Skip to main content

OutstandingPolishWomen-PL-BY

Page 1

ВЫБIТНЫЯ

і к ь л о П


WANDA

..... 2-7

ANNA

..... 8-13

OLGA

..... 14-21

KRYSTYNA

..... 22-27

IRENA

..... 28-33

MARIA

..... 34-41

MARIA

..... 42-47

WISŁAWA

..... 48-55

OLGA

..... 56-63

POLSKIE SUFRAŻYSTKI ПОЛЬСКІЯ СУФРАЖЫСТКІ. ПЕРШЫЯ ДЭПУТАТКІ

..... 64-71


WANDA

Першая жанчына на вяршыні самай небяспечнай гары ў свеце – К2. Першая еўрапейка, якая паднялася на Эверэст. Адна з самых выбітных гімалаістак у гісторыі.

Pierwsza kobieta na szczycie najniebezpieczniejszej góry świata – K2. Pierwsza Europejka, która zdobyła Mount Everest. Jedna z najwybitniejszych himalaistek w historii. ВЫБIТНЫЯ

Полькі

3


WANDA

R Яна любіла выклікі. Яна была ўпэўненая ў сабе і рашучая. Але і ўпартая таксама.

H

а вяршыні гары Эверэст яна пакінула каменьчык з Польшчы. На дах свету яна ступіла 16 кастрычніка 1978 года роўна ў дзень абрання кардынала Караля Вайтылы Папам Янам Паўлам ІІ. “Добры Бог так хацеў, каб у адзін дзень мы падняліся так высока. Абодва ўпершыню з Польшчы”, – сказаў Святы Ян Павел II, калі даведаўся пра яе подзвіг. Вярнуўшыся з экспедыцыі, яна распавядала: “Падыходзячы да вяршыні, апошнія 50 метраў я ішла без кіслароду, бо трубка кіслароднай маскі пакрылася лёдам. Прыйшлося зняць яе, і апошнія метры я прайшла, удыхаючы паветра звонку. На апошніх метрах я знаходзілася ў такім стане эйфарыі, што ішла да вяршыні з той жа хуткасцю, што і з кіслародам”.

4

N

a szczycie Mount Everest zostawiła kamyk z Polski. Na dachu świata stanęła 16 października 1978 roku dokładnie w dniu wyboru kardynała Karola Wojtyły na papieża Jana Pawła II. – Dobry Bóg tak chciał, że tego samego dnia weszliśmy tak wysoko. Oboje po raz pierwszy z Polski – powiedział święty Jan Paweł II na wieść o jej wyczynie. Po powrocie z wyprawy opowiadała: „Podchodząc do szczytu, ostatnie 50 metrów szłam bez tlenu, dlatego, że zalodził mi się wlot do maski tlenowej. Musiałam ją zdjąć i ostatnie metry przeszłam, oddychając powietrzem z zewnątrz. Na tych ostatnich metrach jest się w takim stanie euforii, że szłam do szczytu w tym samym tempie bez tlenu jak z tlenem.”

Uwielbiała wyzwania. Była pewna siebie i przebojowa. Ale też uparta.

на нарадзілася ў 1943 годзе ў невялікім літоўскім мястэчку Плунгяны непадалёк ад Клайпеды, у польскай сям'і. Пасля вайны разам з бацькамі пераехала ў Вроцлаў. Яе любоў да гор нараджалася павольна. Пасля выпускных школьных экзаменаў разам з аднакласнікамі яна адправілася ў Татры на Марское вока. Тады, седзячы на беразе гэтага найпрыгажэйшага ў Польшчы горнага возера, яна ўпершыню падумала: тут так прыгожа, што хочацца застацца назаўжды. Аднак горную бацылу яна падхапіла, як сама сцвярджала, крыху пазней, калі выправілася ў скалы ў Сакаліных гарах блізу Яленяй Гуры. Яна скончыла Вроцлаўскі палітэхнічны інстытут. Стала інжынерам-электроншчыкам. Працавала спачатку ў Інстытуце аўтаматыкі энергетычных сістэм, а потым, пасля пераезду ў Варшаву, – у Інстытуце матэматычных машын. Увесь адпачынак яна займалася скалалажаннем. І сама казала, што загараючы пад грушай магла б вельмі стаміцца.

U

rodziła się w 1943 roku w niewielkiej miejscowości Płungiany niedaleko Kłajpedy na Litwie, w polskiej rodzinie. Po wojnie wraz z rodzicami przeprowadziła się do Wrocławia. Jej miłość do gór rodziła się powoli. Po maturze wybrała się z kolegami i koleżankami w Tatry do Morskiego Oka. Wtedy, siedząc na brzegu tego najpiękniejszego w Polsce górskiego jeziora, po raz pierwszy pomyślała, że jest tam tak pięknie że chciałaby zostać na zawsze. Bakcyla gór załapała jednak, jak sama twierdziła, nieco później, kiedy wybrała się na wspinaczkę w skałki w górach Sokolich w pobliżu Jeleniej Góry. Ukończyła studia na Politechnice Wrocławskiej. Została inżynierem-elektronikiem. Pracowała najpierw w Instytucie Automatyki Systemów Energetycznych, a potem po przeprowadzce do Warszawy - w Instytucie Maszyn Matematycznych. Cały urlop poświęcała na wspinanie. Twierdziła, że opalaniem się pod gruszą mogłaby się bardzo zmęczyć.

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

5


WANDA

K

алі Ванда пачынала сваю горную прыгоду, сярод гімалаістаў і альпіністаў панавала перакананне, што жанчыны не ўмеюць і не павінны ўзыходзіць у горы. Ванда зруйнавала гэты стэрэатып. У 1986 годзе яна стала першай жанчынай у свеце, якая паднялася на К2 – адну з самых небяспечных гор у свеце. Яна хацела падняцца на ўсе 14 васьмітысячнікаў свету следам за Рэйнхольдам Меснерам і Ежы Кукучкам. Свой праект яна назвала “Караванам да мараў”. Яна ўзышла на восем вяршынь. Акрамя Эверэсту і К2 яна ўзыйшла яшчэ на Нангапарбат, Шышабангму, Гашэрбрум II, Гашэрбрум І, Чо-Айю і Анапурну. Яна часта падымалася адна, без кіслароду і цяжкімі маршрутамі. Сама і ў супрацоўніцтве яна арганізоўвала жаночыя экспедыцыі ў Альпах і Гімалаях. Пра свае ўзыходжанні і разважанні яна пісала ў альпінісцкія часопісы. Яна была аўтаркай кніг і фільмаў пра горы. Ванда Руткевіч знікла без весткі ў траўні 1992 года, ва ўзросце 49 гадоў, пры спробе ўзысці на Канчэнджангу (8586 м).

G

dy Wanda zaczynała swoją górską przygodę, wśród himalaistów i osób zajmujących się wspinaczką panowało przekonanie, że kobiety nie potrafią i nie powinny się wspinać. Wanda przełamała ten stereotyp. W 1986 roku została pierwszą kobietą na świecie, która weszła na K2, jedną z najniebezpieczniejszych gór świata. Chciała zdobyć wszystkie 14 ośmiotysięczników, śladem Reinholda Messnera i Jerzego Kukuczki. Swój projekt nazwała „Karawaną do marzeń”. Zdobyła ich w sumie osiem. Oprócz Mount Everestu i K2 weszła jeszcze na: Nanga Parbat, Sziszapangmę, Gaszerbrum II, Gaszerbrum I, Czo Oju i Annapurnę. Wspinała się często samotnie, bez tlenu i trudnymi drogami. Organizowała lub współorganizowała wyprawy kobiet w Alpach i Himalajach. O swoich wspinaczkach i przemyśleniach pisała do czasopism o tematyce alpinistycznej. Była autorką książek i filmów górskich. Zaginęła w maju 1992 roku, w wieku 49 lat, w drodze na Kanczendzongę (8586 m).

Яна стала легендай польскага і сусветнага гімалаізму. Stała się legendą polskiego i światowego himalaizmu.

6

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

7


ANNA

Яна – легенда “Салідарнасці”, грамадска-палітычнага руху, з якога пачалося падзенне камунізму ў Еўропе. Амерыканскі штотыднёвік “Time” прызнаў яе адной са 100 жанчын, якія вызначылі мінулае стагоддзе.

Legenda “Solidarności”– ruchu społeczno-politycznego, który zapoczątkował upadek komunizmu w Europie. Uznana przez amerykański tygodnik “Time” za jedną ze 100 kobiet, które zdefiniowały ostatnie stulecie. 8

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

9


ANNA

R

на нарадзілася ў 1929 годзе ў вёсцы Сеннэ, але з 1945 года жыла ў Гданьску, з якім была звязана да канца жыцця. У 21 год яна ўладкавалася зваршчыцай на гданьскую суднаверф. Гэтая праца была самай цяжкай і рызыкоўнай з суднабудаўнічых прафесій. Тым не менш Ганна працавала нястомна, больш за дзесяць гадзін у дзень, пакуль праблемы са здароўем не прымусілі яе запаволіць абароты. Тады яна перавучылася на кранаўшчыцу. З 1978 года яна была актывісткай незалежнага прафсаюза, нелегальнай апазіцыі камуністычнай улады. Яна была адной з вядучых актывістак новай арганізацыі, нават прадаставіла сваю кватэру ў якасці кантактнага пункта. Гэта наклікала на яе самыя вострыя формы пераследу з боку Службы бяспекі: затрыманні, ператрусы, пагрозы звальнення і нават замах на забойства.

U

rodziła się w 1929 roku we wsi Sienne jednak od 1945 roku mieszkała w Gdańsku, z którym związana była do końca życia. W Stoczni Gdańskiej zatrudniła się w wieku 21 lat jako spawacz. Praca ta była najcięższym i najbardziej ryzykownym z zawodów stoczniowych. Mimo to Anna pracowała bez wytchnienia, po kilkanaście godzin dziennie dopóki problemy zdrowotne nie zmusiły jej do zwolnienia obrotów. Wówczas przekwalifikowała się na suwnicową. Od 1978 roku była działaczką Wolnych Związków Zawodowych, nielegalnej opozycji wobec komunistycznej władzy. Była jedną z czołowych działaczek nowej organizacji, udostępniła nawet swoje mieszkanie jako punkt kontaktowy. Sprowadziło to na nią najdotkliwsze szykany ze strony Służby Bezpieczeństwa – zatrzymania, rewizje, groźby zwolnienia z pracy, a nawet próbę zabójstwa.

10

Яна заўжды заставалася верная сваім ідэалам і верыла, што “ў Польшчы могуць быць людзі нешчаслівыя, але не можа быць людзей запалоханых”. Zawsze wierna swoim ideałom, wierząca, że “w Polsce mogą zdarzać się ludzie biedni, ale nie może być ludzi zastraszanych”.

Y

сё жыццё яна цяжка працавала, і менавіта гэта зрабіла яе ўражлівай да чалавечых крыўдаў. Заўжды смела выступаючы супраць несправядлівасці, яна заваёўвала павагу і прызнанне сярод простых людзей, але таксама станавілася аб'ектам пераследу з боку тагачаснага – камуністычнага – апарата ўлады. Яе неаднаразова арыштоўвалі, дапытвалі, інтэрнавалі і саджалі ў турму.

C

iężka praca towarzyszyła jej przez całe życie i to ona właśnie uwrażliwiła ją na ludzką krzywdę. Zawsze odważnie występowała przeciw różnym nieprawidłowościom, przez co zyskiwała szacunek i uznanie wśród zwykłych ludzi ale i stawała się obiektem prześladowań ze strony ówczesnego – komunistycznego – aparatu władzy. Wielokrotnie aresztowana, przesłuchiwana, internowana i więziona.

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

11


ANNA

8

жніўня 1980 года, за пяць месяцаў да выхаду на пенсію, яна была звольнена з працы за парушэнне дысцыпліны. Яе прафсаюзныя калегі выкарысталі гэты акт несправядлівасці для пачатку арганізаванага бунту супраць камуністычнай улады. Патрабаванне аднавіць Валентыновіч на працы стала першым пастулатам страйку, які не толькі быў самым важным страйкам у найноўшай гісторыі Польшчы, але і паскорыў падзенне камунізму дзесяцігоддзе пазней. Менавіта гэты страйк паклаў пачатак руху “Салідарнасць”, які ў 1989 годзе прывёў да дэмакратычных перамен у Польшчы і далей ва ўсёй Еўропе. Пра яе з’явіліся кнігі, рэпартажы, спектаклі, фільмы. Яна атрымала шэраг найвышэйшых дзяржаўных узнагарод, у тым ліку Ордэн Белага Арла за “дзейнасць на карысць дэмакратычных перамен і свабоднай Польшчы”. Яна загінула 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе ў Смаленску на тэрыторыі Расіі, куды ў складзе дзяржаўнай дэлегацыі на чале з прэзідэнтам Лехам Качыньскім і яго жонкай ляцела на ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды 70-й гадавіны Катынскага злачынства, у памяць пра польскіх афіцэраў, забітых НКУС у 1940 годзе.

8

sierpnia 1980 roku, na pięć miesięcy przed odejściem na emeryturę, zwolniono ją dyscyplinarnie z pracy. Jej związkowi współpracownicy wykorzystali ten akt niesprawiedliwości do rozpoczęcia zorganizowanego buntu przeciw komunistycznej władzy. Żądanie przywrócenia Walentynowicz do pracy stało się pierwszym postulatem strajku, który nie tylko był najważniejszym strajkiem w najnowszej historii Polski, ale także przyspieszył upadek komunizmu dekadę później. To właśnie ten strajk dał początek “Solidarności”, która doprowadziła w 1989 roku do demokratycznych przemian w Polsce a dalej w całej Europie. Powstały o niej książki, reportaże, sztuki teatralne, filmy. Otrzymała szereg odznaczeń w tym najwyższe państwowe Order Orła Białego za “działalność na rzecz przemian demokratycznych i wolnej Polski”. Zginęła w katastrofie lotniczej w Smoleńsku na terytorium Rosji 10 kwietnia 2010 roku, udając się w ramach delegacji państwowej, na czele z prezydentem Lechem Kaczyńskim i jego małżonką, na obchody 70. rocznicy zbrodni katyńskiej, upamiętniające polskich oficerów zamordowanych przez Sowietów w Katyniu w 1940 roku.

Пасля ўтварэння “Салідарнасці” была яе актыўнай дзяячкай, пастаянна падвяргаючы сябе небяспецы праз розныя пратэсты супраць злоўжыванняў кіруючай улады. Po powstaniu “Solidarności” aktywnie w niej działała nieustannie narażając się władzy różnymi protestami przeciwko jej nadużyciom. 12

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

13


OLGA

Мастачка, адзначаная шматлікімі ўзнагародамі, прызнаная берлінскім часопісам “Bazaar” адной з дванаццаці найлепшых мастачак Еўропы.

Malarka nagrodzona licznymi wyróżnieniami, uznana przez berlińskie pismo “Bazaar” za jedną z dwunastu najlepszych malarek w Europie.

14

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

15


OLGA

T/ Адна з самых вядомых яе карцін “Дзяўчынка з хрызантэмамі” (1894) апісвалася крытыкамі як твор настолькі энігматычны, што здольны давесці да шаленства тых, хто ўглядаецца ў яго занадта пільна. Jeden z najsłynniejszych jej obrazów “Dziewczynka z chryzantemami” z 1894 roku opisywany był przez krytyków, jako dzieło tak enigmatyczne, że doprowadzające do szaleństwa tych, którzy zanadto mu się przypatrywali.

16

ра яе казалі, што яна малявала не вочы, а позірк, малявала не вусны, а ўсмешку або плач. Яна паўсюль магла высачыць поўную трывогі душу і выявіць духоўнасць, якая выражаецца нават у чалавечай руцэ. Нарадзілася ў 1865 годзе ў Кракаве. Яна захаплялася выяўленчым мастацтвам з ранняга ўзросту, і яе мастацкі талент праявіўся вельмі хутка. Бацькі стараліся забяспечыць ёй як мага лепшую адукацыю: яна брала ўрокі ў найлепшых кракаўскіх мастакоў і наведвала шматлікія курсы. Каб развіваць сваё майстэрства, у 1886 годзе яна з'ехала ў Мюнхен вучыцца пад кіраўніцтвам тамтэйшых мастакоў. Як жанчына яна не магла паступіць у Акадэмію мастацтваў, таму вучылася ў прыватных школах жывапісу. Сама яна потым сцвярджала, менавіта ў Мюнхене навучылася маляваць. Там жа была створаная пераломная праца ў кар'еры Вольгі “Партрэт Пола Наўэна”. Гэтай працай яна паказала, што валодае не толькі выдатным майстэрствам, але і надзвычайнай уражлівасцю. Гэтая карціна была прадвеснікам яе вялікага таленту і адкрыла дзверы ў міжнароднае мастацкае асяроддзе.

M

ówiono o niej, że nie malowała oczu tylko spojrzenie, nie malowała ust ale uśmiech lub łkanie. Wszędzie potrafiła wytropić pełną niepokoju duszę i wydobyć duchowość wyrażającą się nawet w l udzkiej dłoni. Urodziła się w 1865 roku w Krakowie. Sztuki plastyczne były pasją Olgi od najmłodszych lat a jej talent artystyczny został szybko odkryty. Rodzice starali się zapewnić jej jak najlepsze wykształcenie – brała lekcje u najlepszych krakowskich artystów i uczęszczała na liczne kursy. By móc dalej rozwijać swój warsztat, w 1886 roku wyjechała do Monachium uczyć się pod okiem tamtejszych artystów. Jako kobieta nie mogła wstąpić do Akademii Sztuk Pięknych dlatego studiowała w prywatnych szkołach malarskich. Jak sama potem stwierdziła, to właśnie w Monachium nauczyła się malować. Tam też powstało przełomowe dzieło w karierze Olgi “Portret Paula Nauena”. Pokazała nim, że ma nie tylko świetny warsztat ale też niesamowitą wrażliwość. Obraz ten był zapowiedzią jej wielkiego talentu i otworzył drzwi do międzynarodowego środowiska artystycznego. ВЫБIТНЫЯ

Полькі

17


OLGA

Y

1898 годзе яна пераехала ў Парыж, дзе тварыла ўжо як свядомая мастачка, якая развівае свой стыль. Яна карысталася вялікім прызнаннем, дамагалася поспехаў, атрымлівала шматлікія ўзнагароды, дэманстравала свае працы на выставах у Еўропе і ЗША – на выставе ў Пітсбургу ў 1912 годзе разам з Клодам Манэ і Аўгустам Рэнуарам яна прадстаўляла Францыю. Яе працы характарызаваліся вытанчанасцю, загадкавасцю, эмацыянальнасцю. Крытыкі часам папракалі яе ў тым, што яны сумныя, аднак сама мастачка адказвала, што яе карціны не могуць адрознівацца ад яе самой. Жывапіс быў для яе самым важным, і яна цалкам аддавалася яму. Яна малявала старанна і вельмі павольна, а мадэлям, якія ёй пазіравалі, даводзілася праводзіць гадзіны ў нязручных позах.

W

1898 roku przeprowadziła się do Paryża, gdzie tworzyła już jako świadoma artystka rozwijająca swój styl. Cieszyła się dużym uznaniem, osiągała sukcesy, otrzymywała liczne nagrody, prezentowała swoje prace na wystawach w Europie i Stanach Zjednoczonych – na wystawie w Pittsburghu w 1912 roku, wraz z Claude’em Monetem i Augustem Renoirem reprezentowała Francję. Jej prace charakteryzowała subtelność, enigmatyczność, nastrojowość. Krytycy zarzucali jej niekiedy, że są smutne, jednak sama artystka odpowiadała, że jej obrazy nie mogę być inne niż ona sama. Malarstwo było dla niej najważniejsze i oddawała mu się całkowicie. Malowała dokładnie i bardzo powoli, a pozujący jej modele musieli spędzać w niewygodnych pozycjach wiele godzin.

18

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

19


OLGA

T

эмы сваіх прац яна шукала ў сваім атачэнні. Яе тэматычны рэпертуар – нацюрморт, інтэр'еры, пейзажы, аднак дамініраваў у яе мастацтве партрэт. Яе каляровая палітра была звужана да цёмнай гамы, у якой пераважалі карычневыя, зялёныя, шэрыя і чорныя адценні з акцэнтамі белага і ружовага тонаў. Незвычайнай вібрацыі фарбаў яна дасягала, выкарыстоўваючы дробныя плямы колеру. Як ніхто іншы, яна магла з дапамогай партрэта паказаць асобу чалавека. Ёй заўсёды хацелася захаваць праўду пра мадэль, таму яна не ўпрыгожвала партрэты. Яна засяроджвалася, перш за ўсё, на вачах, бо была перакананая, што там засяроджана ўсё ў чалавеку. Яе называлі мастачкай цішыні. Пра свае працы яна казала: “Мае карціны прыгожыя, таму што яны праўдзівыя, яны сумленныя, яны узвышаныя, у іх няма дробязнасці, няма манернасці, няма ашуканства. Яны ціхія і жывыя, і нібыта лёгкая заслона аддзяляе іх ад тых, хто на іх глядзеў. Яны знаходзяцца ў сваёй уласнай атмасферы”. Канец яе жыцця адзначыўся праблемамі са здароўем і фінансамі. Яна памерла ў Парыжы ў 1940 годзе.

T

ematów swoich prac szukała w otoczeniu. Jej repertuar tematyczny to martwa natura, wnętrza, pejzaże jednak domeną jej sztuki pozostawał portret. Jej paleta barw zawężona była do ciemnych tonów, zdominowanych przez brązy, zielenie, szarości i czerń z akcentami bieli i różów. Niezwykłą wibrację barw osiągała posługując się drobnymi plamkami koloru. Jak nikt inny potrafiła za pomocą portretu pokazać osobowość człowieka. Zawsze zależało jej na uchwyceniu prawdy o modelu dlatego nie upiększała portretów. Skupiała się przede wszystkim na oczach, wierząc, że tam koncentruje się wszystko w człowieku. Nazywana była malarką ciszy. O swoich pracach mówiła : „Obrazy moje wspaniale wyglądają, bo są prawdą, są uczciwe, pańskie, nie ma w nich małostkowości, nie ma maniery, nie ma blagi. Są ciche i żywe i jak gdyby je lekka zasłona od patrzących dzieliła. Są w swojej własnej atmosferze”. Koniec jej życia naznaczyły problemy zdrowotne i finansowe. Zmarła w Paryżu w 1940 roku.

Яна была прыроджанай адзіночкай. Яе майстэрні былі для яе не толькі месцам працы, але перш за ўсё крэпасцю, дзе яна хавала сябе ад свету. Była urodzonym samotnikiem. Jej pracownie były dla niej nie tylko miejscem pracy, ale przede wszystkim twierdzą, gdzie chroniła się przed światem. 20

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

21


KRYSTYNA

Першая жанчына, якая ў адзіночку здзейсніла марское кругасветнае падарожжа. Яхтсменка, падарожніца, інжынерка суднабудавання. Яе называюць “першай лэдзі акіянаў”.

Pierwsza kobieta, która samotnie opłynęła kulę ziemską. Żeglarka, podróżniczka, inżynier budowy statków. Nazywana “pierwszą damą oceanów”. 22

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

23


KRYSTYNA

P Сваё кругасветнае падарожжа яна расцэньвае не толькі як цікавую старонку свайго жыцця, але і як цяжкую штодзённую фізічную працу.

R

на выправілася 28 сакавіка 1976 года з порта Лас-Пальмас на Канарскіх выспах. Маршрут рэйса пралягаў праз Атлантыку, Панамскі канал, Ціхі акіян, Аўстралію і вакол Афрыкі. Праз 2 гады і пасля шматлікіх прыгодаў, 20 сакавіка 1978 года Крысціна Хайноўска-Ліскевіч завяршыла пятлю рэйса вакол свету паблізу Выспаў Зялёнага Мыса, прайшоўшы ў адзіночку 28.696 марскіх міль. Яе подзвіг занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

24

W

yruszyła 28 marca 1976 roku z portu Las Palmas na Wyspach Kanaryjskich. Trasa rejsu przebiegała przez Atlantyk, Kanał Panamski, Ocean Spokojny, Australię i wokół Afryki. Po 2 latach i licznych przygodach, 20 marca 1978 roku ChojnowskaLiskiewicz zamknęła pętlę rejsu dookoła świata w pobliżu wysp Zielonego Przylądka, przepływając samotnie 28 696 mil morskich. Jej wyczyn został wpisany do Księgi Rekordów Guinnessa.

Swój rejs dookoła świata uznała nie tylko za ciekawy rozdział w życiu, ale też całodzienną, ciężką pracę fizyczną.

ашэнне адправіцца ў адзіночку вакол свету яна прыняла без асаблівага страху. Яна патлумачыла гэта тым, што нават не магла ўявіць сабе, што можа здарыцца з ёй падчас падарожжа, таму была спакойная. Аднак гэты спакой гарантавала ёй, перш за ўсё, добрая падрыхтоўка, хоць яна і прызнае, што ёй не хапала цыркавых і канькабежных навыкаў, якія прыдаліся б для перамяшчэння па пастаянна вільготнай і слізкай падлозе яхты. Нягледзячы на мноства складаных і стрэсавых сітуацый, як напрыклад, страта радыёсувязі, прыступ мочакаменнай хваробы або ўцягванне на борт 90-кілаграмовага плыта ў шторм, яна адчувае сантымент да прыгожых таіцянскіх краявідаў, да людзей, якіх сустрэла на шляху, да кампаніі спадарожнікаў-дэльфінаў побач з яхтай, а таксама да сняданкаў з лятучых рыб, якія самі заскоквалі да яе на палубу.

S

amotnego opłynięcia kuli ziemskiej podjęła się bez większych obaw. Tłumaczyła, że nie potrafiła wyobrazić sobie, co mogło ją spotkać podczas rejsu, więc była spokojna. Spokój ten gwarantowało jej jednak przede wszystkim dobre przygotowanie, choć przyznaje, że brakowało jej umiejętności cyrkowych i łyżwiarskich, które okazały się niezbędne do poruszania się po wiecznie mokrej i śliskiej podłodze jachtu. Mimo wielu trudnych i stresujących sytuacji, jak np. utrata kontaktu radiowego, atak kamicy nerkowej, czy wciąganie 90-kilogramowej tratwy w czasie sztormu, ma sentyment do pięknych krajobrazów wysp Tahiti, ludzi napotkanych na trasie, towarzystwa delfinów pływających przy burcie, czy też śniadań z latających ryb, które same wskakiwały jej na pokład.

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

25


KRYSTYNA

H

арадзілася ў 1936 годзе ў Варшаве. Падзеі Другой сусветнай вайны ў выніку прывялі яе сям'ю ў Аструду. У гэтым невялікім мястэчку на Мазурах маленькая Крысціна адкрыла вялікія азёры і навучылася паруснаму спорту. Запал да гэтага віда спорту перайшоў у вучобу ў Гданьскім політэхнічным інстытуце на факультэце суднабудавання. На пытанне аб прычыне выбару такога незвычайнага для жанчыны ўніверсітэта яна адказвала: “Я добра разбіралася ў матэматыцы і фізіцы і адчувала, што мне падабаюцца караблі”. Падчас вучобы яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам – бліскучым канструктарам Вацлавам Ліскевічам. Менавіта ён спраектаваў яхту “Мазурэк”, на якой Крысціна здзейсніла кругасветнае падарожжа. Пасля вучобы яна ўладкавалася на Гданьскую суднаверф, дзе займалася праектаваннем і будаўніцтвам караблёў. Яна стала штурманам, а ў 1966 годзе – капітанам паруснай яхты. Перш чым адправіцца ў галоўны рэйс жыцця, яна здзейсніла шмат больш кароткіх, але таксама амбіцыйных рэйсаў. У 1975 годзе, прымаючы пад увагу яе досвед і адукацыю, Польскі саюз паруснага спорту абраў яе для адзіночнага кругасветнага плавання.

U

rodziła się w 1936 roku w Warszawie. Doświadczenia II wojny światowej ostatecznie sprowadziły jej rodzinę do Ostródy. W tej niewielkiej miejscowości położonej na Mazurach, mała Krystyna odkryła wielkie jeziora i nauczyła się żeglować. Zamiłowanie do żeglarstwa przekuła w studia na Politechnice Gdańskiej na Wydziale Budownictwa Okrętowego. Pytana o powód wyboru tak nietypowej dla kobiety uczelni odpowiadała: “Byłam dobra z matematyki i fizyki i czułam, że podobają mi się statki”. Na studiach poznała swojego przyszłego męża – znakomitego konstruktora Wacława Liskiewicza. To on zaprojektował jacht “Mazurek”, na którym Krystyna opłynęła świat. Po studiach zatrudniła się w Stoczni Gdańskiej, gdzie pracowała przy projektowaniu i konstrukcji okrętów. Zdobyła uprawnienia sternika jachtowego, morskiego oraz w 1966 roku jachtowego kapitana żeglugi wielkiej. Zanim wypłynęła w rejs życia, zrealizowała wiele krótszych, ale także i ambitnych rejsów. W 1975 roku, przez wzgląd na jej doświadczenie i wykształcenie Polski Związek Żeglarstwa wytypował ją do samotnego rejsu dookoła świata.

Пра што яна шкадуе? Яна не ажыццявіла экспедыцыю ў космас, і гэта адзінае, чаму яна зайздросціць, гледзячы на будучыя пакаленні. Czego żałuje? Nie zrealizowała wyprawy w kosmos i jest to jedyna rzecz, której zazdrości przyszłym pokoleniom. 26

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

27


Грамадская актывістка, Праведніца народаў свету, якая падчас Другой сусветнай вайны ратавала габрэйскіх дзяцей.

IRENA

Społeczniczka, Sprawiedliwa Wśród Narodów Świata, która podczas II wojny światowej ratowała żydowskie dzieci.

28

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

29


IRENA

Менавіта бацька прышчапіў ёй думку, што “кожнаму, хто тоне, неабходна падаць руку”, якой яна кіравалася да канца жыцця.

H

арадзілася ў 1910 годзе ў Варшаве. Маленькай дзяўчынкай яна вывучыла ідыш у таварыстве габрэйскіх пацыентаў супрацьсухотнага санаторыя, якім кіраваў яе бацька. Вывучала паланістыку ў Варшаўскім універсітэце. Яшчэ да Другой сусветнай вайны яна пачала працаваць у Дэпартаменце сацыяльнага забеспячэння, дзе вывучала праблемы адзінокіх маці, беспрацоўных і бяздомных.

30

P

rzyszła na świat w 1910 roku w Warszawie. Jako mała dziewczynka nauczyła się języka jidysz, przebywając w towarzystwie żydowskich pacjentów sanatorium przeciwgruźliczego, które prowadził jej ojciec. Studiowała polnistykę na Uniwersytecie Warszawskim. Już przed II wojną światową rozpoczęła pracę w Wydziale Opieki Społecznej, gdzie poznawała problemy samotnych matek, osób bezrobotnych i bezdomnych.

To ojciec zaszczepił w niej myśl, że “kazdemu, kto tonie nalezy podać rękę“, która przyświecała jej do końca życia.

R

на выйшла замуж за Анджэя Сэндлера, які падчас вераснёўскай кампаніі 1939 года трапіў у нямецкі лагер для ваеннапалонных і заставаўся ў ім да канца вайны. Падчас Другой сусветнай вайны, пасля стварэння ў 1940 годзе ў акупаванай немцамі Варшаве габрэйскага гета, Ірэна стала дапамагаць габрэйскім сем’ям ратаваць дзяцей. Яна арганізавала сабе і сяброўцы пасведчанні супрацоўніц санітарнай службы па барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі, гэта былі пропускі ў закрыты раён. Яна змяняла паходжанне габрэйскіх дзяцей на польскае і пераводзіла іх у польскія прытулкі і сем'і. Гэта былі вельмі эмацыйныя расставанні, без гарантый бяспекі.

W

yszła za mąż za Andrzeja Sendlera, który podczas kampani wrześniowej w 1939 roku trafił do niemieckiego obozu jenieckiego i pozostał w nim aż do końca wojny. Podczas II wojny Światowej, po utworzeniu w 1940 roku w okupowanej przez Niemców Warszawie getta żydowskiego, Irena zaangażowała się w pomoc żydowskim rodzinom w ocaleniu ich dzieci. Zorganizowała sobie i koleżance legitymacje pracowników kolumny sanitarnej zwalczającej choroby zakaźne, które były przespustką do zamkniętej dzielnicy. Zmieniała żydowskim dzieciom tożsamość na polską i przenosiła je do polskich przytułków i rodzin. Były to bardzo emocjonalne rozstania, bez gwarancji bezpieczeństwa.

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

31


IRENA

/

)T

зяцей вывозілі ў скрынях і мяшках хуткай дапамогай Гарадскіх санітарных устаноў, а немаўлят усыплялі. Выкарыстоўваліся таксама трамваі, якія праходзілі праз гета, пажарныя машыны, праходы праз падвалы дамоў, якія межавалі з будынкамі на “арыйскім” баку, і каналы. Ірэна Сэндлер і яе калегі таксама дапамагалі ва ўцёках з гета дарослым. У 1943 годзе яна стала кіраўніком дзіцячай секцыі Рады дапамогі габрэям (“Жэгота”) – польскай гуманітарнай падпольнай арганізацыі, якая з’яўлялася органам польскага ўрада ў выгнанні. Новыя і родныя прозвішчы выратаваных дзяцей яна запісвала на лістках, якія скручвала ў рулоны. Яна хавала іх у слоікі і закопвала ў садзе. У 1965 годзе яна была ўзнагароджана медалём Праведнікаў народаў свету. Яе кандыдатура двойчы вылучалася на Нобелеўскую прэмію міру. Яна памерла ў 2008 годзе.

D

zieci wywożono w skrzynkach i workach karetką Miejskich Zakładów Sanitarnych, niemowlęta natomiast usypiano. Wykorzystywano także tramwaje przejeżdżające przez getto, wozy strażackie, przejścia przez piwnice domów graniczących z budynkami po “aryjskiej” stronie oraz kanały. Irena Sendlerowa i jej współpracownicy pomagali także w ucieczkach z getta osobom dorosłym. W 1943 roku została kierowniczką referatu dziecięcego Rady Pomocy Żydom (”Żegota“) – polskiej humanitarnej organizacji podziemnej, będącej organem polskiego rządu na uchodźstwie. Nowe oraz rdzenne nazwiska ratowanych dzieci spisywała na kartkach, które zwijała w rulony. Ukrywała je między innymi w słoikach zakopywanych w ogrodzie. W 1965 roku została odznaczona medalem Sprawiedliwych Wśród Narodów Świata. Jej kandydatura była dwukrotnie zgłoszona do Pokojowej Nagrody Nobla. Zmarła w 2008 roku.

У 1943 годзе яна была арыштаваная Гестапа, аднак “Жэгоце” ўдалося яе вызваліць. W 1943 roku została aresztowana przez Gestapo, jednak “Żegocie” udało się ją uwolnić.

32

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

33


Выбітная хірург, трансплантолаг, аўтарка першай у Злучаных Штатах паспяховай трансплантацыі твару.

MARIA

Wybitna chirurg, transplantolog, autorka pierwszego w Stanach Zjednoczonych udanego przeszczepu twarzy. 34

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

35


MARIA

)T

T/

/

зякуючы ўпартай працы яна ўсё жыццё спраўлялася са, здавалася б, немагчымымі выклікамі. Ёй спатрэбілася 20 гадоў, каб падрыхтавацца да адной з першых у свеце амаль поўнай перасадкі твару. Яна нарадзілася ў 1950 годзе ў Краташыне ў Польшчы. Вывучала медыцыну ў Медыцынскім універсітэце ў Познані па спецыяльнасцях “Артапедыя” і “Траўматычнай хірургія”, асабліва яе цікавіла мікрахірургія. Медыцына была для яе натуральным выбарам, яна любіла дапамагаць людзям. У 1985 годзе яна з'ехала ў ЗША ў горад Луісвіл, штат Кентукі, дзе размяшчаўся самы вядомы ў той час у свеце цэнтр хірургіі рукі і мікрахірургіі. Штат Кентукі з вялікай колькасцю фермаў праходзіў у той час хуткую індустрыялізацыю, і яго жыхары толькі вучыліся абслугоўваць машыны, якія маласпрактыкаваным абразалі пальцы, рукі, ступні і нават ногі. Прафесар Сямёнаў прышывала іх назад.

D

zięki wytrwałej pracy, przez całe życie realizowała wyzwania z pozoru niemożliwe. Przygotowania prowadzące do jednego z pierwszych na świecie prawie całkowitego transplantu twarzy zajęły jej 20 lat. Urodziła się w 1950 roku w Krotoszynie, w Polsce. Studiowała medycynę na Uniwersytecie Medycznym w Poznaniu. Skończyła specjalizację z ortopedii i chirurgii urazowej, szczególnie interesowała ją mikrochirurgia. Medycyna była dla niej naturalnym wyborem, bo lubiła pomagać ludziom. W 1985 roku wyjechała do Stanów Zjednoczonych do miasta Louisville w stanie Kentucky, gdzie mieścił się najbardziej znany wtedy na świecie ośrodek chirurgii ręki oraz mikrochirurgii. Bogaty w farmy stan Kentucky przechodził wówczas szybką industrializację i jego mieszkańcy dopiero uczyli się obsługi maszyn, które niewprawnym obcinały palce, ręce, stopy, a nawet nogi. Prof. Siemionow przyszywała je z powrotem.

36

“Калі ты марыш, трэба быць упартым, і тады можна чагосьці дасягнуць. Нічога не адбываецца раптоўна”, – сцвярджае прафесар Марыя Сямёнаў. “Jak się ma marzenia, to trzeba być upartym i wtedy można coś osiągnąć. Nic nie dzieje się z dnia na dzień” – twierdzi prof. Maria Siemionow.

адчас паездак, арганізаваных "Лекарамі за мір", прафесар Сямёнаў дапамагала дзецям, у тым ліку ў Турцыі і Мексіцы, з апёкамі рук і твару. Трансплантацыі ўласнай скуры было недастаткова, каб выратаваць твар. “Мне здаецца, тады дзесьці падсвядома я пачала шукаць спосаб дапамагчы дзецям, асуджаным на жыццё без твару”, – успамінае яна. Будучы прафесарам на факультэтах пластычнай хірургіі, яна пачала праводзіць навуковыя і клінічныя даследаванні, прысвечаныя трансплантацыі. Менавіта яны сталі асновай для каманды прафесара Сямёнаў і многіх іншых медыцынскіх цэнтраў па падрыхтоўцы да перасадкі твару. Аперацыя патрабавала не толькі медыцынскіх ведаў, але таксама арганізацыі клінічнай лагістыкі працэсу і каманды выбітных хірургаў так, каб яны працавалі разам, а свае індывідуальныя амбіцыі адклалі ў бок. У 2008 годзе ў Кліўлендзе брыгада лекараў пад кіраўніцтвам Марыі Сямёнаў падчас 22-гадзіннай аперацыі перасадзіла 80% паверхні твару жанчыне, якая стала ахвярай агнястрэльнага ранення. У той час гэта была самая шырокая перасадка твару, якая патрабавала злучэння шматлікіх костак, мышцаў, нерваў і крывяносных сасудаў. Пацыентцы перасадзілі сківіцу разам з паднябеннем, верхнюю губу, шчокі, нос, ніжнія павекі, дзякуючы чаму яна магла самастойна дыхаць, гаварыць і есці, таксама ў яе аднавіліся смак і нюх. У 2014 годзе яна правяла ўнікальную перасадку твару мужчыне разам з усёй скурай галавы і яе валасяным покрывам – валасамі, бровамі, вейкамі і ўсімі цягліцамі. Апошнюю перасадку такога тыпу, якая дазволіла вярнуць усе функцыі твару, яна зрабіла ў траўні 2017 года самаму маладому ў свеце пацыенту, якому было амаль 20 гадоў.

P

odczas podróży organizowanych przez „Lekarzy dla Pokoju”, Prof. Siemionow pomagała dzieciom m.in. w Turcji czy Meksyku, które miały poparzone ręce oraz twarze. Przeszczepy własnej skóry nie wystarczały, aby uratować twarz. - Myślę, że gdzieś podświadomie zaczęłam wtedy szukać sposobu, jak można pomóc dzieciom, które są zdane na życie bez twarzy - wspomina. Jako profesor na wydziałach chirurgii plastycznej, zaczęła prowadzić badania naukowe i kliniczne poświęcone przeszczepom. Właśnie one stały się podstawą dla zespołu prof. Siemionow oraz wielu innych ośrodków medycznych, jak przygotować się do transplantacji twarzy. Operacja wymagała nie tylko wiedzy medycznej, ale też zorganizowania logistyki klinicznej procesu, i zespołu znakomitych chirurgów tak, by pracowali razem, a swoje indywidualne ambicje odłożyli na bok. W 2008 roku w Cleveland zespół lekarzy pod kierunkiem Marii Siemionow, podczas 22-godzinnej operacji przeszczepił 80 % powierzchni twarzy kobiecie będącej ofiarą postrzelenia. Była to wówczas najrozleglejsza transplantacja twarzy, wymagająca połączenia licznych kości, mięśni, nerwów i naczyń krwionośnych. Pacjentce przeszczepiono szczękę wraz z podniebieniem, górną wargę, policzki, nos, powieki dolne, dzięki czemu odzyskała zdolność samodzielnego oddychania, mówienia i jedzenia, a także zmysły smaku i węchu. W 2014 roku poprowadziła unikalny przeszczep twarzy mężczyźnie wraz z całą skórą głowy i jej owłosieniem – włosami, brwiami, rzęsami oraz wszystkimi mięśniami. Ostatni przeszczep tego typu, umożliwiający powrót wszystkich funkcji twarzy, wykonała w maju 2017 roku u najmłodszej na świecie osoby, niespełna 20-letniej.

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

37


MARIA

Ва ўсім свеце ўсяго толькі каля 40 пацыентаў, якія перанеслі перасадку твару. Прафесар Сямёнаў зрабіла тры такія аперацыі. Na całym świecie jest zaledwie ok. 40 pacjentów, którzy mieli przeszczep twarzy. Prof. Siemionow wykonała trzy takie operacje.

38

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

39


MARIA

C

ёння прафесар Сямёнаў з'яўляецца кіраўніком мікрахірургічных даследаванняў ва Універсітэце штата Ілінойс у Чыкага. Яна развівае дваццацігадовыя даследаванні хімерных клетак, якія на 50 адсоткаў належаць донару і на 50 адсоткаў рэцыпіенту і могуць зрабіць рэвалюцыю ў транспланталогіі, дапамагчы ў лячэнні многіх, часта невылечных захворванняў. Хімерная клетка не патрабуе ўвядзення імунадэпрэсантаў, якія руйнуюць арганізм, могуць прывесці да пухлін, зніжаюць імунітэт. Прафесар Сямёнаў распрацавала ў гэтай галіне некалькі метадаў лячэння для хвароб, для якіх няма лячэння або рэабілітацыі, такіх як мышачная дыстрафія Дзюшэна або саркапенія. Свае навуковыя даследаванні яна апісвае ў кнігах і публікацыях. Яна часта прыязджае ў Польшчу, чытае лекцыі і дапамагае адэптам хірургіі прайсці стажыроўку ў ЗША. Прафесар Марыя Сямёнаў сцвярджае: “Усе кнігі і медалі застануцца пасля нас, але галоўнае тое, што застанецца ў розумах маладых людзей, якіх мы натхнялі, бо гэта будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне”.

D

ziś prof. Siemionow jest kierownikiem badań mikrochirurgicznych na Uniwersytecie stanu Illinois w Chicago. Rozwija prowadzone już od 20 lat badania nad komórkami chimerycznymi, czyli w 50% należącymi do dawcy i w 50% do biorcy, które mogą zrewolucjonizować transplantologię i pomóc w leczeniu wielu, często nieuleczalnych chorób. Komórka chimeryczna nie wymaga podawania leków immunosupresyjnych, które niszczą organizm, mogą prowadzić do nowotworów, obniżają odporność. Profesor Siemionow opracowała w tej dziedzinie kilka terapii na choroby, na które nie ma lekarstwa czy rehabilitacji jak dystrofia mięśniowa Duchenne’a czy sarkopenia. Swoje badania naukowe opisuje w książkach i publikacjach. Często przyjeżdża do Polski, prowadzi wykłady i pomaga adeptom chirurgii w odbyciu staży w USA. Jak twierdzi: “Wszystkie książki i medale zostaną po nas, ale najważniejsze jest to co zostanie w umysłach młodych ludzi, których się inspirowało, bo to przekazywane będzie z pokolenia na pokolenie.”

За свае заслугі яна была ўзнагароджана адной з найвышэйшых польскіх дзяржаўных узнагарод – Камандорскім Крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы. Za swoje zasługi została nagrodzona jednym z najwyższych polskich odznaczeń państwowych, Krzyżem Komandorskim Orderu Odrodzenia Polski. 40

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

41


MARIA

Фізік і хімік. Першая і адзіная ў свеце жанчына, якая двойчы атрымала Нобелеўскую прэмію, а таксама адзіны навуковец, уганараваны ў дзвюх розных галінах прыродазнаўчых навук.

Fizyczka i chemiczka. Pierwsza i jedyna na świecie kobieta, która dwukrotnie otrzymała Nagrodę Nobla, a także jedyny naukowiec uhonorowany w dwóch różnych dziedzinach nauk przyrodniczych. 42

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

43


MARIA

Другую Нобелеўскую прэмію Марыя Складоўская-Кюры атрымала ў 1911 годзе па хіміі за адкрыццё новых элементаў: Палонія (Po) і радыя (Ra), вылучэнне чыстага радыя і вывучэнне хімічных уласцівасцяў радыеактыўных элементаў.

R

на была прызнаная вучонай усіх часоў брытанскім штотыднёвікам “Newscientist”. У пачатку XX стагоддзя Марыя СкладоўскаяКюры была адзінай жанчынай, якая ўдзельнічала ў сходах выбітных фізікаў і хімікаў – Сальвееўскіх кангрэсах – разам з зоркамі таго часу Альбертам Эйнштэйнам і Максам Планкам. З Эйнштэйнам яна сябравала, некалькі разоў яны разам выпраўляліся ў вандроўкі па швейцарскіх Альпах. Ён сцвярджаў, што яна была “адзіным не сапсаваным славай чалавекам у свеце”.

44

Z

ostała uznana uczoną wszechczasów przez brytyjski tygodnik „Newscientist“. Na początku XX wieku Maria Skłodowska-Curie jako jedyna kobieta uczestniczyła w spotkaniach wybitnych fizyków i chemików – Kongresach Solvaya – wraz ze sławami tamtych czasów Albertem Eisnteinem czy Maxem Planckiem. Z Eisnteinem przyjaźniła się, kilkukrotnie razem wybierali się na wędrówki po szwajcarskich Alpach. Twierdził on, że była „jedynym nie zepsutym przez sławę człowiekiem, ze wszystkich ludzi na świecie.“

W 1911 roku otrzymała drugą nagrodę Nobla z chemii za odkrycie nowych pierwiastków: polonu (Po) i radu (Ra), wydzielenie czystego radu oraz badanie właściwości chemicznych pierwiastków promieniotwórczych.

R

на нарадзілася ў Варшаве ў 1867 годзе. У тыя часы ў Польшчы, якая пасля падзелаў знаходзілася пад уладай Расіі, Прусіі і Аўстрыі, жанчыны не маглі вучыцца. Адзіным шанцам ажыццявіць мару быў дарагі пераезд у Парыж. Таму яна заключыла дамову са сваёй старэйшай сястрой: згодна з дамовай, спачатку ў Парыж ехала вучыцца Браніслава, а Марыя як гувернантка працавала на яе ўтрыманне. Пазней яны памяняліся ролямі, і дзякуючы гэтаму Марыя змагла пачаць адукацыю ў Сарбоне. Там яна вывучала фізіку (гэтую спецыяльнасць яна скончыла першай жанчынай у гісторыі) і матэматыку. Яна атрымала прызнанне ў навуковым асяроддзі і магчымасць супрацоўнічаць з найлепшымі навукоўцамі. У Парыжы яна пазнаёмілася з будучым мужам – П'ерам Кюры. У сваё вясельнае падарожжа яны адправіліся на роварах, парушаючы ўмоўнасці эпохі. Разам з П’ерам і Анры Бекерэлем у 1903 годзе яна атрымала Нобелеўскую прэмію па фізіцы за даследаванні феномену радыеактыўнасці, выяўленага Бекерэлем.

U

rodziła się w Warszawie w 1867 roku. W tamtych czasach w Polsce, znajdującej się pod zaborami Rosji, Prus i Austrii, kobiety nie mogły studiować. Jedyną szansą na spełnienie marzenia była kosztowna przeprowadzka do Paryża. Zawarła więc umowę ze swoją starszą siostrą, na mocy której najpierw Bronisława wyjechała na studia do Paryża, a Maria jako guwernantka pracowała na jej utrzymanie. Później zamieniły się rolami i dzięki temu Maria mogła rozpocząć edukację na Sorbonie. Studiowała tam fizykę, którą ukończyłą jako pierwsza kobieta w historii, oraz matematykę. Zyskała uznanie w środowisku i możliwość współpracy z najlepszymi naukowcami. W Paryżu poznała przyszłego męża - Pierra Curie. W swoją podróż poślubną wybrali się na rowerach łamiąc konwenanse epoki. Wspólnie z Pierrem oraz Henrim Becquerelem w 1903 roku zdobyła nagrodę Nobla z fizyki za badania nad odkrytym przez Becquerela zjawiskiem promieniotwórczości.

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

45


MARIA

M

арыя была першай жанчынай-прафесарам у французскай Сарбоне. Яна лічыла, што наяўныя дыдактычныя метады не служаць развіццю дзяцей, таму разам з сябрамі стварыла школу, дзе яны вучылі ўласных дзяцей, а заняткі праходзілі ў будынку Сарбоны. Адной з першых жанчын яна атрымала правы кіроўцы, каб дапамагаць салдатам на фронце. Падчас Першай сусветнай вайны яна сканструявала спецыяльныя невялікія рэнтгенаўскія апараты для хуткай дыягностыкі і ездзіла з імі ў палявыя шпіталі разам з дачкой і ваеннымі лекарамі. Дзякуючы гэтаму яна выратавала тысячы салдат ад ампутацыі рук або ног: рэнтгенаўскія здымкі дазвалялі дакладна выявіць і выцягнуць аскепкі снарадаў. Марыя Складоўская-Кюры памерла ў 1934 годзе ад лейкеміі, прычынай хваробы стала яе даследчая дзейнасць. Яна спачывае ў парыжскім Пантэоне як першая і адзіная жанчына, уганараваная такім чынам за навуковыя дасягненні. Яна таксама адзіная не францужанка па паходжанні, пахаваная ў гэтым месцы.

M

aria była pierwszą kobietą profesorem na francuskiej Sorbonie. Uważała, że stosowane metody dydaktyczne nie służą rozwojowi dzieci, dlatego wraz ze znajomymi utworzyła szkołę, w której uczyli własne dzieci, a zajęcia odbywały się w budynku Sorbony. Jako jedna z pierwszych kobiet zdobyła prawo jazdy, żeby pomagać żołnierzom na froncie. W trakcie I wojny światowej skonstruowała specjalne małe aparaty rentgenowskie umożliwiające szybką diagnostykę i jeździła z nimi do szpitali polowych wraz z córką oraz lekarzami wojskowymi. W ten sposób uratowała tysiące żołnierzy od amputacji rąk czy nóg - bo zdjęcia rentgenowskie umożliwiły precyzjne wykrycie i wyciągnięcie odłamków pocisków. Zmarła w 1934 roku na białaczkę, powodem chorobybyła jej działalność badawcza. Spoczywa w paryskim Panteonie jako pierwsza i jedyna kobieta uhonorowana w ten sposób za osiągnięcia naukowe. Jest również jedyną osobą nie będącą z pochodzenia Francuzką, która została pochowana w tym miejscu.

Яе адкрыцці сталі прарывам у барацьбе з ракам. Jej odkrycia stały się przełomem w walce z nowotworami.

46

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

47


WISŁAWA

Дзявятая жанчына ў свеце і першая полька, якая атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Яна сама прыдумляла новыя літаратурныя жанры, заснаваныя на пачуцці гумару, іроніі і гратэску.

Dziewiąta kobieta na świecie, a pierwsza Polka, która zdobyła Nagrodę Nobla w dziedzinie literatury. Sama wymyślała nowe gatunki literackie oparte na poczuciu humoru, ironii i grotesce. 48

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

49


WISŁAWA

H C

упрацоўнічала з многімі газетамі, часопісамі. Яна шмат пісала, але не ўсё публікавалася. Яна была членам Саюза польскіх літаратараў, ПЭН-клуба, а таксама ганаровым членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры. Яна была не толькі паэткай, але і літаратурным крытыкам, эсэісткай, перакладчыцай французскай барочнай паэзіі. Пачуццё гумару суправаджала яе і ў паўсядзённым жыцці, а выяўлялася, сярод іншага, у яе знакамітай любові да стварэння калажаў. Яны мелі форму паштовак, якія яна адпраўляла сябрам і знаёмым. З газетных выразак – як фатаграфій, так і тэкстаў – яна стварала незвычайныя мінімалісцкія кампазіцыі. Такія выразкі, зробленыя заўжды для канкрэтнага адрасата, адрозніваліся сюррэалістычным пачуццём гумару і трапнай дасціпнасцю.

“Кожны раз, калі я пішу, у мяне ўзнікае адчуванне, што нехта стаіць у мяне за спінай і адчайна крыўляецца. Таму я вельмі стараюся і пазбягаю, наколькі гэта магчыма, вялікіх словаў”, – казала яна.

spółpracowała z wieloma gazetami, czasopismami. Pisała dużo, ale nie wszystko było publikowane. Była członkiem Związku Literatów Polskich, Pen Clubu a także honorowym członkiem Amerykańskiej Akademii Sztuki i Literatury. Była nie tylko poetką ale także krytykiem literackim, eseistą, tłumaczem francuskiej poezji barokowej. Poczucie humoru towarzyszyło jej także w życiu codziennym a przejawiało się m.in. w jej słynnym zamiłowaniu do tworzenia kolaży. Miały formę pocztówek, które rozsyłała do przyjaciół i znajomych. Z wycinków gazet- zarówno zdjęć jak i tekstów - tworzyła niezywkłe minimalistyczne kompozycje. Takie wyklejanki skomponowane pod konkretnego adresata, charakteryzowały się surrealistycznym poczuciem humoru i trafnymi pointami.

“Zawsze, kiedy piszę, mam uczucie, jakby ktoś za mną stał i stroił błazeńskie miny. Dlatego bardzo się pilnuję i unikam, jak mogę, wielkich słów” – mówiła.

W

50

арадзілася ў 1923 годзе ў Правэнце. Яе паэтычны талент выявіўся яшчэ ў раннім дзяцінстве. Тады за кожны вершык, абавязкова смешны, бацька дарыў ёй дробную манетку. Падчас вайны яна вучылася ў падпольнай школе і, каб пазбегнуць высылкі ў Германію, уладкавалася служачай на чыгунку. Пасля Другой сусветнай вайны яна пачала вывучаць паланістыку ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, але праз некалькі семестраў перавялася на аддзяленне сацыялогіі. Матэрыяльныя праблемы прымусілі яе спыніць навучанне ва ўніверсітэце, аднак яна прымала актыўны ўдзел у літаратурным жыцці Кракава. У 1945 годзе быў апублікаваны яе першы верш “Шукаю слова”, а ў 1952 годзе быў выдадзены дэбютны зборнік яе вершаў пад назвай “Таму жывём”. З таго часу яна пісала пастаянна. У паэзіі яна найбольш любіла ўзносіць звычайныя падзеі да ўзроўню падзей выключных. Яе творчасць ззяе мудрасцю, святлом і выключным пачуццём гумару. Яна не любіла пафасу.

U

rodziła się w 1923 roku w Prowencie. Jej talent poetycki ujawnił się już we wczesnym dzieciństwie. Wówczas za każdy wierszyk, koniecznie zabawny, jej ojciec obdarowywał ją drobną monetą. W czasie wojny studiowała na tajnych kompletach, a chcąc uniknąć wywiezienia transportem do Rzeszy, została urzędniczką kolejową. Po II Wojnie światowej rozpoczęła studia polonistyce na Uniwersytecie Jagiellońskim w Krakowie, ale po kilku semestrach zmieniła kierunek na socjologię. Ze względów finansowych nie ukończyła studiów jednak brała czynny udział w życiu literackim Krakowa. W 1945 roku opublikowano jej pierwszy wiersz Szukam Słowa, zaś w 1952 roku został wydany jej debiutancki tomik wierszy zatytułowany Dlaczego Żyjemy. Od tamtej pory nieustannie tworzyła. W poezji najbardziej ceniła podnoszenie wydarzeń zwykłych do rangi wydarzeń wyjątkowych. Jej twórczość emanuje mądrością, błyskotliwością i wyjątkowym poczuciem humoru. Nie lubiła patosu.

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

51


WISŁAWA

Нобелеўскі камітэт прысудзіў Віславе Шымборскай Нобелеўскую прэмію “за паэзію, якая з іранічнай дакладнасцю дазваляе гістарычнаму і біялагічнаму кантэксту выяўляцца ў фрагментах чалавечай рэальнасці”. Komitet Noblowski przyznał Wisławie Szymborskiej Nagrodę Nobla „za poezję, która z ironiczną precyzją pozwala historycznemu i biologicznemu kontekstowi ukazać się we fragmentach ludzkiej rzeczywistości”.

52

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

53


WISŁAWA

R

на памерла ў 2012 годзе. Калі на Ракавіцкіх могілках у Кракаве пачыналася цырымонія пахавання паэткі, трубач на вежы Марыяцкага касцёла замест традыцыйнага хэйнала, што кожны дзень гучыць з вежы, сыграў мелодыю, напісаную да верша Шымборскай “Не бывае двойчы”.

Z

marła w 2012 roku. Gdy na Cmentarzu Rakowickim w Krakowie zaczynał się pogrzeb poetki, trębacz na wieży Mariackiej, zamiast tradycyjnego hejnału rozbrzmiewającego codziennie z tego miejsca o 12:00, zagrał melodię skomponowaną do wiersza Szymborskiej „Nic dwa razy się nie zdarza“.

Не бывае і ня будзе двойчы анічога з намі. Ў сьвет бяз вопыту прыходзім, паміраем навічкамі.

Nic dwa razy się nie zdarza i nie zdarzy. Z tej przyczyny zrodziliśmy się bez wprawy i pomrzemy bez rutyny.

Хай тупыя-раступыя вучні мы ў жыцьцёвай школе – ні зіме былой, ні лету не вярнуцца зноў ніколі.

Choćbyśmy uczniami byli najtępszymi w szkole świata, nie będziemy repetować żadnej zimy ani lata.

Немагчыма паўтарыць нам ані дня свайго, ні ночы, двух тых самых пацалункаў, рух паглядау з воч у вочы.

Żaden dzień się nie powtórzy, nie ma dwóch podobnych nocy, dwóch tych samych pocałunków, dwóch jednakich spojrzeń w oczy.

Хтось імя тваё учора вымавіў пры мне напеўна – быццам праз акно ў пакой мой ружа ўпала неспадзеўна.

Wczoraj, kiedy twoje imię ktoś wymówił przy mnie głośno, tak mi było, jakby róża przez otwarte wpadła okno.

Сёньня, калі ты са мною, скроні роспач мне сьціскае. Ружа? Што такое – ружа? Кветка? Можа, гэта камень?

Dziś, kiedy jesteśmy razem, odwróciłam twarz ku ścianie. Róża? Jak wygląda róża? Czy to kwiat? A może kamień?

Шго ж ты, горкая часіна, недарэчным страхам поўніш? Раз ты есьць – мінуць павінна, раз мінеш – дык і цудоўна.

Czemu ty się, zła godzino, z niepotrzebnym mieszasz lękiem? Jesteś – a więc musisz minąć. Miniesz – a więc to jest piękne.

Вось і ўсьмешкі ўжо сьвітаюць, згоду высьпеляць абдымкі... Так падобны мы з табою, а нібыта дзьве сьлязінкі.

Uśmiechnięci, współobjęci spróbujemy szukać zgody, choć różnimy się od siebie jak dwie krople czystej wody.

Пераклад Нiны Мацяш

54

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

55


OLGA

Выбітная пісьменніца і эсэістка. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2018 год і Міжнароднай Букераўскай прэміі 2018 года за раман “Бегуны”. Аматарка прыроды, жывёл і іншага чалавека.

Wybitna prozaiczka i eseistka. Laureatka Nagrody Nobla w dziedzinie literatury za 2018 rok oraz Międzynarodowej Nagrody Bookera za rok 2018 za powieść “Bieguni”. Miłośniczka natury, zwierząt i drugiego człowieka. 56

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

57


OLGA

P

кнігах Вольгі Такарчук аб’ектыўная і ўяўная рэальнасці аднолькава праўдзівыя. Аднак фікцыя, якую яна стварае, не высмактаная з пальца, бо калі яна піша, то павінна адчуваць яе ўнутры сябе самой. Шведская акадэмія навук уганаравала яе менавіта за “апавядальнае ўяўленне, якое з энцыклапедычным запалам паказвае перасячэнне межаў як форму жыцця”. Яна пачала тварыць яшчэ ў падлеткавым узросце. Аднак, перш чым назаўсёды прысвяціць сябе пісьменніцтву, яна займалася рознай працай – была нават пакаёўкай у адным з лонданскіх гатэляў. Калі яна атрымлівала Букераўскую прэмію, на ёй былі завушніцы, якія яна купіла на грошы, заробленыя 31 год таму ў Лондане. “Калі я пачула вердыкт журы і абсалютна не ведала, што сказаць, мне згадаліся гэтыя завушніцы. Іх гісторыя пэўным чынам замыкае маю гісторыю як пісьменніцы. А мы ўсе любім такія замкнёныя гісторыі, таму што яны даюць нам пачуццё сэнсу і задавальнення”.

W

książkach Olgi Tokarczuk rzeczywistość obiektywna i wyobrażona są równie prawdziwie. Tworzona przez nią fikcja nie jest jednak wyssana z palca, bo kiedy pisze, musi ją czuć wewnątrz siebie samej. Szwedzka Akademia Nauk uhonorowała ją właśnie za „narracyjną wyobraźnię, która z encyklopedyczną pasją reprezentuje przekraczanie granic jako formę życia”. Zaczęła tworzyć już jako nastolatka. Jednak zanim na dobre poświęciła się pisaniu imała się różnych prac – była nawet pokojówką w jednym z londyńskich hoteli. Gdy odbierała Nagrodę Bookera, miała na sobie kolczyki, które kupiła za pieniądze zarobione 31 lat wcześniej w Londynie. "Kiedy usłyszałam werdykt jury i zupełnie nie wiedziałam, co powiedzieć, przyszły mi do głowy te kolczyki. Ich historia w jakiś sposób zamyka moją historię jako pisarki. A wszyscy lubimy takie zamknięte opowieści, bo dają nam poczucie sensu i spełnienia".

58

/

Y

Як яна сама кажа: “Мяне зачароўвала ўсё перыферыйнае, эксцэнтрычнае, іншае, любыя адхіленні, хваробы, любыя віды супрацьпастаўлення гэтак званай норме”. Jak sama mówi: ”Fascynowało mnie wszystko, co peryferyjne, ekscentryczne, inne, wszelkie zaburzenia, choroby, każdy rodzaj kontestacji tzw. normy”.

укераўская прэмія, аднак, не закрыла гісторыю Вольгі як пісьменніцы. Нобелеўская прэмія вісела ў паветры. Інфармацыя пра яе прызнанне дайшла да пісьменніцы на нямецкай аўтастрадзе па дарозе на аўтарскую сустрэчу ў сувязі з нямецкамоўным выданнем “Якубавых кніг”. Шчыра здзіўленая, яна казала, што ведала, што піша добра, але не ведала, што піша на ўзроўні Нобелеўскай прэміі. Нарадзілася ў 1962 годзе ў Суляхове. Яе бацькі былі настаўнікамі: маці выкладала літаратуру і польскую мову, бацька працаваў у бібліятэцы. Прафесія пісьменніка, здавалася б, была вызначаная лёсам. Аднак яна не выбрала паланістыку. Скончыла Варшаўскі ўніверсітэт па спецыяльнасці “Псіхалогія”. Захопленая жаданнем выцягнуць людзей з хаосу мрояў, яна працавала ў псіхіятрычным шпіталі і псіхіятрычнай клініцы. Гэты досвед у спалучэнні з універсітэцкімі ведамі навучыў яе слухаць людзей і лепш разумець чалавечую псіхіку ва ўсёй яе складанасці. Дзякуючы гэтаму створаныя ёю персанажы – сапраўдныя і ўнутрана пераканаўчыя.

N

agroda Bookera nie zamknęła jednak historii Olgi jako pisarki. Nagroda Nobla wisiała w powietrzu. Informacja o jej przyznaniu dotarła do niej na niemieckiej autostradzie, w drodze na spotkanie autorskie w związku z niemieckojęzycznym wydaniem “Ksiąg Jakubowych”. Zupełnie zaskoczona mówiła, że wiedziała, że pisze dobrze ale nie wiedziała, że pisze na miarę Nagrody Nobla. Urodziła się w 1962 roku w Sulechowie. Jej rodzice byli nauczycielami – mama uczyła literatury i języka polskiego, tata pracował w bibliotece. Zawód pisarza zdawał się być jej przeznaczeniem. Nie wybrała jednak studiów polonistycznych. Ukończyła psychologię na Uniwersytecie Warszawskim. Niesiona chęcią wyciągania ludzi z chaosu urojeń pracowała w szpitalu psychiatrycznym oraz poradni zdrowia psychicznego. To doświadczenie, w połączeniu z wiedzą ze studiów, nauczyło ją słuchać ludzi i lepiej rozumieć ludzką psychikę w całej jej złożoności. Dzięki temu, budowane przez nią postacie są autentyczne i przekonujące wewnętrznie.

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

59


OLGA

Сама яна сцвярджае, што піша для таго, каб крыху ўстрывожыць людзей – каб яны пачалі пытацца пра тое, што дагэтуль было для іх відавочным. Ona sama twierdzi, że pisze po to, aby nieco ludzi zaniepokoić – aby zaczęli pytać o to, co do tej pory było dla nich oczywiste.

60

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

61


OLGA

R

на супраць класіфікацыі творцы па канкрэтных літаратурных жанрах, бо, на яе думку, гэта значна абмяжоўвае творчы працэс і выключае з яго ўсялякую эксцэнтрычнасць. У яе літаратурнай творчасці можна знайсці парабалічны, гістарычны, крымінальны раман, міфаграфічную прозу, эсэ, апавяданні, тэкставыя гібрыды і нават своеасаблівае даследаванне псіхалогіі падарожжаў. Яе літаратура насычаная рознымі кантэкстамі і адсылкамі да гісторыі, рэлігіі, міфалогіі, прыроды. Але, перш за ўсё, гэта паглыбленая, духоўная рэфлексія над станам сучаснага чалавека. Карысным інструментам працы для яе з’яўляецца польская мова. Па словах Такарчук, гэта адна з найбольш мясістых і адпаведных моў для выражэння складаных рэчаў, якая падтрымлівае тых, у каго ёсць пэўнае бачанне і яны ведаюць, што хочуць напісаць. Некаторыя з яе твораў дачакаліся тэатральных пастановак і экранізацый. Паводле рамана “Вядзі свой плуг праз косткі мёртвых” Агнешка Холанд зняла ў 2017 годзе фільм “След звера”, для якога Вольга Такарчук сама напісала сцэнар. Гэты раман таксама ўвайшоў у складзены “The Guardian” спіс 100 лепшых кніг XXI стагоддзя як цудоўнае спалучэнне трылера, камедыі і палітычнага трактата. Яна вегетарыянка, эколаг, феміністка і грамадзянская актывістка. Часцей за ўсё яе можна сустрэць у Вроцлаве, дзе яна жыве. Пасля атрымання Нобелеўскай прэміі пасажыры грамадскага транспарту ў Вроцлаве былі вызваленыя ад аплаты праезду, калі мелі пры сабе якую-небудзь кнігу набілісткі. Яна рэдка гаворыць пра сваё асабістае жыццё. Хоча, каб яе кнігі гаварылі за яе. Яны былі перакладзеныя на 37 моў, а над імі працавалі 94 перакладчыкі.

62

J

est przeciwna klasyfikowaniu twórcy w konkretnym gatunku literackim, co według niej znacznie ogranicza proces twórczy i wyklucza z niego wszelką ekscentryczność. W jej dorobku literackim znaleźć można powieść paraboliczną, historyczną, kryminalną, prozę mitograficzną, eseje, opowiadania, hybrydy tekstowe a nawet swoiste studium psychologii podróży. Jej literatura jest pełna różnych kontekstów i odniesień - do historii, religii, mitologii, natury. Przede wszystkim jednak to pogłębiona, duchowa refleksja nad stanem współczesnego człowieka. Pomocnym narzędziem pracy jest dla niej język polski, który zdaniem Tokarczuk - jest jednym z bardziej mięsistych i znakomitych języków do wyrażenia trudnych rzeczy, wspierający tych, którzy mają wizję i wiedzą, co chcą napisać. Niektóre z jej utworów doczekały się inscenizacji teatralnych i adaptacji filmowych. Na podstawie powieści „Prowadź mój pług przez kości umarłych”, Agnieszka Holland nakręciła w 2017 r. film „Pokot”, do którego Olga także napisała scenariusz. Powieść ta znalazła się także na przygotowanej przez „The Guardian” liście 100 najlepszych książek XXI wieku, jako wspaniała mieszanka thrillera, komedii i rozprawy politycznej. Jest wegetarianką, ekolożką, feministką oraz aktywną obywatelką udzielająca się społecznie. Najczęściej można ją spotkać we Wrocławiu, gdzie mieszka. Po otrzymaniu Nagrody Nobla pasażerowie komunikacji publicznej we Wrocławiu zostali zwolnieni z opłat za bilety, jeśli mieli przy sobie którąś z książek noblistki. Rzadko wypowiada się na temat swojego życia prywatnego. Woli, by mówiły za nią jej książki. Zostały one przetłumaczone na 37 języków, a pracowało nad nimi aż 94 tłumaczy.

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

63


Полькі аднымі з першых еўрапеек дамагліся выбарчых правоў. Яны паходзілі з розных слаёў грамадства, мелі розную адукацыю, розны досвед і палітычныя погляды, але аб’ядналіся пад агульнай мэтай – супраць выцяснення жанчын на ўзбочча грамадскага жыцця і іх ўраўнаванне ў правах.

POLSKIE SUFRAŻYSTKI ПОЛЬСКІЯ СУФРАЖЫСТКІ. ПЕРШЫЯ ДЭПУТАТКІ

Polki jako jedne z pierwszych Europejek wywalczyły sobie prawa wyborcze. Pochodziły z różnych środowisk, różniły się wykształceniem, doświadczeniem, poglądami politycznymi jednak przyświecał im jeden cel – sprzeciw wobec spychania kobiet na margines życia publicznego i ich równouprawnienie. 64

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

65


Polskie sufrażystki

K

арані эмансіпацыйнага руху жанчын у Польшчы сягаюць XIX стагоддзя, але ўзмацніўся ён з пачаткам XX стагоддзя. Полькі, як і жанчыны ва ўсім свеце, патрабавалі выбарчых правоў, доступу да адукацыі, магчымасці займацца рознымі прафесіямі, фінансавай незалежнасці. Аднак іх становішча было больш складаным, паколькі Польшча знаходзілася пад акупацыяй Прусіі, Расіі і Аўстрыі. Вострай праблемай для полек быў складаны доступ да адукацыі і дыскрымінацыя на глебе грамадзянскага права – яны не маглі выступаць у судзе, падпісваць дамовы, прымаць спадчыну. Без згоды мужа яны не маглі працаваць, а калі і працавалі, то не распараджаліся сваім заробкам. Яны не маглі падаваць на развод, а ў выпадку расстання права апекі над дзецьмі заставалася ў бацькі. Нават пасля смерці мужа яны былі пазбаўленыя права самастойна выхоўваць уласных дзяцей.

R

uch emancypacyjny kobiet w Polsce sięgał XIX wieku jednak na sile przybrał z początkiem XX wieku. Polki, jak i kobiety na całym świecie, domagały się praw wyborczych, dostępu do edukacji, wykonywania różnych zawodów, niezależności finansowej. Ich sytuacja była jednak bardziej skomplikowana ponieważ Polska była pod zaborami pruskim, rosyjskim i austriackim. Dotkliwym problemem Polek był utrudniony dostęp do edukacji oraz dyskryminacja na gruncie prawa cywilnego - nie mogły występować w sądzie, podpisywać umów, przyjmować spadków. Bez zgody męża nie mogły pracować, a jeśli pracowały nie dysponowały swoimi zarobkami. Nie mogły się rozwieść a w razie rozstania prawo do opieki nad dziećmi zostawało przy ojcu. Nawet po śmierci męża pozbawione były prawa do samodzielnego wychowania własnych dzieci.

66

Цывілізацыйныя змены прынесла Першая сусветная вайна, у ходзе якой полькі ваявалі са зброяй у руках у мужчынскай форме, працавалі ў выведцы і санітаркамі. Цаной, якую яны плацілі за такую дзейнасць, былі турмы, катаванні, а таксама смерці. Zmiany cywilizacyjne przyniosła I wojna światowa, podczas której Polki walczyły zbrojnie w męskich mundurach, pracowały w wywiadzie i jako sanitariuszki. Cena, jaką płaciły za taką działalność były więzienia, tortury, jak i śmierci.

B

айна паставіла жанчын у становішча, калі ім даводзілася браць на сябе многія традыцыйна мужчынскія ролі і абавязкі. І яны дасканала з гэтым справіліся. Гэты досвед даказаў, што яны вельмі добра выконваюць не толькі хатнія абавязкі, але і гатовыя актыўна ўдзельнічаць у аднаўленні дзяржавы, якая пасля 123 гадоў адсутнасці на картах свету 11 лістапада 1918 года аднавіла незалежнасць. Першыя выбары ў Заканадаўчы Сейм адбыліся 26 студзеня 1919 года. Па выніках выбараў 8 жанчын былі абраныя на пасады, якія да гэтага часу займалі мужчыны. Яны складалі толькі 2% ад агульнага ліку дэпутатаў. Спачатку было невядома, як іх называць: “posełki” (дэпутатшы), „posełkinie” (дэпутатэсы), “panie poseł” (спадарыні дэпутаты). Для іх не было назвы, але перад імі стаяла вялікая задача, паколькі ў якасці дэпутатак у іх былі новыя інструменты ўздзеяння і магчымасць дзейнічаць у большым маштабе. Яны былі рознага ўзросту, прадстаўлялі амаль усе палітычныя партыі – ад сацыялістаў да нацыянал-дэмакратаў. Яны мелі бліскучыя біяграфіі, займаліся грамадскай дзейнасцю: Габрыэля Баліцка-Іваноўска (1867-1962) была доктарам батанікі, Ірэна Касмоўска (1879-1945) пісала пад мужчынскім псеўданімам у газеце, Ядвіга Дзюбіньска (1874-1937) і Анна Пясецка (1882-1980) былі педагогамі, Марыя Мачыдлоўска (1886-1969) і Зоф'я Марачэўска (1873-1958) былі настаўніцамі, Зоф’я Сакальніцка (1878-1927) актыўна падтрымлівала адукацыю моладзі на польскай мове, Францішка Вільчковяк (1880-1963) – паланійная дзяячка.

W

ojna postawiła kobiety w sytuacji, w której musiały przejąć wiele tradycyjnie męskich ról i obowiązków. Wywiązały się z nich wzorowo. To doświadczenie dowiodło, iż świetnie radzą sobie nie tylko w prowadzeniu domów ale są gotowe do aktywnego udziału w odbudowywaniu państwa, które po 123 latach nieobecności na mapach świata, 11 listopada 1918 roku odzyskało niepodległość. Pierwsze wybory do Sejmu Ustawodawczego odbyły się 26 stycznia 1919 r. W ich wyniku osiem kobiet zostało wybranych na stanowiska do tej pory sprawowane wyłącznie przez mężczyzn. Stanowiły jedynie 2% ogólnej liczby posłów. Początkowo nie wiadomo było, jak je nazywać : “posełki”, “posełkinie”, „panie poseł”. Nie było dla nich nazwy, lecz stało przed nimi wielkie zadanie, gdyż jako posłanki miały nowe narzędzia wywierania wpływu i możliwość działania na skalę większą niż dotychczas. Były w różnym wieku, reprezentowały niemal wszystkie partie polityczne – od socjalistów po narodową demokrację. Miały świetne biografie, działały społecznie : Gabriela Balicka – Iwanowska (1867-1962) była doktorem botaniki, Irena Kosmowska (1879-1945) pisała pod męskim pseudonimem do gazety, Jadwiga Dziubińska (1874-1937) i Anna Piasecka (1882-1980) były pedagogami, Maria Moczydłowska (1886-1969) i Zofia Moraczewska (1873-1958) nauczycielkami, Zofia Sokolnicka (1878-1927) działaczką wspierającą edukację młodzieży w języku polskim, Franciszka Wilczkowiakowa (1880-1963) działaczką polonijną.

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

67


Polskie sufrażystki

Права галасаваць і балатавацца было прадастаўлена ім адразу пасля аднаўлення незалежнасці ў 1918 г. Такім чынам пастулаты польскіх суфражыстак былі ўлічаныя, і Польшча стала адной з першых еўрапейскіх краін, якія прадаставілі жанчынам актыўнае і пасіўнае выбарчае права. Prawo do głosowania i kandydowania przyznano im zaraz po odzyskaniu niepodległości w 1918 roku. W ten sposób ucieleśniły się postulaty polskich sufrażystek a Polska stała się jednym z europejskim prekursorów przyznania kobietom czynnego i biernego prawa wyborczego.

68

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

69


Polskie sufrażystki

R

ны звярталі ўвагу на тое, пра што мужчыны забываліся ў віры вялікай палітыкі, – на чалавека і на праблемы, актуальныя для кожнага грамадзяніна і кожнай польскай сям’і. Некаторыя ахвяравалі дзеля палітыкі навуковай працай, некаторыя – сямейным жыццём. Некаторыя засталіся ў ёй на доўгія гады, некаторыя сышлі пасля аднаго тэрміну, бо сутыкненне з жорсткай палітыкай аказалася занадта складаным досведам. Тым не менш, першы тэрмін працы Сейма з удзелам жанчын яны выкарыстоўвалі як маглі. Бо яны пайшлі туды не дзеля палітычнай кар’еры, а з пэўнай мэтай: змяніць жыццё не толькі жанчын, але і тых, хто мае патрэбу, занядбаных, забытых сацыяльных груп у Польшчы да лепшага. Ім было цяжка прабіцца са сваімі пастулатамі. Да іх не ставіліся дастаткова сур’ёзна, яны вымушаныя былі чакаць два гады, каб прасоўваць свае законапраекты. Нягледзячы на тое, што яны прадстаўлялі зусім розныя палітычныя асяроддзі, яны, тым не менш, супрацоўнічалі і стараліся гаварыць у адзін голас, уздымаючыся па-над партыйнымі падзеламі. У іх было адчуванне, што яны прадстаўляюць, у першую чаргу, жанчын, а ўжо пасля – свае партыі. Ім удалося ўнесці шэраг паправак і адпаведных часу змен у грамадзянскае, працэсуальнае, адміністрацыйнае права; у сістэму выхавання, адукацыі, сацыяльнага забеспячэння. Пачатак Другой сусветнай вайны перапыў надыходзячыя сацыяльныя перамены і працу, здзейсненую некалькімі пакаленнямі польскіх феміністак. Іх праца была завершана на шмат гадоў пазней.

Z

wracały uwagę na to, o czym mężczyźni zapominali w wirze wielkiej polityki – na człowieka oraz problemy istotne dla każdego obywatela i polskiej rodziny. Niektóre poświęciły dla polityki pracę naukową, niektóre życie rodzinne. Niektóre zostały w niej na wiele lat, niektóre wycofały się po jednej kadencji, gdyż zderzenie z twardą polityką okazało się zbyt trudnym doświadczeniem. Niemniej, pierwszą kadencję Sejmu z udziałem kobiet wykorzystały najlepiej, jak mogły. Poszły tam bowiem nie dla kariery politycznej, ale w konkretnym celu : zmienić życie nie tylko kobiet ale także potrzebujących, zaniedbanych, zapomnianych grup społecznych w Polsce na lepsze. Ciężko było im przebić się ze swoimi postulatami. Nie były traktowane dostatecznie poważnie, potrafiły czekać dwa lata na przeforsowanie swoich projektów ustaw. Mimo, że reprezentowały skrajnie różne środowiska polityczne, współpracowały jednak ze sobą i starały się mówić jednym głosem, ponad partyjnymi podziałami. Miały poczucie, że reprezentują przede wszystkim kobiety, potem swoje partie. Udało im się wprowadzić wiele usprawnień i unowocześnień do prawa cywilnego, procesowego, administracyjnego; do systemu szkolnictwa, edukacji, opieki społecznej. Wybuch II wojny światowej przerwał zachodzące przemiany społeczne i pracę wykonaną przez kilka pokoleń polskich feministek. Ich dzieło zostało dokończone dopiero wiele lat później.

Іх палітычная дзейнасць звычайна спалучалася з грамадскай – асветніцкай, дабрачыннай або апякунскай. Ich działalność polityczna połączona była zazwyczaj z działalnością społeczną – oświatową, charytatywną, czy opiekuńczą. 70

ВЫБIТНЫЯ

Полькі

71


Полькі ВЫБIТНЫЯ

Пераклад зроблены паводле выдання Copyright @ Ministerstwo Spraw Zagranicznych RP Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча Wydawca Ministerstwo Spraw Zagranicznych RP Departament Dyplomacji Publicznej i Kulturalnej

Выдавец Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча Дэпатрамент публічнай і культурнай дыпламатыі

Autorzy Аўтары Magdalena Majewska, Aleksandra Michalak, Maria Ślebioda Zdjęcia Фотаздымкі Polska Agencja Prasowa Польскае прэсавае агенцтва Narodowe Archiwum Cyfrowe Нацыянальны лічбавы архіў East News, Alamy, Adobe Stock ISBN 978-83-66213-55-5 Ilustracje Ілюстрацыі MUFU Creative House www.mufu.pl Projekt grafczny i skład Графічны дызайн і кампазіцыя cosmoz www.cosmoz.com.pl Druk Друк Legra sp. z o.o. Warszawa 2020

Варшава 2020


ВЫБIТНЫЯ

Полькі


Turn static files into dynamic content formats.

Create a flipbook
OutstandingPolishWomen-PL-BY by Przestrzeń_Kultury_Polskiej - Issuu