
«POLISH JAZZ»

Заступнікі

Г эты год ― соты з дня народзінаў Анджэя
Вайды (6 сакавіка 1926 ― 9 кастрычніка 2026) і дзясяты з моманту яго сыходу.
Дзесяцігоддзе, здавалася б, гэта зусім няшмат. Аднак віхура падзей пакідае ўражанне, нібы прайшло куды больш часу. Тым цікавей звярнуцца да творчасці
Вайды, яго стужак, разважанняў, постаці.
Амаль з першай працы Вайда быў адным з маральных лідараў сваёй краіны. Больш
за паўстагоддзя ва ўсім свеце ўважліва сачылі за ўсім, што ён робіць у кіно
і тэатры, за яго ўзаемаадносінамі з уладамі, палітычнымі выказваннямі. Анджэй Вайда ― адзін з нешматлікіх рэжысёраў сусветнага кіно, чые асабістая пазіцыя і ўменне трымаць руку на грамадскім пульсе абсалютна
суадносіліся з цудоўным мастацтвам яго стужак. Галоўная тэма ягонай творчасці ― Польшча. Фільм за фільмам ён спрабаваў адлюстраваць і асэнсаваць усё, што адбывалася ў краіне. І не
проста адлюстраваць, але асэнсаваць з дапамогай сваіх выбітных вобразаў,
метафар, разважанняў герояў класічных экранізацый. Варшаўскае паўстанне ў
«Канале», сыход камунізму ў «Чалавеку
з жалеза», надыход капіталізму ў
«Дзяўчынцы Ніхто», вечная душа
Польшчы ў «Пане Тадэвушы» ― карціны
Вайды выглядаюць надзіва блізкімі
ды зразумелымі. І нават яго апошняя, пасмяротная стужка «Паслявобразы»
дзесяць год таму здавалася замалёўкамі з жыцця выбітнага мастака, а цяпер выглядае як засцярога ад плыні
таталітарызму. Зрэшты, Анджэй Вайда ў тых


B ― Beata
Беата Тышкевіч (нарадзілася ў 1938) знялася толькі ў трох стужках рэжысёра, што ёсць найвялікшай несправядлівасцю. Бо, гэтаксама як імя самога Вайды, яе імя ― сінонім польскага кіно.
Упершыню жыццё і творчасць злучыла іх на карціне «Самсон» (1961). Там яна з’явілася ў адным з эпізодаў, прычым першапачаткова яе персанажа не было, і Вайда адмыслова ўнёс праўкі ў сцэнар. Потым была княжна Эльжбета ў «Попеле» паводле Стэфана Жаромскага і, нарэшце, адна з галоўных роляў у кар’еры,
C ― Człowiek z...



D ― Daniel
Даніэль Альбрыхскі (нарадзіўся ў 1945) ―
не адзіны акцёр, які абавязаны сваёй
кінематаграфічнай кар’ерай Анджэю
Вайду. Аднак менавіта з Вайдам у яго склаўся надзвычай удалы творчы саюз, і сведчаннем таму ― амаль паўтара
дзясятка сумесных стужак. Казалі, Даніэль
Альбрыхскі замяніў рэжысёру заўчасна сышоўшага Збігнева Цыбульскага.
Ад сваёй першай вялікай ролі ў
«Попеле», пасля якой першакурсніка
тэатральнай школы пачалі лічыць
сапраўднай кіназоркай, да Гервазія з
«Пана Тадэвуша» , апошняй супрацы з
Вайдам, Альбрыхскі не здраджваў свайму непаўторнаму стылю і ўменню трымацца
ў кадры. Акцёр зняўся ў дзясяткаў сусветнавядомых рэжысёраў, але галоўныя дасягненні Даніэля Альбрыхскага ў кіно звязаныя менавіта

G ― Gdańsk, Kraków (i


да 1986 года (потым перанесены ў Гдыню)
адбываўся кінафестываль мастацкіх стужак,
на якім адбываліся прэм’еры Вайды і дзе ён
атрымліваў прызы.
Яшчэ больш важкі след у жыцці і творчасці
Вайды пакінуў Кракаў. У 1946 годзе ён
паступіў і тры гады вучыўся ў мясцовай
Акадэміі мастацтваў. Менавіта вопыт
мастака дапамагаў Вайду ствараць фільмы як візуальныя шэдэўры. У Старым тэатры
Кракава Вайда працаваў як штатны рэжысёр
і паставіў свае самыя знакамітыя спектаклі.
У 1987 годзе Вайда атрымаў прэстыжную
японскую прэмію Кіёта ($400 000) і
цалкам ахвяраваў яе на будаўніцтва цэнтра японскага мастацтва і тэхналогій
«Манггха» . Будынак, распрацаваны
вядомым архітэктарам Аратай Ісадзакі, стаў
падарункам гораду. Рэжысёр часта казаў, што лічыць стварэнне гэтага цэнтра, нароўні з фільмамі, адным з галоўных дасягненняў свайго жыцця. Нарэшце,

H ― Historia


сябе «летапісцам польскага лёсу». Вайда
нястомна пераасэнсоўваў ключавыя моманты польскай і еўрапейскай гісторыі:
Другую сусветную вайну «Канал» , «Попел
і дыямент»), часы напалеонаўскіх войнаў («Попел»), станаўленне капіталізму ( «Зямля абяцаная» ) і барацьбу з таталітарным
рэжымам («Чалавек з мармуру»). Для
Вайды гісторыя была не дэкарацыяй, а
жывой сілай, якая ламае лёсы герояў.
F ― Francja
Вайда шмат і плённа працаваў за мяжой, як
у кіно, так і ў тэатры. Сярод яго замежных
працоўных камандзіровак ― Германія, Японія, Расія, Італія, Швецыя, Венгрыя,
ЗША, Югаславія, Вялікабрытанія. Але
Францыя, як і для большасці палякаў, заўсёды стаяла



E ― Ekranizacja
Анджэй Вайда, як і большасць прадстаўнікоў яго пакалення, быў, безумоўна, чалавекам кнігі. Мноства яго фільмаў ― гэта перанос на экран сучаснай
• «Дантон». 1983. © Gaumont, Les Films du Losange, Zespół Filmowy «X».


Стэфана Жаромскага стаў «Попел» (1965). «Зямля абяцаная» (1974) паводле
Уладзіслава Рэйманта лічыцца адной з
лепшых вайдаўскіх стужак і, па апытаннях,
адной з лепшых у польскім кіно за ўсё
ХХ стагоддзе. Былі і «Вяселле» (1972) па
культавай і разабранай на цытаты п’есе
Станіслава Выспяньскага, і «Ценявая рыса»
па аповесці Джозэфа Конрада. Вайда любіў
і выдатна разумеў польскую літаратуру,
але не замыкаўся толькі на нацыянальных
аўтарах. Не раз і з розным поспехам здымаў паводле Дастаеўскага, першым
у свеце эксперыментаваў з «Майстрам
і Маргарытай» Міхаіла Булгакава. Але сваім галоўным творам, «энцыклапедыяй
польскага жыцця», рэжысёр
I ― Iwaszkiewicz

дазваляла адысці ад палітычных
тэм і звярнуцца да даследавання
экзістэнцыяльных пытанняў ― кахання, старэння і непазбежнасці смерці.
З творчасці гэтага глыбокага і рознабаковага
пісьменніка Вайда экранізаваў тры зусім
розныя кнігі. У «Беразняку» (1970) Вайда даследуе канфлікт паміж прагай да жыцця
і затарможаным, паміраючым светам
двух герояў. Фільм напоўнены вобразамі
прыроды, якія сімвалізуюць кругазварот
жыцця і смерці. «Паненкі з Вілька» (1979)
прасякнутыя адчуваннем «страчанага часу», іх параўноўваюць са знакамітай эпапеяй Марселя Пруста. Познім шэдэўрам
Вайды стаў «Аер» (2009), дзе дзіўным
вобразам перасякаюцца сюжэт апавядання
Івашкевіча і асабістая драма выканаўцы
галоўнай ролі Крысціны Янды , якая падчас здымкаў страціла мужа. Экранізацыі
Івашкевіча ў творчасці Вайды часта
называюць «асабістым кінематографам», у
супрацьвагу яго маштабным гістарычным
палотнам.
J ― Język filmowy
Фільмы Вайды адрозніваюцца багатай і
разнастайнай кінамовай. Вялікая колькасць
вобразаў-метафар, мантажныя эфекты, выбітная акцёрская ігра як найважнейшы элемент карціны ― Вайда кожнага разу быў новым, здзіўляў гледача, але нязменна заставаўся самім сабой. Рэжысёрмастак выбудоўваў кадры сваіх стужак як жывапісныя палотны, цытаваў знакамітых творцаў. Ён выкарыстоўваў прадметысімвалы, што нагадвалі гледачу паэтычныя



K ― Katyń
Паняцце «Катынь» стала аб’ядноўваючым
для польскай нацыянальнай свядомасці,
ваеннапалонных у адной з некалькіх «катыняў» ― ля
сямейнай драмы. Вайда распавядае
асабістую трагедыю адной сям’і як трагедыю
L ― Liryka


атрымліваюць лірычныя рысы.
Лірычны герой Вайды ― складаны, часта трагічны персанаж, які ўвасабляе лёс
польскай інтэлігенцыі і «страчанага
пакалення». Гэта рамантык-пакутнік, чые ідэалы ўступаюць у невырашальны канфлікт
з жорсткай гістарычнай рэальнасцю.
Класічны прыклад ― Мацек Хэлміцкі з фільма «Попел і дыямент», які ўвасабляе ахвярнасць і ўнутраны надлом моладзі ваеннага часу.
Гэта герой расчараваны і часта цынічны, але ён захоўвае ўнутраную высакароднасць.
У фільмах «Бярэзнік» і «Панны з Вілька»
лірызм Вайды праяўляецца праз элегічнае асэнсаванне завядання, памяці і страчанага часу. Даследчыкі адзначаюць рысы «мужчынскай істэрыі» ў герояў Вайды, выкліканай нацыянальнымі траўмамі і немагчымасцю адпавядаць гераічнаму ідэалу. Героі Вайды часта знаходзяцца на мяжы паміж дзеяннем і сузіраннем, верай і сумневам,
якасці санітаркі і сувязной моладзевага аддзелу харцараў Арміі Краёвай. З Вайдам яны пабраліся
― Muza



Што тычыцца падрабязнасцей асабістага жыцця... Вайда не
калі цікавіліся ягонай прыватнасцю. Цікаўных адпраўляў да фільмаў: «Там усё сказана». Дакладны толькі адзіны факт: у доме Вайдаў у Варшаве жылі два сабакі і чатыры каты , усе падкідышы і ўсе беспародныя.
N ― Neorealizm
Практычна ўсе еўрапейскія нацыянальныя кінашколы другой паловы ХХ стагоддзя
натхнялі на яскравыя дэбюты маладых
кінематаграфістаў у іншых краінах.
O ― Oscar (i inne nagrody...)
Анджэй Вайда ― адзін з самых тытулаваных
польскіх кінематаграфістаў. Больш
за тое, ён адзін з самых тытулаваных
кінематаграфістаў свету. У яго скарбонцы
канскі Прыз журы за «Попел і дыямент»,
«Залатая пальмавая галіна» за «Чалавека з
жалеза», «Залаты мядзведзь» тагачаснага
заходнеберлінскага кінафэсту, «Залаты леў»
Венецыянскага і спецыяльная еўрапейская
кінапрэмія «Фелікс» за дасягненні ў
кінамастацтве. Фільмы Анджэя Вайды
дзесяць разоў вылучаліся Польшчай на
прэмію Амерыканскай кінаакадэміі, «Зямля
абяцаная», «Паненкі з Вілька», «Чалавек
з жалеза» прэтэндавалі на «Оскар» у
намінацыі «Найлепшы фільм на замежнай
мове». Аднак атрымаў Вайда самую
знакамітую ў свеце статуэтку толькі раз ― у
2000 годзе ён быў уганараваны «Оскарам» за
выбітны ўнёсак у кінамастацтва. «Оскараў»
у Вайды магло быць і больш, калі б ён пасля трыумфальнага паказу «Попелу і дыяменту»
P ― Powstanie warszawskie
з найважнейшых падзей для ўсяго яго пасляваеннага пакалення. Тэма паўстання прысутнічае не ў адной яго стужцы. Вайдаўскі «Канал» (1956) нездарма дасюль лічыцца найлепшым фільмам пра падзеі 1944-га ў Варшаве. Трагічны
R ― Rysunki
2016. © Akson Studio.


2016. © Akson Studio.
Усё, што не адпавядае прапагандысцкім
канонам, выклікае незадаволенасць. Вайда
апісаў гэтыя гады ў сваёй кінабіяграфіі
Уладзіслава Стшэміньскага «Паслявобразы» (2016). Хлусіць Вайда не хоча ― і праз тры гады вымушана сыходзіць у нікуды. На
шчасце, на вочы яму трапляецца аб’ява аб наборы рэжысёрскага курсу ў кінашколу
ў Лодзі. Свет атрымлівае геніяльнага
на ўсё жыццё. І яго малюнкі ― ад юнацкіх накідаў і студэнцкіх экзерсісаў
вытворчасць, постпрадакшан да прэзентацыі фільма на рынку. У 2011 годзе майстэрня атрымала назву Школа Вайды . Яшчэ адным пунктам у развіцці школы стала стварэнне прадзюсарскай студыі «Wajda». Заснаваная ў 2011 годзе, як і Школа Вайды, яна арыентавана на адкрытае міжнароднае супрацоўніцтва і сумесную вытворчасць.
Т ― Teatr
S ― Szkoła
Анджэй Вайда
запрасіў Вайду супрацоўнічаць ужо на сталай
аснове. На працягу дзесяцігоддзяў рэжысёр шмат і вельмі плённа ставіў як класіку, так і сучасную драматургію, задавальняючы
прагу да твораў, якія не мог увасобіць
на экране. Сярод тэатральных шэдэўраў Вайды ― Шэкспір, Чэхаў, Дастаеўскі і, зразумела, польская драматургія Аляксандра Фрэдры , Станіслава Выспяньскага , Тадэвуша
Ружэвіча .
U ― Uczniowie
Апрача школы свайго імя, Вайда вельмі плённа працаваў у кінашколе


пераняў уменне працаваць з «цяжкімі
нацыянальнымі тэмамі і гістарычнай
памяццю». Рэжысёр карціны «Хочацца
жыць», аднаго з самых тытулаваных
польскіх фільмаў апошніх гадоў, Мацей
Пепшыца прайшоў праз адукацыйныя
праграмы Школы Вайды па майстэрстве
драматургіі. Шлях ад незалежнага кіно
да вялікага экрана прадстаўнік новага
пакалення польскага кіно Бода Кокса таксама праходзіў пад куратарствам
праграм Вайды.
Галоўны ўрок Анджэя Вайды для вучняў
заключаўся не ў тэхніцы здымкі, а ў «грамадзянскай пазіцыі рэжысёра».
Z ― Zbyszek
Збігнеў Цыбульскі бліскучай каметай
пранёсся па небасхіле сусветнага кіно.
Для пакалення 1950―1960-х у самых
розных краінах створаны ім вобраз
маладога інтэлектуала ў характэрных
цёмных акулярах і берэце стаў культавым.
А заўчасны сыход у выніку няшчаснага
выпадку зрабіў са Збышка, як клікалі яго
сябры і прыхільнікі, сапраўдную легенду.
Цыбульскі зняўся ва ўсіх вядомых польскіх
рэжысёраў свайго часу. Але менавіта ролі ў
творах Вайды, і не толькі ў кіно, сталі для
яго самымі гучнымі. Для рэжысёра постаць
Збышка стала адной з самых важных у творчым жыцці. Вайда зняў Цыбульскага (і вымушана выразаў амаль усю яго ролю)
яшчэ ў сваім дэбюце «Пакаленне». У першай тэатральнай пастаноўцы Вайды
«Капялюш, поўны дажджу» Цыбульскі сыграў, як лічыцца, сваю лепшую ролю на сцэне. А вобраз маладога байца Арміі Краёвай Мацека з «Попелу і дыяменту» зрабіў сапраўдную рэвалюцыю


Пастановай Сейма Рэспублікі
Польшча 2026-ы абвешчаны годам
Сяргея Пясецкага.
Інстытут нацыянальнай памяці (IPN) рэалізаваў шэраг ініцыятыў, накіраваных на вяртанне памяці
пра Сяргея Пясецкага.
«Сяргей Пясецкі (1899―1964)» .
З цыкла «Партрэты». Інстытут
нацыянальнай памяці.
« Багам ночы роўны. Сяргей Пясецкі
вачыма сына» ― інтэрв’ю доктара
Караля Наўроцкага (на момант размовы ў 2023 годзе ― дырэктара
Інстытута нацыянальнай памяці)
з прафесарам Уладзіславам
Тамашэвічам
Фільм «Я хацеў бы, каб бацька
вярнуўся ў Польшчу…» ― успаміны сына Сяргея Пясецкага ― фізіка,
прафесара Політэхнічнага ўніверсітэта Гданьска Уладзіслава Тамашэвіча. Згодна з воляй сына, Інстытут нацыянальнай памяці
перавёз з Гасцінгса (Вялікабрытанія) у Польшчу прах Сяргея Пясецкага і з воінскімі ўшанаваннямі перапахаваў яго на варшаўскіх Павонзках.



й бабуля Ядвіга сканала ў
1989 года. Разбіраючы яе паперы, слынны польскі фізік Уладзіслаў Тамашэвіч з дачкой Эвай упэўніліся, што іх ніколі не бачаны бацька і дзед ― нечакана ― славуты пісьменнік. Яны пра яго, безумоўна, чулі. Бачылі прозвішча
кніжак. Але самі жылі пад прозвішчам іншым ― не спадчынным, а прыдуманым, канспіратыўным. «Мая вельмі маладая мама ўнікала размоў пра бацьку» ,― сведчыў спадар Уладзіслаў. Хавала сваё мінулае. Ёй усё мірсцілася высылка на ўсход ― асабліва

ягоная рэдактура патачыла твор, і
буму. Праз гады Эва Тамашэвіч, ужо як
гісторык літаратуры, мяркуе: магчыма,
дзед не быў вялікім пісьменнікам, але, безумоўна, быў выдатным апавядальнікам!..
Караль Наўроцкі , прэзідэнт Рэспублікі
Польшча, а не так даўно ― дырэктар
Інстытута нацыянальнай памяці, разважыў, як выдатна і наглядна можна пераконваць
маладых злачынцаў ратаваць сябе для аднаўлення
правоў на інтэлектуальную ўласнасць.) Аднаго разу, праўда, ганарару хапала, каб купіць аж палову дома (а жыў ён дужа сціпла), але пісьменнік (жартам?) хацеў бы валодаць усім домам і таму спусціў грошы «на коні» ― іпадромны таталізатар. Не выйграў.
БЕЗ СТЫРНА І КІРУНКУ
літаратуры прыгодніцкай, крымінальнай, дэтэктыўнай.

лёсік Фіцджэральд.Апошні неяк мовіў: «Не
ведаю, рэальныя мы з Зельдай 1 людзі або
персанажы аднаго з маіх раманаў» . Да іх супольнасці далучыўся і Гашак са сваім героем-ухілянтам.
Сяргей Пясецкі быў асуджаны насмерць, што
замянілі пятнаццацю гадамізняволення.
Ім напісанае ― ім перажытае, а перажытага Пясецкі не саромеўся. Анягож, у кнігах
перарабляў яго на міф. Такі, што вылучаецца з любога шэрагу. Бо, хоцьманяхоцьма, апісваючы любую прыгоду, даследаваў выварат вайны, яе падшэўку. Натаваў гістарычны кантэкст і мясцовы
каларыт, пласты гарадскога і местачковага жыцця паміж войнамі, выводзіў тыпажы і тыпы, матывоўкі, дачыненні, залежнасці, пакінуў каштоўныя
гарадоў ―
віленскія, ракаўскія, менскія. Сам хадзіў
рыхтаваў іх учынкі як падзеі. Эва Тамашэвіч згодная з тым, што ў кнігах нічога не выдумана, аднак перасцерагае наўпрост атаясамляць гэтыя падзеі ды персанажаў пісьменніка з рэальнымі. Бо жыў Пясецкі
абруселы шляхціц з Ляхавічаў, начальнік пошты, не
гэта верагодныя гады нараджэння Сяргея. Тамаш Балбус з

мачаха, у выхаванні не грэбавала нічым.
Не любіла. Ён сведчыў, як заўсёды мусіў
пільнаваць ворага не толькі вачыма, але
кожным нервам, зазнаў голад, шкоду,
падман, праз паветра адчуваў подых садызму, і дзіцячая бяда назаўсёды
перакінула яго на бок адрынутых.
Ён «быў дастаткова зрусіфікаваным» ,
каб вучыцца ва Уладзіміры, дзе апынуўся, уцякаючы ад Першай сусветнай. Яго клікалі «палячышкам», ён тоўк у каршэнь
жартаўнікам, пакуль у сёмым класе… «Камедыя маёй адукацыі завяршылася
трагедыяй… Адразу са школы, у светлым
гімназічным паліто і цёмна-сіняй шапцы, я патрапіў у турму. Я здзейсніў узброены напад на гімназічнага
Чалавеку запамінаецца тое, што яго змяніла. Пясецкі вярнуўся дахаты, тобок у Беларусь, паслядоўна пабыў змагаром-партызанам «Зялёнага дуба», добраахвотнікам Літоўска-беларускай дывізіі Войска польскага (ненадоўга вызваляў Менск ад бальшавікоў) ― ажно да абароны Варшавы ды Цуду над Віслай. Асабіста Пясецкаму тады цудаў не выпала: кроў, пралітая за Польшчу, гарантавала толькі бадзянне па Вільні. У кнізе «Жыццё раззброенага чалавека» з’явяцца сведчанні

не абцяжараны сям’ёй Пясецкі зрабіўся
надзвычай прадуктыўным польскім шпіёнам
і за адным разам― выніковым беларускім
перамытнікам (кантрабандыстам):
злоўленаму перамытніку ці асобе, якая
ўдавала з сябе перамытніка, пагражаў
турэмны тэрмін, шпегу ― расстрэл.
«Спадыспаду дзён у вялізманы вобраз»
памежнае мярэжы злучыліся ягоныя
інфарматары, назіральнікі ды памагатыя: ён умеў завабіць, пераканаць, зарабіць на
перамытных таварах. Мярэжа шырылася
й мацавалася. Справа выведчая і справа
перамытная ў нейкі момант спалучыліся
адна з адной настолькі, што пан агент сведчыў: «…Я мог купіць цэлую вуліцу, але не набыў нават дома»
і індывідуалістычных» спосабаў работы, выломваўся з усіх пратакольных / працэдурных рамак. Пляткарылі, што здабыў далікатныя звесткі пра высокае дзяржаўнае чынавенства.
ВЫШЭЙШАЯ МЕРА
Ён быў памеркаваў пра Французскі Іншаземны легіён ― не склалася. Трэба жыць, ды Вялікая Мядзведзіца затуляецца хмарай. Жыццём кіруе какаін (на які так добра купляліся савецкія інфарматары). Адважны фацэт

намагаліся

пераказваць свае прыгоды! Два
рукапісы не прапусціла цэнзура, трэцім намаганнем зрабіўся
«Каханак Вялікай Мядзведзіцы»,
пісаны «ў агульнай камеры, у мокрасці, у паўзмроку» , на
падваконнях і падлозе, у танюткіх
турэмных сшытках, дзе кожны
аркуш нумаравалі. Відаць, пад
Святым Крыжам Сяргей Пясецкі
адчуў моцную патрэбу ўпарадкаваць свет: той імкліва мяняўся, але радкі тэксту дазвалялі асэнсаваць нейкую
паслядоўнасць зменаў.
КІНЦУГІ
Адвакат на адным з працэсаў
параўнаў Пясецкага з высакародным
авантурнікам сямнаццатага стагоддзя, які заблукаў у
дваццатым. Авантурнік згледзеў, як Вялікая Мядзведзіца зазірала ў
акенца камеры 3 . Просты падбор словаў мог надаць сэнсу колішнім
дзеянням, мог мяняць гэта сэнс!
Сяргея Пясецкага мусіла ўратаваць
пісьменніцтва ― так, як японцы
тэхнікай кінцугі аднаўляюць пабітае
і разламанае, маўляў, жыццёвы
досвед бывае дужа балючы, але ён
надае каштоўнасці шнарам.
Свет Пясецкага абапіраўся на
людзей някідкіх, цягавітых, характарных. «Гэта былі простыя неадукаваныя людзі,
але часам такія цудоўныя, што ажно дзіва бярэ. І тады я
прыродзе за







даць рады ў гаспадарцы або грошай на яе,
выцягваў на ўласным карку параненага
незнаёмца з памежжа, высочваў ды абабіраў
пераносчыка з каштоўнасцямі, каб даверыць
буйныя сумы паплечніку без гарантыі і
распіскі. Кахаў. З пачаткоўца ператвараўся ў
мацёрага адмыслоўца.
Пясецкі не імкнуўся даследаваць
«немудрагелістыя, але моцныя характары», разбірацца, «чаму ўсё так несправядліва
зладжана ў свеце», у яго Бог з царквою, а чорт з карчмою... адзін другога не
перацягне, але чалавека можа і разарваць.
накладамі і
перакладамі ― у выніку на адзінаццаць моваў, паяднаўшы поспех літаратурны з поспехам жыццёвым. Па вызваленні Сяргей Пясецкі трохі пажыў тагачасным пісьменніцкім жыццём: партрэтаваўся самім Віткацым , даваў інтэрв’ю, наведваў літаратурныя салоны, падпісваў (няўважліва) выдавецкія кантракты: «Узяўся ніадкуль, бліснуў як зорка і застаўся ў польскай літаратуры...»
ЗЛО ЁСЦЬ ДАБРО
«Верасень 1939 года заспеў мяне на
Віленшчыне, дзе я перажыў акупацыю
літоўскую, савецкую, нямецкую ды ізноў
савецкую. Увесь гэты час я працаваў у
канспірацыі. Літаратурнай дзейнасцю не
займаўся. Пісаў толькі для падпольнай
прэсы...»
Нашто яму трэба было ізноў уцягвацца
ў небяспечны вір падпольнай... прэсы?
У Вільні на той час працавалі тэатры,
газеты пісалі пра спектаклі. Рэхам з газет і
размоў у кавярнях ён мог асэнсаваць сваю
дзейнасць як шэкспірава «зло ёсць дабро, дабро ёсць зло», калі бясконца ўзважваў
рызыку, пільнаваў побытавыя дробязі і
праявы чалавечых характараў. Нядоўгае
аднаўленне крохкай справядлівасці
вымагала дзеянняў «вельмі авантурных і
індывідуалістычных»: ні з гестапа, ні з НКВД
Пясецкі ніколі не меў аніякіх супольных спраў. Для работы стараўся вербаваць
людзей з мінулым ― такіх мала што магло
спыніць. Па дакументах з лютага 1940 да
лютага 1945 ён ― жаўнер Арміі Краёвай, якой, аднак, не прысягаў: хацеў, каб давяралі без прысягі. Яму давяралі і верылі.


З 1943-га пэўны час Пясецкі разам з
абавязковымі паперамі заўсёды насіў з сабою выяву ўкрыжаванага
Даследчыкі давялі, што менавіта ён з-пад кантролю
прысудаў ладзіў або здзяйсняў сам, па чутках― знішчыў Францішка Аляхновіча , але гэта даследчыкі адпрэчылі. Пясецкі з вялікай павагай ставіўся да таго, хто пабываў «У кіпцюрох ГПУ» і так адметна напісаў
падпарадкаваўся, фактычна ўратаваў сабе
падпольнай прэсы. Але схавацца ці згубіцца
ў Польшчы не выпадала, Пясецкі зрабіўся
надта жаданай здабычай для выведак і
палітыкаў; у 1946-м ён пераправіўся ў
Італію. А калі б рызыкнуў застацца? У 1948
годзе Міністэрства грамадскай бяспекі
закінула сваю частую мярэжу пад назвай
“Аперацыя Х”. У Вільні і па наваколлях
арыштавалі колькі тысяч былых жаўнераў
Арміі Краёвай...
...Жонку і сына Пясецкі болей не пабачыў.
БАНДЗЮГАН І БАЛАБОЛЫ
У Італіі даведаўся пра наклады сваіх кніжак, прыбыткі выдавецтваў ды ўласнае аўтарскае
бяспраўе; адзін з італьянскіх выдаўцоў
нават сплаціў яму невялікія грошы за перавыданні. Тамсама з’явілася «Менская трылогія» (1946—1947), дзе рахманы горад памяркоўных беларусаў паўстаў адметна


зладзейскай, жорсткай і страшэнна папулярнай сталіцай крыміналу 1920-х. Палітычная эміграцыя вымагла пераезду ў Вялікую Брытанію ― там асталяваліся самыя нязломныя польскія антыбальшавікі, што падтрымлівалі дачыненні з эмігрантамі ў Францыі. Там, дзе Ежы Гедройц выдаваў часопіс «Культура» , ладзіліся гучныя публічныя імпрэзы, якіх Пясецкі старанна ўнікаў. Пра пераважную бальшыню выгнаннікаў адгукаўся як пра павярхоўных балаболаў. Балаболы


VAE VICTIS!

Выраз «сацыялізм з чалавечым абліччам»
многія палякі асацыююць найперш з
тварамі зорак эстрады часоў ПНР. І,
вядома, з іх песнямі. Яны шчырыя,
мілыя ― і жывыя… Адсюль і незгасальная
цікавасць да гэтага феномену, а таксама
яго стваральнікаў.
Агнешка Асецка на сцэну бадай не
выходзіла. Аднак яе вершы рабіліся
асновай «народных» хітоў ― і міжволі
стваралі іншае вымярэнне сваёй эпохі.
Нагадваючы, што, апрача першамайскіх
дэманстрацый, у ёй былі таксама палкія
спатканні пад дажджом, водар бэзу, які
асабліва раніць разбітае сэрца, і прага
новых вандровак па нябесных нівах.
Адным словам, людзі пры сацыялізме
таксама жылі. Што ж за асоба пісала такія лёткія і шчырыя радкі? Як складваўся лёс паэткі ў рэальным жыцці?
Спойлер: яна ў нечым
адрозненні ўсё ж здараліся.
Але
ЗАМКІ НА ВІСЛЕ
Аматары эстрады старэйшага
абавязкова згадаюць, як Марыля Радовіч з не
па-дзявочаму каўбойскім запалам пачынае свой хіт «To był maj, pachniała Saska Kępa».
У зацішным варшаўскім раёне Саска Кэмпа, дзе і дасюль у траўні п’яніць водар бэзу,
Агнешка Асецка, аўтарка тэксту «Малгоські» , правяла, лічы, усё жыццё


ДЗЯЦІНСТВА ПЕРАМАГЛО
Калі Агнешцы было ўсяго тры, пачалася
вайна. У 1939-м іх ціхае прадмесце
баявыя дзеянні асабліва не закранулі.
Больш-менш размеранае жыццё ў
Саскай Кэмпе працягвалася амаль пяць
наступных гадоў.
Напрыканцы ліпеня 1944 года бацькі
вырашылі перабрацца праз раку, у цэнтр
горада. Мабыць, ім здавалася, што там
будзе бяспечней. На ўсходніх подступах
да Варшавы ўжо раўлі савецкія
дзяцінстве. Вельмі хацела мець браціка або
сястрычку…» ― прызналася потым паэтка.
Бацькі сваё адзінае дзіця не распешчвалі ―
выхоўвалі строга і патрабавальна. Пан
Віктар імкнуўся, каб яго дачка стала
лепшай за ўсіх. Агуся наведвала заняткі
плавання, тэнісу, старанна вучыла
замежныя мовы (што праўда, без
вялікага поспеху). Тата хацеў яе яшчэ
і ў авіясекцыю адправіць, ды нешта не
склалася.
― Ён нават не разумеў, што пазбаўляе
мяне нармальнага дзяцінства, ― шматкроць
пазней канстатавала паэтка. ― Бо і сам
у свой час быў яго пазбаўлены: асірацеў зусім маленькім, яшчэ падчас Першай сусветнай. Таму папросту не ведаў, што
гэта такое.
Сям’я, паводле яе ўласных прызнанняў, не была ідэальнай, і, калі дачка трохі падарослела, бацька сышоў да іншай жанчыны. Сёй-той адразу ўбачыць у гэтым
корань многіх падзей у біяграфіі самой Агнешкі…
Праз нейкі час дзённікаў у яе стала два. У адным Ага апісвала ўсё так, як было насамрэч, а ў другім ― так, як было ў яе рамантычных марах. Гэта быў час сталення, а разам з тым і першых пачуццяў. Калі хлопец з гімназіі, у якога без памяці закахалася Агнешка, не звярнуў на яе ўвагі, дзяўчына
самагубствам,
газам. На шчасце, у самы драматычны момант мама паклікала яе
смачны таматны
і гэты суп мне настолькі надаў імпэту, што я дасюль жывая», ― усміхалася потым паэтка. Зрэшты, два дзённікі (хай і ў фігуральным сэнсе) тады былі не толькі ў яе. У Польшчы
• Сатырычны тэатр «Бім-Бом» з Гданьска, 1956. Архіў TVP / Forum.

распачаўся той час, калі, як напіша потым
іншы знакаміты паэт-песеннік, «адны словы
для кухняў, іншыя для вуліц».
Па-над руінамі паваеннай Варшавы
рэпрадуктары агучвалі савецкія лозунгі.
Агнешка і яе аднакласніцы былі закаханыя
ў голас дыктара ― жвавы, упэўнены голас
маладога мужчыны. Самі прамовы іх мала
цікавілі. Хаця цалкам адстараніцца ад іх
зместу магчымасці тады не было.
Пасля гімназіі дзяўчына доўга раздумвала
пра свой далейшы лёс. Падала была
дакументы на біялагічны факультэт ―
прыроду яна здавён любіла. Ды хутка іх
забрала. Пераважыла іншая жарсць ―
літаратура. Сярод універсітэцкіх
спецыяльнасцяў да пісьменніцтва бліжэй за
ўсё была журналістыка.
Навучанне на журфаку Агнешка Асецка
пачала ў 1952 годзе ― яшчэ
на сваёй скуры. Яе аднакурснікамі былі
пераважна кар’ерысты
на жалобным мітынгу
смерці правадыра былі адразу адзначаныя і
даведзеныя куды трэба.
Выкладчыкі былі з той самай кагорты.
Калі Агнешка падрабіла ў залікоўцы подпіс
аднаго з іх, дзяўчыну чакаў таварыскі суд у лепшых традыцыях жанру. Ад роспачы
яе выратавала падтрымка таты, а вось
адлічаная яна не была найперш таму, што Сталін усё ж памёр. Часы спакваля
мяняліся.
На першую журналісцкую практыку
Агнешку накіравалі ў партыйную газету Гданьска. Там, на ўзбярэжжы, свежыя

яна праз пару гадоў і сапраўды трапіла: для палякаў
Дамброўскім. Гэта было яе чарговае
каханне з першага позірку. «Я вырашыла
ўхапіцца за яго любой цаной», ― праз шмат
гадоў прызнавалася Асецка.
Паэт Вітальд Дамброўскі ― будучы дысідэнт
з трагічным лёсам ― тады, у свае 22, быў шчырым камуністам. Ён захапляўся
Маякоўскім і ў нечым яго пераймаў,
змагаючыся за чысціню ідэі ды імкнучыся
ўвасобіць рэвалюцыйны запал у вершах.
Зрэшты, па словах Асецкай, пакахала яна
Вітка не за гэта, а за дзівосныя зялёныя
вочы.
Як выявілася, хлопец у той дзень рушыў на сустрэчу акцёраў Студэнцкага тэатра сатырыкаў (СТС) ― ён быў адным з
завадатараў. «Паравозікам» туды патрапіла і Агнешка. Неўзабаве яна стала актыўным чальцом трупы. Спярша ніякіх адмысловых функцый у яе не было ― яна дапамагала то
асвятляльніку, то рэквізітару. Ды аднойчы
дзяўчына, якая пісала тэксты песень, прыхварэла, а прэм’ера была ўжо на носе... Агнешцы прапанавалі яе замяніць.
Так здарыўся ейны творчы дэбют. Ён меў
працяг: песенька публіцы спадабалася.
Сэрца зеленавокага хлопца ёй урэшце ўдалося заваяваць. Аднак шчасце трывала
нядоўга: праз пару гадоў кожны пайшоў
сваім шляхам. Што цікава, Агнешка
засталася ў тэатры нават пасля таго, як
Дамброўскі яго пакінуў. І з часам стала
адной з галоўных ягоных удзельніц.
СТС быў створаны дзеля таго, каб змяняць


Атмасфера тут прыкметна адрознівалася ад «журфакаўскай». І выкладчыкі, і студэнты
рамантычны: побытавая сцэна спаткання двух студэнтаў, якіх суворыя вахцёры не пускаюць у цёплы інтэрнат, набывае папраўдзе шэкспіраўскі маштаб. Рэальнае жыццё паэткі ў той самы час
было зусім іншым. У Лодзі Агнешка сустрэла яшчэ аднаго брутальнага мужчыну ― акцёра і рэжысёра
кінашколы яна ўжо ведала, чым заняцца ў жыцці. У 1962 годзе песня на ейны верш упершыню прагучала ў польскім радыёэфіры. Раманс «Мой першы баль» у выкананні

толькі сэксуальных): «Я не хачу спаць, не
хачу паміраць, хачу адно вандраваць па
нябесных нівах, збіраючы бела-зялёныя
аблокі…» ― выводзіла Каліна сваім
нізкаватым голасам радкі Агнешкі Асецкай.
Дэбют на радыё толькі распачаў чараду
перамог. У наступным, 1963 годзе ў
Аполі стартаваў легендарны ў будучым
ў тым самым Аполі запалілася зорка Марылі Радовіч. Неўзабаве спявачка не толькі пазнаёмілася з Асецкай, але і пасябравала. Падчас адпачынку ў Сопаце ў 1972 годзе разам з кампазітаркай Катажынай Гертнер яны ўтрох

з кожнага дынаміка, у аўтаркі яе словаў
з’явілася новае каханне.
Асецка, у адрозненне ад сваёй лірычнай
гераіні, не была ахвярай здрады ― хутчэй,
справакавала яе сама. «Я аказаўся няверным
мужам, паддаўшыся чарам Агнешкі», ― скажа
потым журналіст Даніэль Пасент. Так, на
момант іх сустрэчы ён быў жанаты.
Новы шлюб пара так і не ўзяла, але ў 1973
годзе ў яе з’явілася дачка Агата. Здавалася
б, доўгачаканае позняе дзіця павінна было
прынесці ў жыццё Агнешкі спакой. Аднак,
калі Агатцы было ўсяго шэсць, мама пакінула сям’ю. Прычынай таму ― новае каханне, да калегі мужа, які


насіць яе імя. А таксама здымала на стужку: фатаграфія стала яе другім творчым
захапленнем.
ПРОСТАЕ ХАРАСТВО ЧАЛАВЕКА
Што цікава, са зменай эпохі яе творы бадай
не змяніліся. Асецка ніколі не імкгннулася
выглядаць як мага больш сучаснай. Яна
апавядала ўсё тыя ж прачулыя жыццёвыя
гісторыі пад далікатны акампанемент, які
стварае атмасферу кабарэ.
Адна з апошніх яе песень вылучаецца
на гэтым тле прыватных аповедаў сваёй
глабальнасцю. Акцёр і спявак Марэк Рыхтэр агучыў сапраўдны маніфест Асецкай,
падсумаванне досведу, набытага ёю цягам
жыцця: «Чалавек прыгожы» . Там ёсць такія радкі: «І жабрак і кароль мае ўсэрцы боль.
Бо гэта чалавек. А чалавек прыгожы…»
Гэтыя радкі ― як заўсёды, простыя,
немудрагелістыя ― нарадзіў чалавек, які быў
прасякнуты жыццёвай мудрасцю і прагнуў
пакінуць свой запавет іншым. Прычыны на
тое былі трагічнымі.
Пра здароўе яна ніколі не задумвалася,
ахвотна рыфмуючы «кардыяграма» і
«сто грамаў». Ажно пакуль лекары не
дыягназавалі ў яе страшную хваробу… Тады
Агнешка, якая вырасла ў няверуючай сям’і, стала часта хадзіць у касцёл. Адмераны ёй
кароткі час яна хацела прысвяціць пакаянню ды пераасэнсаванню ўласнага жыцця.

«Памятаем пра Асецкую» . З’яўляліся шматлікія біяграфіі, а таксама ўсё новыя «сенсацыйныя выкрыцці». Урэшце, пяць гадоў таму на экраны выйшаў тэлесерыял, прысвечаны бурліваму жыццю паэткі. Гэты год юбілейны: 9 кастрычніка 2026

Постаць
Маё знаёмства з працамі Аліны
Шапачнікаў адбылося яшчэ
падчас вучобы ва ўніверсітэце.
Паралельна ішло яе рэзананснае вяртанне на сусветную артсцэну. Пакуль аўтарытэтныя інстытуцыі адкрывалі
наноў значнасць спадчыны
мастачкі, маё перажыванне досведу ўзаемадзеяння было вострым, глыбокім, такім, што запомнілася назаўжды.
Сёлета, калі адзначаецца стагоддзе з дня нараджэння аўтаркі, з’яўляецца яшчэ адна
нагода пагаварыць пра яе
бескампраміснае мастацтва.
Аліна Шапачнікаў(1926―1973) ―
адна з самых радыкальных і значных мастачак XX стагоддзя. Яе жыццё і творчасць сталі своеасаблівым экзістэнцыйным прарывам ― праз матэрыяльнасць траўмы, драматызм і асабістую гісторыю. Выбітная польская
творца, якая прыйшла на
арт-сцэну пасля Другой сусветнай вайны, аказалася адным з першых еўрапейскіх
аўтараў, што звярнуліся да тэмы цялеснасці і
сэксуальнасці, адрынуўшы ўсе табу, здзейсніўшы свой
пераход ад класічнай формы да
дэканструкцыі цела. Шырокую вядомасць мастачка набыла пасля смерці,



«Я не кажу пра гэта публічна. Мне часта сорамна прыналежыць да той жа чалавечай расы, што і тыя, хто вынайшаў
лагеры» 1
Аліна Шапачнікаў нарадзілася 16 мая 1926 года ў Калішы. Яна паходзіла з
асіміляванай габрэйскай сям’і ўрачоў, якая пражывала ў Паб’яніцы, дзе Аліна
вучылася ў Дзяржаўнай жаночай гімназіі імя каралевы Ядвігі. Там і заспела маці і
дачку вайна. Бацька мастачкі памёр яшчэ да пачатку акупацыі, у 1938 годзе.
А потым было цяжкае, змрочнае існаванне ― спачатку гета
і Тэрэзіенштат.

(École des BeauxArts) ―
Поля Ніклаўса, у якой панавала атмасфера строгага
чалавечая постаць застаецца
прарывам у
протафемінісцкім мастацтве і глыбокім даследаваннем
меркай мастацтва. У пачатку 1950-х Аліна Шапачнікаў вяртаецца ў Варшаву па стане здароўя. Праца ў рамках «прынятага» сацрэалізму прыводзіць да адчування яго абмежаванасці.

імкнуліся да фігуратыўнасці, але ўжо
выяўлялі пошук новай мовы. Поспех у
Венецыі канчаткова зацвердзіў яе статус на міжнароднай сцэне. Адразу пасля біенале, у 1963 годзе, Шапачнікаў канчаткова ўладкоўваецца ў Парыжы.
«Мяне ўсё больш пераследавала акадэмічная прырода абстрактнага мастацтва, і ў той жа час, праз мой дух супярэчнасці, а збольшага, магчыма, праз некаторы мастацкі эксгібіцыянізм, я


трансфармацыі, хваробы і смерці.
Яна выходзіць за рамкі
канвенцыйнага мыслення пра
скульптуру як пра дзеянне
прырашчэння або выняцця, ідзе за
межы яе сайтспецыфік-прыроды.
Аўтарка рэвізуе медыум праз сумненне, разбурэнне прынятых
матэрыяльных і стылістычных
абмежаванняў, эстэтычных і этычных межаў, за «парог цялеснасці».
Тактыльнасць, дотыкі да сябе і іншых ― вось у што ператвараецца працэс стварэння скульптур.
Візуальнае становіцца тактыльным, фігура абарочваецца целам.
Пусты адбітак-злепак служыць
«праўдзівай выявай» змучанага, ашалелага, часта фрагментаванага цела, якое ляжыць ці парыць, цела адначасова аўтаномнага
і змешчанага ў небяспеку, пад
пагрозай распаду на нявызначаную субстанцыю.
На аснове ўласнай траўматычнай
ідэнтычнасці, тут, на дабрадатнай парыжскай глебе, рэалізоўвала аўтарка свой мастакоўскі жэст.
У Францыі, дзе яе прылічалі да
прадстаўнікоў «новага рэалізму»,
Шапачнікаў пераўтварала скульптуру на свой манер.
У 1965 годзе яна атрымала першую
прэмію фонду Каплі, у журы якога ўваходзілі Макс Эрнст і



«Дэсерты» (1970―1971); «Фетыш» (1970―1971); «Экспансія» (1968―1970); «Пухліны»

Гэта развітанне праз успаміны радаснага і сумнага, фіксацыя
моманту, калі асоба пазначае сябе, перш чым растварыцца ў
нябыце. Скульптуры становяцца
метафарай хваробы, якая
паглынае і прысвойвае цела.
Як пісала даследчыца творчасці
Аліны Шапачнікаў Агнешка
Маравіньска: «Аліна ператварала жах у форму, і тым самым
прыручыла яго».
«Мой жэст накіраваны да чалавечага цела, гэтай
“абсалютна эрагеннай сферы”,
да яго самых нявызначаных
і мімалётных адчуванняў.
Я стараюся адлюстраваць
у поліўрэтане сляды, якія суправаджаюць нас у жыцці,
тыя імгненні, якія мы хочам утрымаць, але якія пастаянна
выслізгваюць…»
Творчасць Аліны Шапачнікаў ― гэта спроба ўзнавіць жыццяпіс
праз оптыку ўласнага цела.
Яна не проста стварала
скульптуры, яна ператварала сваё жыццё і свае траўмы ў
«адчувальныя» аб’екты. У яе «цялеснай біяграфіі» мы вызначаем цела як архіў памяці, як інструмент самапазнання і самаідэнтыфікацыі, сучленены з фрагментамі радасці, сэксуальнасці і эратызму, вітальнасці і болі. Звычайна біяграфія пішацца словамі (даты, падзеі, персоны).
спосаб









Паслухаць кампазіцыю «New L» з «Baltic Experience Album»
Упершыню ў гісторыі для
вызначэння найлепшых музыкаў рэдакцыя часопіса Jazz Forum
зладзіла апытанне чытачоў
праз інтэрнэт.
У цэлым вынікі галасавання аказаліся даволі звычайнымі ў
параўнанні з мінулымі гадамі,
апрача некаторых нечаканых
момантаў. Так, у катэгорыях
«Новая надзея. Група» і «Новая
надзея. Музыкант» двойчы
найбольшую колькасць галасоў
набраў гітарыст Марэк Пёўчык
і яго калектыў Marek Piowczyk
Trio .
Хто ж гэты неспадзяваны
музыка? Гітарыст, кампазітар, спявак, натхнёны блюзам і
джазам. Ён выпускнік Акадэміі
музыкі ў Быдгашчы па класе
гітары, Сілезскага ўніверсітэта
па спецыяльнасці «псіхалогія»
і Сілезскага тэхналагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «інфарматыка». Дэбютаваў у 2017-м альбомам «Desire» ( інтэрв’ю аб прэм’ернай плытцы на Радыё Катавіцаў).
Вядомы таксама як сесійны музыка і выкладчык па класе гітары.

Хацеў бы павіншаваць вас з перамогай у дзвюх катэгорыях у апытанні «Jazz Top»
Якімі інструментамі вы карыстаецеся? Які
з іх для вас найважнейшы і чаму?
― Я іграю на ўсіх тыпах гітар ― акустычнай, электрычнай, класічнай, нават на ўкулеле.
Кожная з іх мае свой гук і характар.
Немагчыма выбраць; кожны інструмент унікальны па-свойму. Таксама часам
выкарыстоўваю фартэпіяна падчас
кампазіцыі, але не назваў бы сябе
піяністам. Я ў першую чаргу гітарыст.
Наколькі карысныя веды псіхалогіі ў
стварэнні музыкі?
― Стварэнне музыкі ― гэта ў значнай ступені інтуітыўны і эмацыйны працэс. Тут ключавымі з’яўляюцца самасвядомасць, адчувальнасць і здольнасць дакрануцца
да свайго ўнутранага «я». Псіхалогія, безумоўна, дапамагае пабудаваць індывідуальную музычную мову. Думаю, што атрыманне псіхалагічнай адукацыі ― разам з вучобай у музычнай акадэміі ― было вырашальным у гэтым працэсе і аказала рэальны ўплыў
Гэта складаны выбар, але я згадаю
На ранніх этапах майго
музычнага развіцця мяне зачароўвалі
блюзавыя сола Ежы Стычыньскага з гурта
Dżem або больш рок-арыентаваныя сола
Гжэгажа Скавіньскага . Пазней, па меры

Gdańskie Noce Jazsowe.

Назва альбома «Baltic Experience» ― што ўпершыню задала настрой: мора, надвор’е, людзі?
Гэта ў першую чаргу падарожжа, натхнёнае прыродай Балтыйскага мора, яго зменлівасцю, прасторай, спакоем і буянствам. Гэта таксама гісторыя пра месцы і людзей, якія сфармавалі мяне ў апошнія гады майго жыцця ў Памяраніі, а таксама пра эмоцыі,

Gdańskie Noce Jazsowe.
Я таксама звёў і змайстэрынгаваў альбом, вызначыў і агульны мастацкі кірунак. Гэта рэдкая і каштоўная ўзнагарода.
Які фестываль пакінуў найбольш моцнае ўражанне?
― Кожная сустрэча з публікай мае сваю ўласную энергетыку і па-свойму ўнікальная. Найпрыгажэйшыя моманты ― тыя, калі я адчуваю сапраўдную сувязь, калі музыка напраўду ажывае паміж сцэнай і публікай. Я выразна памятаю міжнародны фестываль «Гданьскія джазавыя ночы» , дзе, нягледзячы на залеву,
тэхніка, але,
і ідэнтычнасць. Тое, што ідэнтыфікуе канкрэтнага артыста.
Ці можам мы чакаць працягу «Baltic Experience», магчыма, пад назвай «Seasons at the Sea»?
― Мора пастаянна натхняе мяне, усё магчыма. Аднак пакуль я засяроджваюся


У свеце існуе не так шмат музычных
выдавецтваў, што спецыялізуюцца на
фізічных носьбітах, маюць нязменны
аўтарытэт і чыя прадукцыя карыстаецца
сусветным попытам. Дастаткова згадаць
«Blue Note» ці «ECM». Да ліку такіх
выдавецтваў варта аднесці і польскую фірму «Muza» (пазней ― «Polskie nagrania») і яе
серыю «Polish Jazz» , дзякуючы якой джаз у
выкананні польскіх артыстаў стаў вядомы
ва ўсім свеце. Летась споўнілася 60 гадоў з таго часу, як свет пабачыла першая плытка
гэтай серыі. Пад нумарам XL 0236 у 1965
годзе быў выдадзены вінілавы альбом групы
New Orleans Stompers пад немудрагелістай
назвай «Warsaw Stompers» .
Праўда, фактычна гэта была другая
джазавая плытка ў Польшчы, таму што
крыху раней з’явілася выданне квінтэта
Анджэя Курылевіча «Go Right» з аўтарскімі
п’есамі лідара, Войцеха Кароляка, і Яна
«Пташына» Урублеўскага. Аднак альбом
гэты яшчэ не меў пазнакі «Polish Jazz».
Саму ж серыю прыдумаў кампазітар і артдырэктар «Polskich nagrań» Рышард Сяліцкі, а рэалізаваў яе музыказнаўца Анджэй Карпіньскі. Пазней ён казаў: «Нараджэнне
гэтай серыі ў той час было больш чым
апраўдана, таму што польскі джаз, які
толькі выйшаў з падполля, рабіў сапраўдны фурор, збіраючы на канцэртах і фестывалях
натоўпы слухачоў, а з нашымі выканаўцамі
пачалі лічыцца на сусветных музычных
рынках».
На пачатку працы над серыяй сустрэліся
знакаміты фатограф Марэк Карэвіч і сусветна вядомы графік


• «Warsaw Stompers» групы «New Orleans Stompers», 1965.

альбом, які запрашае слухачоў у падарожжа
праз шэсць дзесяцігоддзяў наватарскага
гуку. Агледзець вокладкі плытак можна
па спасылцы . Скарыстайцеся qr-кодамі на
выявах, каб паслухаць найлепшыя выбраныя
альбомы серыі.
Варта адзначыць, што нараджэнне серыі
адбылося крыху пазней за тыя гады, калі
тагачасныя польскія ўлады, якія варожа
ставіліся наогул да джазу, далі слабіну
і дазволілі правесці першыя фестывалі.
Дагэтуль джаз можна было пачуць толькі ў
прыватных дамах ці на, зноў жа, прыватных
вечарынах (на кватэрніках).
У той час адзін калектыў пачаў дамінаваць
на прыхаванай джазавай сцэне. Называўся
ён «Melomani» і быў заснаваны яшчэ ў 1947
годзе ў кампаніі студэнтаў кінашколы ў
Лодзі. Склад калектыву часта змяняўся, гурт напачатку выконваў тую музыку, якую самі ўдзельнікі лічылі джазам. Гэта, прыкладам, творы з рэпертуару Джэлі Рол Мортана ці
Уільяма Хэндзі, што, аднак, не адпавядала стандартам салідных клубаў Заходняй Еўропы, не кажучы ўжо пра ЗША. Але гэта
было цалкам прымальна для аўдыторыі.
Неабходна нагадаць, што на той час
джазавая музыка на польскім радыё не
гучала, джазавыя плыткі ў крамах не
прадаваліся, кніг і нот у продажы таксама
не было. Музыкі-пачаткоўцы настройвалі
свае прымачы на праграмы «Гадзіна
джазу» Уіліса Кановера на хвалях «Голасу Амерыкі».
Пасля смерці Сталіна стан джазавых спраў у Польшчы палепшыўся. Было дазволена
не толькі слухаць джаз, але й пісаць пра яго, казаць і, што найбольш істотна, выконваць. Самы час нагадаць: першы




• Гурт «Melomani», 1956.
У канцы 50-х пачалі ўзнікаць і першыя
афіцыйныя джаз-клубы: «Stodoła» і
«Hybrydy». У канцы дзесяцігоддзя была
створана і Польская джазавая федэрацыя .
Усе гэтыя падзеі, зразумела, рыхтавалі
глебу і для ўзнікнення выдавецкага
рынку. Маючы на ўвазе выхад польскага
джазу па-за межы краіны, нельга не
адзначыць і наступны факт. У 1969 годзе
з нагоды правядзення ў Маскве «Польскай юбілейнай прамысловай выставы» там
была прадэманстравана частка плытак з
серыі «Polish Jazz» праз паказ нa аверсе

• «Winobranie».

Берант назваў «першым фры-джазавым
калектывам» Еўропы.
Адпаведна, у польскім джазавым
таварыстве пачалі з’яўляцца ўсё новыя і
новыя артысты і калектывы, якія давалі не
толькі канцэрты, але і актыўна працавалі
ў студыях гуказапісу. Прыкладам, пяць імёнаў вызначалі польскі джаз 1970-х:
Збігнеў Намыслоўскі , Адам Маковіч , Томаш
Станька, Міхал Урбаняк і Ян «Пташын»
Урублеўскі , якія выконвалі самую розную, але аўтэнтычную музыку на высокім, сусветным узроўні. У 1968 годзе была створана джазавая студыя Польскага радыё. Праз яе прайшло мноства лідараў
польскай сцэны.
Яшчэ ў 1980-я той жа Уіліс Конавер
адзначаў: «Калі я ўпершыню наведаў
Польшчу, я быў абсалютна не гатовы
пачуць польскіх музыкаў такога высокага ўзроўню. Намыслоўскі быў, безумоўна,
найлепшым. Міжнароднае галасаванне даказала, што еўрапейская публіка
прызнае найлепшага польскага музыканта адным з найлепшых у свеце. Ён трымае
тры традыцыі: джазавую, польскую
і ўласна сваю. Для тых, хто сумуе па ўнікальнай творчасці ХХ стагоддзя, Намыслоўскі ― гігант!»
А вось яшчэ адна цытата ад Джымі
Фэзела ў The Wall Street Journal: «Адам
Маковіч быў ухвалены Бэні Гудмэнам, параўноўваўся з Артам Тэйтумам, Эралам
Гарнэрам і Тэдзі Уілсанам, яго віталі
джазавыя выданні, і па ўсёй Еўропе яго
называлі геніем. Запальны стыль спадара Маковіча, цвёрдая ігра акордамі і хуткая, у стылі Тэйтума, фразіроўка правай
робяць яго больш



Power 1980-х да дысідэнтаў джазавай
музыкі 1990-х, ад традыцыйных стыляў
дыксіленду да ветэранаў авангарду ―
джаз не ведае межаў, і польскі джаз 2025
года ― гэта форма мастацтва, якая даўно
перакрочыла стылістычныя і геаграфічныя
межы. У гэтым мы маглі неаднойчы
пераканацца, наведваючы канцэрты
польскіх джазмэнаў у мінскай філармоніі,
якія ладзіліся пры падтрымцы Польскага інстытута.
Сёння польскі джаз ― спелая, але пры
гэтым дынамічная форма джазу, якая
пастаянна развіваецца і заснавана на
глыбокай павазе і разуменні традыцый. Але ў той жа час ён ― форма мастацтва, што даўно перакрочыла месцы, канцэпцыі і эмоцыі, раней нам не вядомыя. Пры гэтым
вінілавыя плыткі польскага джазу паранейшаму карыстаюцца значным попытам у беларускіх філафаністаў. Сёння па ўсёй
Польшчы можна знайсці ці не сотню, апрача
джазавых клубаў, невялікіх незалежных
лэйблаў. Усе яны так ці інакш працягваюць традыцыі серыі «Polish Jazz», выступаючы на адным полі разам з каталогамі такіх
буйных вытворцаў, як «Sony» і «BMG».
А вось спіс найлепшых выданняў польскага джазу, складзены на падставе пошуку ШІ.
1. «Winobranie» . Квінтэт Збігнева Намыслоўскага (1973).
2. «Music For K.» . Томаш Станька (1970).
3. «Baazaar» . Ежы Міліян (1969).
4. Zbigniew Namysłowski Quartet (1966).
5. «SBB» (1974).
6. «Modern Pentathlon» . Laboratorium (1976).
7. «Man of the Light». Збігнеў Зэйферт (1977).
8. «Time Killers». Кароляк, Шукальскі, Барткоўскі (1985).
9. «Kujaviak Goes Funky» . Збігнеў Намыслоўскі (1975).
10. «Astigmatic». Квінтэт Кшыштафа
(1965).


• «Zbigniew Namysłowski Quartet», 1966.

• «Modern Pentathlon», Laboratorium, 1976.
два адзначаныя тут музыкі ― Станька і
Намыслоўскі ― выступалі ў Мінску.
Вяртаючыся непасрэдна да вінілаў,
звернем увагу на рознага колеру «яблыкі».
Так, плыткі пад нумарамі ад 1 да 15
выпускаліся выключна ў фармаце мона і
мелі этыкеткі блакітнага колеру. Аднак часам сустракаліся і чырвоныя «яблыкі».
Пазначэнні як на вокладках, так на аверсе
і рэверсе саміх плытак, здаралася, не
мелі шмат агульнага з тым фарматам, у якім яны запісаны. У 60-я і крыху пазней
у Польшчы былі значныя праблемы з
паліграфіяй (неабходная для вокладак
папера лімітавалася). Звычайна на іх
змяшчаліся пазнакі «XL» (запіс мона),
а на саміх дысках «SXL» (запіс стэрэа).
Сам жа колер «яблыкаў» (і гэта істотная інфармацыя для філафаністаў!) няпросты
для тлумачэння.
Выданні №№ ад 14 па 51 мелі этыкеткі
блакітнага і чырвонага колераў, апошнія
з надпісамі чорнага ці серабрыстага
колераў. Пазней (№№ 52―55) асноўным
колерам быў чырвоны. Этыкеткі дыскаў
ад №№ 56 да 62 былі бэжавага колеру з
надпісам «Muza» пасярэдзіне. У выданняў
пад нумарамі 63 да 76 асноўным колерам
быў бэжавы, але з паўкруглым надпісам
«Polskie nagrania». Рэдка з’яўляліся і
чорныя этыкеткі.
Што да экспартных выданняў, якія
таксама тыражаваліся ў Пёнках галоўным чынам для СССР, дык усе яны былі з
этыкеткамі блакітнага колеру з надпісам
кірыліцай «Трэцяя група».





КАСМІЧНЫЯ
ПАДЛЯШСКАЕ


Узнагароды і фестывалі
КРЭАТАР КУЛЬТУРЫ:
МУЗЫКАНТ ТОМАШ ЛІПІНЬСКІ
Рок-вакаліст і гітарыст, кампазітар, аўтар
тэкстаў і сузаснавальнік знакамітых
польскіх рок-гуртоў Brygada Kryzysu , Tilt і
Fotoness . На мяжы 1970-х і 1980-х Ліпіньскі быў адным з піянераў панк-рок-руху ў
Польшчы і на працягу кар’еры працягваў
эксперыменты з рознымі музычнымі
формамі. Адметная рыса тэкстаў музыканта
― апавяданне пра асобу, яе ідэнтычнасць
і свабоду ў супрацьстаянні безасабовай
сістэме. Песні Томаша Ліпіньскага, які адзначыў летась 70-гадовы юбілей, выгадавалі цэлыя пакаленні артыстаў.
Ліпіньскі вучыўся ў Акадэміі мастацтваў
у Варшаве, але кінуў вучобу, каб заняцца
музычнай кар’ерай. Дэбютаваў як вакаліст
і гітарыст на сцэне ў Сопаце ў 1978
годзе. Налета ён заснаваў Tilt, а ў 1981м разам з Робертам Брылеўскім стварыў
гурт Brygada Kryzys, які граў музыку, што мяжуе з панкам і нью-вэйвам. Іх альбом, выпушчаны ў Вялікабрытаніі ў 1982 годзе, стаў легендай польскага року. На вокладцы змешчана выява падаючага Палаца культуры і навукі ― будынка, што сімвалізуе сацыялістычную сістэму і польска-савецкае сяброўства. Дэбютная плытка гурта
лічыцца адным з найлепшых польскіх рокальбомаў усіх часоў ― і адным з найлепшых адлюстраванняў Польшчы, ахопленай ваенным становішчам.
Томаш Ліпіньскі называе сябе музыкамсамавукам, падарожжа якога заўсёды было «крок за крокам углыб музыкі»: «…гукі ёсць тым, чым яны ёсць, рытмы ёсць тым, чым яны ёсць, ―



100-годдзя ZAiKS , статуэтку «Чалавек з
залатым вухам» і ўзнагароду сталічнага
горада Варшавы.
Прэмія «Куратар культуры» была ўручана
артысту за «стварэнне канону бунтарскай
і антысістэмнай музыкі» і ― за нязгасную
надзею, за веру ў тое, што «jeszcze będzie przepięknie, jeszcze będzie normalnie» ― формула ўзнагароды наўпрост цытуе адну з самых
ЧЫТАЧА «ПАЛІТЫКІ»: ПІЯНІСТ ЕГУДА ПРАКАПОВІЧ

19-гадовы пераможца больш чым 30 нацыянальных і міжнародных конкурсаў фартэпіяна. Сярод ягоных узнагарод ―
гран-пры на Нацыянальным піяністычным конкурсе імя Ігнацыя Яна Падэрэўскага ў
Пётркаве-Трыбунальскім, а таксама трэці і спецыяльны прызы на 28-м Міжнародным
конкурсе фартэпіяна імя Фрыдэрыка Шапэна ў Шафарні. Ён атрымаў шосты прыз на
53-м Нацыянальным конкурсе піяністаў імя Фрыдэрыка Шапэна ў Варшаве (2025) і пяты
прыз, разам з прэміяй Шапэна, на 13-м
Міжнародным конкурсе маладых піяністаў
памяці Артура Рубінштэйна ў Быдгашчы (2024). З 2018 па 2024 год Егуда разам з
Эрыкам Кашэлам стаў сузаснавальнікам
фартэпіяннага дуэта ProKosz. Акрамя
працы піяніста, Пракаповіч займаецца
сцэны маладому піяністу незнаёмы. Як тлумачыць Егуда,
хвіліны цішыні, што папярэднічаюць выступам, ― яго маленькі сакрэт, які дапамагае сканцэнтравацца.
стужак Бухвальд кантрастуе з прозай жыцця, творца тонка і з гумарам разраджае драматычныя, напружаныя сітуацыі.
Эмі Бухвальд паходзіць з вялікай сям’і ― у яе пяцёра братоў і сясцёр. Гэты досвед вырашальна паўплываў на тэматыку яе творчасці, асабліва на дэбютную стужку «Няма зданяў у кватэры на Добрай» , якая
распавядае гісторыю чатырох братоў
і сясцёр, што жывуць у Варшаве. Іх
злучаюць таксічныя сувязі, залежнасць, трывога, адрынанне і неабходнасць знайсці
бяспечнае месца. Фільм, сканцэнтраваны
на блізкасці, пяшчоце і цікаўнасці да сямейных адносін, уражвае рэалістычнай, амаль дакументальнай уважлівасцю і
адкрытасцю да метафізікі. «З дзяцінства я слухала гісторыі пра нашых продкаў. Многія, магчыма, нават большасць, мелі духоўныя і метафізічныя тэмы. Мой дзед запісваў звышнатуральныя гісторыі нашай сям’і.
Ён уключыў іх у свой зборнік «Апавяданні
Дамбровіцкія», ― тлумачыць Эмі Бухвальд.
Першая поўнаметражная стужка Бухвальд была абвешчана адкрыццём на кінафестывалі ў Гдыні (падрабязна распавядаем пра фэст у
нумары SZTUKA 19/2025 ) і атрымала «Залаты
кіпцюр», які прысуджаецца за «мужнасць у
форме і змесце», а таксама ўзнагароды
найлепшую рэжысуру і найлепшую жаночую


ролю другога плана. Журналісты таксама выбралі «Няма зданяў у кватэры на
найлепшым фільмам фестывалю
за чуласць і эмпатыю, цудоўную акцёрскую гульню і натуральныя дыялогі.

СЦЭНА:
ТЭАТРАЛЬНАЯ РЭЖЫСЁРКА КАТАЖЫНА МІНКОЎСКА
Топ найцікавейшых спектакляў у
пастаноўцы Катажыны Мінкоўскай
Катажына Мінкоўска навучалася рэжысуры
ў Тэатральнай акадэміі ў Варшаве і сцэнаграфіі ў сталічнай Акадэміі мастацтваў. Рэжысёрка таксама з’яўляецца суаўтаркай сцэнаграфій і сцэнарыяў для ўласных пастановак. Лаўрэатка прэміі
«Залаты пралог» 2024 года, якую маладым
артыстам прысуджае журы прэміі Зыгмунта
Хюбнера «Чалавек тэатра», стыпендыятка
праграмы «Маладая Польшча» Міністэрства
культуры і нацыянальнай спадчыны.
Катажыну Мінкоўску ў першую чаргу
цікавіць мастацтва, якое спалучае рэалізм і
псіхатэрапію, тэмы пераадолення сямейных
траўмаў, страт і жалобы. Яна стварае тэатр
з глытком свежага паветра і грандыёзным размахам і даследуе саму прыроду мастацтва. Знітоўвае сур’ёзныя тэмы з
вельмі даступным падыходам і здзіўляе
публіку адаптацыямі літаратурнай класікі.
У дэбютнай пастаноўцы Мінкоўскай «Stream» у TR Warszawa (2020) грэцкія міфы пераплятаюцца з рэальным забойствам
дзяўчыны-падлетка, што транслюецца ў інтэрнэце. Гэта фармальна сучасны, але
апавядальны і захапляльны спектакль, які канцэнтруецца на адсочванні псіхічных станаў персанажаў, і пры гэтым не
пазбаўлены іроніі.
Шырокае прызнанне Катажына Мінкоўска атрымала дзякуючы пастаноўцы
міжваеннага рамана Марыі Кунцэвіч «Незнаёмка» ў Новым тэатры ў Познані (2021). Тэлевізійную



Гэта ўжо другі «Пашпарт» пісьменніка
2017 годзе журы «Палітыкі» адзначыла кнігу
Лубеньскага «Дванаццаць сарок за хвост»
(выдавецтва «Czarne»), за якую ён таксама атрымаў прэмію чытачоў літаратурнай прэміі
Nike. Узнагарода за 2025 год была ўручана
за кнігу «Другое жыццё чорнага ката»
(выдавецтва «Agora»).
Станіслаў Лубеньскі скончыў аддзяленне ўкраіністыкі і культуралогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Ягоная магістарская дысертацыя
пра ўкраінскага анархіста і рэвалюцыянера
Нестара Махно ляжыць у аснове першай
кнігі Лубеньскага ― гістарычнага рэпартажу
«Стэпавы пірат», выдадзенай у 2012 годзе.
Пісьменнік супрацоўнічае з выданнямі
«Gazeta Wyborcza», «Tygodnik Powszechny»
і «Dwutygodnik». Суаўтар серыі фільмаў
«Варшаўскі культурны плавільны кацёл», якая распавядае пра жыццё імігрантаў у Варшаве.
Станіслаў Лубеньскі ― заўзяты натураліст, ён з дзяцінства цікавіцца прыродай, асабліва птушкамі, вядзе блог «Dzika Ochota»,
праграму «Княства птушак» на «Радыё
Тройка» і з’яўляецца прэзідэнтам праўлення
Польскага таварыства аховы птушак.
Гатэль «Чорны Кот» быў самай вядомай
незаконнай пабудовай Варшавы, яго
канчаткова знеслі некалькі гадоў таму. «Другое жыццё чорнага ката» ― кніга,


ВІЗУАЛЬНАЕ МАСТАЦТВА: АНТ ЛАКАМСК
Маладая выпускніца Акадэміі мастацтваў у Варшаве Ант Лакамск паспела зрабіць
значны ўплыў на сучаснае польскае
мастацтва. Ант Лакамск займаецца жывапісам, лепіць і стварае інсталяцыі. Яна фіналістка конкурсаў Young Art Prize
(Уроцлаў, 2024) і Bielska Jesień / «Бельская
восень» (2023 і 2025). Творы мастачкі былі прадстаўлены як на персанальных, так і на
групавых выставах ― напрыклад, падчас
Warsaw Gallery Weekend , а таксама на
выставе і дабрачынным аўкцыёне «Refugees Welcome» для людзей, якія апынуліся ў
крызісе бежанцаў. Вясной 2026-га Ант
Лакамск выставіць свае карціны ў галерэі
Brunette Coleman у Лондане.
Упершыню Ант Лакамск стала вядомая шырокай аўдыторыі як студэнтка трэцяга
курса факультэта медыямастацтва, што
ўдзельнічае ў найважнейшым конкурсе жывапісу Польшчы «Бельская Восень» у 2023-м. У фінал увайшла серыя з трох твораў «Чытанне ўслых» . У гэтых
стрыманых працах фігуры, акрэсленыя
бледнымі контурамі, накладваюцца на
размытыя фоны, нібы натхнёныя карцінамі
Герхарда Рыхтара і Каспара Давіда
Фрыдрыха. Яны існуюць па-за пейзажным
фонам і нагадваюць малюнак пальцам
па запацелым акне цягніка, за якім
пралятаюць манатонныя віды.
Ідэі для жывапісу мастачка фармавала
ў студыях Паўла Сусіда і Войцеха
Банькоўскага : «Я адчула, што жывапіс ― гэта форма, з якой для мяне ўсё пачынаецца.
Прамая, зведзеная да плоскасці, якую
нельга моцна змяніць і ад якой



з’яўляюцца аднолькава суб’ектыўнымі і
аўтаномнымі, і гэта вельмі рамантычнае
бачанне свету, пазбаўленага іерархічнай
структуры. Пачуццё настальгіі ў маіх
карцінах вынікае ў асноўным з тэхнікі, да
якой я прызвычаілася. Яна прадугледжвае
пастаяннае зняцце слаёў, даданне новых
і іх памнажэнне. Часцей за ўсё гэты
механізм для мяне важнейшы за яго
эфект».
Летась асаблівую ўвагу крытыкаў і публікі
прыцягнула выстава Ант Лакамск «Каміль»
у галерэі «Турнус» ― серыя карцін,
натхнёная творчасцю французскага мастака
Марка Каміля Хаймовіча, у якой чытанне
кніг становіцца метафарай самааналізу
і жаночага досведу. Чытанню надаецца
вельмі асабісты, таямнічы і меланхалічны характар. Размытыя рысы твару і контуры, складаныя адносіны паміж фігурай і фонам інтрыгуюць і не паддаюцца выразнай
інтэрпрэтацыі. Мастачка стварае для сваіх герояў цёмную, рамантычную атмасферу.
Творы Ант Лакамск укаранілася ў традыцыі, але адначасова асвяжальныя і новыя.
Мастачка паслядоўна звяртаецца да
мінулага, спасылаецца на старое японскае мастацтва і еўрапейскі жывапіс апошніх дзесяцігоддзяў XIX і першых дзесяцігоддзяў XX стагоддзя. Тым не менш яе далікатныя, часта на мяжы паміж выяўленчага мастацтва і абстракцыі карціны ― цалкам сучасныя. Яны закранаюць страхі і жыццё ў нявызначанасці, уздымаюць пытанні
ідэнтычнасці, памяці і часу. У свеце вульгарнага літаралізму і радыкалізацыі сродкаў камунікацыі




КЛАСІЧНАЯ МУЗЫКА:
Альбом A Vibrant Touch Альбом GHSTING
Кампазітарка, музыкантка, саўндінжынерка Аляксандра Слыж пачынала вучобу на спецыяльнасці «гукарэжысура» ва
Універсітэце імя Адама Міцкевіча ў Познані,
дзе навучылася ствараць і апрацоўваць
запісы ― і гэта дало ёй іншы погляд на стварэнне музыкі. Пасля яна падала
дакументы ў Музычную акадэмію ў Познані на
спецыяльнасць «кампазіцыя».
Ад самага пачатку Аляксандра цікавілася
электроннай музыкай, яе спалучэннем з
музычнымі інструментамі і ўзаемасувязямі
гукаў з выявай і прасторай. Падчас
навучання ў Каралеўскім каледжы
музыкі ў Стакгольме яе прыцягнула электраакустычная сцэна, эстэтыка drone ―
мінімалістычных, статычных, але паступова развіваючыхся гукаў, і glitch ― электронных гукаў, якія ўзнікаюць у выніку сістэмных памылак, што нагадвае сінтэзатарную музыку 1990-х.
Кампазіцыі Аляксандры Слыж выконваліся
на фестывалях «Варшаўская восень» , «Ad Libitum», «Sacrum Profanum», «Unsound», «Sanatorium Dźwięku», а таксама на міжнародных фэстах Between (Стакгольм), CTM (Берлін), «Idealistic Festival» (Капенгаген) і ORF Musikprotokoll (Грац).
Творчасць Аляксандры Слыж ― гэта гульня з часам і з узаемадзеяннем гуку і руху.

У яе дэбютным альбоме «Human Glory» (2020, Pointless Geometry) прадстаўлены трэкі, створаныя з дапамогай датчыкаў руху. На другім альбоме «A Vibrant Touch» (2022, Warm Winters Ltd.) электронныя гукі суправаджаюцца інструментамі. Кампазітарка
«SYNESTE7JA.1» і «Under/Water»: «Я надзвычай зачараваная ўзаемасувяззю

ПАПУЛЯРНАЯ МУЗЫКА:
ДУЭТ SW@DA X NICZOS
Sw@da ― гэта музычны прадзюсар Віктар
Шчыгел, Niczos ― вакалістка, рэперка і
скрыпачка Ніка Юрчук, абодва паходзяць
з Падляшша. Дуэт быў адзначаны прэміяй
«Палітыкі» за фантазію, арыгінальнасць і за
тое, што яны ідуць сваім шляхам да масавай
аўдыторыі і ствараюць сучаснае музычнае
бачанне, абапіраючыся на традыцыі.
Творчасць Sw@da x Niczos адлюстроўвае
дух танцавальнай музыкі, якая развіваецца
па ўсім свеце, іх поспех можна разглядаць
праз прызму адкрыцця новых нацыянальных
меншасцей і малых радзім.
Віктар мае і калумбійскія карані, таму,
натхнёны лацінаамерыканскай танцавальнай
музыкай, ён уяўляў сабе, якой магла б быць
музыка беларускага рэгіёна Гайнаўка, калі б там даўно выкарыстоўваліся электронныя
інструменты. У 2019 годзе ён атрымаў
ганаровую ўзнагароду на фестывалі народнай музыкі «Новая традыцыя», а пазней ―
намінацыю на прэмію «Фрыдэрык» за альбом «Sad» (2022), запісаны з Каралінай Ціхай.
Niczos паглыбілася ў музычныя традыцыі
рэгіёна, вывучаючы скрыпку і так званы
«белы спеў» , а з 2021 года актыўна
ўдзельнічае ў гурце «Hajda Banda» і
выконвае заходнебеларускую, палескую
і падляшскую музыку. Паступова Niczos
зацікавілася і мясцовай падляшскай
гаворкай. Яны супрацоўнічалі са Sw@da
некалькі гадоў, але альбом, які музыкі
заснавалі як дуэт, «#InDaWoods» , што выйшаў у 2024 годзе, аб’яднаў усе найбольш важныя для іх тэмы: сучасную танцавальную музыку ў сімбіёзе з мясцовымі традыцыямі, з

• Sw@da x Niczos. Фота © POLITYKA / Лешак Зых. • Sw@da x Niczos.

ЛІЧБАВАЯ КУЛЬТУРА: 11BIT STUDIOS
Камп’ютарныя гульні сапраўды з’яўляюцца
найважнейшым слупам сучаснай польскай
культуры. Гейм-дырэктар «11 bit studios»
Томаш Кісілевіч атрымаў узнагароду за
гульню «The Alters» . Гэта трэці «Пашпарт»
для стваральнікаў з варшаўскай студыіраспрацоўшчыка (у мінулыя гады былі
адзначаны гульні «This War of Mine» і «Frostpunk» ).
Паводле Томаша Кісілевіча, у геймдызайне
студыя аддае прыярытэт спалучэнню
механічнай глыбіні з глыбінёй апавядання: «Гульні ― нешта большае, чым інтэрактыўны фільм ці кніга. Гэта цалкам нелінейнае
асяроддзе, якое павінна даць гульцам
максімальную свабоду самавыяўлення праз
гульнявыя сістэмы».
Пераможныя «The Alters» распавядаюць гісторыю Яна Дольскага, які, каб
выжыць і знайсці дарогу дадому пасля
караблекрушэння на чужой планеце, вымушаны стварыць альтэрнатыўныя
іншыя

выніку чаго іх лёс складваецца па-рознаму.
навыкамі, неабходнымі
выжывання, але гэта асобы, якіх




«ЖАНОЧАЕ
1550―2025»

Шэрман ці Ёка Она, вяртаюцца да гэтых
гістарычных постацей і ўвасабляюць іх праз
фемінісцкую оптыку.
Частка экспазіцыі паказвае жаночыя аўтапартрэты з палітрай ― жанр, які стаў для мастачак наватарскім
спосабам пацвердзіць сваю прафесійную
ідэнтычнасць і візуальным маніфестам
мастацкай легітымнасці. Першы вядомы партрэт жанчыны з палітрай узяты з ілюмінаванага рукапісу
Бакачы,
гільдыі Святога Лукі (гарадской гільдыі мастакоў).
У ХІХ стагоддзі мастацкія акадэміі
адкрылі свае дзверы для таленавітых
жанчын, якія пачалі шукаць спосабы выказаць сябе за межамі жанру
«партрэт з палітрай». Раздзел экспазіцыі «Яе ўласная муза»
паказвае, як жанчыны знаходзілі
натхненне ўнутры сваёй самасці.


«Адукацыя і канон» , куратарка сабрала
творы, якія з’яўляюцца своеасаблівымі
сведчаннямі бар’ераў, з якімі сутыкаліся жанчыны ў атрыманні прафесіі. Да
сярэдзіны ХІХ стагоддзя аўтаркі, якім пры жыцці ўдалося дамагчыся прызнання, былі амаль без выключэння дочкамі мастакоў. Навучанне бацькі было адзіным


ілюмінаваныя рукапісы, аўтарамі якіх былі
жанчыны. У эпоху Адраджэння манашкі таксама займаліся станковым жывапісам і
нават стваралі манументальныя рэлігійныя работы.
У раздзеле «Звышрэальнае Я, містычнае Я» куратарка сабрала пейзажы сноў і міфалагічныя самапрэзентацыі, сюррэалістычныя, сімвалічныя або спірытуалістычныя творы раскрываюць унутраныя пейзажы жаночай суб’ектыўнасці. Апошняя частка


чорна-белае размеркаванне роляў было
падарвана жорсткай рэальнасцю франтоў
многіх войнаў ХХ і ХХІ стагоддзяў.
Прадстаўленыя работы паказваюць разнастайныя ролі, якія жанчыны
адыгрывалі падчас вайны. Мастачкі выяўлялі жанчын не толькі як змагарак, але і як сведкаў, летапісцаў, ахвяраў, актывістак-антыфашыстак і ўдзельніц рэканструкцыі. У адрозненне ад




Украіне расказваюць сучасныя
ўкраінскія мастачкі. У сваёй творчасці
яны абапіраюцца на асабісты досвед.
Карціна Кацярыны Лісавенка, якая
паказвае маці з дзіцем, адразу з
моманту стварэння стала сімвалам
украінскага супраціву. А таксама
сведчаннем незвычайнай сілы жанчын, якія, насуперак смерці і разбурэнням, клапоцяцца пра свае сем’і.
Выстава «Жаночае пытанне 1550―2025»
уяўляе сабой нешта большае за
гістарычны


•
«ГОРАДЗЕ ЖАНЧЫН»
Паралельна з манументальнай экспазіцыяй, падрыхтаванай Элісан М. Джынджэрас, на тым жа паверсе размясціўся «Горад
жанчын» ― чатыры самастойныя праекты, якія дапаўняюць гістарычны агляд «жаночага пытання» сучаснымі мастацкімі і
актывісцкімі практыкамі. Выстава «Іншае заўтра» (куратаркі ―
Шаблік і Вера
фемінізм у будучыні, ці будуць існаваць апазіцыі жанчына ― мужчына, прырода ― чалавек, культура ― прырода. «На выставе мы паказваем працы сямі мастачак, што паходзяць з розных краін свету, такіх як Інданэзія, Іран, Аўстралія, а таксама з Польшчы. Лучыць гэтыя працы імкненне да эксперыменту, ужыванне фантазіі
Замест таго каб змагацца за месца ў існым
свеце, можна стварыць альтэрнатыўныя
інструменты і невідавочныя стратэгіі
выжывання.
У вялізным пано Марыі Лукачовай «Eternal Birches» жанчыны паўстаюць у вобразе
ведзьмаў, монстраў або здзічэлых істот. У гэтым творы эстэтыка хіп-хопу змешваецца
са славянскімі міфамі. Жаночыя персанажы
са славянскіх легенд танчаць у міфічным
лесе падчас поўні, што выклікае асацыяцыю з шабашам ведзьмаў, а таксама фантастычнымі фільмамі.
Ліліяна Зейц прапануе новую інтэрпрэтацыю тэксту Адама Міцкевіча пра возера Свіцязь. Сюжэт пра затоплены горад і жанчын, якія ператварыліся ў
• Катажына Дэпта-Гарапіч. Ногі, рукі, кіпцюры. 2024.
ім у атрутныя, небяспечныя расліны, мастачка перарабляе на квір-экалагічнае прачытанне, дзе чалавечае і расліннае пераплятаюцца і ствараюць гібрыдныя ідэнтычнасці. У працах Сары Садок уцёкі ў свет відэагульняў могуць быць актам эмацыйнага выратавання. Выдумка, сон і рытуал становяцца адзіна магчымай прасторай свабоды ў свеце, які адмаўляе роўнасць і суб’ектыўнасць.
На выставе «З нетраў» , падрыхтаванай Джуліяй Браян-Уілсан, прадстаўлены работы дванаццаці мастачак, што даследуюць узаемасувязь цела, полу і інфраструктуры. Назва адсылае
да ангельскага слова gutsy ― што


Eternal Birches. Пано. 2025.
азначае смелы чалавек, які дзейнічае
інстынктыўна, з глыбіні цела. Мастакі
падымаюць тэму схаваных працэсаў
жыццезабеспячэння ― стрававання і
дыхання, якія яны параўноўваюць з
каналізацыяй або вентыляцыяй, што
дазваляюць цыркуляваць вадзе, паветру
або энергіі.
Некаторыя аўтаркі звяртаюцца да
эластычнага тэкстылю, прызначанага для
частак цела, напружаных пад уздзеяннем сілы цяжару, ці да скульптурных
матэрыялаў, як польская мастачка Аліна
Шапачнікаў, якая стварае сюррэалістычныя формы крохкасці. Відэапраца Маёліна даследуе творчы патэнцыял вуснаў, а
інсталяцыя «Antunes» спалучае ў сабе глянцавыя архітэктурныя
правоў. Экспазіцыя складацца з візуальных работ (фатаграфій і відэа), прысвечаных тэме аборта як у клінічных, так і ў хатніх умовах і яго сацыяльнаму ўспрыманню. Запрошаныя артысткі паказваюць аборт такім, які ён ёсць: рэальным, інтымным, цялесным. Аборт, як і любая форма медыцынскай дапамогі, з’яўляецца памежным вопытам, але і руцінным. Гэтае напружанне ― вось выставы. На лесвічнай

прыляпіць, выкарыстоўваць. Гэтыя выявы
не музейныя артэфакты, а інструменты.
Апошняя выстава «Мы былі. Міжнародны
год жанчын 1975» , куратаркай якой
з’яўляецца Вікторыя Шчука, спасылаецца
на гісторыю фемінісцкага мастацтва ў
Польшчы і разглядае сацыялістычны
фемінізм як альтэрнатыву заходнім
фемінісцкім рухам.
У 1975-м адзначаўся Міжнародны год
жанчын, ініцыяваны Арганізацыяй
Аб’яднаных Нацый з мэтай глабальнай
падтрымкі жанчын. Адбылася
Сусветная канферэнцыя ў Мексіцы. Дзяржавы ― члены ААН прымалі ўдзел у святкаванні не толькі шляхам адпраўкі дыпламатычных дэлегацый у Мексіку, але і
і «Жаночы горад» ― шматслойны праект, што ўлучае ў сябе мноства імёнаў. Абедзве выставы засведчваюць доўгі шлях сацыяльнамастацкай эмансіпацыі жанчын, падчас якога мастацтва станавілася інструментам аднаўлення голасу і сведчаннем альтэрнатыўных шляхоў спазнання вонкавых і унутраных сусветаў.

Becoming Brilliant II. Алей. 2013.

Экспазіцыя расказвае пра этнічную групу, якая засяляла паўночныя і
паўднёвыя схілы галоўнага Карпацкага хрыбта. Асноўная мэта выставы ―
паказаць, што мастацтва лемкаў жывое, самабытнае, здольнае весці дыялог як
з духоўнай спадчынай Карпатаў, так і з
сучаснай эстэтыкай.
Лемкі пражывалі на тэрыторыі некалькіх
дзяржаў, таму творы давялося збіраць
не толькі на абшарах Польшчы, але і ў
Славакіі, Венгрыі, Сербіі, Чэхіі, Румыніі,
Украіны і Харватыі, а таксама сярод
дыяспары Злучаных Штатаў. Тлумачыцца
гэта як шырокім рассяленнем лемкаў, так і няпростым лёсам гэтага народа.
У XVI―XIX стагоддзях у лемкаў
сфармавалася ўласная ідэнтычнасць, заснаваная на іх традыцыйнай культуры, мове і сувязях з грэка-каталіцкай і
праваслаўнай цэрквамі, а таксама на
супраціве ціску з боку Польшчы, Аўстра-
Венгрыі, Украіны і Расійскай імперыі.
У розны час сярод лемкаў дамінавалі прыхільнікі той ці іншай нацыянальнай
арыентацыі (украінскай, лемкаўскай /
русінскай, польскай). Сёння некаторыя
з іх лічаць сябе часткай украінскай
нацыі, асабліва з сумежных з Украінай
раёнаў, а некаторыя ўспрымаюць сябе
асобным лемкаўскім народам. У пачатку
ХХ стагоддзя лемкі нават спрабавалі
стварыць уласную дзяржаву, і тая
праіснавала, нікім не прызнаная, толькі
кароткі час.
Пасля Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Лемкаўшчыны пачаліся трагічныя падзеі, што
змяншэння насельніцтва.



• «Формы прысутнасці. Мастацтва лемкаў / карпацкіх русінаў». Фрагменты экспазіцыі.
арміі, якая вяла партызанскую вайну з камуністычнай Польшчай і не прызнавала пасляваенных межаў. Нягледзячы на тое, што лемкі не падтрымлівалі УПА і ніколі афіцыйна не выступалі супраць польскіх уладаў, 35 000 лемкаў былі пераселены на захад і поўнач Польшчы.
Па дадзеных перапісу 2011 года, у Польшчы пражываюць прыкладна 10 500 лемкаў. Больш за палову жывуць у Ніжняй Сілезіі (на «вернутых

дазваляе зноў адчуць сябе адзіным цэлым.
Выстава збудавана вакол трох тэмаў і
дзеліцца на тры часткі з назвамі «Памяць», «Транспоп» і «Ідэнтычнасць».
«Памяць» адкрывае экспазіцыю і
распавядае пра мінулае і спадчыну, якія
працягвае фармаваць сучаснасць. Гісторыя
лемкаў паказана на выставе праз творы, прадметы культу і побыту з русінскіх
дамоў. У прасторы выставы яны становяцца
жывымі сведкамі гісторыі і знакамі жыцця
супольнасці, якая здолела захаваць сваю
памяць.
Назву «Транспоп» ― тэрмін, прыдуманы
куратарам выставы, ― можна перакласці
як трансфармацыя, актуалізацыя. Тут
паказваюць творы аўтараў, якія творча змяняюць формы, коды і аповеды, што
дазваляе па-новаму распавядаць гісторыі. Памяць і ідэнтычнасць сустракаюцца з кодамі


актуальнай для маладога пакалення творцаў, якія выпрабоўваюць падобныя формы культурнай нябачнасці і ідэнтычнай амбівалентнасці. Са спадчыны Уорхала паказалі працы з цыклу «Касмічныя плады», якія адносяцца да звычаяў у яго родным доме, дзе кожную



міграцыйны вопыт. Юлія сама была
мастачкай, яна нават выпусціла кнігу
«Святыя кошкі», падпісаную, аднак, не сваім імем, а як «маці Эндзі Уорхала».
На выставе размешчаны яе фатаграфіі,
напісаны ёю калядны ліст, а таксама своеасаблівы калаж, у якім яна супаставіла вобраз Панны Марыі з фатаграфіяй свайго
мужа Андрэя. Куратар хацеў паказаць,
наколькі моцна на Эндзі паўплывалі
апавяданні пра лемкаўскія мясціны, з якіх раслі яе памяць і ўяўленне.
Трэці раздзел ― пра ідэнтычнасць,
найбольш хаатычны, бо культурная
самабытнасць русінскай супольнасці
падаецца праз сімвалічную геаграфію. У цэнтры гэтага ландшафту



больш шырока, чым проста асабістая прастора. А зварот аўтараў да карпацкай прыроды, як рэальнай, так і ўяўнай, становіцца сімвалічным вяртаннем дамоў. Важнай вобласцю разважанняў стваральнікаў прадстаўленых твораў з’яўляецца фальклор, які ахоплівае як матэрыяльныя, так і нематэрыяльныя аспекты культуры: адзенне, музыку, абрады

Яднае экспазіцыю постаць
куратара з вельмі характэрнай
біяграфіяй.
Да выставы куратар куратар
Міхал Шымко рыхтаваўся амаль
дзесяць гадоў. Яго прадзеды былі
дэпартаваныя ў рамках акцыі
«Вісла». Ім удалося вярнуцца
ў родную вёску, дзякуючы
чаму Міхал змог вырасці на
Лемкаўшчыне, але нягледзячы
на тое, што для яго сям’і роднай
мовай была лемкаўская, ён ужо
ёй не валодаў і толькі цяпер пачаў вывучаць.
пытанне, для каго ў першую
гэтая выстава, Міхал


• Катажына Шведа. Лемкаўшчызна. Фатаграфічны цыкл. 2020―2021.










На творчасць Марты паўплывала праца гіпнатэрапеўта Майкла Ньютана. У сваёй кнізе Ньютан засяродзіўся на тэмах, прысвечаных чалавечай душы. Ён апісваў працэс праходжання душы праз смерць, сустрэчы з духоўнымі настаўнікамі, а таксама пытанні, звязаныя са свядомым
выбарам наступнага ўвасаблення, месца, цела, урокаў і задач, якія душа хацела б узяць на сябе. Ньютан таксама шукаў адказы на пытанні, наколькі наканаваны наш лёс
і наколькі мы можам яго фармаваць



Крыстына Вайтына-Друэ разам з Магдаленай
Абакановіч і Войцехам Сэдлі прадстаўляла
Польшчу на першай міжнароднай біенале тканіны ў Лазане ў 1962 годзе. Менавіта з той
прэзентацыі пачалі гаварыць пра «польскую школу тканіны».
Паводле арганізатараў біенале тканіны ў Лазане, меркавалася, што ўдзельнікі
падрыхтуюць малюнкі будучых ткацкіх работ, якія будуць выкананы іншымі майстрамі, аднак
польскія аўтары прапанавалі іншы падыход ― увагу да самога працэсу ткацтва, да аб’ёму
габелена, да непасрэднай працы з прасторай.
Выканаўца і мастак з’ядналіся ― менавіта
гэтым вылучаліся на той выставе польскія
габелены.
Польская школа мастацкай тканіны ― з’ява
ўнікальная ў сусветным маштабе. Мастакі
адмовіліся ад разумення тканіны выключна як прыкладнога рамяства,


Выстава дэманструе эвалюцыю
мастацкай мовы Вайтыны-Друэ:
ад фігуратыўных кампазіцый, у
якіх матывы падпарадкаваныя структуры пляцення, да ўсё больш
абстрактных формаў і лірычных твораў больш позняга перыяду.
Лірычныя творы натхнёныя,
з аднаго боку, паэзіяй, якая
захапляла мастачку, з іншага
боку, вандроўкамі на Далёкі
Усход. Творца любіла доўгія
падарожжы. Разам з мужам яны
наведалі Гаваі, бачылі Далай-
ламу ў Тыбеце, неаднаразова
вандравалі па Індыі. Яе цікавіла не толькі рэлігійныя вераванні краіны, але таксама колеры і пахі.
Адгалоскі гэтых паездак можна ўбачыць у яе працах непасрэдна, як ва ўжыванні экзатычных
фарбавальнікаў, так і насення, якое куратары выставы знаходзілі
ў спляценнях нітак.
На выставе экспануюцца не толькі
чыста мастацкія творы, але і
больш прыкладныя ― кілімкі, створаныя мастачкай для ўласнага
дома і на замову, а таксама яе
аўтарскае адзенне, зробленае
ў 1960―1970-х ад пачатку і да
канца. То-бок ад фарбавання
ніцяў, пляцення тканіны, крою
паводле ўласных лекалаў да, нарэшце, шыцця. Пасля гэтыя касцюмы і паліто










Вайды. Фестываль пачнецца са спецыяльнага паказу фільма «Попел і дыямент» (1958) на 35-міліметровай стужцы,
ўключаць такія стужкі, як «Пакаленне» (1955), «Нявінныя чараўнікі» (1960), «Усё на продаж» (1969), «Пілат ды іншыя» (1972), «Вяселле» (1973), «Зямля абяцаная» (1975), трылогія Салідарнасці «Чалавек з мармуру» (1977), «Чалавек з жалеза» (1981) і «Чалавек з надзеі» (2013), «Панны з Вілька» (1979), «Дантон» (1983), «Корчак» (1990), «Катынь» (2007) і
(1968)





• Wrocław Baroque Ensemble.














































