасся Мірашнічэнка Тэлеаператар Сяргей Торбік Дакументальны фільм праекта АНТ «Зваротны адлік» Д ар ’ я А мял ь к о віч Беларуская стужка атрымала Гран-пры ХІ Міжнароднага фестывалю спартыў нага кіно «Krasnogorski», які прайшоў у Падмаскоўі. Фільм здолеў абысці 121 кі накарціну аб спорце, спартсменах, трэне рах і вялікіх спартыўных перамогах, зня тую кінематаграфістамі з 31 краіны. Твор, прысвечаны першай Усесаюзнай спартакіядзе 1928 года, распавядае больш пра час, чым пра канкрэтныя спартыў ныя дасягненні, хоць без іх, вядома, не абышлося. Спорт як частка жыцця гра мадства, як адлюстраванне светапогляду людзей, як рупар ідэалогіі — абраўшы ра курс спартыўных здзяйсненняў, аўтары дакументальнага кіно стварылі, па сут насці, партрэт маладой савецкай эпохі, а не толькі асобных перамог. Хто сёння памятае пра тое, што першая Усесаюзная спартакіяда праводзілася «ў піку» ІХ Алімпійскім гульням у Амстэр даме, якія на думку Саветаў з’яўляліся праваднікамі капіталістычных каштоў насцей? Хто ведае, што на «наш адказ Амстэрдаму» — тую самую першую Усе саюзную — прыехала больш спартсменаў, чым уласна на Алімпіяду 1928 года? На такой цікавай паралелі будуецца карці на, вымалёўваючы амбіцыі новай улады, яе закона- і міфатворчасць. Бар ыс у Герстэн у ўдал ос я знайс ці ў архівах унікальныя звесткі пра беларус кіх удзельнікаў як Усесаюзнай спартакі яды, так і Алімпіяды ў Амстэрдаме — у апошняй беларускія спартсмены высту палі за зборныя іншых краін, бо Савец кі Саюз байкатаваў сусветныя спабор ніцтвы. Эксклюзіўная інфармацыя пра лёс буйных атлетаў, неверагодныя гіста рычныя дэталі — напрыклад, падрабяз насці пра ўключэнне ў праграму Спарта кіяды такога віду спорту, як конкурс па танцах і скоках, — усё гэта робіць стуж ку захапляльнай, запамінальнай, поўнай адкрыццяў. Чаг о варт ыя і так ія факт алагічн ыя цікавосткі, як пралетарскія віды спа
«Гульні паралельных светаў, або Наш адказ Амстэрдаму». Кадры з фільма.
борніцтваў — кросы ў процівагазах, кі данне гранаты, плаванне з вінтоўкай, па літбой, — што выдумляліся напярэдадні Спартакіяды як форма свайго, «незаанга жаванага» савецкага спорту, адрознага ад вядомых відаў Алімпійскіх гульняў. Як адзначае ў фільме кандыдат гістарыч ных навук Яўген Кулінковіч, плывец Ле анід Мамат, які стаў першым чэмпіёнам СССР з Беларусі, перамог акурат у такім новым «пралетарскім» стылі — плаван ні з вінтоўкай. Зазначым, што ў 1925 го дзе мінчане сталі першымі ў «палітбоі» — спаборніцтве-віктарыне, падчас якога ўдзельнікі мусілі хутка адказаць на пы
танні кшталту «якая задача фізкультуры ў справе выканання пяцігадовага пла на?», «чаму мы змагаемся з чэмпіёнствам і спартыўным прафесіяналізмам?», «на завіце норму ўдзелу фізкультурнікаў у сацыялістычным спаборніцтве»... Ня гледзячы на тое, што палітбой ды нека торыя іншыя «пралетарскія віды» ў пра граму Усесаюзнай спартакіяды так і не былі ўключаны, даследчыкам ёсць чым падзяліцца з гледачамі. У стварэнні лёгкай інтанацыі «Гуль няў паралельных светаў...» дапамагае і пэўная аўтарская іронія. Рэжысёр На стасся Мірашнічэнка, вядомая гледачам
15
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
па стужцы «Фаўст Радзівіла», кажа, што да візуальных знаходак яе падштурхнуў інтэлігентны гумар Барыса Герстэна, які адчуваўся ў матэрыяле. «Вельмі цяжка знайсці візуальную ілюстрацыю да ціка вых звестак, — прызналася яна. — У філь ме вык ар ыст ан ы мат эр ыя лы архів аў Беларускага тэлебачання, кінафотафона дакументаў у Дзяржынску, у Краснагор ску, іншыя рэсурсы, але дзеля таго, каб у карціне прысутнічала пэўная дынамі ка, я звярнулася да досведу савецкага рэ жысёра Дзігі Вертава. У асобных месцах стужкі паспрабавала зрабіць адпаведны мантаж, дадаючы да дзеяння каментар у выглядзе пафасных савецкіх лозунгаў. У выніку нам удалося нагадаць і пра мас тацкія прыёмы тых часоў». Рэжысёр выкарыстоўвае не толькі сты лістычныя элементы савецкага кіно, але і сучасную візуальную мову — тую ж флэшанімацыю, якая на кантрасце падкрэслі вае фэйкавасць, несапраўднасць ці нават абсурднасць пэўных гістарычных зда рэнняў і падзей. Яскравай кульмінацыяй «Гульняў па ралельных светаў...» становіцца выка нанне гімна будучай Сусветнай прале тарскай спартакіяды. Згодна з планамі савецкай улады, спаборніцтвы паміж пралетарскімі краінамі мусілі адбыцца ў 1934 годзе, але ж амбіцыйным задумам па стварэнні паралельнага спартыўнага свету так і не ўдалося здзейсніцца. Пэў ная сенсацыйнасць беларускай стужкі палягае ў тым, што яе аўтары здолелі ад шукаць ноты ўрачыстай «Спартакіяды», напісанай паэтам Мікалаем Асеевым і кампазітарам Аляксандрам Давідзенкам. Яны захоўваліся ў Нацыянальнай біблі ятэцы Беларусі. «Мы сталі першымі, хто разрэзаў старонкі твора, бо да гэтай па ры ноты ніхто не гартаў», — сказаў Ба рыс Герстэн. Дакументалістам удалося не проста знайсці цікавы артэфакт гісторыі, але ўдыхнуць жыццё ў твор, дазволіўшы гімну хоць аднойчы выканаць сваё пры значэнне — прагучаць на публіцы. Аўтар і кіраўнік праекта «Зваротны ад лік» Уладзімір Бокун зазначае, што цык лам з чатырох фільмаў на спартыўную тэматыку, прадстаўленым на фестывалі «Krasnogorski», зацікавіўся Алімпійскі ка мітэт Расіі. Магчыма, гэта падборка будзе прадэманстравана ў рамках культурнай праграмы на Зімніх Алімпійскіх гульнях у Сочы. Дакументальнае кіно праекта можна паглядзець на сайце АНТ. Акрамя «Гульняў...», высокую ацэнку гледачоў на ХІ Міжнародным фестывалі спартыўнага кіно ў Падмаскоўі атрымалі стужкі «Рус лан Салей. Перарваны кідок», «Алімпіяда 40. Забароненыя гульні», «Берлін 36-га. Алімпіяда ў цені свастыкі». І, як пажар таваў Герстэн, галоўнае, што перамогу, якую беларусы атрымалі на кінафоруме «Krasnogorski», не забяруць за няўдалы допінг-тэст.
А н і мац ы я «Прыгоды Несцеркі» рэжысёра Ігара Волчака існавалі спачатку як восем серый мультыплікацый най стужкі, а цяпер прыйшлі да гледача ў якасці поўнаметражнай анімацыйнай карціны. Пра гісторыю стварэння фільма распавядае рэжысёр:
«Прыгоды Несцеркі». Кадры з фільма.
— Калі пачыналі здымаць «Несцерку», дык не думалі пра поўны метр. Спачатку ства ралі фільм пад назвай «Як Несцерка скарб знайшоў», дзе герой займеў багацце бо льшае, чым грошы. Багіня, якая дорыць яму скарб з глінай, — алегарычны перса наж. Менавіта ганчарным майстэрствам га нарыцца Беларусь. У наступных фільмах звышзадача пашырылася. Несцерка як быццам нацыянальны ге рой, а казак пра яго — усяго некалькі. Та му шукалі матэрыял у розных фальклорных творах, імкнуліся спалучыць з ідэяй філь ма. Цікавіліся не толькі беларускімі казкамі, але і рускімі, славянскімі. Так, сюжэты на шага фальклору крыху іншыя, але агульныя ідэі перагукаюцца. Мы хацелі, каб дзеці вы хоўваліся на нацыянальнай анімацыі, і таму свядома рабілі менавіта беларускамоўны фільм. «Несцерка» разлічаны на шырокую аўдыторыю. Мы часта разважаем пра ка рысць сямейных праглядаў, а як іх ладзіць, мала хто задумваецца. Работа над стужкай, звязанай з Несцер кам, ішла 10 гадоў. Анімацыя — працаёмкая галіна, але як я займаўся таксама іншы мі праектамі. У выніку атрымаўся эксперы ментальны варыянт «поўнага метра». Най перш, каб высветліць яго камерцыйныя магчымасці. Наш фільм пачынае сваё жыц цё на экранах, паглядзім, што атрымаецца... Антан ін а Карп іл ав а.
Стоп-кадр Вольгі Мядзведзевай
На факультэце экранных відаў мастац тва трэці год вядзецца падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасцях «Аргані зацыя кінатэлевытворчасці», «Кінатэ ледраматургія». Гэта дае магчымасць у далейшым умацаваць не самыя трыва лыя звёны ў айчынным кінапрацэсе. У выкладчыкаў шмат праблем, звя заных з адсутнасцю ў абітурыентаў да статковай гуманітарнай базы. Тэндэн цыі да ўніфікацыі і стандартызацыі ў большай ступені пагражаюць менаві та адукацыі. Таму не варта цешыць ся бе некаторымі распаўсюджанымі ілю зіямі. Напрыклад, той, што навучыць можна каго заўгодна і чаму заўгодна. У мастацтве не так. Учорашнім школьні кам нялёгка зразумець, што рэжысёр ці сцэнарыст — не проста прафесія. І ву чыцца справе давядзецца не два гады і не пяць, а ўсё наступнае жыццё. Лепей, каб у такія прафесіі прыходзілі людзі з багатым вопытам. Ілюзія звязана і з думкай, што зні кае мяжа паміж тэхнічнай і гуманітар най адукацыяй. Магчыма, але да пэўнай ступені. Існуе меркаванне, што, маўляў, авалодванне прафесіяй — гэта навучан не тэхналогіям. І так, і не. На адным з кі нафэстаў паказалі фільм вядомага кі тайскага рэжысёра, а на абмеркаванні хтосьці сказаў: «Калі б гэтая тэхніка бы ла ў Эйзенштэйна!..» Адказ кіназнаўцы быў бездакорны: «А ён не меў у ёй па трэбы». Адсюль не вынікае, што сёння можна здымаць на ранейшай тэхніцы. У кінашколе важна падрыхтаваць людзей, здольных не толькі выжыць ва ўмовах рынку, але і рабіць тое, што прымусіць гледача перажыць катарсіс. Сяргей Герасімаў, які больш за 40 га доў выкладаў ва ВГІКу, сцвярджаў: лёг ка пер ат вар ыць чал ав ек а ў акцёр а, значна цяжэй зрабіць з акцёра чала века. Студэнт, які засвойвае навыкі па арганізацыі кінатэлевытворчасці, па вінен спалучаць у сабе не толькі прад прымальніцкія здольнасці, але і твор чыя. На навучанне рамяству ў розных кінашколах свету адводзіцца ад паў года да года. Астатняе — тонкая пра ца па фарміраванні творчай асобы. Мэ та яе — стварыць умовы для раскрыцця неабходных здольнасцей — уяўлення, інтуіцыі, эстэтычнага густу. Працэс на вучання — гэта перш за ўсё фарміраван не асобы. І колькі яшчэ мы будзем пера конваць у гэтым сябе і іншых?
16
артэфакты
А ў вас моцныя ногі? Майстар-клас «Дакументальны тэатр: тэхналогіі» ў Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры А л е на М ал ь чэ ў ская
Распавесці пра тое, як з пытанняў «А ў вас моцныя ногі?» ці «Што гэта за вуліца і куды яна вядзе?» паўстае годная тэатральная гіс торыя, у Мінск прыехала расійскі драматург, сцэнарыст, рэдактар Любоў Мульменка. Яе п’еса «Алканавелы» (пра стратэгіі ўжыван ня алкаголю) пастаўлена ў маскоўскім Тэ атры.doc. У Кіраве, Растове, Пракоп’еўску, Паўднёва-Сахалінску ідуць прысвечаныя гэтым гарадам дакументальныя спектак лі, да стварэння якіх яна мела непасрэдныя адносіны. Такім чынам, паслухаць і пагава рыць было пра што. На працягу двух дзён зацікаўленыя дра матургі, рэжысёры, акцёры і крытыкі ўніка лі ў тое, як трэба шукаць героя, гутарыць з ім і апрацоўваць гутарку для дакументаль най п’есы. Шукалі адказ на пытанне, у якой ступені варта спалучаць дакументальнае і мастацкае. Прапаноўвалі тэмы. Спрабава лі на сабе. Выпрабоўвалі сяброў, правяра ючы на іх тэзіс пра важнасць выключэння з размовы рацыянальных пытанняў і пра да рэчнасць вядзення яе ў манеры ваяўнічага прафана. Стварылі каля дваццаці кароткіх дакументальных гісторый. Намацвалі тэмы і стратэгіі для таго, каб напісаць п’есу пра таемнага беларуса. Калі не надта пільна ўглядацца ў падзеі і гісторыю тэатральнага жыцця Беларусі, то можа падацца, што з дакументальным тэ атрам мы знаёмыя выключна па апошніх фестывальных паказах Тэатра.doc — «Запа лі мой агонь» («Тэарт»), «Забойца» і «9 ме сяцаў/ 40 тыдняў» («М.аrt.кантакт»). Аднак гэты від тэатра кропкава існуе ў беларус кай тэатральнай прасторы ўжо каля стагод дзя. Можна лічыць, што адлік пачынаецца з узнікнення віцебскага Тэатра рэвалюцый най сатыры і агіттэатра. Потым было спры чыненне да руху «сінеблузнікаў». І — знач ны перапынак, выкліканы зменамі ў грамад ска-палітычным ладзе. Спектаклі Валерыя Раеўскага ў 1970-х у Купалаўскім тэатры — «Праўда! Нічога акрамя праўды!!!» павод ле Данііла Аля і «Чалавек з легенды» Яўге на Шабана. Плынь дакументальнай прозы (Алесь Адамовіч, Святлана Алексіевіч), асоб ныя творы з якой сталі асновай для стварэн ня спектакляў. Дарэчы, цікавасць да іх сцэ нічнага ўвасаблення не знікае: у 2002 го дзе на сцэне РТБД Бруна Бусаголь і Вале рый Анісенка паставілі «Чарнобыльскую
«9 месяцаў/ 40 тыдняў» Аляксея Кулічкова і Сяргея Шаўчэнкі. «Забойца» Аляксандра Малчанава. «Запалі мой агонь» Аляксандры Дзянісавай. Тэатр.doc.
малітву», у 2009 годзе Уладзімір Савіцкі выпусціў «Апошніх сведак» у Коласаўскім тэатры. Да таго ж існуе і цікавасць да пра ектаў, створаных спецыяльна для сцэны: у тым жа 2009-м тэатральная моладзь — Ка цярына Аверкава, Яўген Карняг і Алеся Са махавец — паспрабавала працаваць з інтым най дакументалістыкай у беларуска-швей царскім спектаклі «Першае каханне». Тэхні камі дакументальнага тэатра ў той ці іншай ступені карыстаюцца і маладыя драматургі, чые імёны ва ўсіх на слыху, — Павел Пражко, Дзмітрый Багаслаўскі, Канстанцін Сцешык. Пералік можна доўжыць і пашыраць. У нас моцныя ногі. Мы можам на іх тры вала стаяць. Толькі куды ж нам крочыць? Мы шукаем шляхі. Адзін з іх паказала Лю боў Мульменка.
17
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
фота дзяніса клябеева.
Любоў Мульменка: «Запісаць бы вас усіх!» Як коратка растлумачыць чалавеку, што такое дакументальны тэатр?
— Гэта спектаклі, якія пастаўлены па п’есах... Не, не так. Спектаклі, зманціра ваныя з інтэрв’ю з рэальнымі людзьмі, якія бралі акцёры, рэжысёры і драматур гі. У гэтых спектаклях мы можам пачуць спантаннае вуснае маўленне — паслу хаць, як гавораць на прыпынку, на заво дзе, у Акадэміі навук. Гэта шанец лепш пазнаць людзей, пра якіх, на нашу дум ку, мы ведаем усё, а насамрэч маем вель мі прыблізнае ўяўленне. Шанец апынуц ца ў нейкім маўленчым асяродку. Усё ж такі адзінка дакументальнасці — слова, а не дзеянне. Як вы «вырулілі» на шлях дакументаль нага тэатра?
— Тое, што большасць маіх праектаў да кументальныя, атрымалася, хутчэй, вы падкова. Проста на такія праекты мяне часцей за ўсё запрашалі. Можа, першы ўдаўся як мае быць, і далей мяне выра шылі «праводзіць па гэтым артыкуле». А «выруліла» я... У мяне была першая п’еса, пераробленая з апавядання. І было віда вочна, што яна перароблена з апавядан ня. У той жа год, калі я яе напісала, у Кі раве праходзіла лабараторыя «Жывому тэатру — жывога аўтара», якую зладзілі крытык і тэатральны прадзюсар Алена Кавальская і арганізацыя «Культпраект». Яны збіраліся прывезці ў Кіраў да галоў нага рэжысёра Тэатра на Спаскай Бары са Паўловіча чатырох драматургаў. Каб гэтая нетутэйшая чацвёрка за тыдзень стварыла разам з Борам і акцёрамі якінебудзь спектакль пра Кіраў. Чацвёрка была ўжо набрана, але на фінальнай ста дыі адзін з аўтараў захварэў. Пачалі шу каць замену. Праект досыць адкрыты для новых лю дзей: могуць узяць некага па рэкаменда цыі, могуць узяць чалавека без вопыту працы ў тэатры, могуць узяць журна ліста, пра якога думаюць, што ён спра віцца. Нехта з арганізатараў чытаў маю п’есу, яна спадабалася, спыталі ў Аляк сандры Дзянісавай (таму што ведалі яе), нармальная я ці не. Саша адказала: на рмальная. І я атрымала ліст з запрашэн нем прыехаць на гэтую лабараторыю. Прыехала. Пазнаёмілася з Міхаілам Уга равым, Марынай Разбежкінай, якія так сама прыехалі праводзіць дыскусію і па казваць дакументальнае кіно, каб крыху падрыхтаваць кіраўскую публіку. Ну, і не як экстэрнам, за тыдзень, мне прыйшло ся зразумець, што гэта такое. Рашэнні, як расшыфроўваць, манціраваць, я прыма ла інтуітыўна, у працэсе. І, здаецца, атры малася няблага.
У чым перавагі дакументальнага тэатра перад мастацкім?
— Дакументальны тэатр, у якім няма эле ментаў мастацкага, — зусім не для мяне, гэта для фанатаў. Мне падаецца, добры мастацкі тэатр павінен быць падобным да дакументальнага — і наадварот. Тым людзям, якія займаюцца выключна арта даксальным дакументальным тэатрам, карысна памятаць, што гэта толькі тэхна логія. Што варта быць смялейшымі і пе раводзіць частку дзеяння ў эцюды, штонебудзь прыдумляць. Я не бачу ў гэтым крыміналу, а бачу вялікую карысць і ці кавую задачу. Ну, і зайздрошчу тым лю дзям, якія ў стане напісаць цалкам пры думаны тэкст, не карыстаючыся тым, што бачылі ці чулі ў сваім жыцці. Не ўпэўне на, што такія тэксты ўвогуле існуюць. І калі ты бачыш у выпадковай фразе каш тоўнасць, дык чаму б не падзяліцца ёю з наваколлем? Я не думаю, што гэта плагі ят. Ты не крадзеш у жыцця, а раздаеш для вялікай колькасці карыстальнікаў. Які герой дакументальнага тэатра вам імпануе?
— Я больш за ўсё на свеце люблю рус кую мову. Таму захапляюся тымі, хто на гэтым полі дэманструе нейкія цуды. Напрыклад, падчас экспедыцыі ў Пра коп’еўск я больш за ўсё ўпадабала хлопца, гісторыю якога немагчыма нават перака заць. Яна ні пра што. Пра тое, як гаворыць гэты хлопец, пра яго мову. Пра жанчыну «светлага тыпу валасоў». Можна, канечне, сказаць, што гэта гісторыя пра каханне, якое не склалася: яна медсястра, ён вай сковец-кантрактнік. Але пра тое, што ён кантрактнік, мы дазнаемся напрыкан цы. Маглі б і не дазнацца. Фішка гісто
рыі ў тым, як хлопец усё гэта спявае. Ад чуванне, што ты паслухаў песню. Чыю гісторыю вам хацелася б перака заць цяпер? Які герой вас цікавіць?
— У мяне ў галаве ёсць нешта накшталт слоўнічкаў малых рускіх моў. Ёсць вялі кая руская мова, а ёсць мовы, на якіх раз маўляюць асобныя групы. Я, напрыклад, дасканала валодаю мовай пацаноў. Мяне пачалі запрашаць на праекты, дзе трэба было імітаваць, умоўна кажучы, маўлен не гапаты. Я гэты слоўнічак ведаю. І мне ўжо нецікава хадзіць на інтэрв’ю з паца намі. Я сама магу кіламетрамі імітаваць іх маўленне. Гэтая тэма закрыта. Мяне цікавіць слоўнічак такой інтэлі генцкай пісьменніцкай тусоўкі са сноб скім настроем. Хацелася б папрысутні чаць на п’янках пяшчотных, стомленых літаратараў, паслухаць, як яны на самай справе размаўляюць. Неяк апынулася на такой выпадкова. Думала: «Запісаць бы вас усіх!» — але дыктафона з сабою не было. Карацей, я разважаю катэгорыямі слоўнікаў, а не людзей. Калі вы прыходзіце ў дакументальны тэатр як глядач, што вас цікавіць, які ваш любімы спектакль?
— Мне падабаецца «Запалі мой агонь» — і якраз сваёй недакументальнай часткай. Ніколькі не засмуцілася б, калі б з яго зніклі маналогі акцёраў пра ўласнае дзя цінства, а засталася толькі фантазія на тэ му Морысана, Хендрыкса і Джоплін. Да спадобы праект «Матавіліхінскі рабочы»: ён так і не стаў рэпертуарным, але Аляк сандр Радзівонаў, Юрый Клаўдзіеў і Мі хаіл Дурнянкоў яго зрабілі як мае быць. Гэта, здаецца, самае любімае.
артэфакты
18
Вакол «Макбета» «Макбет» Уільяма Шэкспіра Сцэнічная рэдакцыя — вольны пераклад Аляксея Дударава Рэжысёр Валерый Анісенка Сцэнаграфія Аляксандра Касцючэнкі Касцюмы Ніны Гурло Харэаграфія Дыяны Юрчанка Нацыянальны тэатр імя Якуба Коласа Л ю дміла Г рам ы ка
Ірына Цішкевіч (лэдзі Макбет), Юрась Цвірка (Макбет).
Істотныя зрухі адбыліся ў Нацыян аль ным тэатры імя Якуба Коласа прыклад на год таму. Новы мастацкі кіраўнік і ды рэктар Валерый Анісенка ўзначаліў трупу і адразу распачаў бурную дзейнасць на развалінах дзейнасці свайго папярэдні ка. Не сакрэт, што другі, як яго раней на зывалі, нацыянальны тэатр краіны ў той час знаходзіўся не ў лепшым стане. Ка лі перайначыць вядомае прыслоўе, дык пацыент быў хутчэй мёртвы, чым жывы. Што яшчэ можна сказаць пра трупу, якую гадамі раздзіралі міжусобіцы? Якая была не толькі разбалансаваная — адбывалася катастрафічнае зніжэнне прафесійнас ці. Лепшыя і простыя незаўважна памя няліся месцамі. На падмостках квітнела камедыя з элементамі відавочнай па псы. Але ж і майстры з трупы нікуды не падзеліся. Чаго варты адзін толькі Тадэ вуш Кокштыс, які дагэтуль знаходзіцца ў выдатнай форме. Такім чынам, перад Валерыем Анісен кам стаялі вечныя пытанні: хто вінаваты і што рабіць? Адказы мусілі быць прак тычнымі. Тое, што тэатр змяніўся, становіцца зразумелым нават пры беглым позір
ку на афішу. Тут, праўда, з пэўнымі ага воркамі. З’явіўся «дубль два» спектакляў, якія паспяхова ішлі ў РТБД. Нікуды не падзеўся вясёлы камедыйны набор. Ка медый па-ранейшаму больш чым трэба. І самыя махровыя засталіся. Чаргуюцца «Музычныя вечары ў тэатральнай гас цёўні». Уласна кажучы, пад статус «на цыянальнага» не ўсё падагнана. Але ж спадчына Валерыю Анісенку насамрэч дасталася надзвычай цяжкая. За такі ка роткі перыяд яе проста немагчыма было пераадолець. Тым больш што дамоклаў меч выкананага або не плана па гледа чах па-ранейшаму навісае над кожным беларускім тэатрам. Апошняй прэм’ерай сезона стаў «Мак бет» Уільяма Шэкспіра. Упершыню спек такль паказалі пад адкрытым небам на буйным Міжнародным фестывалі «Мель памена Таўрыі» ў Херсоне. Ён быў пры язна прыняты публікай. Такія паказы для Валерыя Анісенкі маюць асаблівае значэнне. Прынамсі, ад сваёй ідэі на далей ладзіць «тэатр на пленэры» ён не адмаўляецца. «Макбет» стаўся працягам шэкспіры яны на коласаўскіх падмостках. Нельга
сказаць, што да твораў геніяльнага дра матурга тут звярталіся вельмі часта. Хут чэй — увагай не абмінулі. Радыкальную сучасную версію «Караля Ліра» прапана ваў Валерый Маслюк у 1994 годзе. Спек такль быў спрэчны і вялікага захаплен ня не выклікаў. Але, шчыра кажучы, не ведаю, як бы да яго паставіліся цяпер. У кожным разе, яму не бракавала ні ары гінальнай думкі, ні маштабу, ні напа лу пачуццяў, былі праведзены сэнсавыя паралелі з існуючай рэчаіснасцю. Пага дзіцеся, амаль забытая па сённяшнім ча се практыка. «Макбет» Валерыя Анісенкі (упершы ню ўвасоблены рэжысёрам таксама ў ся рэдзіне 1990-х) нібы распасцёрся паміж дзвюма эпохамі, хоць сцэнічны малюнак, сцэнаграфія, пастановачнае вырашэнне іншыя. Укладзеным думкам дадаюцца сучасныя акцэнты, сам спектакль набы вае тыповыя сёння рысы ўніверсальнас ці. Рухомая і зменлівая заслона адсякае частку сцэны па гарызанталі і жыве сва ім жыццём, уступае ў пэўныя стасункі з персанажамі; у жалезную бочку з вадой героі зрэдчас апускаюць акрываўленыя рукі — вось, бадай, асноўнае сцэнагра
19
фота марыны катляровай.
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
фічнае аздабленне, функцыянальнае і не абцяжаранае залішнімі дэталямі. Усё вытрымана ў агульнай шэрай гаме. Вон кава густоўна. Паводле задумы, галоў ныя падзеі, у тым ліку масавыя эпізо ды, адбываюцца па-за заслонай, у іншай прасторы. Адпаведна, выканаўцам даво дзіцца абжываць астатнюю частку сцэны. Ствараецца ўражанне, што акцёраў зама ла, а падмосткаў зашмат. Эмоцыі, якія тут гуляюць, не змяняюць становішча. Сцэнічная рэдакцыя Аляксея Дудара ва таксама зроблена ў сярэдзіне 1990-х. Гэта першыя спробы сучаснай адаптацыі класікі, якія цяпер распаўсюджаны вель мі шырока, у розных варыяцыях. Любога роду адаптацыя з’яўляецца адыходам ад першакрыніцы і таму мае на ўвазе пэў ныя страты. Адаптацыя не можа быць лепш за арыгінал. І гэта, уласна кажучы, тыя ўмовы гульні, якія даводзіцца пры маць, — падабаецца нам тое, што атры малася ў выніку, або не. Паводле прапанаванай сцэнічнай вер сіі Аляксея Дударава спектакль Валерыя Анісенкі ўяўляе сабой, так бы мовіць, гісторыю паслядоўнага ўзнаўлення зла. Макб ет пач ын ае здзяйс няць злач ын ствы і не можа спыніцца. Ён знішчае са мых блізкіх да сябе людзей, здаецца, ген забойства актывуецца ў ягоным арганіз ме і не дае спакою. Гэтая лінія акрэсле на ў спектаклі найбольш выразна. І, па сутнасці, менавіта яна вызначае ягоны галоўны змест. Зніклі некаторыя сцэны з лэдзі Макбет і, адпаведна, шматлікія шэкспіраўскія калізіі паміж галоўнымі героямі, якія надаюць твору касмічны, пазачасавы сэнс. Менавіта змаганне зло га і добрага пачаткаў у чалавеку, эвалю цыя цёмнага і супраціў светлага, шмат стайныя адценні чалавечай душы, якая не з’яўляецца адназначна чорнай, — са мае цікавае ў інтэрпрэтацыі трагедыі Шэкспіра. У вольным перакладзе Аляк сея Дударава, адпаведна і ў спектаклі ко ласаўцаў, усё засяроджана на лінейным руху сюжэта, атрымліваецца сціслы і бег лы яго пераказ. Але... Добра гэта або бла га — забіваць людзей? Безумоўна, блага. Не ведаю, колькі знойдзецца ў зале гле дачоў, якія ў гэтым сумняваюцца. Спектакль пазбаўлены моцных візуаль ных акцэнтаў, у ім вельмі многае перад аверана акцёрам. Анжаліцы Баркоўскай (лэдзі Макбет), Юрасю Цвірку (Макбет), Яўгену Бераснёву (Банка) многія сцэны прапанавана трымаць «буйным планам». Яны існуюць, як гэта любіць Валерый Ані сенка, у межах традыцыйнай псіхалагіч най школы і безумоўна маюць для гэта га падставы, нават працуючы над такімі складанымі вобразамі. Зрэшты, будзем лічыць, што гэта толь кі першыя і неабходныя крокі на шляху да аднаўлення тэатра. Свайго роду ўрокі скорачытання дзеля плённага засваення вельмі складаных задач.
т э ат р П’еса Торстэна Бухштайнера «НордОст» магчыма з’явіцца ў рэпертуары Ма гілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Пакуль жа тэкст сучаснага нямецкага дра матурга пра тэракт у Тэатральным цэнтры на Дуброўцы двойчы прачыталі на публіку — у Магілёве ў межах праекта «Чытанні», што быў арганізаваны некалькі год таму тагачас ным галоўным рэжысёрам тэатра Кацярынай Аверкавай, і ў Мінску на закрыцці сезона ў Цэнтры беларускай драматургіі і рэжысуры. Для праекта «Чытанні» п’еса Бухштай нера — своеасаблівае выйсце за межы пра віл, бо першапачаткова ён быў арыентава ны на тое, каб пазнаёміць магіляўчан з тэк стамі сучасных беларускіх драматургаў. Ад нак рэжысёр Уладзімір Пятровіч вырашыў правілы парушыць — надта яго зачапіла тэ ма «Норд-Оста». Тым больш што п’еса Бух штайнера, нягледзячы на канкрэтную гісто рыю, якая палягае ў аснове, — гэта не даку ментальны твор з дакладным апісаннем тэ ракта, а хутчэй роздум пра тое, што ёсць
Чытка п’есы Торстэна Бухштайнера «Норд-Ост».
тэрарызм, жыццё, каханне і свядомасць су часнага чалавека. Сцэнічнае вырашэнне чыткі, па словах рэ жысёра, максімальна набліжана да будучага сцэнічнага вырашэння спектакля. Тры жан чыны — тэрарыстка-смяротніца (Алена Кры ванос), урач, якая працуе на «хуткай» і якая адправіла на мюзікл сваю маці і дачку (На талля Калакустава), ды глядачка, што разам з сям’ёй трапіла ў палон (Яўгенія Белацар коўская) — пачынаюць апавядаць свае гісто рыі з глядзельнай залы, а на задніку ў рэжы ме анлайн транслюецца відэа з іх буйнымі планамі. Паступова дзеянне пераносіцца на сцэну. Выкарыстанне відэа для ўвасаблен ня п’есы і пераўтварэнне гледачоў у залож нікаў — прыём не новы: гэтым жа адметная, напрыклад, і кёльнская пастаноўка «НордОста». Але Уладзіміру Пятровічу, здаецца, удалося знайсці сваю манеру. Асабліва эма цыйны фінал. На пачатку дзеяння гледа чы бачаць сябе на задніку, а напрыканцы ві дэа ідзе ў запісе, і ў зале няма нікога, акрамя трох жанчын. Цябе няма. Ты можаш знікнуць у любую хвіліну. Рэакцыя публікі перакон вае, што трагедыя ўласнага знікнення ці драма вызвалення ёй патрэбны.
А лен а Мал ьч эўс кая.
актуаліі таццяны арловай
Тэатры паступова закрываюць сезон і пачынаюць задумвацца над тым, што чакае іх у другой палове календарнага года. Развагі нішто сабе, бо фінансавыя патокі паціху вычэрпваюцца. Старамоднае паняцце «служэнне мас тацтву» нікога не хвалюе. Сёння гламур ныя мадэлі на конкурсах прыгажосці мо гуць выкласці ў інтэрнэце сваю аголеную натуру і атрымаць карону. А тэатрам за гадана памятаць пра духоўныя каштоў насці? Усё ж у іх кепска з камерцыйнай хваткай: не навучыліся прасоўваць свае ўнікальныя брэнды на рынку. Таму пры адсутнасці грошай вымушаны прыста соўвацца. Што рабіць, цікавага рэжысё ра збоку на пастаноўку не запросіш. Рэ пертуар неабходна мець забойны, каб забяспечыць увагу публікі, зарыентава най на піяр. Ад раскошы афармлення да водзіцца адмаўляцца, але можна паспра баваць зрабіць дэкарацыю з упаковак ад камп’ютараў і халадзільнікаў. Замест гіс тарычных касцюмаў — толькі сучасныя. Тут проста, выручыць «сэканд-хэнд». Музычка — з гатовых дыскаў. Пра тэх нічныя медыйныя магчымасці пакуль варта забыцца. Няблага — у межах раз умнага — падвысіць кошты праграмак і білетаў. Што яшчэ? Усё звыклае смела выпіхваем за дзве ры, а глабальных зрухаў па-ранейшаму няма. Рэпертуарныя і аматарскія тэатры працягваюць існаваць, і ніякімі рэпе лентамі іх не вытруціць. Праўда, можна паспрабаваць завабіць гледачоў тран сфармацыяй свядомасці і бессаромнай цялеснасцю. Можна класічны тэкст за мяніць у спектаклі вулічным слэнгам, якому асабліва радуюцца тынэйджары. Можна заманьваць іх у тэатр правака тыўнымі і прыкольнымі трукамі. Ціка ва, як будуць асучасніваць нашы сён няшнія п’есы наступнікі з якога-небудзь ХХІІ стагоддзя? Ці зразумеюць яны штонебудзь без сюжэта, вобразаў, логікі? Усё гэта, напэўна, ператворыцца ў таблетку, як ежа. Праглынуў — і кайф. Што яшчэ? Забылася пра галоўнага ўдзельніка працэсу — акцёра, які наўрад ці калі-небудзь пераўвасобіцца ў роба та. Ён здатны без тэксту, дэкарацый і сін тэзатараў ствараць спектакль. Аднойчы акцёр раптам нагадае пра сябе незразу мелым балючым адчуваннем таго, што ён быў. Быў! Калі грошай зусім мала, па сцяліце яму дыванок, няхай апаляе жы вой энергіяй. Няхай іграе.
дзейныя асобы
Аляксандр Ленк ін прасве тлены р эж ысёр
Беларускую анімацыю немагчыма ўявіць без фільмаў Аляксандра Ленкіна. Акцёр тэатра і кіно па першай спецыяльнасці, ён з 1988 года працуе рэжысёрам. Паступова асвоіў розныя віды тэхнікі і разнастайныя жанры, неўпрыкмет зрабіўся адным з ліда раў свайго пакалення. Пасля першых стужак-прыпавесцей «Пра светленая ноч» і «Не забi! Шостая запаведзь Маiсея» рэжысёр звярнуўся да фальклорных вытокаў мультыплікацыі. Потым была пра ца над серыялам-коміксам «Прыгоды рэ актыўнага парасяці». Яшчэ ў Ленкіна добра атрымліваюцца кінаказкі для дзяцей. Яго анімацыйную карціну «Каму чорт дзяцей калыша» можна назваць адной з лепшых экранізацый Уладзіміра Караткевіча. На огул стужкі рэжысёра вылучаюцца атмас ферай гульні і свавольства, спалучэннем гумару і кранальнай лірыкі. Карціны Аляк сандра Ленкіна былі адзначаны шматлікімі прызамі і ўзнагародамі кінафестываляў у Маскве, Суздалі, Самары, Каўнасе. На апош нім, ХХ фестывалі анімацыйных фільмаў у Штутгарце, які адбыўся сёлета ў маі, стужка «Дзед» атрымала дыплом «Асобая згадка журы» ў катэгорыі «Анімацыйны фільм для дзяцей». З канца мінулага года вы з’яўляецеся мастацкім кіраўні ком студыі анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Нядаўна стужка «І.С.Бах» Алены Пяткевіч атрымала галоўную расійскую прэмію «Залаты арол». У пра граму кароткаметражных карцін апошняга Канскага кінафес тывалю трапілі ваш мультфільм «Рыбка з імем Нельга-3» і твор Міхаіла Тумелі «Як служыў жа я ў пана». Але анімацыя, як і ўвесь кінематограф, перажывае складаны перыяд. Куды рухаецца жанр — у бок фестывальнага, камерцыйнага ці нейкага іншага кіно?
— Лічу, павінна існаваць і фестывальнае, і камерцыйнае кіно. Сапраўды, трэба думаць і пра хлеб надзённы, і пра вялікае, нятленнае. У нас класныя рэжысёры і мастакі. Мы можам
рабіць аўтарскае кіно, якое толькі ўздымае прэстыж краіны і студыі. Чаму не? Што тычыцца камерцыйнага кіно, то рэн табельнасць беларускіх мультфільмаў малая. Я не ведаю, хто ўмее імі гандляваць. Напрыклад, расійскія маркетолагі звязваюць будучыню анімацыі з поўнаметражнымі фільмамі. Дастаткова згадаць стужкі «Алёша Паповіч і Тугарын Змей», «Дабрыня Нікіціч і Змей Гарыныч», «Тры волаты і Шамаханская царыца»...
— Размовы пра поўнаметражныя анімацыйныя карціны па чаліся не сёння, мы разважаем на гэтую тэму апошнія 15-20 гадоў. Такі фільм прадугледжвае адпаведную вытворчасць, інвестыцыі, супрацоўніцтва з іншымі студыямі, набыццё но вай тэхнікі. Але таксама і творчасць, у першую чаргу. Нядаўна паглядзеў французскі поўнаметражны фільм «Кот рабіна». У 2011-м ён узяў Гран-пры ў Анэсі, анімацыйных Канах. Сам сцэнар цікавы, а па малюнку — класная стужка! Поўнаметражная мультыплікацыя — рэч вельмі працаёмкая. Дарэчы, за які час можна зрабіць «поўны метр»?
— Напэўна, гады за тры. Хіба гэта рэнтабельна для нашай студыі? Хто згодзіцца на такі эксперымент?
— А чаму для амерыканскай студыі «Піксар», якая працуе ў жанры камп’ютарнай анімацыі, гэта рэнтабельна? Там занята ажно 4000 чалавек! І поўнаметражны фільм яны таксама ро бяць 3-4 гады. На ўсіх студыях свету ніхто не выпускае такую прадукцыю за месяц ці год. На апошнім «Лістападзе» была прэзентавана вельмі арыгі нальная эстонска-латвійская анімацыйная стужка «Лота і ме сяцовы камень». Праўда, яе бюджэт амаль тры мільёны еўра. Але ў Эстоніі не такая вялікая студыя, як «Піксар», а фільм стаў надзвычай папулярным сярод эстонскіх гледачоў.
— Калі эстонскі фільм акупляецца, гэта прыклад для нас. Дарэчы, расійская анімацыйная стужка «Іван Царэвіч і Шэ ры Воўк» летась зрабілася самай касавай у нашых усходніх суседзяў. Амерыканскія фільмы таксама касавыя. Вельмі прывабная ў мастацкім і камерцыйным сэнсе форма серыяла ці альманаха. У нас ёсць удалы прыклад — цыкл «Аповесць мінулых гадоў» пра гербы гарадоў Беларусі. Лічу, яго трэба паказваць усюды, дзе магчыма, напрыклад, у мет ро. Гэта «доўгаіграючы» культуралагічны праект.
— Але ён сябе вычэрпвае. Я рабіў для «Аповесці...» навелы пра Брэст, Віцебск, Чэрвень, Браслаў, Тураў. Калі глядзіш іх запар, пачынаеш разумець, што ў кожнай частцы ёсць адна і тая ж драматургія: калісьці быў заснаваны горад, потым прый шлі татары і яго спалілі, потым горад аднавілі, але прыйшлі немцы і ўсё спалілі. Спалілі — аднавілі, спалілі — аднавілі і гэтак далей... Я зараз фармулюю груба і прымітыўна, але яно так і ёсць. Адшукаць штосьці нечаканае з кожным разам усё
фота сяргея ждановіча.
А н т ан і н а К а р п і л ав а
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
21
22
дзейныя асобы
«Рыбка з імем Нельга-3». Кадр з фільма. 2012. «Птаха». Кадр з фільма. 2009. «Прыгоды рэактыўнага парасяці». Кадр з фільма. 2003.
цяжэй. А кіно без знаходак не бывае. Мабыць, зробім яшчэ пару альманахаў, таму што і дэ бюты патрэбны, і карысць яшчэ можа быць. Але цяпер мы думаем над цыклам «Легенды і паданні Беларусі», для якога ёсць матэрыял. І там, хутчэй за ўсё, зменіцца фармат — фільмы будуць мець працягласць 3-4 хвіліны (у «Апо весці...» — хвіліна і 45 секунд). Ці можна за тры хвіліны выразна ўзнавіць ле генду?
— Мы толькі пачалі абдумваць ідэю. Магчыма, будзе 13-хвілінны фільм з чатырма сюжэтамі, а іншы 13-хвілінны — з двума. Чаму б і не?.. Сапраўды, наша анімацыя багатая на тэмы і жанры, ад гістарычных да забаўляльных. І яе творчы патэнцыял таксама застаецца значным. Поспех Алены Пяткевіч з фільмам «І.С.Бах» — яшчэ адно сведчанне сталасці айчыннай анімацыі.
— Алена Пяткевіч даўно атрымала Гран-пры на фестывалі ў Анэсі. У яе столькі прызоў — адзін Аберхаўзэн, старэйшы кінафестываль каротка метражнага кіно, чаго варты! Лічу, што Алена Марчанка-Пяткевіч у нас цяпер лепшы рэжы сёр. Што тычыцца жанраў, дык, як той казаў, усе жанры добрыя, апроч сумнага. Возьмем фільмы для самых маленькіх — хочацца і для іх нешта рабіць! Прыходзіць на кінастудыю малады рэжысёр з амбіцыямі — у яго і адукацыя, і вопыт, і талент ёсць. І калі яму ўнушаць: «Ты будзеш здымаць стужку пра казявак!» — ён і здыме такое кіно. А калі яму прапануеш: «Пакажы, на што ты здольны!» — будзе іншы вынік. У мяне так здарылася з дэбютнай карцінай «Прасветленая ноч»... На мой погляд, гэта ваш лепшы фільм. У гэтай прыпавесці запамінаецца вобраз сучаснага горада, бясконцых эскалата раў метро і людскога натоўпу. Яны ўспрымаюцца як метафа ра марна пражытага жыцця. Вобразы фільма пэўным чынам адгукнуліся ў нядаўніх стужках «Птаха» і «Дзед».
— Дэбют мне даў мастацкі кіраўнік студыі мульфільмаў Алег Белавусаў. Упершыню стужку паказалі ў 1989 годзе ў Кіеве на Міжнародным фестывалі анімацыйнага кіно «Крок». Не паспелі ўключыць у праграму дэбютаў, фільм трапіў у паза конкурсны прагляд. У той час з Амерыкі прыехала Ніна Аляксеева, вядомы кіназнавец, дачка знакамітага аніматара Аляксандра Аляк сеева, стваральніка тэхнікі анімацыі, якая называецца «іго льчаты экран». На прагляд прыйшло чалавек 50. Не тое што я хваляваўся, але натуральна псіхаваў, бо наогул псіх па натуры. Скончыўся фільм, скончыліся апладысменты, а хтосьці пляс кае ў далоні тры хвіліны. Падумаў, што здзекуюцца, і пайшоў паліць на ганак гасцініцы. З’яўляецца Ігар Волчак: «Саша, куды ты ўцёк? Ідзі хутчэй, Ніна Аляксеева прагне цябе бачыць». Яна сапраўды была ўзру шана гэтай стужкай. Увечары ў нумары гасцініцы я спяваў ёй песню «Ходзяць коні над ракою», а яна плакала, бо шмат гадоў не была на радзіме. Сава Куліш, вядомы кінарэжысёр, калі ўбачыў мой фільм, стаў для мяне як старэйшы таварыш. Вось так і трэба з маладымі: «Паспрабуйце!» Дзякуючы таму, што мы павялічылі аб’ёмы вытворчасці, у нас з’явіліся новыя людзі і зацеплілася надзея, што кіно не скончыцца, на прыклад, на Ленкіне або Тумелі. Ідзе наступнае пакаленне.
Цікава, якім тэхналогіям аддаюць перавагу сучасныя анімата ры? Напэўна, сярод самых запатрабаваных — камп’ютарная? — Удакладняю. Камп’ютар — проста прылада, такая, як пэн дзлік, аловак, гумка. Што мы робім пры дапамозе камп’ютара? Толькі размалёўваем. Усе фоны і персанажы малююцца на паперы рукой, контуры — таксама рукой. Так, у фонах можна нешта «парэзаць», дадаць спецэфекты. Але ўсё роўна ў лялеч ным і маляваным кіно 80-90% — ручная праца. Наогул пошукі тэхналогіі і вобраза ідуць у адпаведнасці са зместам стужкі. Напрыклад, фільм «Не забі!» па сцэна рыі Аляксандра Зайцава распавядаў пра рэпрэсаваных, якіх саслалі на Салавецкія астравы. Мы прыдумалі тэхналогію піксіляцыі — гэта пакадравая апрацоўка ігравога ці даку ментальнага кіно. Стаяла кінакамера, скіраваная на шкло з напыленнем, малюнак праектаваўся на матавае шкло. На шкло мы насыпалі спецыяльны парашок, потым пэндзлі камі рабілі карцінку, потым накладвалі яшчэ шкло. Потым клалі яшчэ адно шкло з вазелінам, і так узнікала адпаведная фактура. А ў фільме «Каму чорт дзяцей калыша» па казцы Караткевіча мы з мастаком Стасам Сперанскім хацелі зра біць нешта незвычайнае, арыгінальнае. І ў аснову малюнка паклалі графіку Марка Шагала. На жаль, знікла лялечная анімацыя, якая сапраўдны была го нарам студыі. У ёй працавалі Яўген Ларчанка, Міхаіл Тумеля, Віктар Доўнар, Наталля Лось, Таццяна Жыткоўская...
— Лялькі здымаць — сапраўдны кайф! Ведаеце, як яны хо дзяць, як мацуюцца? Калі гэта ўбачыў, то ледзь не заплакаў. У назе лялькі ёсць тры дзірачкі, спераду і ззаду. Яны спалу чаюцца адмысловымі жалезнымі клямарамі і замазваюцца пластылінам, каб не было відаць. А часам і не падмазваюць. Калі ляльку трымаеш у руцэ, гэта ўнікальнае адчуванне! Але лялькі — спецыфічны матэрыял, у іх няма рухомай мімікі, пластыкі...
— Не, зусім не абавязкова. У Мышкі з фільма «Церам-Цера мок» былі, напрыклад, чатыры галавы з рознымі выразамі твару, і ва ўсіх рухаліся бровы. Мядзведзь быў зроблены ледзь не ў натуральную велічыню. Каб аднавіць гэту спра ву, патрэбныя лялькаводы, дэкаратары, месца для здымак. Пакуль што ўсе неабходныя звёны ёсць. Але трэба, напэўна, каб зоркі спрыялі. Я з задавальненнем займаўся б лялькамі, але некалькі гадоў таму пачаў рабіць серыял «Рыбка з імем Нельга» — цяпер здымаем чацвёрты фільм. Усяго будзе во сем серый. Неўзабаве атрымаецца сапраўдны акварыум! У гэтым серыяле мне падабаецца гумар, які стаў прыкметай вашага стылю.
— Шчыра кажучы, самы складаны жанр — камедыя. А мой улюбёны жанр — трагікамедыя. Дарэчы, «Птаху» я здымаў як трагікамедыю... Фільм ужо атрымаў шмат узнагарод. Сярод іх дыпломы «За пяшчоту і сум», «За лепшую прыпавесць», «За лепшую драматургію». Гэта незвычайная гісторыя пра сяброўства старога і ластаўкі, якую ён знайшоў на беразе ракі і ўратаваў. У фінале гучыць запамінальны тэкст: калі існуе чалавек, які вас любіць, гэта і ёсць галоўны сэнс вашага жыцця. Запамі наюцца і нечаканыя апошнія кадры, калі на правадах разам з птушкамі сядзіць бабка, якая ўвесь фільм выглядала бурклі вай і незадаволенай. На маю думку, «Птаха» — гэта прыпа весць. Бабуля жывая ці памерла? А мо, птушакі ўвасабляюць душы нябожчыкаў?
— Я доўга думаў і вырашыў, што трэба пакінуць адкрыты фінал, каб не ўсё было проста і зразумела. Парадокс і жах нашага жыцця ў тым, што мы падаем міласціну незнаёмым, а самых блізкіх часам крыўдзім, несправядліва ставімся да родных. На самай справе птушка — толькі нагода для героя звярнуцца да тых, хто вакол яго.
«Дзед». Кадр з фільма. 2011.
Напэўна, музыка Моцарта ў стужцы сімвалізуе адвечнае? — Такое рашэнне прапанаваў кампазітар Віктар Капыцько. Перад здымкамі я імкнуся знайсці нейкія музычныя тэмы. Калі пачалі «Рыбку з імем Нельга», падклаў пад малюнак му зыку з фільма «Джэнтльмены ўдачы». Усе казалі, што тэмы быццам напісаны менавіта да «Рыбкі». На самай справе я, як і мой дзядзька, вядомы рэжысёр Ігар Волчак, і мая мама, маю музычную адукацыю. Маці скончыла музычную школу, яна педагог. Ігар Віктаравіч закончыў кансерваторыю. Я калісьці вучыўся іграць на фартэпіяна. Наогул у вашых стужках гучыць шмат опусаў, якія ствараюць і выконваюць Андрэй Ледзянёў, Ігар Сацэвіч, Уладзімір Тка чэнка. У «Птасе» выканаўцамі выступаюць ансамблі «Ліць віны» і «Гуда». Анімацыя і музыка наогул вельмі блізкія па адчуванні часу, прасторы і метрарытму.
— Мне здаецца, што з музыкай нічога нельга параўнаць. Па мятаеце, у Анджэя Вайды быў фільм «Дырыжор», дзе гучыць 40-я сімфонія Моцарта? Там складаныя адносіны паміж му жам і жонкай, а дырыжора іграе, дарэчы, славуты Джон Гілгуд. Як па-рознаму гучыць класіка на фоне гэтых адносін! Анімацыя, пэўна, самае вытанчанае экраннае мастацтва. Дае прастору для фантазіі і магчымасць стварэння невера годна выразных вобразаў. Нават у перакладзе «анімацыя» — значыць «адушаўлёнасць». Наогул што для вас анімацыя?
— Пытанне складанае. Але, у прынцыпе, для мяне — усё. Быў у маім жыцці нейкі катаклізм, я вельмі перажываў. Але ў пэў ны момант адчуў, што па сутнасці я шчаслівы чалавек. Калі спрабаваў зразумець прычыну свайго адчування, то ўсвядо міў: мая прафесія ўнікальная. Дакладней, нават не прафесія, а чароўная справа. Гэта і ёсць маё шчасце. Я да гэтага часу перакананы, што мы — чараўнікі...
дыскурс
Тэатр + рынак = ? З рэдакц ыйн ага «кругл ага стала» Беларускі акадэмічны музычны тэатр другі год запар ладзіць міжнародны творчы праект «Наталля Гайда запрашае...». Сёлета яго праграма ўключала паказ дзвюх пастановак самога тэатра — класічнай аперэты «Містар Ікс» і вадэвіля «Сапраўдная гісторыя паручніка Ржэўскага», заключны гала-канцэрт, у якім удзельнічалі зоркі музычнага мастацтва з Масквы, Пецярбурга, Ніжняга Ноўгарада, Екацярынбурга, Петразаводска, Караганды. Своеасаблівым аналітычным вынікам музычнага тыдня стаўся «круглы стол» кіраўнікоў вядучых тэатраў СНД і Балтыі на тэму «Тэатр. Бізнес. Грамадства». Высветлілася, што праблемы музычных калектываў на постсавецкай прасторы, нягледзячы на некаторыя нюансы, шмат у чым падобныя, але спосабы іх вырашэння досыць разнастайныя. Наталля Гайда падчас заключнага гала-канцэрта.
фота анжэлы граковіч.
Першая тэза для абмеркавання: ці стаў музычны тэатр закладнікам рынку і рынкавых адносін? Міх аі л Сафр он аў : Я заўсёды крыху нервуюся, калі тэрміны «рынак» і «тэатр» ставяць побач. Так, мы прызвычаіліся да слова «прадукт», але нічога агульнага паміж рынкам і тэатрам быць не можа. Наш Свярдлоўскі тэатр музычнай камедыі — стабільны рэпертуарны тэатр з 80-гадовай гісторыяй. Магу пахваліцца, што за ўвесь гэты час у нас змяніліся толькі тры галоўныя рэжысёры. Пры чым тут рынак?.. Магчыма, такі кансерватызм нам у пэўнай ступені і замінае. Камусьці зда ецца, што ўстойлівасць і ўраўнаважанасць шкодзяць твор часці. Але заўважу: кожны год мы нараджаем адну ці нават дзве сусветныя прэм’еры. Робім так свядома, і такі працэс падаецца нам прадуктыўным. У нас ёсць спектаклі з рознымі бюджэтамі — маленькімі і велізарнымі. Ёсць спектаклі, якія не проста акупляюцца, а яшчэ і прыносяць прыбытак. Але я перакананы: тэатр ніколі не можа быць прыбытковым і ніякія гастролі не могуць зрабіцца акупляльнымі. Бен ья мін ас Жалв іс : Хацеў бы адразу паспрачацца са спа даром Сафронавым. Умовы, якія вы маеце ў Расіі, вельмі адрозныя ад тых, якія склаліся ў Літве. Екацярынбург — го рад-«мільённік», а ў Каўнасе ўсяго 300 тысяч жыхароў. Гэта другі горад краіны. Літва мае ўсяго 3 мільёны жыхароў і тры музычныя тэатры — у Вільнюсе, Каўнасе і Клайпедзе. І каб выжыць у гэтай сістэме, мы пачалі лічыць грошы. Хоць гэта і непрыгожае слова, але іншага не знаходжу. Мы робім пра дукт і яго прадаём. Цалкам залежым ад гледача, які прыносіць грошы. У нас няма стапрацэнтнай датацыі. Трэба зарабляць самім, каб плаціць зарплату, выдзяляць сродкі на сацыяль нае забеспячэнне супрацоўнікаў, на медыцыну. Напрыклад, заробак артыста — тысяча долараў, а тэатру ён абыходзіцца ў тысячу семсот. І калі ў калектыве працуюць 350 чалавек, атрымліваюцца, пагадзіцеся, ужо вялікія сумы. І ўсе нашы дзеянні так ці іначай звязаны з рынкам. Тым не менш, апроч аперэт і мюзіклаў у нашым тэатры ідзе 9 грандыёзных опер. Класічнага танца ў рэпертуары няма, найперш таму, што няма сваёй класічнай балетнай трупы. У
25
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
Міхаіл Сафронаў, дырэкт ар Свярд лоўскаг а акад эмічнаг а тэа тра музычнай камед ыі (Екац ярынб ург, Расія).
Рам унас Каўбрыс, дырэкт ар і рэж ысёр Клайпедскаг а музычнаг а тэа тра (Літва).
Эган Кулг анек, дырэкт ар музычнаг а тэа тра «Карлін» (Праг а, Чэх ія).
Амант ай Ібраеў, дырэкт ар Кар аг анд зінскаг а акад эмічнаг а тэа тра музычнай камед ыі (Казахстан).
Беньямінас Жалвіс, дырэкт ар Каўнаск аг а музычнаг а тэа тра (Літва).
Павел Полак, маст ацк і кір аўнік музычнаг а тэа тра «Карлін».
Алена Ларыёнава, дырэкт ар Музычнаг а тэа тра Рэспублік і Карэлія (Петразаводск, Расія).
Сярг ей Мінд рын, маст ацк і кір аўнік Ніж аг ародскаг а камернаг а музычнаг а тэа тра імя Улад зімір а Сцяпанав а (Расія).
Алякс андр Пятровіч, дырэкт ар Белар уск ага акад эмічнага музычнага тэа тра.
Каўнасе калісьці існавала харэаграфічная школа, але 12 га доў таму яе закрылі. Яе адсутнасць мы ўвесь час адчуваем, бо вільнюскія балетныя выпускнікі звычайна застаюцца ў сталіцы. Амант ай Ібрае ў : Хацеў бы пацікавіцца ў чэшскіх калег, хто фарміруе рэпертуарную палітыку іх тэатра. Эган Кулг ан ек : У нашым калектыве іграюцца выключна мюзіклы і аперэты. Оперы прадстаўлены ў іншых тэатраль ных трупах. Вядома ж, мы сочым за тым, што адбываецца ў свеце, шукаем інфармацыю, будучыя праекты абмяркоўва юцца калегіяльна, але канчатковае рашэнне прымаю толькі я — дырэктар. І адказнасць за яго ляжыць толькі на мне. Амант ай Ібрае ў: Ці можа мэрыя ўмешвацца ў фарміраванне вашага рэпертуару? Эган Кулг ан ек: Не, ніякага ўплыву на рэпертуар яна не аказвае. А лякс андр Пятр ов іч: Хацеў бы дадаць, што ў беларускай сітуацыі вызначальную ролю пры кожнай пастаноўцы іграе наяўнасць грошай. Кожная пастаноўка папярэдне пралічва ецца. Мы ведаем (няхай і прыблізна) памер бюджэту на год і, зыходзячы з гэтага, вырашаем, ці зможам фінансава аду жаць той ці іншы спектакль. Галоўны менеджар ёсць галоўны менеджар: ён нясе адказнасць за ўсё. Рэжысёр мае права на творчую няўдачу, але адказвае за яе заўжды дырэктар. Яму і выпраўляць любую сітуацыю. Міх аі л Сафр он аў: Дарэчы, у Расіі ўжо гады тры ідзе дыскусія: хто галоўны — дырэктар ці творца? Па-мойму, пытанне да гэтуль адкрытае. У Расіі вар’яцкая колькасць тэатраў, і часам дырэктарам прызначаюць ранейшага дырэктара лазні. А ў некаторых калектывах сумяшчаюцца функцыі дырэктара і мастацкага кіраўніка. Гэта вельмі складанае пытанне, і мне здаецца, у Расіі яно яшчэ не да канца вырашана. Ален а Лар ыё нав а: Не варта забываць, што кожны тэатр, як і кожны чалавек, мае ўласную індывідуальнасць. Так, ёсць тэатры дырэктарскія, менеджарскія з моцнай камандай, але ёсць і аўтарскія. Дзякуй Богу, што сёння магчымы розныя формы існавання. Напэўна, у тым галоўны плюс сучаснага
мастацкага жыцця. А што першаснае, эканоміка ці творчасць, пытанне складанае. Я падтрымаю Міхаіла Сафронава ў яго невясёлых разважаннях. У Расіі маецца сумны досвед, калі культурай спрабавала кіраваць Міністэрства эканомікі. Тады мы атрымалі шмат непахісных эканамічных установак, якія, урэшце, сталі знішчаць творчы працэс. Цяпер ідзе выпраўлен не памылак. Добра, калі яно будзе адбывацца хутчэй. Спадар Міндрын, а хто ў вашым тэатры ўплывае на рэпертуарную палітыку і фарміруе яе? Сярг ей Мінд рын : Я прадстаўляю, напэўна, самы камер ны — па назве і па сутнасці — тэатр. Ён малады — яму ўсяго 20 гадоў. Яго асаблівасць і ўнікальнасць у тым, што ў нас не было аркестра і мы пачыналі з пастаноўкі камерных опер. Ніжні Ноўгарад — горад вядомы, але ён усё роўна падзелены на сектары, і яны не аднолькавыя ў сэнсе цікавасці публікі да тэатра. Мы апынуліся, скажам шчыра, у зусім не тэатральным раёне. Паступова спрабуем сітуацыю змяніць, каб глядач па чаў да нас хадзіць, каб існаваў сустрэчны рух. Рам ун ас Каўб рыс : Калегі, мне здаецца, у нашым абмерка ванні з самага пачатку штосьці згубілася. Нам важна вызна чыць: якая культурная палітыка патрэбна сёння дзяржаве, як дзяржава глядзіць на дзеячаў культуры і чаго ад іх жадае? Каб мы займаліся духоўным развіццём нацыі ці каб зараблялі грошы? Важна самім зразумець, якая наша галоўная місія. Для чаго мы існуем? Ніколі тэатр, тым больш, музычны не будзе прыбытковым. Палічыце, колькі каштуюць інструменты ў аркестры. Усё вельмі дорага. Таму пакуль дзяржава сама не вызначыцца ва ўласных культурных прыярытэтах, да таго часу і тэатр будзе знаходзіцца ў пэўнай разгубленасці. Ален а Лар ыё нав а: Праблема ў тым, што дзяржава не ў стане ўцямна сфармуляваць задачы, якія мусяць рашаць устано вы культуры (і тэатры ў першую чаргу). Як і сваё стаўленне да тэатра. Бізнес-праект у тэатры магчымы. Існуе Брадвей, і людзі глядзяць яго прадукцыю. Але ні для каго не сакрэт, што на Брадвеі толькі 10% пастановак з’яўляюцца фінансава паспяховымі.
дыскурс
26
Спадар Кулганек, а які спектакль у вашым рэпертуары самы касавы? Эган Кулг ан ек: Цяжка сказаць. У нас сем назваў у рэперту ары, і кожная прэм’ера ігралася 100 разоў на год. Такім чынам, кожны сезон у нас быў новы касавы лідар. Міх аі л Сафр он аў: Спектакль «Кармэн» — удалы праект? Эган Кулг ан ек: Гэта самы паспяховы спектакль у гісторыі нашага тэатра. Міх аі л Сафр он аў: Рэжысёр-пастаноўшчык — з Чэхіі? Эган Кулг ан ек: Не, амерыканец. Міх аі л Сафр он аў: Падзеліцеся?(Агульны смех.) Алякс андр Пятр ов іч: Вы адышлі ад пастаяннага рэперту ару? Пав ел Пол ак : Нам цяжка зразумець, што такое «пастаянны рэпертуар». Іграем тое, на што ходзіць глядач. У нас не бяс концая колькасць спектакляў і існуе іх ратацыя. А лякс андр Пятр ов іч: Колькі новых пастановак вы ажыц цяўляеце за год? Пав ел Пол ак: Дзве. Алякс андр Пятр ов іч: Пры гэтым дзве здымаеце з рэпер туару? Эган Кулг ан ек: Неабавязкова. Можам зняць і адну. Яшчэ адно пытанне, якое цікава было б абмеркаваць: ці з’яўляецца ліцэнзійны спектакль гарантыяй поспеху? У Мінску ставілі брадвейскі мюзікл «Вестсайдская гісторыя», у Екацярынбургу ідзе таксама брадвейскі прадукт — спек такль «Скрыпач на даху». Спадары Сафронаў і Пятровіч, што вашым тэатрам даў гэты вопыт? Міх аі л Сафр он аў: На працягу сезона «Скрыпач на даху» ішоў у нас з аншлагамі, і мы купілі правы яшчэ на год. Але ліцэнзійны спектакль — вельмі цяжкая тэма, і я не заўсёды раю калегам гэтым займацца. Надта ўжо многа патрабаван няў у агенцтва, якое дае права на пракат, сур’ёзныя штрафы ў тым выпадку, калі патрабаванні не выкананы. Але наша каманда прызвычаілася, мы вытрымліваем. «Скрыпач на да ху» — не першы наш досвед, «Марыцу» мы таксама куплялі, але ў Будапешце. Вы не будзеце далей адмаўляцца ад практыкі ліцэнзійных спектакляў? Міх аі л Сафр он аў: Ні ў якім разе. Ужо цяпер думаем пра тое, каб набыць правы на праект «Кармэн». Спадзяюся, чэшскія калегі падкажуць, як гэта зрабіць. Мусіць жа быць нейкая канкрэтная карысць ад нашай размовы? Аляксандр Яўгенавіч, а што Беларускаму музычнаму тэатру даў вопыт «Вестсайдскай гісторыі»? Алякс андр Пятр ов іч: Праект паспрыяў развіццю творчага патэнцыялу трупы, але вялікай глядацкай цікавасці, на жаль, не выклікаў. Варта адзначыць, што ліцэнзію нам купляла аме рыканскае пасольства, за што мы яму ўдзячныя. Міх аі л Сафр он аў: Шчаслівыя людзі! А лякс андр Пятр ов іч: Так, мы імкнёмся знаходзіць спон сараў на такія рэчы, як ліцэнзія. Першым праектам, які ажыццявілі сумесна з пасольствам Азербайджана ў Беларусі, стаў спектакль «Аршын мал алан», які цяпер ідзе пад назвай «Вясельны кірмаш». Эган Кулг ан ек: Паводле ўласнага досведу заўважу, што заў сёды лягчэй дамовіцца з амерыканцамі, чым з англічанамі. У апошніх занадта жорсткія патрабаванні. Алякс андр Пятр ов іч: А ці прыносяць вам партытуры свае, чэшскія аўтары? Эган Кулг ан ек: Мы ставім творы нацыянальных аўтараў, і ўвосень у нас адбудзецца чэшская прэм’ера. Але павінен пры знаць, што да «Кармэн» мы звярнуліся не ў апошнюю чаргу з-за таго, што не можам знайсці досыць якаснага чэшскага матэрыялу. Гэта вялікая праблема.
Гітана Пячкітэ і Раймондас Баранаўскас. Дуэт з аперэты «Марыца». Каўнаскі музычны тэатр (Літва).
А лякс андр Пятр ов іч: Нам у гэтым плане, вядома, вельмі дапамагаюць расійскія кампазітары. Музычны тэатр яны літаральна закідваюць уласнымі творамі. І значная частка нашай афішы — сачыненні расійскіх кампазітараў. Наогул фарміраванне рэпертуарнай палітыкі — адзін з самых склада ных элементаў тэатральнага працэсу. Але важна не забываць і пра тое, што трэба выхоўваць калектыў, акрэсліваць уласную эстэтыку і ўласны твар. Міх аі л Сафр он аў: Мне здаецца, сучаснаму музычнаму тэатру вельмі замінаюць антрэпрызы. Не хаваю, што стаўлюся да іх вельмі раўніва. Сёння іх паказваюць у Екацярынбургу кожны вечар. Там іграюць зоркі — Табакоў, Бязрукаў і гэтак далей. У нашым Доме афіцэраў могуць паказваць якую-небудзь заезджую «Сільву», калі на сцэне 4-5 чалавек, няма аркес тра — гучыць фанаграма. І ўсім весела. Таму зразумела, калі ў чыноўнікаў раптам узнікае пытанне: навошта ўтрымліваць аркестр і цэлы тэатр у складзе 600 чалавек? Сярг ей Мінд рын: Так, антрэпрыза можа быць пышнай, але пошлай, а можна на сцэне заслаць дыванок — і гэта будзе сапраўднае мастацтва. Не ведаю, можа быць, нашы спектаклі ў чымсьці недасканалыя, вартыя крытыкі, але мы імкнёмся часта ездзіць, каб паказваць сваё мастацтва ў рэгіёнах. Ця пер заняты працай над мюзіклам «Дзікі сабака дынга». Аўтар музыкі — рэктар нашай Ніжагародскай кансерваторыі імя Глінкі прафесар Эдуард Фертэльмейстэр. Мюзікл разлічаны найперш на моладзевую аўдыторыю. Міх аі л Сафр он аў: Гастролі сур’ёзнага калектыву — гэта заў сёды добра. Выступаю толькі супраць тэатральнай халтуры. Дарэчы, хацеў бы звярнуць увагу калег на такое новаўвядзен не, як віртуальныя залы. У Екацярынбургу ёсць філармонія, дык вось цяпер яна актыўна занялася віртуальнай тран сляцыяй уласных канцэртаў. У нашай вобласці 75 гарадоў і раёнаў, а філармонія мае віртуальныя залы ўжо ў трыццаці. Мы таксама думаем пра віртуальны тэатр, каб паказваць свае
27
фота анжэлы граковіч.
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
Аляксандр Камінскі. Папуры на тэмы аперэты «Масква–Парыж–Масква». Акадэмічны тэатр «Маскоўская аперэта» (Расія).
спектаклі ў правінцыі. Не ўсюды добрыя дарогі, нармальныя пляцоўкі, не да кожнай вёскі даедзеш. Але практычна паўсюль ёсць бібліятэкі. У бібліятэцы вывешваецца панэль і вядзецца анлайн-трансляцыя праз інтэрнэт. На яе прадаюцца квіткі. Гэта выклікае велізарны ажыятаж. Дайшло да таго, што гле дачы робяць заяўкі: якія спектаклі нашага тэатра яны хацелі б паглядзець. Віртуальны тэатр — рэч, на мой погляд, надзвы чай эфектыўная. У тым ліку і ў асветніцкім сэнсе. А што змяняецца ў жыцці тэатра пасля атрымання «Залатой маскі»? Павялічваецца глядацкі попыт? Міх аі л С афр он аў: Люб ая ўзнаг ар од а ўплыв ае на імідж тэатра. Іншая справа, што «Залатая маска», мне здаецца, перажывае цяпер не лепшыя часы. Звязана гэта з тым, што экспертнай радзе трэба паглядзець 600-700 спектакляў, прычым «ужывую» атрымліваецца не заўсёды. Напрыклад, ніводны з чальцоў экспертнай рады не прыехаў глядзець наш мюзікл «Скрыпач на даху». Яны бачылі яго на відэа. Але ў лю бым выпадку нічога больш значнага, чым «Залатая маска», цяпер няма. І кожны тэатр усімі сіламі імкнецца нарадзіць твор, варты хоць бы намінацыі. Дарэчы, у нас з’явіўся іншы тэатральны фэст, у якім могуць прыняць удзел і беларускія ка лектывы: «Музычнае сэрца тэатра». Ваш Музычны тэатр ужо быў на гэтым фестывалі з «Вестсайдскай гісторыяй» і атрымаў дыплом. Гэта фэст прыватнага парадку, але ён збірае вялікую колькасць удзельнікаў. Праўда, ён не прадугледжвае паказаў у Маскве. Гэта ўсё-такі вельмі дарагая ўцеха, таму эксперты таксама знаёмяцца з намінантамі па відэа. Ален а Лар ыё нав а: Магчыма, «Залатая маска» ў чымсьці не дасканалая. Але ўсе разумеюць, што спектаклі, адзначаныя на ёй, вылучаюцца сваёй якасцю. Таму, несумненна, галоўная вартасць «Залатой маскі» — не момант спаборніцтва. Гэта своеасаблівае вызначэнне кірунку развіцця тэатра, таго, куды ён будзе крочыць, што з ім адбудзецца заўтра.
Амантай Ібраеў. Арыя з аперэты «Лятучая мыш». Карагандзінскі тэатр музычнай камедыі (Казахстан).
Бен ья мін ас Жалв іс: У Літве няма «Залатой маскі», але ў нас ёсць узнагарода «Залаты крыж». Існуе і камісія, якая ездзіць па ўсіх літоўскіх тэатрах. Алякс андр Пятр ов іч: Калегі, а ці можа крытыка сапсаваць рэпутацыю тэатра? Міх аі л Сафр он аў: Мы любім нашу крытыку. Якая заўгодна крытыка ў адрас якога заўгодна спектакля выклікае толькі большую цікавасць. Напрыклад, Васіль Бархатаў заўсёды ста віць складаныя спектаклі, яго шмат крытыкуюць, але інтарэс да гэтага рэжысёра толькі расце. Калі вам не падабаецца су часнае прачытанне — проста не глядзіце такі спектакль. Эган Кулг ан ек: У Празе мы імкнёмся супрацоўнічаць з журналістамі падчас піяр-кампаній нашых прэм’ер. Што ты чыцца крытыкі, дык я ўпэўнены: чым мацней ганяць — тым большы ажыятаж у публікі. Нядаўна наш калектыў пахваліў адзін з чэшскіх крытыкаў і мы спалохаліся, што ў тэатр пе растане хадзіць глядач. (Смяецца.) Ален а Лар ыё нав а: Падводзячы вынік гутаркі, выкажу думку, што сёння зарука нашага прафесійнага поспеху — у шматстай насці. Магчымы такія ці іншыя формы кіравання, фінансаван ня, рэпертуар можа спалучаць розныя жанры. Кожны глядач павінен мець магчымасць убачыць сваю любімую аперэту ці мюзікл, атрымаць новыя і свежыя музычныя ўражанні. І добра б не ехаць для гэтага за тысячу кіламетраў. Міх аі л Сафр он аў: Але калі сёння не будзе належнай увагі да падрыхтоўкі кадраў для музычнага тэатра, нас усіх чакаюць вялікія катаклізмы… Паважаныя госці! Дзякуй за ўдзел у дыскусіі. Будзем спадзя вацца, што наша сустрэча не апошняя і вы прыедзеце ў Мінск на гастролі разам са сваімі калектывамі або зможаце ўдзель нічаць у наступных праектах тэатра. Задаваў пытанні і падрыхтаваў матэрыял «круглага стала» да друку Валянцін Пепяляеў.
28
Лялечны сезон Сёлета ўразіла вялікая колькасць запамінальных падзей у айчын ных тэатрах лялек. Менавіта лялькі сталі абсалютнымі лідарамі другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Ва ўсіх лялечных тэатрах краіны адбыліся прэм’еры спектакляў, на звы якіх прымушаюць моцна заду мацца пра творчае жыццё тэатраў драматычных. Напярэдадні свайго 75-годдзя Беларускі дзяржаўны тэатр лялек узнавіў дзейнасць Творчай лабараторыі, якая пры аднадушнай падтрымцы крытыкаў зноў працавала ў Мінску. Нарэшце, Гродзенскі тэатр заснаваў і правёў першае Міжнароднае свята-фэст «Лялькі над Нёманам», і гэта ста лася прыемнай нечаканасцю для многіх. Пра самыя цікавыя моманты лялечнага сезона згадваюць Жанна Лашкевіч і Любоў Дзёмкіна.
«Лясная песня» Лесі Украінкі. Закарпацкі акадэмічны тэатр лялек «Баўка» (Украіна).
дыскурс
29
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
Ж а н н а Ла ш к е в і ч
Скрынка з сакрэтамі «Лял ьк і над Нём ан ам»: перс пект ыв а па-за канц эпц ыя й Лялечнік і з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны адзначылі Першае міжнароднае свят а-фест ываль дванац цаццю пас таноўкамі. Грод зенскі фэст паўставаў як чароўная скрынка з сакрэт амі-спект аклямі — тыя хаваліс я ў кожнай шуфляд зе, выемцы і адт уліне. Іх суправад жалі заг адкавыя прылады і прыс тас аванні, безд ані «чорных кабінет аў», рухомыя цені на шырмах, фок усы перат варэнняў і музыка, без якой тэатральнай таямніцы папрост у не існуе.
Асаблівасць паловы пастановак палягала ў тым, што іх рэ жысёры самі выступілі драматургамі. Нават там, дзе пэўна значылася прозвішча «М.Гогаль», пашчыраваў Віктар Клімчук, мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра «Лялька» з Віцебска. «Нататкі вар’ята» — вечаровы спектакль для публікі, якую выхоўвалі не адзін год. Мастакі Ганна і Алесь Сідаравы знай шлі адпаведную прыкмету вар’ятні — металічныя сценкі з адтулінамі. Сценкі сыходзіліся ў кут, дзе мусіў абжывацца Па прышчын. Дачыненні персанажаў усталёўваліся праз аб’екты, прадметы і лялькі розных канструкцый. Зялёны камбінезон Папрышчына кантраставаў з пышным бела-ружовым убран нем начальніцкай дачкі, якая першы раз з’яўлялася на пуантах, а другі — на ролікавых каньках. Мітусіліся хвацкія чыноўнікі, яны ж — дактары-садысты, яны ж — інфернальныя персоны ў іншых сцэнах. Часам лялькі ўвасаблялі душы. Часам — са бак (дарэчы, не абы-якія персанажы «Нататак...», ад каторых толькі і можна пачуць праўдзівыя словы). Часам звар’яцелы Папрышчын качаўся па падлозе, еў паперу і ўпадаў за дачкою начальніка. Але дзеянню, гучнаму і яркаму, бракавала... раз віцця? Глыбіні? Сэнсу. Папрышчын — ён жа не вар’ят, праўда? Знаны літаратуразнаўца Юрый Лотман знайшоў сувязь «На татак вар’ята» з лубком: Папрышчын збіваецца са сцежкі праз газетныя глупствы, якія вельмі ўпадабалі аўтары лубачных выяў (а яны часцяком спасылаліся на газеты). Гісторыя дае падставу для моцнага рэжысёрскага замаху, аніяк не адмаў ляючы ролю драматурга, асвоіцца з якой не так проста, што пацвердзіў сваім сцэнічным вопытам Віктар Клімчук. Спектакль «Чароўны пэндзаль» Магілёўскага абласнога тэатра лялек — лаўрэат ІІ Нацыянальнай прэміі ў намінацыі «Лепшы спектакль для дзяцей». Рэжысёр Ігар Казакоў папра цаваў з маладым драматургам Алесяй Сабела. Атрымалася казка-размалёўка з адметнай музыкай Святланы ЗалескайБень і цікавым сцэнаграфічным вырашэннем мастачкі Тац цяны Нерсісян. Адмысловыя белыя планшэты з прарэзамі ўтварылі і шырму, і заднік — аркуш для малявання з дапамогай камп’ютарнай графікі. Быў зняты цэлы фільм, каб падтрымаць персанажаў жывога плана і пляскатых лялек на шпянях. Лялькі ў сваю чаргу стылізаваны пад дзіцячыя малюнкі і ўвасабляюць персанажаў спектакля ў маляванай краіне, дзе атабарыўся ка роль-самазванец з нядобрым намерам панішчыць колеры і зрабіць усё шэра-чорным. Але лялька-дзяўчынка згубілася на тле чырвонай сукенкі галоўнай гераіні — дзяўчынкі-мастачкі з чароўнымі фарбамі, якая манерамі і пластыкай выдавала на
цётухну-травесці. Сяброўка-Мышка старанна праціўкала ўсе рэплікі. Персанажы-фарбы былі, па сутнасці, аднолькавымі і адрозніваліся толькі колерамі касцюмаў. Ператварэнне кара ля ў мастака ніяк не абгрунтоўвалася папярэднім развіццём падзей. Надаць размалёўцы аб’ёму мог бы чароўны пэндзаль драматурга, але ягоная роля сталася эпізадычнай. Літоўскія лялечнікі так паслядоўна пракладваюць свае шляхі ў тэатральнай прасторы, што нават іх фестывальныя спектаклі — гэта аповеды пра пошукі і дарогі. Таму казкі Паня вежыскага тэатра лялек на колах і Вільнюскага тэатра «Lėlė» літаральна... распавялі. Але сцэнічнае ўвасабленне простых аповедаў патрабавала няпростых мастакоўскіх вырашэнняў. Панявежыская канструкцыя ўяўляла сабой рарытэтны інстру мент з клавіятурай. З ім упраўляўся Прафесар, які на пару з Апавядальніцай граў — то літаральна, то ў пераносным сэн се — казку «Пернікавы дамок» паводле братоў Грым. Пераказ прыгод брата і сястры ў вядзьмарчыным доме заняў хвілін дзесяць, таму асноўныя падзеі драматург і рэжысёр Алена Барысава засяродзіла вакол каштоўнага інструмента — Пра фесар і Апавядальніца-экскурсавод вельмі баяліся папсаваць яго, але пастаянна псавалі, потым рамантавалі і патрошку між сабой сварыліся. Іх пабытовы канфлікт пераважваў казачны, і галоўнай дзейнай асобай спектакля рабіўся... інструмент. З усімі клавішамі, педалямі ды ручкамі, са скрынямі і за «Месяц Сальеры» паводле трагедыі «Моцарт і Сальеры» Аляксандра Пушкіна. Брэсцкі тэатр лялек.
сланкамі, дзе знаходзіліся выштукаваныя інтэр’еры і лялькі. Лялечны тэатр з Панявежыса, экзатычна перанесены ў вазок з коньмі, існуе ў, так бы мовіць, паходна-палявым становіш чы. Гэта тэатр асветны і хатні, спектаклі ягоныя разлічаны на досыць вузкае кола гледачоў. Ён сам — нібы той каштоўны інструмент, які можна сапсаваць недакладным дзеяннем і нятрапным словам. Рэжысёр Тэатра «Lėlė» Рымас Дрэжыс таксама выступіў драматургам свайго спектакля «Залатая яблынька, вінны ка лодзеж», узяўшы на ўвагу тое, што гледачы добра знаёмы з казкай і ўласна казачных падзей хопіць на хвіліны сцэнічнага часу. Таму асоба Апавядальніцы ў ягоным вырашэнні займела якасна іншую ролю: прычыны падзей спектакля яна далікатна
дыскурс
фота прадстаўлена гродзенскім тэатрам лялек.
30
«Па дарозе да сонца» Барыса Канстанцінава. Каўнаскі дзяржаўны тэатр лялек (Літва).
«Мікракосмас. Кампазіцыя» Роберта Дробнюха. Беластоцкі тэатр лялек (Польшча).
праецыравала на аўдыторыю, выклікала эмоцыі, заахвочвала пачуцці... Пад расповед пра мачаху з дочкамі, падчарку, ка роўку і караля на кані дзеянне рухалася ў тэмпарытме кола, на якое накручваюць калодзежны ланцуг. Чаргаваліся панарамы і чароўны ліхтар, дыярамы і тэатр ценяў, механічныя прыста саванні з мексіканскай лесвіцай Якаба (яна стварае ўяўлен не пад’ёму і спуску). Мастак Марус Януціс выклаў старанна падабраны шматстайны тэатральны арсенал старасветчыны. На галоўнай лялечнай шырме-экране чаргаваліся сцэны ля лечныя і анімацыйныя (камп’ютарная графіка Альгімантаса Дрэжыса). Сукенка Апавядальніцы з выявай зялёнага лугу, дома пры гаі ды аблокаў утварала дасціпны рухомы заднік, варта было Эльвіры Пішкінайтэ ўзяць ляльку-забаўку ў рукі. Лялечніцы не бракавала майстэрства абазнанай драматычнай актрысы, а лялькам, стылізаваным пад старасвецкія цацкі, — пяшчотных дотыкаў яе спрытных рук. Перамогі ў намінацыях «Лепшая работа рэжысёра», «Лепшая работа мастака-паста ноўшчыка» і «Лепшая жаночая роля» гродзенскага фэсту да сталіся менавіта «Залатой яблыньцы...». А «Лепшы фестывальны ансамбль» — у Каўнаскага дзяр жаўнага тэатра лялек. П’еса і пастаноўка «Па дарозе да сонца» належаць рэжысёру Барысу Канстанцінаву. Твор, у якім амаль няма тэксту, мае адметную музычную форму. ...Жыве сабе скрыпач пад вакзальным мостам мастака Віктара Антонава. Грае музыку Дзяніса Шадрына, чакае, ма рыць (так, што нават дождж да яго прыслухоўваецца і ліхтар не застаецца абыякавым), узіраецца ў чыгуначныя рэйкі... А цягнікі бягуць і бягуць — то зусім далёка, то бліжэй. І вось адзін спыняецца ля скрыпача і перакідаецца ў вандроўны цырк, дзе лялечныя насельнікі паказваюць нумары-эпізоды — пра чалавека, яго атачэнне і ўзаемаадносіны. Назіраць за імі смеш на, прыкра, сумна. Але праз іх скрыпач гартуе волю паклас ці канец зацягнутаму падмоставаму існаванню. Цыркавыя артысты разварушылі ягоныя пачуцці, нагадалі дзяцінства і чаканне шчасця. У фінале «шчасце» кліча скрыпача за сабой і выскоквае з «чорнага кабінета» — усе артысты, занятыя ў спектаклі, з’яўляюцца на сцэне і трымаюць апазнавальныя знакі сваіх персанажаў — гармонік, філіжанку кавы, сцяжок... На фестывальным паказе з імі выходзіў Алег Жугжда, бо па дарозе да гродзенскага сонца адзін з выканаўцаў пашкодзіў нагу і яго давялося замяніць (балазе персанаж быў без тэксту і «без аблічча», у чорным строі). Адметная праява прафесій най падтрымкі! На баль і па скарбы выпраўляліся знаны варшаўскі «Гулівер» і Тэатр лялькі і акцёра з Ломжы — адпаведна з «Невядомымі
прыгодамі Аладдзіна» Ібрагіма Шавоха і «Папялушкаю» Яна Бжэхвы. Рэжысёры Яўген Ібрагімаў і Яраслаў Антанюк ладзілі відовішчы падрабязныя, фантазійныя, больш (усходняя каз ка) і менш (заходняя казка) шчыльна населеныя, больш (пад усходні вулічны тэатр) і менш (пад тэатр моды) удала сты лізаваныя. «Папялушцы» моцна дапамагла музыка Багдана Шчапаньскага — падтрымала тэмпарытм дзеяння, акцёрскае існаванне ў ролях і надала сэнсу падзеям (за што кампазітар і быў адзначаны як лепшы). Беластоцкі тэатр лялек адважыўся на харэаграфічныя вы прабаванні і паяднаўся з Падляскай асацыяцыяй харэаграфіі для ўвасаблення кампазіцыі Роберта Дробнюха «Мікракос мас». Досціп рэжысёра Караліны Гарбацік палягаў у тым, што дачыненні кузурак у нас пад нагамі падобныя на чалавечыя. Акцёры ўзброіліся адмысловым рыштункам, свядома ператва рыўшыся ў падабенства лялек і... удзельнікаў сучаснай харэ аграфічнай пастаноўкі. Некаторыя ператварэнні (напрыклад, у павука на паляванні, сабранага са шматлікіх металічных «ног») выклікалі шчырае захапленне залы. Сапраўднай скрынкай з сакрэтам сталася «Лясная песня» Лесі Украінкі Закарпацкага акадэмічнага тэатра лялек «Баўка», якую спраўдзіў рэжысёр Алег Жугжда, адкінуўшы шалупінне шматлікіх трактовак у фальклорным рэчышчы. ...Дзесьці на зломе эпох ды эстэтык кампанія выканаўцаў бавіцца ў ратондзе за раялем: абазнаныя эстэты захапляюцца фальклорам і ўцягваюцца ў нейкае дзейства з паганскімі ма тывамі. Дзейства маляўніча падтрымліваюць вянок з ламачча і палосы празрыстых белых вэлюмаў; вянок і раяль робяцца месцамі для выступу лялек. Моцных, драўляных, разьбяных — сялянскіх, мужчынскіх. Стылізаваных пад керамічныя збаны з накруткамі-галовамі — вясковых жаночых. Далікатных, лёгкіх, на кіёчках — інфернальных. Здаецца, са сцэны вось-вось заструменіць энергія нейкіх першасных пачуццяў, пакліканая мужчынскай моцай і жано чай вабнасцю. Акцёры і зала ўжо паяднаныя, ужо захопленыя гульнёй і тэкстам; у нейкі момант лялькі мусяць пачаць кіра ваць лялькаводамі і паказаць характары. Але — не здараецца. Напал не набірае належнага градуса. Дзеянне правісае, канае, эмоцыі гразнуць, нібыта пад ногі артыстам паслалі стомле насць. І на першым плане апынаюцца невыразныя лялькі і псеўдарамантычныя строі артыстаў, мяшчанскія талеркі, якія гучна прыбівала да раяля адна з гераінь, прымусовае жаў нерства па раяльных струнах, калядныя лямпачкі ў цернях вянка, паадкручаныя лялечныя галовы — яны ўжываюцца як кілішкі для гарэлкі...
31
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
Л ю б о ў Д з ё м к і н а
Вопыт даследаванняў Творчая лабараторыя тэатраў лялек
«Залатая яблынька, вінны калодзеж» Рымаса Дрэжыса. Вільнюскі тэатр «Lėlė» (Літва).
Фінал відовішча так адрозніваўся ад настраёвага, пачуц цёвага пачатку, што выклікаў пытанне «А ці варта было вы рашаць такі матэрыял праз лялькі?» Адказ — варта. Бо — вы рашана! Толькі моцны рэжысёрскі замах перахапіла і згасіла ўвасабленне. Альбо няўдалы паказ? Балазе, прывід пытання «А да чаго ў спектаклі лялькі?» больш не паўставаў. А ўвасабленне маленькай трагедыі «Мо царт і Сальеры» і ўвогуле падалося бездакорным. Прачытанне класічнай гісторыі Пушкіна ў Брэсцкім тэатры лялек мае назву «Месяц Сальеры» і належыць расійскаму рэжысёру Руслану Кудашову. Спектакль сапраўды ззяе халодным святлом месяца і нават месяцаў — у іншасвеце, куды перанесена дзеянне, ён у кожнага персанальны. Месяц Сальеры гарантуе яму асабістае пекла, і той безліч разоў перажывае сваё злачынства. Для ўвасаблення сваёй нечаканай і бліскучай задумы Руслан Кудашоў скарыстаў сродкі выключна тэатральныя і выключна лялечныя — аніводнага радка з Пушкіна не дастаў. Пра музыку «двух сыноў гармоніі» ў спектаклі рупіўся Уладзімір Бычкоў скі, пра сцэнаграфію і лялькі — Андрэй Запарожскі і Аляўціна Торык. Нават Ізора, памянёная Пушкіным як тая, што дарыць яд, прадстаўлена ў спектаклі як Муза. На запыты творцаў яна адгукаецца адпаведна: аднаму — Рэквіем, другому — атруту. Муза вольная. І летуценны Моцарт — вольны. Адляцець, вяр нуцца, даць палёгку сябру Сальеры. Праз Моцарта той марыць (і яшчэ можа!) вызваліцца ды спачыць. Але пачварны Дэман пільнуе злачынства. Трэцім стаіць пры сябрах у «Залатым іль ву». Цяжка распроствае крылы і мяняецца з твару... Захапляе не толькі адметны фокус з тварам Дэмана. Лялечныя ручкі перадаюць садавіну і атруту, перасоўваюць рэчы, даюць поўхі. Сем артыстаў віртуозна кіруюць чатырма лялькамі, дажджом, віхурамі з пяску, ліставеем, палётам поўні Сальеры і адлётам (адплывам?) Моцарта з Музай на велічнай рыбіне. Зміцер Нуянзін і Раман Пархач падтрымліваюць пушкінскі дыялог за Сальеры і Моцарта... «Месяц Сальеры» атрымаў Гран-пры свята-фэсту «Лялькі над Нёманам». Фестывальны праект гродзенскіх лялечнікаў толькі распача ты, а планка конкурсу ўзнята высока. Адмысловай канцэпцыі для прафесійных сяброўскіх сустрэч яны не шукаюць: якое ж сяброўства паводле канцэпцыі? Іх турбуюць дзеці і сямейныя прагляды, і фестываль — не выключэнне. Лёгкія на пад’ём, ля лечныя калектывы ездзяць па свеце, вучацца адзін у аднаго і не цураюцца нялялечных мастацтваў. Другая Нацыянальная прэмія, здабытая Алегам Жугждам у чатырох намінацыях, вокамгненна давяла, што лялечнікі — народ вельмі перспек тыўны, а для перспектывы хіба можна скнарнічаць?
«Лялечнік і ўсёй краіны, яднайцес я!» — менавіт а пад так ім зак лікам напрыканцы мін улаг а стаг одд зя ў Белару сі прац авала першая Творчая лабарат орыя тэа траў лялек. Нат уральна, пат рэба ў дыялог у, у прафесійных разваг ах пра стан і перспект ывы гэт аг а віду маст ацт ва па сённяшні дзень зас таецца актуа льнай. Там у і адбылас я рэанімацыя лабарат орыі, якая ў гэт ым сезоне ўзнавіла сваю дзей насць пас ля нед аравальна доўг аг а перапынк у.
Узяўшы ініцыятыву ў свае дырэктарскія рукі, кіраўнікі тэ атраў лялек паміж сабой пастанавілі: лабараторыі быць! Так, з кастрычніка па май штомесяц з абласных тэатраў у Беларускі дзяржаўны тэатр лялек выпраўляўся сцэнічны дэсант з самымі апошнімі дасягненнямі. На суд сталічнай публікі і тэатральных аналітыкаў былі прадстаўлены сем свежаспечаных пастановак, якія могуць сфарміраваць пэўнае ўяўленне пра існуючы стан і болевыя кропкі айчынных калектываў. З аднаго боку, каб у нейкай меры ажывіць працэс развіцця перыферыйных тэатраў, відавочна не хапае фестываляў і «ўнутрысямейных» гас троляў. З іншага — скардзіцца на адсутнасць увагі лялечні кам не даводзіцца. Тэма лідарства тэатра лялек па выніках дзвюх Нацыянальных прэмій паступова пачынае набіваць аскому. Сёння куды больш важны роздум пра тое, як утры маць узятыя вышыні і застацца на хвалі поспеху. Падчас лабараторыі трыумфатар мінулай прэміі Гро дзенскі абласны тэатр лялек паказаў спектакль «Вій. Жу дасная помста», які сабраў шмат зацікаўленых сталічных гледачоў і выклікаў пільную ўвагу крытыкі. Зразумела, у паветры яшчэ лунаюць уражанні пасля «Пікавай дамы» Алега Жугжды, таму ад калектыву і гэтым разам чакалі нечага надзвычайнага. Тым больш што ў аснову спектакля пакладзены мікс з лепшых гогалеўскіх трылераў. «Вы так высока ўзнялі планку свайго майстэрства...» — скажа на лабараторыі адзін з крытыкаў. Сапраўды, увесь прагляд прайшоў у чаканні чагосьці звышардынарнага, і гэта пэўным чынам перашкаджала ўспрыманню насамрэч якаснай, незаштампаванай рэжысуры, насычанай уражаль нымі дэталямі і выразным акцёрскім выкананнем. Атрыма лася, што чаканне, так бы мовіць, надуманага ходу і стала самім гэтым ходам. Можа, спектакль і ўзрушыў гледачоў, але ў прафесіяналаў выклікаў пэўныя заўвагі і пажаданні. Абмеркаванне пытанняў веры і рэлігійнасці герояў, супа стаўленне іх пазіцыі са светапоглядам і веравызнаннем самога пісьменніка выліліся ў запамінальную дыскусію. Тым не менш, рэжысёр Алег Жугжда тонка адчувае ўкраінскі каларыт і здатны стварыць адпаведную атмас феру, пра што сведчыць не толькі яго «Вій...», але і «Лясная песня» паводле Лесі Украінкі, пастаўленая ў Закарпацкім акадэмічным тэатры лялек «Баўка». У абодвух спектаклях заўважна трапятлівае стаўленне да містычнасці і фалькло ру, пазбаўленае традыцыйных уяўленняў і штампаў. «Нататкі вар’ята» Беларускага тэатра «Лялька» падхапілі эстафету гогалеўскай тэматыкі ў рамках сёлетняй лабара
дыскурс
32
торыі. Жанр спектакля рэжысёр Віктар Клімчук пазначыў як «вар’яцкая фантасмагорыя». Калі ўлічваць, што жанравае вызначэнне — гэта пэўная настройка гледачоў на будучае дзеянне, дык яно цалкам апраўдала сябе. Атмасфера таталь нага вар’яцтва ахінула залу амаль з першых хвілін і моцна трымала да самага фіналу. Галоўны герой, Аксенцій Папрышчын (Яўген Гусеў), віда вочна хворы на галаву. Шмат хто адзначыў яркае, самаадда нае выкананне гэтай ролі. Аднак дэманстраваць псіхічнае захворванне на сцэне — справа тонкая, ювелірная і часам табуяваная. Існуе шэраг законаў, якія нельга парушаць акцёру, інакш наступствы будуць сумнымі. У выпадку з віцебскім «ма ленькім чалавекам» па-за рамкамі спектакля застаўся важны момант унутранага злому і надрыву асобы. Таму суперажы ваць ягоным трагічным трызненням было складана. Узнікала навязлівае жаданне фіналу, які скончыць пакуты вар’ята. На жаль, фіналу дачакаліся не ўсе. Амаль поўная адсутнасць крытыкаў на абмеркаванні — таксама паказчык, своеасаблі вая рэцэнзія. Напэўна, таму і не адбылося кантакту паміж рэжысёрам і нешматлікімі выступоўцамі, якія шчыра спра бавалі разабрацца, што ж у спектаклі першаснае: наўмысная эклектыка або выпадковае камбінаванне несумяшчальнага. Аднак сумесныя развагі не далі пэўных вынікаў. Зразумела, кожны з удзельнікаў лабараторных пасяджэн няў — асобны, непаўторны творчы «элемент» са сваім адчу ваннем свету і асабістай годнасці. Відавочна і тое, што пры спалучэнні не ўсе элементы даюць канкрэтную хімічную рэакцыю. У гэты вечар поўнага кантакту не адбылося. І гэта таксама вопыт! Спрадвечныя стасункі «рэжысура — крытыка» штораз акрэсліваліся падчас абмеркаванняў. Назіраць за асабістай рэакцыяй рэжысёраў на часам з’едлівыя выпады ў бок іх дзецішча — яшчэ тая асалода. У выпадку з лабараторнымі даследаваннямі — гэта і індыкатар адэкватнасці. На шчасце, большасць з творцаў, асабліва маладых, надзвычай удзячна ставіліся да парад старэйшых калег. Спектакль «Дзяды» Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек з’явіўся ў лістападзе мінулага года і адразу трапіў у лік паста новак спрэчных, здольных выклікаць супрацьлеглыя думкі. Для адных «Дзяды» — гэта спроба самаідэнтыфікацыі, пошуку нацыянальнага героя. Другім падаецца сумніўна-эклектыч ным нетрадыцыйны падыход да паэмы Адама Міцкевіча. Адназначна тое, што пастаноўка Аляксандра Янушкевіча дае прастору для разваг пра сінтэтычную прыроду сучаснага тэатра лялек, дзе гарманічна могуць суіснаваць, здавалася б, несумяшчальныя рэчы. Тытулам «самага каларытнага» лабараторнага пасяджэння варта адзначыць дыскусію вакол пастаноўкі «Над безданню ў жыце» маладога рэжысёра Наталлі Слашчовай. Бадай, такіх шквалістых эмоцый з боку нашых памяркоўных аналітыкаў дагэтуль не назіралася. Асноўныя прэтэнзіі да Гомельскага тэатра лялек вынікалі з адсутнасці якаснай інсцэніроўкі зна кавага рамана Джэрама Сэленджэра. Пэўныя хібы заўважылі і ў выкананні, абыходжанне акцёраў з лялькамі выклікала неўразуменне: па задуме рэжысёра яны гэтак брутальна ставіліся да «яе вялікасці лялькі» ці проста дэманстравалі здзек і непавагу? Выснова: асобныя дэталі спектакля былі на ўзроўні, але толькі на задумцы ўсё і трымалася, бо паміж інсцэніроўкай, сцэнічным малюнкам і дзеяннем не было да статковай зладжанасці. Увесь спектр заўваг выліваецца ў адзінае пытанне — вы хаванне творцаў-лялечнікаў. Не сакрэт, што ў Акадэміі мас тацтваў гэта спецыялізацыя — на этапе вымірання. У тэатр усё часцей прыходзяць акцёры без адпаведнай адукацыі, без навыкаў працы з лялькай. І гэта балючая праблема, якую не аднойчы ўзнімалі падчас лабараторных сустрэч. Між тым, своеасаблівы майстар-клас, тэст на трываласць і адэкватнасць успрымання канструктыўнай крытыкі мала
«Нататкі вар’ята» паводле Мікалая Гогаля. Беларускі тэатр «Лялька».
«Вій. Жудасная помста» паводле Мікалая Гогаля. Гродзенскі абласны тэатр лялек.
ды рэжысёр прайшла з годнасцю. І нядзіўна, што менавіта ёй дазволілі ажыццявіць эксперыментальную для абласно га тэатра пастаноўку. Асоба Наталлі Слашчовай знаёмая не толькі гомельскім гледачам, але і сталічным прыхільнікам тэатральнага мастацтва. Варта ўспомніць шматлікія чытанні на базе Цэнтра беларускай драматургіі, дзе Наталля праяўля ла свае акцёрскія і рэжысёрскія здольнасці. Узгадваецца і яе бліскучая роля Афеліі ў нашумелай магілёўскай пастаноўцы «Гамлета». Але на сёлетнюю лабараторыю трапіў іншы спек такль Магілёўскага абласнога тэатра лялек. «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» рэжысёра Ігара Казакова захапілі сталічных гледачоў неве рагодна лёгкім, гарманічным акцёрскім дуэтам Мікалая Сце шыца і Юркі Дзівакова. Спектакль нібы загадзя прызначаны для фестывальных раз’ездаў: кампактны па сваёй пабудове, з лёгкасцю ўспрымаецца і дарослымі, і дзецьмі. Гісторыю пра паноў-гультаёў акцёры распавядалі з такім задаваль неннем, што іх пачуцці наўпрост перадаваліся ў залу — нават нягледзячы на тое, што не ўсе словы, з-за кепскай акустыкі, даходзілі да публікі. У аснове спектакля п’еса Сяргея Кавалёва і Пятра Ва сючэнкі. Дарэчы, прысутнасць апошняга на абмеркаванні падштурхнула «лабарантаў» да прадметнай размовы пра
33
фота андрэя спрынчана і марса чыгіркіна.
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
«Дзяды» паводле Адама Міцкевіча. Беларускі дзяржаўны тэатр лялек.
«Над безданню ў жыце» паводле Джэрама Сэленджэра. Гомельскі тэатр лялек.
стан рэчаў у беларускай драматургіі. Што зараз ставіць і дзе шукаць матэрыял? Можна на пальцах адной рукі пералічыць драматургаў, якія пішуць якасныя п’есы для дзяцей. Дарэчы, развагамі на гэтую тэму пачыналіся лабараторныя дыскусіі, калі ў сталіцы выступаў Мінскі абласны тэатр лялек «Бат лейка» са спектаклем «Певень, Кот, Цмок і іншыя» па п’есе «Чарнакніжнік» Сяргея Кавалёва. Даволі традыцыйна выра шаная казка, адрасаваная самым маленькім гледачам, была прасякнута цеплынёй і духам чараўніцтва. Брэсцкі тэатр лялек, у сваю чаргу, прывёз «здобную» гісто рыю славенскай пісьменніцы Святланы Макаровіч «Пякарня Мыш-Маш». Своеасаблівы займальны лікбез для дзяцей і дарослых, інструкцыя па вырабе прысмакаў на любы густ. Помніцца, як у свой час у пачатковай школе абавязковым прадметам былі ўводзіны ў сакральную справу выпечкі хле ба. Ды пакрокавая тэхналогія падавалася першакласнікам цяжкай для ўспрымання. У спектаклі ж гэты таямнічы працэс выглядае жывым і, што немалаважна, смачным. Сімбіёз сла венскай рэжысуры Роберта Валтла і беларускай сцэнаграфіі Аляксандра Грыгор’ева даў даволі цікавы вынік. Лабараторыя прадэманстравала сталічным гледачам увесь магчымы спектр мастацтва тэатра лялек. Атрымалася так, што ў афішы творчай майстэрні красаваліся спектаклі для ўсіх
«Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» Сяргея Кавалёва і Пятра Васючэнкі. Магілёўскі абласны тэатр лялек.
«Пякарня Мыш-Маш» Святланы Макаровіч. Брэсцкі тэатр лялек.
узроставых груп; рэжысёраў маладых і са шматгадовым вопы там; створаныя паводле дэфіцытнай айчыннай драматургіі і класікі. А гэта азначае, што на падставе ўбачанага можна разважаць пра канкрэтны зрэз сучаснага тэатра лялек. Лабараторыя адбылася. Аднак відавочна адчуваецца не абходнасць змены яе фармату. Штомесячныя сустрэчы ўсё ж мелі вузкі характар — у тым сэнсе, што дыялог праходзіў непасрэдна з адным тэатрам-удзельнікам, а не з усімі прад стаўнікамі калектываў, як гэта мусіла б быць у ідэале. Зразу мела, арганізацыя рэгулярных камандзіровак у Мінск дзеля пераймання вопыту, прагляду ўсіх спектакляў і шырокага дыялогу — справа складаная з прычыны геаграфічнай адда ленасці і адсутнасці фінансавання для такога роду патрэб. На пэўна, таму і прагучала трапнае пажаданне на фінальным па сяджэнні — вярнуцца да формы «кропкавых камандзіровак» сталічных крытыкаў у абласныя тэатры. У такім разе знікнуць нараканні на неадаптаванасць спектакляў да прапанаванай сцэны, неідэальную акустыку і шэраг іншых нязручнасцей. Але ж, зразумела, такі варыянт існавання лабараторыі магчы мы пры канкрэтным фінансаванні і зацікаўленасці ўсіх, для каго сёння хваля поспеху тэатра лялек існуе не пад грыфам нечаканасці, а бачыцца натуральнай заканамернасцю, якую трэба падтрымліваць і развіваць надалей.
дыскурс
34
Та ц ц я н а Г ар а н с ка я
Карані без глебы Чарн об ыл ьск і шлях Улад зім ір а Гард зее нкі Праца над чарнобыльскай тэмай цягам двух дзясяткаў год выявіла ўнікальны патэнцыял мастацтва Уладзіміра Гардзеенкі: яно напоўнілася нервам пачуццёвасці, нават містыкай — на мяжы з сюррэалізмам Замест некралога. Ваневы пантофлі. Алей. 1995.
Яшчэ ў кампазіцыях, якія датычылі драматычных старонак асабістага жыцця мастака і яго сям’і, у творах на тэму ваеннай мінуўшчыны Беларусі праявіліся яго здольнасці вырашаць мастацкія вобразы адначасова дэкаратыўна і знакава. Га ды вучобы на мастака тэатра і праца па спецыяльнасці далі Уладзіміру Цітавічу інструментарый абвостранага мастацкавобразнага мыслення, што мае на мэце імгненнае эмацый нае ўздзеянне на гледача, — такая спецыфіка тэатральнага мастацтва, калі карцінкі хутка чаргуюцца, а вобразы павінны застацца у свядомасці. Сітуацыя рэзка мяняецца пасля Чарнобыля, калі ці не кож ны новы твор «страляе ў яблычак» жыццёвай рэчаіснасці, вы яўляючы болевыя кропкі наступстваў катастрофы. Эмацыйна аголеныя працы мастака на тэму Чарнобыльскай трагедыі поруч з сугучнымі карцінамі іншых беларускіх жывапісцаў (Віктара Барабанцава, Уладзіміра Кожуха, Валерыя Шкарубы, Віктара Шматава) аб’ехалі ў групавых выставах паўсвету, уска лыхнуўшы еўрапейскую супольнасць і амерыканскае грамад ства папярэджаннем пра небяспеку «мірнага» атама... Уладзімір Гардзеенка родам з вёскі Клівы Хойніцкага ра ёна, гэты рэгіён сёння акрэсліваецца як зона адчужэння. Бяда, перажыванні і роздум аб трагедыі разняволілі творчую манеру мастака: далоў улюбёны акадэмізм і хвалёную школу малюнка, наперад — натуральныя, жывыя эмоцыі і пачуцці. Ужо не да клопатаў захавання індывідуальнасці творчай ма неры — запатрабаваныя эксперымент і выяўленчыя пошукі як адэкватны шлях апісання неапісальнага... Гардзеенка паставіў для сябе задачу засведчыць нерв тра гедыі, пульсацыю яе наступстваў: асяродак зоны адчужэння змяняўся на вачах, і ад многіх мясцін (мястэчак, вёсак і хута роў) заставаліся зруйнаваныя пусткі. У гэтай сітуацыі не было месца для філасофскіх разваг і пафасу. Душэўны боль рваў не рвы і здароўе, якое ўрэшце не вытрывала. Пасля шматлікіх — па некалькі разоў на год — выездаў у «зону» давялося прайсці праз лячэнне ў Рэспубліканскім анкалагічным цэнтры, праз складаную аперацыю, нават... праз клінічную смерць. Бог мілаваў — мастак выжыў, але засталіся штогадовыя праверкі і неадступная пагроза. І ўсё роўна, нягледзячы на забароны дактароў, Уладзімір працягвае наведваць мясціны свайго дзяцінства — дзеля працы над серыяй карцін на чар нобыльскую тэму, дзеля магчымасці пастаяць на парозе хаты, збудаванай яшчэ татам, што загінуў на пачатку вайны. Гар
Сон. Алей. 1990.
дзеенка аднавіў бацькоўскі дом, які потым часта наведваў. На ранніх этапах творчасці жывапісец з неверагодным імпэтам і захапленнем пісаў дачарнобыльскую палескую прыроду, што вабіла некранутым хараством велічных панарам. Акрыяць пасля анкалагічнай аперацыі дапамог толькі цуд, які паўстаў у свядомасці прывідамі трохкутнікаў — чорнага і белага. Яны з’яўляліся ці то ў сне, ці то наяве з зайздросным пастаянствам, пакуль не знайшлі ўвасаблення ў карціне «Сон» (1990) — як сімвалы жыцця і смерці, што вібрыравалі і мільгацелі. Вызначальным на пераломе асабістай трагедыі стаў вы падак у бальніцы, калі пасля паспяхова праведзенай доўгай Хата дзеда Івана. Алей. 1995.
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
35
36
дыскурс
аперацыі Уладзіміра вярнулі ў палату: на вочы трапіў апусцелы ложак нядаўна прывезенага з чарнобыльс кай зоны хлопчыка Вані. Напамінам пра маленькага сябра засталіся не прыбраныя з-пад ложка дзіцячыя пантофлі. Яны сталіся знакам бяды. Ва ўласным ура таванні ад смерці Гардзеенка ўбачыў сімволіку пе раемнасці абарваных жыццяў, у тым ліку і Ваневага, які не справіўся з хваробай. Творца іначай паглядзеў на ўласны талент і патэнцыял жывапісца, расцаніў шы цуд уратавання як аванс: ён мусіць здзейсніць мастацкі чын — расказаць пра непамернасць бяды ў адным з найпрыгажэйшых куточкаў планеты. Так з’явілася карціна «Замест некралога. Ваневы пан тофлі» (1995). Кампазіцыю можна абазначыць як містыфікава ную мастацка-вобразную споведзь. Жудаснае чор на-аксамітнае тло карціны раз-пораз ускалыхваюць відавочна нематываваныя ўсплёскі. Раптам яны ператвараюцца ў імклівы віхор, што ўздымаецца ўгару, у прастору жыццёвых рэалій, і выхоплівае з яе — ...пантофлі, прасціну, коўдру і...чалавечае жыц цё — усё тое, што было ў арэале бальнічнага ложка, імгненна ператворанага з пабытовай рэчы ў сцэну страшнай трагедыі. У кампазіцыі пануе напал пачуц цяў, здатных праз мастацка-вобразную стыхію кар ціны разбурыць раўнавагу выставачнай прасторы. Ён чапляе гледача, парушае спакой і нагнятае эмоцыі, спараджае пачуццё трывогі і небяспекі... Іншыя карціны серыі не менш адметныя. Сярод іх краявід «Маленне ночы» (1994). Настрой насцярожа насці ўтвараюць змешчаныя на першым плане стагі сена — нібыта аслупянелыя ад нечаканасці ўбачанага і застылыя ў паклоне-малітве істоты. Твор працінае пачуццём мёртвай цішыні і спакою, холадам месяч нага святла і сюррэалістычным свячэннем снежнага покрыва. Уражанне катастрафічнай замкнёнасці і амярцвеласці. Рэальны краявід ператварыўся ў вобраз прыроды, напоўнены жудасцю глыбокага адчаю. З асаблівай пранікнёнасцю напісана карціна «Край Час журбы. Алей. 1994. майго дзяцінства» (1995). Назва гаворыць сама за сябе, і зразумела, чаму столькі любасці і чалавечага замілавання ў кожным вобразе, у пластычных інтанацыях сабакі, што вые на месяц нібы ў клетцы небяспекі, адзіноты, твора. Калі б не хімічныя плямы на белым снезе, калі б не адчаю... абуджаючае страх фантастычнае свячэнне аднекуль знутры Пра смутак мастака ў перажываннях аб непамерных стра палатна, можна было б і не здагадацца пра трагічную до тах часта гавораць ужо назвы яго карцін — «Напярэдадні», лю найпрыгажэйшай з мясцін, дзе ўлетку даўно ўжо нельга «Дуб. Лакіраваная рэчаіснасць», «Бліскавіцы над Прыпяццю», збіраць грыбы і есці яблыкі і дзе няма ўмоў для бяспечнага «Загубленая прыгажосць», «Пакінутая вёска». У іх — асаблі жыцця. вая дынаміка і пластыка віртуознага малюнка, узмоцненая Надзвычайнае гучанне ў чарнобыльскай серыі твораў кантрастамі і часам шакіруючымі спалучэннямі колераў. Гардзеенкі набываюць шматлікія кветкавыя нацюрмор Красамоўны і назвай, і зместам твор «Музыка мёртвых струн» ты. Мастака нібы прарвала кветкавымі фантасмагорыямі. (1996), дзе гукі чарнобыльскай прыроды — гэта музыка смер Расліны ўвасоблены велічнымі і ўзнёслымі і ўспрымаюцца ці, якую іграюць стыхіі вятроў у абарваных правадах, якая пластычна-колеравым, на разрыў аорты, рэквіемам па незва гучыць у грукаце ліштваў чорных аконных дзір пакінутых хат, ротным: «Кветкі не для падарунка», «Апошняя слязінка лета», у валтузні і шоргаце статкаў дзікіх кабаноў і ў многіх іншых «Дзьмухаўцы і чырвоны тэлефон», «Час журбы», «Першае рухах і трызненнях пакінутай зямлі. Партрэтная творчасць — адна з найболей адметных ста ўражанне жыцця», «На абочыне», «Успамін», «Пеўні тут болей ронак мастацтва Уладзіміра Гардзеенкі. Тут вядучая роля не спяваюць», «Нягучныя званочкі», «Гігант» — іх дзясяткі належыць яго майстэрству малявальшчыка — невыпадкова дзясяткаў, яны галосяць фарбамі і рытмамі жывапісу. Вось дзясяткі год Гардзеенка выкладае малюнак у вядучых мас дыптых «Сабачы сум». На першым плане, быццам заслонатацкіх навучальных установах краіны, атрымаўшы званні дэкарацыя, змрочныя карункі сухастою, пластыка сілуэтаў дацэнта і прафесара. Яго эскізныя замалёўкі пад жывапісныя якога рознамаштабная і рознакаляровая: адны травы пад кампазіцыі часам набываюць статус самастойных твораў і па парывамі вятроў трымцяць у гарызантальных вібрацыях, спяхова экспануюцца паралельна з жывапіснымі партрэтамі, як істоты, што імкнуцца ўцячы куды падалей; другія стаяць не ўступаючы ім у вастрыні характарыстык персанажаў і ў непахісна, засланяючы містыкай засохлых кветак гарызонт; адметнасці аўтарскага почырку. Сярод найболей красамоўных іншыя цяжка нават распазнаць, бо яны ператварыліся ў це «Партрэт дзядзькі Юзіка» (1980) і «Доктар мастацтвазнаўства ні кветак — бясколерныя, змрочныя, адчужаныя ад жыцця. Анатоль Сабалеўскі» (1981). У апошнім малюнку Гардзеенка Завяршае сумную карціну запусцення вобраз адзінокага
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
37
Чырвоныя дрэвы. Алей. 1998.
востра падмеціў і адлюстраваў тыповыя рысы, напоўніў аб лічча партрэтаванага нейкай асаблівай дынамікай характару і духоўнай прасветленасцю. Вобраз успрымаецца жывым, рухомым, ні ў якім выпадку не акадэмічным — і ў той жа час надзвычай рэальным і праўдзівым. Але найперш мастак на пісаў шэраг адметных жывапісных партрэтаў, дзе часам не баяўся быць іранічным («Партрэт Валерыя Гедройца», 1999), шчыра выяўляў сваю павагу тым, каго лічыў вартымі яе («Ду мы пра Былое. Пятрусь Броўка», 1976; «Першы старшыня Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь В.Г.Ціхіня», 2003; «Партрэт хірурга анкалагічнага цэнтра Цераха М.К. — Чужога гора не бывае», 2003), захапляўся маладосцю («Партрэт сту дэнткі Дашы», 2005) і аддаваў належнае годным гістарычным асобам («Першы губернатар Гродзенскай губерні П.А.Ста лыпін», 2001). Заглыбленую метафарычнасць выяўленчай мовы набывае шэраг аўтапартрэтаў жывапісца. Эцюдна-за малёвачныя па характары — «Алея» (1997), «Мастак працуе» (2010), пастановачна-карцінныя — «На пленэры» (2002), кампазіцыйна абстрагаваныя — «Што сёння прасіць у Бога» (1999), «Мой анёл-ахоўнік» (1994). Творы яднае ўнутраная за сяроджанасць, сканцэнтраванасць персанажа на нечым вельмі важным, вартым асаблівай увагі. Самыя розныя выявы і з’явы суседнічаюць з мастаком — ці то рады магутных дрэў у цяніс тым парку, ці то моцныя сцены рэстаўраванага замка падчас вандроўкі ў старажытны горад, ці то мігценні і вібрацыі ледзь бачных агеньчыкаў у цемры ночы, якую не здатнае прабіць
нават месячнае святло. Але ратуе чалавека ад страху небыцця трапяткое полымя царкоўнай свечкі — усюды ў аўтапартрэтах Гардзеенкі прасочваецца прага Боскага святла. Яшчэ выразней яна чытаецца ў створаным ім шэрагу палотнаў, дзе спачатку спакваля — «Загубленая прыгажосць» (1999), «Фарны касцёл» (2000), «Брама» (2001), а потым усё болей трывала на першы план выступае вобраз Храма як шляху да раўнавагі і супа каення душы: «Фарны касцёл у Гародні» (2002), «Каложская царква» (2002), «Дарога да Храма» (2004). Своеасаблівым брэндам творчасці Уладзіміра Цітавіча Гар дзеенкі сталі карціны, дзе ён малюе чырвоныя дрэвы. Гэтыя працы трапляюць на вокладкі каталогаў і афішы яго выстаў. Яны нібы ўвасабленне вялікай трагедыі беларускай зямлі. Карціна «Чорны вецер» (1998): усплёскі чырвані на ствалах, напалову сагнутых пад шквалістым ветрам, — нібы «кропкізлучкі» ў тэлеграфным паведамленні пра небяспеку. «Бліска віцы над Прыпяццю» (1996) — аголеныя галіны, вырваныя з цемры чырванню фантастычнага азарэння, узнятыя да неба ў маўклівай малітве. Наймагутнейшым акордам у гэтым шэрагу карцін гучыць кампазіцыя «Чырвоныя дрэвы» (1998) — тра гедыя іграе жудасную мелодыю бяды, перабіраючы, быццам напятыя струны, стромкія ствалы. Чарнобыльская трагедыя адбірае ў нас, вырывае з жыцця лепшых. Працэс не перапыняецца і сёння, толькі мы пра гэ та мала гаворым, моўчкі пераносім горыч страт. Не маўчаць мастакі і іх творы.
паралелі Л ю дм і л а Г р ам ы ка
Знайдзіце тры адрозненні Пра лепш ыя расі йскія спектаклі Сёлета расійская Нацыянальная тэатраль ная прэмія «Залатая маска» суправаджалася гучнымі эмоцыямі. Страсці распаліліся па сля падвядзення вынікаў. Да нас даходзіла толькі водгулле, якое сведчыла пра маштаб падзеі і зусім іншую якасць прафесійнага існавання. Як кажуць, нам бы вашы пра блемы! Тэатральныя дыскусіі ў Беларусі даўно рухаюцца па замкнёным коле, зася роджаныя ў асноўным на праблемах фінан савання. Многія з цікаўнасцю назіраюць, разбураць або не камедыі, што запаланілі рэпертуар большасці тэатраў, сам тэатр. Беларускую Нацыянальную прэмію пераха пілі на ляту. І пакуль цягнецца вымушаная і, на мой погляд, не абгрунтаваная творчай логікай паўза, усё часцей можна пачуць пра карысны вопыт «Залатой маскі», які варта пераймаць. З гэтым цяжка не пагадзіцца. Пры тым, што як ні глянеш — на «Залатой масцы» ўсё інакш. Але...
Спроба сумяшчэння
У афішу фестывалю «Залатая маска», які распачаўся ў Маскве напрыканцы студзеня і скончыўся падчас уручэння нацыяна льнай прэміі ў сярэдзіне красавіка, разам з пазаконкурснымі праграмамі — «Новая п’еса», «Маска плюс», «Легендарныя спектаклі і імёны» — уваходзіла каля сотні спектакляў. Пяць дзясят шэсць з іх прэтэндавалі на званне лаўрэатаў. У экспер тны савет, якім кіравала вельмі строгая Марына Давыдава, уваходзіла дзевятнаццаць чалавек. У складзе журы, на чале з мастацкім кіраўніком Александрынскага тэатра Валерыем Фокіным, працавала трыццаць. Сярод іх — прыемная нечака насць! — галоўны дырыжор Сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь Аляксандр Анісімаў і галоўны рэжысёр Беларускага акадэмічнага музычнага тэатра Сусанна Цырук, якія разам з іншымі «журылі» музычны тэатр. У драматычнай праграме бралі ўдзел лепшыя расійскія рэжысёры: Кама Гінкас, Канстанцін Багамолаў, Віктар Рыжа коў, Рымас Тумінас, Міндаўгас Карбаўскіс, Томас Астэрмаер, Дзмітрый Крымаў, Міхаіл Угараў. Нават паводле гэтага пе
«Злая дзяўчына» Паўла Пражко. Тэатр юных гледачоў імя Аляксандра Бранцава, Тэатр «Post» (Санкт-Пецярбург).
раліку лёгка можна ўявіць ступень канкурэнцыі, узровень тэатральных прапаноў і колькасць сцэнічных накірункаў. Аба вязковая наяўнасць змястоўнасці на «Залатой масцы» нават не абмяркоўваецца. Уважліва вывучаю праграму — ніводнай камедыі ў звыклым для нас разуменні. Сярод аўтараў — Антон Чэхаў, Генрык Ібсен, Віктар Розаў, Аляксандр Пушкін, Бер тальд Брэхт, Андрэй Платонаў, Аўгуст Стрындберг, ну і гэтак далей. А таксама беларус Павел Пражко, які, па словах ра сійскіх крытыкаў, з’яўляецца адным з самых рэпертуарных драматургаў Расіі: за яго п’есы змагаюцца тэатры. Праграма «Russian case», якую «Залатая маска» прэзентуе замежным тэатральным дзеячам, — своеасаблівы канцэнтрат праграмы асноўнага фестывалю. Яна фарміруецца куратарам, які змяняецца штогод. Ад поглядаў куратара на тэатральны працэс залежыць, якія спектаклі будуць выстаўлены, так бы мовіць, на сусветны рэзананс. «Лепшыя расійскія спектак лі» абавязкова возьмуць пад увагу прадзюсары і дырэктары міжнародных фестываляў, многія з якіх менавіта з гэтай мэтай прыязджаюць у Маскву. А яшчэ — з’явяцца публіка цыі ў шматлікіх замежных выданнях: рускі тэатр па-раней
39
www.goldenmask.ru
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
шаму вельмі папулярны ва ўсім свеце, увага да яго пільная. А яшчэ — тэатральныя эксперты, якія супрацоўнічаюць з «Залатой маскай», змогуць патрапіць на самыя прэстыжныя міжнародныя фестывалі. Ім неабходна адсочваць апошнія тэатральныя тэндэнцыі і брэнды. Быць у тэме — абавязковая ўмова прафесійнага існавання, якая забяспечвае шырыню по глядаў і аналітычнага кантэксту, не абмежаваных звыклымі ўяўленнямі пра трывалыя шляхі развіцця. Якраз тут з лёгкасцю можна правесці паралелі з айчыннай тэатральнай рэчаіснасцю, хоць амбіцыі і палёт у нас, зра зумела, іншыя. Як ні дзіўна, для прафесійнай супольнасці пытанне аб прысутнасці ў беларускай сцэнічнай прасторы разбуральнага замежнага іншадумства ўсё яшчэ застаецца актуальным. У літаральным сэнсе! На рэдкіх сустрэчах тэ атральнай грамадскасці з непрымірымасцю абмяркоўва ецца: глядзець або не глядзець, прывозіць або не прывозіць, «пушчаць або не пушчаць» на вытаптанае тэатральнае поле ўсялякіх... шкодных насякомых. Даўно перарадзіўшыся, псі халагічны рэалізм па-ранейшаму — наша ўсё. А Расія, адкуль да нас некалі прыбыў лёсавызначальны тэатральны дэсант, сямімільнымі крокамі рухаецца далей. Сёлета праграму «Russian case» збірала тэатральны крытык, эксперт прэміі і фестывалю «Залатая маска», куратар праекта «Новая п’еса» Крысціна Мацвіенка. Менавіта яна праз пэўны падбор «лепшых расійскіх спектакляў» акрэслівала галоўныя тэндэнцыі, расстаўляла акцэнты, на якія запрошаным гас цям мімаволі даводзілася звяртаць увагу. Такім чынам на падставе «Залатой маскі» фарміруецца сучасная расійская тэатральная думка. Было б наіўным лічыць, што думка гэтая абсалютная, не мае аніякай альтэрнатывы. Нам нават уявіць складана, колькі розных поглядаў на тэатральны працэс скрыжоўваецца ў Расіі. Тым не менш, «Залатая маска» мае статус Нацыянальнай прэміі, гарантавана высокі ўзровень праграмы і працягвае займаецца тым, чым займаецца. На сённяшні дзень гэта адна з самых уплывовых расійскіх тэ атральных інстытуцый. Змена дыскурсу
Расійскі тэатр — у шырокім сэнсе — ніколі не абмінае гара чыя кропкі грамадскага быцця. Ягонае аблічча фарміруецца ў простай залежнасці ад сацыяльных павеваў і праблем, якія абавязкова трэба адрэфлексаваць на падмостках. Умоўна ка жучы, на шматлікіх расійскіх сцэнах ніколі не займаліся вы ключна «пакутамі чэлеса». Каханне каханнем, але глыбінныя зрухі духоўных пластоў тут заўсёды адчувальныя. Менавіта на сацыяльнай скіраванасці расійскага тэатра ў праграме «Russian case» быў пастаўлены моцны акцэнт. «Яшчэ ўчора быць далучаным да палітыкі ў тэатральным асяродку лічыла ся кепскім тонам, — зазначае Крысціна Мацвіенка, — а сёння сацыяльная і палітычная ангажаванасць “людзей мастацтва” стала неабходнасцю і спосабам сцвердзіць сваё асабістае пра ва на сумленнасць. Расійскі тэатральны мэйнстрым адчуваль на “палявеў”: размаўляць аб праблемах жыцця — наўпрост і апасродкавана — цяпер прэрагатыва не толькі Тэатра. dос і прыхільнікаў “новай драмы”, але ўсіх тых, хто ўсведамляе тэатр як поле для актуальнага выказвання, а не месца для культурнага баўлення часу». Сацыяльная завостранасць, відавочна «запаралеленая» з еўрапейскім, у прыватнасці, з польскім тэатрам, у Расіі на бывае ўласныя рысы. Тэатр, па сутнасці, з’яўляецца гіганцкай фабрыкай культурнага намалоту. Ён бясконца пералапачвае актуальныя і гістарычныя тэмы; асэнсоўвае новыя правілы жыцця раптоўнага капіталізму; зноў і зноў вывярае мараль ныя законы. То выкрывае ўсіх і ўсё, то засяроджваецца на самым сутнасным, спрабуе выставіць рахункі мінуламу, але ўрэшце застаецца сам-насам з таленавітай і загадкавай рус кай душой, ад якой і пад прымусам ніколі не адмовіцца.
Заўважная змена дыскурсу ў расійскім тэатры адбываецца разам са зменай рэжысёрскіх і аднаўленнем драматургічных форм. Усё мае відавочныя прыкметы актыўнага тэатральнага руху. З’яўляюцца іншыя пляцоўкі, абжываюцца прыдатныя для сцэнічных паказаў гарышчы і сутарэнні. Многія перака наны, што сёння гісторыя тэатра ствараецца менавіта там. «Закінутыя памяшканні нікому болей не патрэбныя, — кажа Крысціна Мацвіенка, — вытворчасць памірае, а мастацтва квітнее». Пры гэтым колькасць маладых людзей, якія жада юць працаваць у рэпертуарным тэатры, з цягам часу змян шаецца. Для нас, дзе ўсё вырашае стабільны, хоць і маленькі заробак, а мастацтва — як атрымаецца, — сітуацыя зусім ужо незразумелая. Тым не менш, за пастаяннае месца працы тут ніхто асабліва не чапляецца. Затое ўсё болей важыць твор чая ініцыятыва, перакананне: уласнымі намаганнямі можна дасягнуць многага. У выніку на невялічкіх сцэнах пануюць маладыя рэжысёры і паспяхова займаюцца пытаннямі, якія лічацца нястатуснымі для сталых, прызнаных майстроў. Больш выразна акрэсліваецца эксперыментальная плынь. Узмацняецца цікавасць да мультыкультурнага кластару. Мно гія на справе пераконваюцца: існуе шмат магчымасцей для заняткаў мастацтвам. Можна паехаць у правінцыю і ўзнімаць тэатральную цаліну (там цяпер працуе вялікая колькасць выпускнікоў расійскіх ВНУ). Можна далучыцца да сцэнічных практык разам з мастакамі-канцэптуалістамі, пашыраючы міждысцыплінарныя ўяўленні. Сёння ўсё больш распаў сюджваюцца і з лёгкасцю сцвярджаюць сябе сацыяльныя тэатральныя праекты з нязменна правільным, чалавечым выразам твару; тэатр танца ўсё часцей узнікае на памежжы драмы і сучаснай харэаграфіі... Дакументальны тэатр даўно выйшаў за межы Тэатра. dос, выразна акрэсліваецца ягонае публіцыстычнае аблічча. Зрэшты, усё гэта было прадстаўлена на афішы «Russian case», падмацавана сцэнічнымі выявамі і сталася пераканаль ным аргументам у дыскусіях пра магчымыя шляхі развіцця. Перад намі нібыта прыадкрылася самаўзнаўляльная сістэма рускага тэатра: складаная, імпрэсіўная, рознаскіраваная, імклівая. І гэта, бадай, уразіла найбольш. Па вялікім рахунку, у гэтай сістэме цалкам адсутнічаюць надуманыя прыярытэты. Мастацтва дыхае, дзе можа і хоча. Вялікая тэатральная форма і тамтэйшыя «парушальнікі спакою»
Яшчэ адна акалічнасць выразна «паралеліцца» з беларускімі рэаліямі. Лічыцца, што мастацтва цяпер не надта прываблівае самых разумных і здольных. У тэатральныя ВНУ часта пры ходзяць, спадзеючыся на славу і серыяльныя грошы. Розніца ў тым, што для нас гэта праблема заканчваецца разам з яе канстатацыяй. У Расіі кажуць: «Таленты ў дэфіцыце, таму не застаюцца па-за ўвагай. Магчымасцей зарыць талент у зям лю не існуе». Гэта дапамагае падтрымліваць пераемнасць рэжысуры, але не датычыцца наследавання замацаваных норм. Самае галоўнае — асоба, здатная на падмостках ад люстроўваць час або распавядаць пра яго з дапамогай мас тацкіх вобразаў. У праграме «Russian case» спектаклі «вялікай формы» былі прадстаўлены рэжысёрамі, вакол якіх некалькі апошніх сезонаў віруюць моцныя страсці. Парадаксальна, але менавіта яны спрабуюць паставіць знак роўнасці паміж рознымі тэатральнымі эпохамі. Вялікай і роўнавялікай. Ці атрымліваецца? З максімалісцкай апантанасцю, на мяжы эмацыйнага зры ву фармулюе сваю — нашу — новую праўду рэжысёр Юрый Бутусаў. У «Добрым чалавеку з Сезуана» Бертальда Брэхта маскоўскага Тэатра імя Аляксандра Пушкіна цягам спектак ля здаецца, што рэчаіснасць трымціць на вачах у гледачоў, як аголены нерв. Гаворка пра чалавека, заціснутага між рознымі эпохамі, правіламі існавання, уласнымі звычкамі
«Добры чалавек з Сезуана» Бертальда Брэхта. Тэатр імя Аляксандра Пушкіна (Масква).
«Без назвы» паводле п'есы Антона Чэхава «Платонаў». Сямён Іваноў (Платонаў). Тэатр драмы імя Фёдара Волкава (Яраслаўль).
«Год, калі я не нарадзіўся» паводле п'есы Віктара Розава «Гняздо глушца». Тэатр п/к Алега Табакова (Масква).
www.goldenmask.ru
паралелі
40
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
і нормамі маралі. Пытанне пра раскошу заставацца добрым трансфармуецца ў немажлівасць заставацца сабой. Не быць добрым — значыць не жыць. Не быць сабой — значыць не існаваць. Выплёўвае грашовыя патокі фабрыка па вырабе цыгарэт. Разрываецца на часткі, але не мізарнее чалавечая душа. Або мізарнее? Ніякавее? Старой «лявацкай» п’есе Бер тальда Брэхта відавочна давялося перажыць уласную эпоху. Яна выплюхнута ў новы час з максімальна накручанымі рок-н-рольнымі рытмамі. З лозунгамі-зонгамі, якія чырво ным па чорным адбіваюцца ў цітрах і не даюць магчымасці адвесці вачэй. З максімальна аголенымі пачуццямі, жывымі слязьмі на вачах акцёраў, работа якіх сама па сабе становіцца мастацкім адкрыццём. Рэдкая здатнасць абагульняць набале лыя праблемы, надаваць ім агульначалавечы сэнс, упісваць у міжчасавы філасофскі кантэкст робіць рэжысёра піцерскага Тэатра імя Ленсавета адной з галоўных фігур сучаснага ра сійскага тэатра. Здольнасць хвацка маніпуляваць са сцэнічнай формай і актуальным стылем дазваляе змяняць уяўленні пра магчымасці сцэнічнага мастацтва. Зорка Канстанціна Багамолава адна з самых яркіх на сучасным расійскім тэатральным небасхіле. І безумоўна, самая непрадказальная, эпатажная, неадназначная. «Я ге ній», — папросту кажа рэжысёр журналістам. Пасля ягонага «Ліра» ў піцерскім «Прыстанку камедыянта» перасварылася тэатральная грамадскасць у Маскве і Санкт-Пецярбургу. Рэакцыя — ад абурэння да захаплення. Галоўны рэжысёрскі пасыл — апакаліпсіс ужо надышоў. («Мастацтва» летась пі сала пра гэты спектакль. Сёлета ён будзе паказаны ў Мінску на «ТэАрце».) Пастаноўка «Ідэальнага мужа» Оскара Уайльда ў МХТ імя Чэхава стала хітом апошняга маскоўскага тэатра льнага сезона. На яе немагчыма набыць білеты. Зроблена ў рэдкім па сённяшнім часе жанры палітычнай сатыры. Кажуць, пасля кожнага спектакля Алег Табакоў выходзіць на сцэну і паціскае рукі ўсім удзельнікам пастаноўкі. На «Russian case» апрача «Ліра» паказалі «Год, калі я не нарадзіўся» паводле «Гнязда глушца» Віктара Розава, прэзен таваны Тэатрам п/к Алега Табакова. Канстанцін Багамолаў лічыць, што асабіста для яго спектакль стаўся гульнёй не па правілах. Прынамсі, гэтым разам у «вывіхнутай свядомасці» яго наўрад ці варта папракаць. Не ведаю, хто яшчэ з такой бязлітаснай упэўненасцю выставіў рахунак той, нядаўна прамінулай эпосе, якая «за отцов продувшихся расплата», і хто з такой няўмольнай жорсткасцю накрэсліў шлях у алі гархава-нафтавую будучыню. Псіхалагічная дакладнасць Алега Табакова ў ролі савецкага наменклатурнага работніка Судакова, цёплыя чалавечыя фарбы, якімі Наталля Ценякова абмалявала вобраз жонкі Наталлі Гаўрылаўны, атмасфера іх дома, які праглядаецца наскрозь, праблемы, расчараванне, боль і... узрушэнне пасля спектакля. Нібы неспадзяваны до тык да краіны, якую многія з нас пакінулі, але ж засталіся там назаўсёды. Лаўрэатам «Залатой маскі» ў намінацыі «Драма. Вялікая форма» стаў спектакль «Без назвы» паводле п’есы Антона Чэ хава «Платонаў» яраслаўскага Тэатра драмы імя Фёдара Вол кава. Рэжысёр Яўген Марчэлі. Такім чынам была пацверджана тэза пра пільную ўвагу прафесійнай супольнасці да таленту, які нідзе не заржавее. У эфектна разгорнутым маштабным відовішчы пульсавала і курчылася трапяткое, нягеглае і знямоглае пачуццё. Раўнацэннай страсці можа быць толькі страсць. Роўным адчаю — толькі адчай. Боль, які выканаўцам ролі Платонава Сямёнам Івановым трансліраваўся ў залу, асацыяваўся са станам звычайнага чалавека, які разгубіўся ад відавочнай бессэнсоўнасці сённяшняга быцця. Феномен Пражко
Для нашых тэатральных дзеячаў прысутнасць у праграме «Залатой маскі», а потым у «Russian case» трох спектакляў па
41
п’есах Паўла Пражко сталася поўнай нечаканасцю і своеасаб лівай фонавай інфармацыяй. «Вы ведаеце, сёлета...» — ну, і гэтак далей... Крыху пазней чатыры пастаноўкі па тэкстах Пражко былі паказаны разам з «лепшымі расійскімі спек таклямі» ў Польшчы. Расійскія крытыкі называюць ягоную драматургію «феноменам». Яна правакуе рэжысёраў на ства рэнне новай тэатральнай рэчаіснасці. Вам патрэбны «новыя формы»? Калі ласка! Тэатральная Расія любіць «свежую кроў». Думаю, у дадзеным выпадку адбываецца яшчэ і спажыванне беларускай ментальнасці. Усе спектаклі па п’есах Паўла Пражко, паказаныя падчас «Russian case», пастаўлены маладым піцерскім рэжысёрам Дзмітрыем Валкастрэлавым. У аснове трывалага тандэма дра матург — рэжысёр — асобасны і чалавечы грунт. Так супала. Але ж падобныя супадзенні, безумоўна, рэдкасць. «Злая дзяўчына» Пражко і Валкастрэлава (санкт-пецяр бургскія Тэатр юных гледачоў імя А.Бранцава, Тэатр «Роst») паслядоўна парушае ўсе замацаваныя тэатральныя ўяўленні. Яе правакацыйнасць накшталт надакучлівага свербу. У мно гіх выклікае дыскамфорт. Публіка шчыльна, плячо ў плячо, уладкавана ў зале без падмосткаў, проста перад удзельнікамі спектакля. Напачатку ўсім жадаючым прапануюць кубачак гарбаты, гатуюць яе тут жа, на кухні ў кватэры, дзе адбыва ецца дзеянне. Акцёры працуюць літаральна за два метры ад гледачоў. Варта зрабіць крок, каб апынуцца ў звычайным сучасным пакоі. Мэбля з «Ікеі», кнігі антыглабалісткі Наомі Кляйн, вінілавыя пласцінкі Саймана і Гарфанкеля. Бяскон цыя неабавязковыя размовы, агучаныя рэмаркі, надзённыя праблемы і шараговыя сітуацыі раскрываюцца ў дыялогах дзвюх звычайных маладых пар. Але Злая дзяўчына ніяк не дастасоўваецца да кампаніі. Менавіта яе «актыўная жыццё вая пазіцыя» ўяўляецца няправільнай і, здаецца, разбурае асновы самой размеранай і ўсталяванай рэчаіснасці. Паволь ны расповед пра сённяшняе жыццё-быццё надзейна, нібы цэментам, змацаваны сцэнічнай атмасферай. Яна ўзнаўляе асаблівую, панадтэкставую змястоўнасць і з’яўляецца галоў ным набыткам спектакля. «Мы ўсе хочам “вялікіх падзей”, — зазначае Дзмітрый Валкастрэлаў, — але трэба ўбачыць, што жыццё складаецца не з іх. І ўяўнае падзейнае смецце, мазаіка мікрападзей, сабраная ў тэксце Паўла Пражко, гісторыя ў тэк сце — смеццем не з’яўляецца, гэта і ёсць жыццё». Безумоўна, у эксперыментальнай нішы знаходзіцца спек такль «Салдат» пецярбургскага Тэатра «Роst» і маскоўскага Тэатра.dос, які паводле сваёй працягласці можа ўвайсці ў «Кнігу рэкордаў Гінэса». Цягам дзесяці хвілін сцэнічнага часу гледачы маўкліва — праз экран — назіраюць за чалаве кам, які мыецца пад душам. У наяўнасці звычайная кватэра, доўгі калідор з дзвярыма ў кухню і ванны пакой. На спінцы крэсла — салдацкая форма. Напрыканцы мы пачуем толькі адну фразу: «Салдат прыйшоў у адпачынак. Салдат у армію больш не вярнуўся». Абмеркаванне пасля спектакля стварае ягонае галоўнае зместавае поле. «Я свабодны» — своеасаблівае слайд-шоу. Мінімум не абходнага тэксту. Карцінкі звычайнага жыцця ў Мінску, пад Мінскам, знятыя на аматарскую лічбавую камеру. Сэнс не хаваецца надта глыбока. Усё гэта, паводле Пражко, «канцэн трацыя на паўсядзённым індывідуальным вопыце». Гістарычна так склалася, што самыя яркія беларускія дра матургі трапляюць на айчынныя падмосткі праз Расію. У вы падку з драматургіяй Паўла Пражко ўсё адбываецца не зусім па ўсталяваных правілах. Своеасаблівасць ягоных тэкстаў нам адкрываюць расійскія тэатры. Айчынныя — марудзяць. Зрэшты, цяжка ўявіць сабе больш поўную і разгорнутую карціну свету, чым тая, што паўстае перад гледачамі на расійскіх падмостках. Прызначэнне сцэнічнага мастацтва дакладна вызначана, але тэатр не адмаўляецца ад змястоў ных альтэрнатыў. Вось толькі здаецца, што карысны вопыт «Залатой маскі» мы не спяшаемся пераймаць.
к ульт урны пласт Над з е я У с ав а
Дама Мальтыйскага ордэна Лёс аднаго пар ыжс кага партрэта Некалькі гадоў назад на выставе польскага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі экспанаваўся прыгожы «салонны» партрэт дамы, створаны ў 1928 годзе. Ён паступіў у 1960-м з Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. На партрэце ясна чытаўся подпіс па-польску: «Czedekowski 1928». Аўтара, польскага жывапісца Баляслава Яна Чадахоўскага (1885—1969), спецыялісты музея «апазналі» адразу. А вось імя мадэлі доўгі час было невядомым. Па сцвяр джэнні асабіста знаёмай з мастаком пані Эльжбеты Тамашэўскай, народжанай Радзівіл, якой паказалі гэты партрэт пры наведванні Радзівіламі музея ў чэрвені 2010 года, намаляваная дама з’яўлялася першай жонкай жывапісца. Атрыбуцыя па памяці аказалася памылковай. У 2011 годзе імя мадэлі ўдалося ўстанавіць дзякуючы выпад ковай знаходцы ў інтэрнэце выявы з алічбаванага архіва ілюс трацый варшаўскага часопіса «Kurjer Codzenny» (1928 год). Партрэт, верагодна, быў апублікаваны ў свецкай хроніцы, дзе ён называўся партрэтам жонкі амбасадара Польшчы ў Парыжы Гэлены Хлапоўскай. Гэлена, з дому графоў Мелжыньскіх, нарадзілася ў 1887 го дзе ў Познані. Замуж за Альфрэда Хлапоўскага (1874—1940), сына Стэфана Хлапоўскага і Марыі з Панінскіх, выйшла ва ўзросце дваццаці гадоў, праз два месяцы пасля смерці бацькі. Маці яе, з роду Мыцельскіх, памерла трыма гадамі раней. З родных застаўся толькі брат — граф Кшыштаф Мелжыньскі з Паўловіц, які пастараўся хутчэй выдаць замуж асірацелую сяс тру за чалавека заможнага і спраўнага. Альфрэд Хлапоўскі быў на 13 гадоў старэйшы за Гэлену, што ў той час не з’яўлялася чымсьці нязвыклым. Выдатны эканаміст і гаспадарчы дзеяч, ён быў буйным землеўладальнікам. З ім Гэлена мела чацвярых дзяцей — дзвюх дачок і двух сыноў. Заўзяты паляўнічы і ван дроўнік, Альфрэд Хлапоўскі, відавочна, з юнацтва быў знаёмы з Радзівіламі, бо гімназію скончыў у Познані, а эканоміку і права вывучаў ва ўніверсітэтах Парыжа, Берліна, Мюнхена і Гале, там жа, дзе ў маладосці жылі так званыя «берлінскія Радзівілы». У гэтыя ж гады ён стаў кавалерам Мальтыйскага ордэна, як і Кшыштаф Мелжыньскі. Мальтыйскі ордэн гаспі тальераў — старэйшы ў Еўропе рыцарскі ордэн рымска-ката ліцкай царквы, які займаецца дабрачыннасцю, арганізацыяй і падтрымкай шпіталяў і бальніц. Падчас Першай сусветнай вайны Хлапоўскі кіраваў шпіталямі Мальтыйскага ордэна, членамі якога былі асобы з сям’і нясвіжскіх Радзівілаў. Пасля абвяшчэння незалежнасці Польшчы на пачатку 1920-х гадоў «мальтыйскай дамай», «дамай гонару і адданасці» (так зва ліся дамы-арыстакраткі, члены ордэна, якія на свае сродкі ўтрымлівалі шпіталі і асабіста працавалі ў іх у якасці сясцёр міласэрнасці) стала і жонка Хлапоўскага — Гэлена. У міжва енны перыяд у Польшчы было ўсяго шэсць «мальтыйскіх дам» з вышэйшай арыстакратыі, сярод іх Гэлена Хлапоўская і тры дамы з роду Радзівілаў. У 1923 годзе Альфрэд Хлапоўскі зрабіў галавакружную кар’еру: быў прызначаны міністрам сельскай гаспадаркі, а ў наступным, 1924 годзе — амбасадарам Польшчы ў Фран цыі. Хлапоўскія пераехалі ў Парыж, дзе правялі 12 гадоў. Захавалася мноства іх тагачасных фатаграфій. Пакуль муж займаўся наладжваннем польска-французскіх адносін — пад рыхтоўкай афіцыйных візітаў міністраў замежных спраў і
выдачы крэдытаў Польшчы, а таксама дапамогай польскай эмігранцкай дыяспары ў Парыжы, 37-гадовая Гэлена — маці траіх дзяцей — вяла велікасвецкі лад жыцця, прадыктаваны яе новым становішчам. На адной з фатаграфій 1925 года яна ўвасоблена ў парыжскай майстэрні вядомага польскага скульптара Вацлава Шыманоўскага (1859—1930) каля брон завай адліўкі яго знакамітага помніка Фрыдэрыку Шапэну, перавезенага з Парыжа ў Варшаву і адкрытага прэзідэнтам Польшчы Ігнатам Масціцкім у лістападзе 1926 года. Яе партрэты пісалі модныя ў той час салонныя мастакі Парыжа, сярод іх быў і Баляслаў Чадахоўскі. Мастак пражыў вялікую частку жыцця за межамі Польшчы, лічыўся майстрам параднага партрэта і пры жыцці меў еўрапейскую вядомасць. Яго нават называлі «ўнукам Матэйкі», бо вучыўся ў Кракаў скай акадэміі ў непасрэднага вучня вялікага польскага жы вапісца Казіміра Пахвальскага. У канцы Першай сусветнай вайны Чадахоўскі пераехаў у ЗША, потым вярнуўся ў Парыж, дзе пражыў да 1938 года. Мяркуючы па ўсім, яго карціны зра білі ўражанне на вышэйшы парыжскі свет польскай калоніі: Чадахоўскі не меў праблем з заказамі. Сярод мадэляў былі вяршкі польскай арыстакратыі — кардынал Сапега, графы Патоцкія — браты Альфрэд і Ежы, іх маці Эльжбета Патоцкая, народжаная Радзівіл, Стэфан Асавецкі (гэтыя працы загінулі ў гады вайны). За партрэт графа Тышкевіча ў паляўнічым гар нітуры мастак атрымаў Ганаровы дыплом — найвышэйшую ўзнагароду ў тагачаснай Польшчы. У 1930 годзе яму быў за моўлены партрэт прэзідэнта Польшчы Ігната Масціцкага. Партрэт Гэлены Хлапоўскай можна лічыць адным з самых удалых у творчасці мастака перыяду «арт-дэко». У ім мала адчуваецца прысмак салона і перабольшанай прыгажосці, характэрных для Чадахоўскага ў іншых выявах польскай арыстакратыі. Гэта лепшы прыклад так званага «элегантнага» свецкага параднага партрэта. Майстар відавочна імкнуўся намаляваць даму вышэйшага парыжскага свету з бляскам і шыкам, выкарыстоўваючы ўвесь арсенал даступных яму срод каў — палатно вялікага памеру, бліскучы жывапіс, прыгожая рама. Ён пасадзіў мадэль у пазалочанае разьбянае барліннае крэсла, задрапіраваўшы ў лёгкі празрысты шаль, які Гэлена прытрымлівае рукой. Складаная і нязручная, але элегантная пастава. Удава мастака пазней распавяла пра прынцыпы му жавай працы над партрэтамі. Эскіз выконваўся непасрэдна пэндзлем. «Чадахоўскі размаўляў з мадэлямі падчас сеанса, каб іх выраз твару быў жывым і натуральным. Велізарную ўвагу надаваў вачам, якія заўсёды маляваў першымі пасля
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
Баляслаў Чадахоўскі. Партрэт Гэлены Хлапоўскай. Алей. 1920-я.
падмалёўкі. Да кожнага партрэта ён падбіраў індывідуальную раму», — успамінала Луіза Чадахоўская. Выпешчаная аголеная рука дамы бездакорнай формы таксама «пазіруе» — маляў ніча ляжыць на падлакотніку крэсла. Мастак падкрэслівае ззянне далікатнай скуры, выразныя вочы і вытанчаны сілуэт мадэлі амаль незаўважнымі, але дарагімі ўпрыгажэннямі — завушніцамі, бранзалетам, кольцамі і жамчужнымі каралямі. Не застаўся без увагі і модны ў той час абутак на стройных нагах. Прадуманыя пастава і ўбор, красамоўныя дэталі: кніга і таршэр на заднім плане, дарагія тканіны абіўкі сцен — усё павінна апавяшчаць пра багацце замоўцы, якое так хутка вычарпалася. У Парыжы з меркаванняў прэстыжу Хлапоўскія жылі на шырокую нагу. Але за паказной раскошай і дабра бытам хаваліся жыццёвыя нягоды — страта дзевяцігадовага сына Яна ў 1923 годзе, смерць старэйшага — і адзінага — бра та ў 1927-м, выхаванне траіх дзяцей, даўгі, пошук грошай... На адной з позніх фатаграфій 1930-х гадоў Хлапоўская яшчэ элегантная, але выглядае ўжо змучанай і стомленай. Маёмаснае становішча сям’і ўскладніў сусветны фінан савы крызіс 1929 года. Магчыма, тады (а можа, і пазней,
43
напярэдадні Другой сусветнай вайны) рухомая маёмасць сям’і амбасадара з гэтых маёнткаў час ткова была прададзена, падорана ці перавезена на захаванне «на крэсы» — у Клецк, Ланцут ці Ня свіж, да добрых знаёмых — Патоцкіх і Радзівілаў, з якімі Хлапоўскія былі звязаны агульнай працай у Мальтыйскім ордэне гаспітальераў. Ці быў парт рэт у Нясвіжскім замку, як меркавалася раней? У вопісе 1939 года старой Марыяй Ружай Радзівіл, народжанай Браніцкай, якая давала тлумачэнні савецкай камісіі пра назвы замкавых партрэтаў, партрэт Хлапоўскай не названы (ва ўсякім разе па імені). Магчыма, партрэт патрапіў да сваякоў Мелжыньскіх — Яленскіх, маёнтак якіх Туча быў пад Клецкам. У сядзібе Ядвігі з роду Яленскіх і яе мужа і стрыечнага брата Андрэя Мелжыньскага быў вялікі збор прадметаў мастацтва, у тым ліку дзясяткі слуцкіх паясоў. Радзівілы, Патоцкія, Хлапоўскія і Мелжыньскія былі добрымі знаёмымі. У Парыжы ў Марыі Радзі віл былі раскошная кватэра і дамы, яны, верагодна, сустракаліся даволі часта. Адзін з Радзівілаў, князь Міхал, быў жанаты з Альдонай, народжанай Хла поўскай. Захавалася фатаграфія, дзе пара Хлапоў скіх знятая разам з Марыяй Радзівіл (Браніцкай) у Рыме, дзе ў 1934 годзе праходзіў з’езд Мальтый скага ордэна. У 1936 годзе парыжскаму жыццю Хлапоўскіх прыйшоў канец: 62-гадовага Альфрэда адправілі на пенсію. Сям’я вярнулася ў родныя Касцяны пад Познан ню. У пачатку Другой сусветнай вайны ўжо хворага Альфрэда Хлапоўскага арыштавалі фашысты і трымалі ў шпіталі, не дазваляючы пакінуць рода вы маёнтак. Пасля смерці мужа ў 1940 годзе Гэле на выехала ў Варшаву, а адтуль — праз Італію — у Франц ыю, дзе ў пар ыжс кім штот ыднёвіку «Le Petit Parisien» (ад 26 мая 1940 года) надрукавала артыкул пра лёс свайго мужа. У яе не заставалася ілюзій наконт гітлераўскага рэжыму. Гады Другой сусветнай вайны яна правяла ў эміграцыі — у ЗША. Туды ж у паваенны час пераехаў і мастак Чадахоў скі. Пасля заканчэння вайны Гэлена вярнулася да дачкі ў Эвен у Францыі, дзе і памерла ў 1959 годзе. Ёй было 72. Чадахоўскі перажыў сваю мадэль на 10 гадоў. Перад смерцю ўсе творы ён завяшчаў радзіме — Польшчы. У 2001 годзе яны былі перададзены яго другой жонкай Гердай у Замак-музей у Ланцуце. Самы бліскучы і насычаны падзеямі парыжскі перыяд жыцця Гэлены мінуў бы сон, пакінуўшы толькі ўспаміны (прыемныя і горкія) і адно рэальнае пацвярджэнне — гэты партрэт. Чамусьці ён знік са збораў сям’і, гадамі вандраваў невядома дзе — і неспазнанымі шляхамі патрапіў у Мінск, стаўшы ўпрыгажэннем калекцыі польскага жывапісу ХХ стагоддзя. Верагодна, жывыя ўнукі гэтай жанчыны, нашчадкі яе траіх дзяцей. Малодшы сын Хлапоўскай, журналіст, названы ў го нар бацькі Альфрэдам, памёр у Польшчы ў 1988 годзе. Дачка Марыя Тэрэза (1910—1980) выйшла замуж за польскага дып ламата Ежы Ласоцкага. Крысціна, якая жыла ў Францыі, — за афіцэра французскага войска Маўрыцыя дэ Бартылата. Калі адшукаць унукаў пары Хлапоўскіх, яны, верагодна, могуць шмат цікавага распавесці пра сваю бабулю — гераіню гэта га партрэта... І магчыма, тады яе вобраз адкрыецца зусім з іншага боку. А партрэт здабудзе сваю рэальную, а не меркаваную «гіс торыю існавання».
к ульт урны плас т
44
С в я т л е н а Н е м ага й
Кампазітар з Выганіч і Ракава Міх ал Грушв іцк і — наноў адк рытае імя Гадоў пятнаццаць назад скульптар Валяр’ян Янушкевіч згадзіўся паказаць мне старыя ракаўскія могілкі — адзін з найлепш заха ваных у Беларусі каталіцкіх некропаляў. Расчытваючы старыя імёны на замшэлых плітах, мы не маглі прамінуць сціплага, але досыць адметнага помніка. Гэта быў крыж з высечаным на мармуровым паста менце музычным фрагментам і надпісам: «Tu nasz lirnik wioskowy skonał, grając na lirzе». Тады я ўпершыню пачула імя кампа зітара Міхала Грушвіцкага, аднак пры гэтым мне было з пэўнасцю сказана, што аніводнага яго твора, на вялікі жаль, не захавалася. Міхал Грушвіцкі за фартэпіяна. 1880—1890-я.
У той момант са скрухай падумалася: які сумны лёс напаткаў чалавека, ад найважнейшай справы духоўнага самавыяўлення якога засталася адно кароткая эпітафія з нотамі на надма гільным помніку. Тым болей, што выбітыя на мармуры межы адведзенага яму Богам жыцця — 1828—1904 — былі не такой ужо далёкай гістарычнай адлегласцю! Мінула яшчэ гадоў дзесяць, і вось аднойчы мне патэле фанавала адна з настаўніц ракаўскай музычнай школы, пытаючыся, ці не патрапілі выпадкова якія-небудзь творы Міхала Грушвіцкага ў збор «Беларускай капэлы»? На той час я вымушана была даць адмоўны адказ. Аднак неўзабаве аку рат ад’язджала ў Польшчу, і хоць музыка другой паловы ХІХ стагоддзя не з’яўлялася асноўным прадметам маіх навуковых інтарэсаў, без асаблівай надзеі на поспех вырашыла ўсё-такі праверыць, ці дапамаглі замежныя сховішчы ацалець музы цы Грушвіцкага. І вось пошукі ў бібліятэках і архівах Варшавы, Кракава, а затым Вільні, Масквы і Санкт-Пецярбурга далі плён. Удалося знайсці, скапіраваць і прывезці ў Беларусь больш за дзесяць інструментальных і вакальных сачыненняў Міхала Грушвіц кага. Менавіта прысутнасць музычных артэфактаў дае нам зараз магчымасць казаць пра кампазітара «ўголас» і спыніць позірк на яго творчай спадчыне. Біяграфічныя звесткі пра Міхала Грушвіцкага пакуль не шматлікія. Іx галоўнай крыніцай на сённяшні дзень з’яўля ецца некралог кампазітара, напісаны выдатным гісторыкам,
краязнаўцам і публіцыстам Аляксандрам Ельскім. Упершыню некралог згадваецца ў кнізе «Таямніцы старажытныx сxовіш чаў» Адама Мальдзіса, які ў 1971 годзе бачыў яго ў вроцлаўскім архіве «Ossolineum». У далейшым імя Грушвіцкага ўзнікала пераважна ў публікацыях пра Аляксандра і Міхала Ельскіх, якія даводзіліся кампазітару шваграмі — былі роднымі братамі яго першай жонкі Станіславы. Інфармацыю пра Грушвіцкага таксама дапаўняюць юнацкі артыкул і невялічкая брашура Язэпа Янушкевіча, выдадзеная да першага канцэрта з прыве зеных твораў кампазітара, што адбыўся ў Ракаве 26 чэрвеня 2011 года. Яшчэ некалькі слоў хацелася б сказаць пра выдатны фота партрэт Міхала Грушвіцкага — кампазітар зняты за шыкоў ным, багата аздобленым разьбой фартэпіяна, магчыма, тым, якое стаяла ў Выганічаx ці Ракаве. Здымак быў змешчаны ў вы дадзенай у 1911 годзе кнізе «З успамінаў выгнанца»: там ма ёнтак Выганічы і яго ўладальніка ўзгадвае ўдзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага рэвалюцыйны начальнік Ракаўскай акругі Апалінары Свентажэцкі. Яго мемуары сістэматызавала і апублікавала першая ў свеце жанчына — прафесар матэма тыкі, а да таго ж пісьменніца і публіцыстка Соф’я Кавалеўская. Невядома, самому Свентажэцкаму ці Кавалеўскай належыць спасылка, дзе Грушвіцкі называецца «вядомым музыкантам і найсумленнейшым землеўласнікам». Раскіданыя, бы лісце восеньскім ветрам, звесткі з дрэва жыцця Грушвіцкага мы паспрабавалі сабраць у адну нізку,
45
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
каб скласці пакуль кароткі і далёка не поўны жыццяпіс кам пазітара. Міхал Грушвіцкі — нашчадак шляxецкага роду герба Корчак — быў сынам старшыні Менскай цывільнай палаты Рудольфа Грушвіцкага і Феліцыяны з Вайдзевічаў. Нарадзіў ся будучы землеўласнік і кампазітар 29 лістапада 1828 года ў Выганічах, недалёка ад Ракава. Маёнтак Выганічы, атрыманы кампазітарам у спадчыну па мацярынскай лініі, меў доўгую гісторыю. Яшчэ ў XV стагоддзі ён быў уласнасцю віленскага ваяводы Кежгайлавіча, пасля ж належаў Булгакам, Сангушкам і Рыльскім. На пачатку ХІХ стагоддзя Выганічы перайшлі ва ўладанне дзеду Грушвіцкага Феліксу Вайдзевічу і ягонай жонцы Марыі, вядомым дзякуючы свайму сяброўству з дзекабрыстам і пісьменнікам Аляксан драм Бястужавым-Марлінскім.
Вокладка мінскага выдання «Салоннай мазуркі».
У дзеда Міхала Грушвіцкага былі і іншыя вартыя згадкі знаёмствы. Імя Фелікса Вайдзевіча значылася ў спісе мінскай масонскай ложы «Паўночная паxодня», магістрам якой у той час быў Дамінік Манюшка, а чальцамі — бацька і дзядзькі будучага аўтара «Галькі» і «Страшнага двара»: Чэслаў, Казі мір і Юзаф. Пасля таго як Феліцыяна Вайдзевіч выйшла замуж за Ру дольфа Грушвіцкага, яе бацька прадаў зяцю Выганічы, дзе і нарадзіўся будучы кампазітар. Як і належыць нашчадку шляxецкага роду, Міхал Грушвіцкі, па словаx Ельскага, атры маў пачатковае «грунтоўнае xрысціянска-нацыянальнае выxаванне ў годным павагі, патрыярxальным сямейным гняздзе». Пазней Грушвіцкі вучыцца і з адзнакай сканчае Шляxецкі інстытут у Вільні — элітарную навучальную ўста
Вокладка пецярбургскага выдання Паланэза і Мазуркі для фартэпіяна.
Адбылося іх знаёмства ў 1821 годзе, калі пасля парада войскаў пад Бешанковічамі Аляксандр І пакінуў зімаваць гвардзейскі корпус у заходніх губернях. Так 24-гадовы драгун Бястужаў воляю лёсу патрапіў у Выганічы, адкуль дасылаў ліс ты з адрасам «Літва. Вёска Выганічы ў 40 вярстаx ад Мінска». У датаваным 22 лістапада 1821 года лісце ён пакінуў аб ма ёнтку і яго гаспадараx зычлівыя ўспаміны: «Лёс быў досыць літасцівым, абраўшы для мяне кватэру ў пэўнага незаможнага, але выдатнага чалавека. Ветлівая сям’я, кнігі на ўсіх мовах... фартэпіяна, разумныя і цвярозыя разважанні бацькі, ласка вае стаўленне маці, кампанія дачок, яшчэ больш мілых, чым чароўныx, — усё гэта абяцае мне ніштаватую зіму... Шчыра кажучы, у малодшую сястру ад няма чаго рабіць можна было б закахацца. Але, на жаль, яны абедзве ўжо нявесты ў поўным сэнсе слова». Малодшую з прыгажуняў, у якую, па ўласным прызнанні Бястужава, ён «быў закаханы да немагчымасці», звалі Цэцы ліяй. Старэйшая ж, панна Феліцыяна, таксама рабіла ўражан не на сучаснікаў: менавіта ёй прысвячаў чулыя і ўзнёслыя вершы паэт і выкладчык Менскай гімназіі Ігнат Легатовіч. Праз сем гадоў пасля «бястужаўскай» зімы Феліцыяна стала маці Міхала Грушвіцкага. Пазней менавіта праз Грушвіцкіx — Міxала і яго першую жонку Станіславу — у знакамітую біблі ятэку Аляксандра Ельскага патрапіў першы асобнік славутага расійскага альманаха «Палярная зорка», дасланы Бястужавым у Выганічы з яго асабістым аўтографам.
Вокладка варшаўскага выдання бальнай п’есы «Запрашэнне нa вальс».
нову, куды юнакі з заможных сем’яў паступалі прыкладна ва ўзросце 14 гадоў. Частка прадметаў выкладалася тут выключна па-французску. Кнігазбор бібліятэкі налічваў больш за 5 тысяч тамоў на нямецкай, польскай, французскай і расійскай мовах. Нягледзячы на ўсё большае ўзмацненне русіфікацыі, аснову выкладчыцкага складу інстытута ўтваралі выхаванцы былога Віленскага ўніверсітэта — патрыятычна настроеныя настаўнікі з перадавымі поглядамі. Грушвіцкаму пашчасціла вучыцца пад кіраўніцтвам вядомага матэматыка, інспектара, а пасля дырэктара інстытута Анджэя Каліноўскага. Сярод педагогаў кампазітара былі таксама прафесар гісторыі Аляксандр Здано віч і матэматык Чашніцкі. Вядома, што ў Шляхецкім інстытуце нейкі час выкладалі спявак Юзаф Ахілес Банольдзі (спевы і замежныя мовы), а таксама мастак Канут Русецкі (малюнак і жывапіс), таму не выключана, што Грушвіцкі мог наведваць і лекцыі гэтых выдатных майстроў. Многія навучэнцы інсты тута захапляліся музыкай і ладзілі дабрачынныя канцэрты, у якіх, дарэчы, прымаў удзел і будучы сваяк Грушвіцкага скрыпач Міхал Ельскі. Магчыма, менавіта ў Вільні і адбылося знаёмства двух таленавітых юнакоў, амаль равеснікаў. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, Грушвіцкі едзе працяг ваць навучанне ў сталіцу Расійскай імперыі. Ён наведвае Пе цярбургскі ўніверсітэт, аднак, не праслухаўшы поўнага курса з прычыны цяжкой хваробы, вяртаецца на радзіму. У 1853 годзе Міхал Грушвіцкі ажаніўся са Станіславай Ельс кай (1828—1860) і некаторы час жыў у маёнтку Германішкі,
46
што на Валожыншчыне. Ад шлюбу з Ельскай у кампазітара нарадзіліся чацвёра дзяцей — Караль, Марыя, Эдмунд і Ванда. Існуюць звесткі, што ў гэты час Грушвіцкія часта наведвалі Замосце, маёнтак Ельскага. Праз сем гадоў шчаслівы побыт сям’і нечакана перарывае смерць жонкі, якую кампазітар «ка хаў больш за жыццё». Са стану роспачы і прыгнечанасці яму дапамагае выйсці творчасць. Моцнае душэўнае ўзрушэнне выклікала да жыцця «ў яго наскрозь мастацкай душы» і вялікае музычнае натxненне. У 1860-я гады з-пад пяра Грушвіцкага выходзяць самыя яркія музычныя сачыненні на вершы кра ёвыx, ліцвінскіx паэтаў — Адама Міцкевіча («Дзяды»), Уладзіс лава Сыракомлі («Вясковы лірнік») і Габрыэлі Пузыны («Званы для глуxіx»). На жаль, рукапісаў ці старадрукаў гэтыx твораў, у якіх «заўсёды гучала чуллівая, свойская нота», на сённяшні дзень знайсці не ўдалося. Нягледзячы на смерць Станіславы, цесныя кантакты паміж Грушвіцкімі і Ельскімі працягваліся. Пра гэта яскрава свед чыць запачаткаваная Ельскім у 1882 годзе «Кніга для запісу наведнікаў збораў у Замосці», якая фіксуе імёны ажно трох пакаленняў Грушвіцкіх. Так, 15 лістапада 1882 года, пазнаёміў шыся з экспанатамі замосцінскага музея, Грушвіцкі выказаў своеасаблівае пісьмовае шкадаванне, што ён не мастак і не ў сілах «зрабіць копій з каштоўнага збору, каб увекавечыць яго
к ульт урны плас т
для шырокіх колаў, апублікаваўшы ў якім-небудзь ілюстрава ным часопісе». Грушвіцкія былі ў Замосці і ў дзень заснавання «Кнігі для запісаў» — 16 ліпеня 1882 года. Тады ўпершыню ўпі саў сваё імя сын кампазітара Караль Грушвіцкі. Праз амаль 14 гадоў, 18 лютага 1896 года, ён зробіць запіс ужо разам з жонкаю Анеляй Грушвіцкай з Чарноўскіх. А 18 мая 1904 года, неўзабаве пасля смерці бацькі, Караль Грушвіцкі адзначыўся ў замос цінскай кнізе разам з дочкамі Ядзвігай і Камілай. Караль «з любасцю і шанаваннем» дзякуе Ельскаму ў яго кнізе 13 ліпеня 1914 года за станоўчы «ўплыў і блаславенне для дачок», якія за прыкладам свайго стрыечнага дзеда — сапраўднага патрыёта краю і рупліўца навукі — «шчасліва скончылі вучобу». Але вернемся да жыццёвых пуцявін Міхала Грушвіцкага. Знайшоўшы ў сабе моц пераадолець трагедыю страты жонкі, кампазітар ажаніўся паўторна — з малодшай ад яго на дзевяць гадоў Леакадзіяй Ратыньскай, якая, па словаx Ельскага, была «асобай годнай» і змагла замяніць маці чатыром асірацелым дзецям ад першага шлюбу. Яна падаравала кампазітару яшчэ двуx нашчадкаў — сына Багдана і дачку Седалію. Праўдападоб на, што Леакадзія Ратыньская таксама паходзіла з сям’і, дзе культываваліся музычныя традыцыі. Так, у вядомым нарысе «Некалькі ўспамінаў з музычнага мінулага Літвы» Міхал Ельскі пісаў: «Трыццаць гадоў назад, не гаворачы пра іншыя, у адным
МАСТАЦТВА ліпЕНЬ 2013
Фелікс Янушкевіч. А.Свентарэцкі, В.Дунін-Марцінкевіч і М.Грушвіцкі на месцы збору інсургентаў Мінскага павета. Алей.1983.
Ігуменскім павеце ў дамах землеўласнікаў было некалькі пастаянных гурткоў струнна га квартэта, складзеных з аматараў музыкі, як напрыклад: у Манюшкаў, Ратыньскіх і ў майго бацькі». Дарэчы, імёны другой жонкі Грушвіцкага і яе дзяцей таксама захаваліся ў «Кнізе для запісаў» Ельскага. Большую частку жыцця кампазітар разам з сям’ёй жыў у мураваным двуxпавярxовым будынку ў Выганічаx, якія на той час нале жалі Ракаўскай воласці Мінскага павета. У 1880 годзе ў вёсцы Выганічы было 15 два роў, 112 жыxароў, царква, піваварны завод. Паводле ж перапісу 1897 года, у сяле было ўжо 30 двароў і 168 жыxароў, а таксама схо вішча для запасаў хлеба. У маёнтку ж жыло 49 чалавек, працаваў вадзяны млын. Нават праз гэтыя суxія лічбы праглядаецца плён ная праца руплівага землеўласніка Міхала Грушвіцкага, які, па словах Ельскага, «не толькі не абцяжарыў маёмасць даўгамі, як гэта здараецца амаль паўсюдна, але падняў яе кошт праз заxаванне лясоў». Так умела і таленавіта Грушвіцкі спалучаў мастацкія захапленні з абавязкамі гаспадара ўласнай зямлі, зямлі сваіх продкаў. Слоўн ы партр эт камп аз іт ар а апошн іх гадоў яго жыцця дайшоў да нас дзякуючы Ганне Казіміраўне Мазура, жыхарцы вёскі Пярэжары, што ў двух кіламетрах ад Вы ган іч аў. Яе ўспам ін ы зан ат ав аў вяд ом ы літ ар ат ур азн аўц а Язэп Янушкев іч, тад ы яшчэ вучань 10 класа Ракаўскай сярэдняй школы. 88-гадовая жанчына ўзгадвала, што «Грусьвіцкі» — менавіта так вымаўлялася прозвішча кампазітара ў навакольных вёс ках — быў чалавекам «сярэдняга росту, з сівымі валасамі, насіў вусы. Быў надзвычай адукаваны, добры, сяляне ставіліся да яго з павагай. У Валожынскім раёне яму належа лі маёнткі Германішкі (вёска Дварэц) і Бесавае Балота каля вёскі Навіны». Вядома, што пасля жаніцьбы малодшага сына Багдана Мі хал Грушвіцкі пераеxаў у Ракаў, дзе і памёр 5 сакавіка 1904 года. Незадоўга да смерці, у лістападзе 1903 года, кампазітара запрасілі на святкаванне юбілею выпускнікоў былога Шля хецкага інстытута. Не здолеўшы паехаць у Вільню з прычыны сталага веку, знакаміты сваім красамоўствам Міхал Грушвіцкі даслаў колішнім калегам узнёслы ліст. Па ўспамінах Ельскага, яго «братэрскае павітанне» выклікала ў суразмоўцаў «слязіс тую задуменнасць, бо гэты ціхі чалавек, які надзвычай мала разважаў пра сябе, умеў горача адчуваць і думаць за многіх, глыбока і вольна». Нават у караценькай нататцы-некралогу Ельскі некалькі разоў згадвае выдатныя мастацкія здольнасці Міхала Груш віцкага, у прыватнасці, яго «рэдкі дэкламатарскі талент». Сёння мы можам толькі ўяўляць, з якім бліскучым акцёрскім майстэрствам кампазітар увасабляў і раскрываў вобразы сваіх твораў. Напэўна, яго «заxапляльная дэкламацыя, дапоўненая натxнёнай музыкай», уражвала многіх, калі, па словах Ельска га, Грушвіцкі стаў сапраўдным «улюбёнцам дамоў». Інфармацыя пра аўтарскія публічныя канцэрты Грушвіц кага ў Мінску, што тыражуецца ў некаторых выданнях і на
47
старонках інтэрнэту, выклікае ў нас пэўны сумніў і пакуль не знаходзіць пацвярджэння. З захаваных біяграфічных звестак пра кампазітара перад намі хутчэй паўстае постаць таленаві тага і высокаадукаванага музыканта-аматара, які, у адрознен не ад свайго швагра Міхала Ельскага, не ўяўляў і не ацэньваў уласную кампазітарскую і выканальніцкую дзейнасць у якасці прафесійнай. Больш верагодна, што Грушвіцкі музіцыраваў выключна ў шляхецкіх салонах і сядзібных гасцёўнях для абмежаванага кола родных і сяброў. Тым не менш, гэтыя выступленні напэўна былі дастаткова частымі, а імя Міxала Грушвіцкага — досыць вядомым, бо, па сведчанні Ельскага, кампазітара «ведала амаль уся Літва». З музычнай спадчыны Міхала Грушвіцкага, якая доўгі час лічылася страчанай, на сённяшні дзень нам удалося выявіць 5 мазурак, 2 паланэзы, 2 вальсы, 2 полькі для фартэпіяна, а таксама невялічкую песеньку «Ты!» на словы невядомага аўтара. Гэтыя сачыненні выдаваліся ў друкарняx Саламонава ў Мінску, Яздоўскага ў Санкт-Пецярбургу, Флека ў Варшаве. Многія з іx маюць прысвячэнні, што акрэсліваюць кола сва якоў і знаёмыx кампазітара. Так, Міхалу Ельскаму прысвечана «Mazourka de salon» («Cалонная мазурка»), ор. 3, уладальніку маёнтка ў Ракаве Эдмунду Здзяxоўскаму — мазурка Фа мажор з цыкла чатыроx мазурак, ор. 25. Згодна з опуснай нумарацыяй адшуканых твораў, музычная спадчына Міхала Грушвіцкага была даволі багатай: паланэз «Dla godowej uroczystości» («На шлюбную ўрачыстасць») пазначаны ажно опусам 41. Як паказваюць узгаданыя творы, Міхал Грушвіцкі выяўляў сябе ў найбольш характэрных для аматарскага асяроддзя сферах фартэпіяннай і камерна-вакальнай музыкі. Пры знаёмстве з сачыненнямі кампазітара нас быццам агортвае атмасфера старашляхецкага балю ці сядзібнай гасцёўні. Так, паланэзы Фа мажор і Соль мажор («Dla godowej uroczystości») дэманструюць тып «бліскучага» свецкага танца. Бравурны, урачысты характар музыкі ствараецца ў іх з дапамогай срод каў моднага на працягу ўсяго ХІХ стагоддзя салоннага вір туознага стылю brilliant. Напэўна, у якасці бальныx танцаў выкарыстоўваліся вальсы Грушвіцкага, пра што гавораць іх праграмныя назвы — «Invitation à la Valse» («Запрашэнне на вальс») і «Valse pari» («Вальс-заклад»). «Палётнасць», «лёг касць», «свецкасць» — вось найбольш паказальныя для гэтых твораў вобразныя характарыстыкі. Мазуркі ж кампазітара бачацца своеасаблівымі «люстэркамі душы». Іх эмацыйны дыяпазон сягае ад святочна-забаўляльнага («Mazourka de salon», ор. 3) да лірыка-меланxалічнага (мазуркі до мінор, фа мінор, ор. 25). У мілай, немудрагелістай песеньцы «Ты!» аўтар ці то жартам, ці то сур’ёзна разважае пра перавагі вынесенага ў назву кароткага слоўца. На жаль, з-за таго, што большасць музычных сачыненняў Міхала Грушвіцкага не выяўлена, мы цяпер не можам, ды і не спрабуем ацаніць яго творчасць у цэлым. На сённяшні дзень магчыма толькі пазначыць яе некаторыя каардынаты. Так, жыццёвы шлях і мастацкую спадчыну кампазітара вобразна можна назваць апошнімі промнямі ліцвінскай музычнай ку льтуры, якія на схіле рамантычнай эпохі адзін за адным паволі згасалі. Але, патухаючы, азаралі небасхіл нашага музычнага мастацтва ясным, глыбокім і духоўна багатым святлом. Гэ тае святло выпраменьвае музыка Фларыяна Міладоўскага, Напалеона Орды, Каэтана Крашэўскага, Міхала Ельскага, у творах якіх можна знайсці выразныя паралелі з сачыненнямі Міхала Грушвіцкага. І хоць належнае даследаванне жыцця і творчасці гэтага кампазітара яшчэ наперадзе, ужо сёння мож на сказаць, што яны складаюць яркую старонку музычнага мінулага Беларусі. P.S. У красавіку бягучага года ў Ракаве вось ужо другі раз ад быўся рэгіянальны фестываль-конкурс фартэпіяннай музыкі імя Міхала Грушвіцкага. А гэта значыць — імя і творы кампа зітара вярнуліся з небыцця і будуць жыць.
summary The July issue of Mastactva magazine opens with a series of publications under the Artefacts ru bric. The notable events that have recently taken place in the cultural life of Belarus are discussed by: Mikhas Tsybulski (exhibitions of the water colorist Ivan Staliarow at the Vitsiebsk Art Muse um and the Magiliow P.Maslenikaw Art Museum dedicated to the artist’s 90th birthday anniversary, p.4), Ales Sukhadolaw (exhibition of non-figura tive art «Another Reality» at the Belarus National Library, p.6), Tattsiana Mushynskaya (project of the Belarusian Music Theatre «The Ball at Sofia Halshanskaya’s» at the State Museum of Vernac ular Architecture and Mode of Life, p.8), Liudmila Sayankova (the Week of Contemporary Japa nese Film in Minsk, p.10), Volga Brylon (p.12) and Dzianis Martsinovich (p.13) (Imre Kalman’s Mister X staged by Hanna Matornaya at the Belaru sian Academic Music Theatre — two views of the event), Darya Amialkovich (victory of the Belar usian documentary Games of Parallel Worlds, or Our Reply to Amsterdam at the 11th Krasnogorye International Film Festival in the Moscow Region, p.14), Alena Malchewskaya (master class «Doc umentary Theatre: Technologies» at the Centre of Belarusian Dramaturgy and Directing, p.16), Liudmila Gramyka (Shakespeare’s Macbeth staged by Valery Anisienka at the Yakub Kolas Nation al Theatre, p.18). The Dramatis Personae rubric introdues Aliak sander Lenkin — one of the recognized leaders of animation in Belarus (The Luminous Director, p.20; interviewed by Anatanina Karpilava). The following materials are published under the Discourse rubric. Valiantsin Piepialiayew prepared a review of the round-table discussion of the topic «The atre. Business. Society», which was held within the framework of the international project «Na tallia Gaida Invites» carried out by the Belaru sian Academic Music Theatre (Theatre + Market?, p.24). Zhanna Lashkievich talks about the first inter national festival «Puppets Above the Nieman», which was set up and run by the Grodna Puppet Theatre (A Box with a Secret, p. 29). On the eve of its 75th anniversary, the Belar usian State Puppet Theatre renewed the activ ities of the Creative Laboratory, which worked again this year in Minsk. Liubow Dziomkina an alyzes the first results of its activities (Research Experience, p.31). The art critic Tattsiana Garanskaya concen trates her attention on the Chernobyl theme in the creative work of the painter Uladzimir Gardzieyenka (Roots Without Soil, p.34). The Parallels rubric offers an account of the prestigious «Golden Mask» theatre competition. Liudmila Gramyka shares her impressions of this year’s shows (Find Three Distinctions, p.38). The following two publications appear under the Cultural Layer rubric. Nadzieya Usava relates the story of the identi fication of the model portrayed by the Polish art ist Boleslaw Czedokowski. The portrait belongs to the collection of the National Art Museum of Be larus (The Lady of the Maltese Order, p.42). Sviatlena Niemagai reviews the creative work of the composer Mikhal Grushvitski, whose name was rescued from oblivion through the efforts of musicologists and regional ethnographers (The Composer from Vyganichy and Rakaw, p.44). The issue closes with the Marks of Time rubric. Returning to Tattsiana Tsiuryna’s article on the production of J.Offenbach’s The Tales of Hoffmann published in the July 1983 issue of Mastactva Belarusi, Tattsiana Mushynskaya shares her own im pressions of the production and talks about the destinies of the performers of the main parts (The Belarusian Hoffmanniada, p.48).
знакі часу
Беларуская «Гофманіяда»
Т аццяна М у ш ы нская Роўна тры дзесяціг одд зі там у, у сёмым нумары «Маст ацт ва Беларусі» за 1983 год, быў надрукаваны артык ул Тацц яны Цюрынай пра апошнюю сталічн ую прэм’еру — «Казк і Гофмана» Жака Афенбаха, якія былі пас таўлены на сцэне Дзярж аўнаг а акад эмічнаг а тэа тра оперы і балет а.
Той спектакль добра памятаю. Ён аза дачваў, нечым раздражняў, чапляў ня звыкласцю і доўга заставаўся ў памяці. «Казкі Гофмана» давалі шмат падстаў для роздуму. Жак Афенбах, класік фран цузскай аперэты, — аўтар больш як 100 музычна-тэатральных сачыненняў. І тады, і цяпер яны прывабліваюць зла бад зённ ым і сюж эт ам і, прыг аж осц ю парты тур, прас якн ут ых дас ціпн ым і рытмамі і мелодыямі. «Казкі», акрэс леныя аўтарам як фантастычная опера, лічацца адным з лепшых сачыненняў Афенбаха. Яны нібыта распадаюцца на тры сцэнічныя навелы, самастойныя, але аб’яднаныя вобразам паэта Гофмана і яго антаганіста Ліндорфа. Цікава, што «Казкі Гофмана» трой чы былі ўвасоблены на мінскай сцэне. Упершыню — больш як 100 гадоў таму гаст рол ьн ай труп ай Каз анс ка-Сар а таўс каг а оперн аг а тав ар ыст ва. По тым — нашым Тэатрам оперы і балета ў чэрвені 1941-га, напярэдадні вайны. А на пач атк у 1980-х твор Афенб ах а з’явіўся на афішы Опернага па ініцы ятыве дырыжора Таццяны Каламійца вай і пацвердзіў, што эксклюзіўнасць рэпертуару — сведчанне самабытнасці калектыву. Рэжысёрам выступіў Юрый Аляксандраў, тады малады пастаноў шчык, а цяпер адна з найбуйнейшых фігур у расійскім музычным тэатры. З нагоды прэм’еры крытыка пісала пра выразную пастановачную канцэпцыю, пра тое, што «Казкі» ўражваюць «не звычайным светам мастацкіх вобразаў, фантастычнай і ўзнёслай атмасферай дзеяння...» Партыю Гофмана, які бачыць рэча існасць не ў рэальным святле, а раскве чан ую паэтычн ай фант аз ія й, спяв аў адзін з вядучых салістаў тэатра экспрэ сіўны Уладзімір Экнадыёсаў. У лібрэта оперы вобраз дарадцы Ліндорфа існаваў асобна ад вобразаў ведзьмара Даперту та, оптыка Капеліуса, доктара Міракля. У мінскім спектаклі ўсе яны паўставалі
рознымі ўвасабленнямі Ліндорфа, так бы мовіць, злога генія паэта. Адначасо ва ўзмацнялася фантасмагарычнасць спектакля, зло выглядала шматабліч ным і амаль непераможным. Ліндорфа і вытворных ад яго персанажаў спяваў Юрый Бастрыкаў, уладальнік прыгожага барытона, артыст, які для кожнага пер санажа знаходзіў адметны сцэнічны ма люнак, пластыку і непаўторны тэмбр. Ярка былі абмаляваны і жаночыя воб разы. Людміла Колас выконвала партыю абаяльнай лялькі Алімпіі, якую Гофман прымае за жывую істоту. Ніна Казлова ўвасабляла куртызанку Джульету, якую паэт успрымаў як сімвал кахання. На талля Кастэнка выходзіла на сцэну ў ролі спявачкі Антоніі, трапяткой і асуджанай на хуткую смерць. Лялька, куртызанка, спявачка... Тыя гераіні выглядалі як розныя грані аднаго загадкавага жано чага аблічча. Як жа склаўся творчы лёс пастано вачнай групы і выканаўцаў галоўных партый гэтага эфектнага і шматзначнага спектакля пачатку 1980-х? Таццяна Ка ламійцава памерла ў сярэдзіне 90-х га доў. Пазалетась мы развіталіся з Юрыем Бастрыкавым. Дырыжор Уладзімір Машэнскі зрабіў ся святаром і прысвяціў сябе служэнню Богу. Людміла Колас цяпер прафесар і загадчык кафедры оперных спеваў наш ай Акад эм іі муз ык і. На сцэн е ў вядучых партыях выступаюць яе вуча ніцы — Настасся Масквіна, Таццяна Гаў рылава, Таццяна Траццяк. Ніна Казлова, праспяваўшы вядучы сапранавы і мецца-сапранавы рэпертуар, з'яўляецца цяпер дырэктарам трупы салістаў оперы. Наталля Кастэнка ў сярэдзіне 90-х з’ехала ў Германію і да нядаўняга часу выступала ў адным з тамтэйшых оперных тэатраў. Уладзімір Экнадыёсаў амаль два дзесяцігоддзі быў вядучым і надзів а зап атр аб ав ан ым сал іст ам тэа тра. Лір ык а-драм ат ычн ыя тэн а ры — каштоўнасць надзвычайная! Іх шукаюць па ўсіх трупах, шануюць і бе рагуць. Яны — героі-каханкі, без якіх не абыдзецца ніводны класічны ці сучасны оперны спектакль. У гісторыі айчыннай музычнай сцэ ны «Казкі Гофмана» засталіся яркай і прыкметнай пастаноўкай. Нездарма му зыказнаўцы сцвярджалі, што спектакль «пашырыў жанравы дыяпазон, унёс жы вы струмень у тэатральнае жыццё Мін ска і Беларусі, адзначыў новыя творчыя магчымасці опернай трупы».
«Казкі Гофмана» Жака Афенбаха. Уладзімір Экнадыёсаў (Гофман). 1983.
Індэкс 74958.
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі працягвае выпрацоўваць новы фармат. Спектакль «Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат» па п’есе Віктара Понізава зроблены ў востраэпатажнай манеры. Дыялог з класікай вядзецца з пазіцыі разняволенага постмадэрну. Рэжысёр з Украіны Сяргей Паўлюк разам з акцёрамі РТБД, здаецца, пераступае цераз усе існуючыя ў беларускім тэатры табу. Рэцэнзію на спектакль чытайце ў наступным нумары «Мастацтва». На здымку: Кірыл Навіцкі ў ролі Гамлета. фота андрэя спрынчана.
кошт 30 000 рублёў.