“Заўсёды мастацтва своечасовае і ў той жа час – ніколі”, – гаворыць герой восеньскага нумару SZTUKA, сусветна вядомы скульптар Міраслаў Балка.
У кожнага з нас сёння – сваё поле бітвы. Для Балкі гэта майстэрня. Мастак разважае пра вайну, свабоду, рабства і (не)жаданне змяніць свет.
На іншым полюсе – Малгажата Мірга-Тас, якая прадстаўляла Польшчу на сёлетнім Венецыянскім біенале. Мастачка імкнецца мяняць няўдалыя лёсы свету, здымаючы з яго злыя чары.
Памятайма: мастацтва не толькі пра выказванне маніфестацый. Мастацтва выбудоўвае прастору для рашэнняў.
Нумар, створаны ў час глабальных трансфармацый, утрымлівае аповеды пра траўмы і трывогі.
Пра што яшчэ распавядае новая SZTUKA? Камп’ютарныя гульні паводле “Агнём і мячом” ды “Крыжакоў” Генрыха Сянкевіча, польскае ваеннае кіно, кнігі пра дызайн і архітэктуру “з характарам”, вострыя фемінісцкія іголкі…
Услед за Малгажатай Міргай-Тас мы робім спробу зачараваць гэты свет, стварыць віртуальны прытулак, што дае надзею і перадых.