Skip to main content

З.Красіньскі. Нябоская камедыя.

Page 1

Зыгмунт Красіньскі (1812–1859)

Зыгмунт Красіньскі (Zygmunt Krasiński; нарадзіўся 19 лютага 1812 г. у Парыжы, памёр тамсама 23 лютага 1859 г.) паходзіў з арыстакратычнай сям’і. Меркаванні бацькі Вінцэнта Красіньскага, напалеонаўскага генерала, пазней лаяльнага да расійскага царызму, паўплывалі на ступень актыўнасці Зыгмунта Красіньскага ў тагачаснай патрыятычнай дзейнасці (паэт не ўдзельнічаў у антырасійскіх дэманстрацыях і ў паўстанні 1830–31 гг.). Вялікую частку жыцця ён правёў за мяжою: у Швейцарыі (дзе пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам), Італіі і Францыі. Свае самыя выдатныя творы «Нябоскую камедыю» (1833, апубл. у 1835) і «Ірыдыён» (1836) Красіньскі напісаў да таго, як яму споўнілася дваццаць пяць гадоў. Яго ўласная філасофія, першапачаткова месіянская, з часам эвалюцыянавала ў бок кансерватыўных ідэй. Паэма «Перад досвіткам» (1843) стала спробай спалучэння абедзвюх тэндэнцый. «Псальмы будучыні» (1845), якія дачакаліся крытычнай рэплікі Юльюша Славацкага («Адказ на Псальмы будучыні»), выявілі непрыязнасць Красіньскага да росту рэвалюцыйнага руху. У Польшчы Зыгмунта Красіньскага традыцыйна залічваюць у грона трох нацыянальных прарокаў-рамантыкаў.

Нябоская камедыя (ва ўрыўках і пераказе) АСОБЫ ДРАМЫ Рэальныя асобы Граф Генрык (Муж) – галоўны герой драмы, арыстакрат і паэт, правадыр арыстакратычнага лагера. Марыя (Жонка) – жонка графа Генрыка, маці Орці, няшчасная ў шлюбе, пазней звар’яцее і памірае. Айцец Беньямін – святар, які хрысціць Орцю. Госці – асобы, якія ўдзельнічаюць у цырымоніі хросту. Хросны Бацька і Хросная Маці – прысутнічаюць на цырымоніі хросту. Хросны Бацька таксама з’яўляецца пры іншых акалічнасцях. 213


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
З.Красіньскі. Нябоская камедыя. by Przestrzeń_Kultury_Polskiej - Issuu