sztuka
мастацтва вельмі польскае
Калядны Special
sztuka Калядны Special Дух стар ога добрага Раст ва нія к не хоч а пас ял іцц а ў ваш ай хац е? Пак ліч ам яго раза м! Наш Кал ядны special — для доўг іх зім ов ых веч ар оў, каб медытав аць на рэт ра- паш тоўк і і ладзіць сям ейн ыя майс тар - клас ы па выраб е цац ак для ялінк і. То наз ап ашв айц е кал яр ов ую пап е ру, карал і, праж у, зал ат ыя ды срэбран ыя нітк і, рыхт уйц е печ ыв а ды перн ік і і гартайц е наш ы стар онк і…
Калядныя паштоўкі Сёння калядныя паштоўкі амаль сышлі ў нябыт. Іх гіс торыя пачалася ў Вялікабрытаніі ў першай палове ХІХ стагоддзя, і спачатку да паштовак як да сродку зносін ставіліся падазрона, бо, у адрозненне ад лістоў, зычэнні ў паштоўцы былі бачныя не толькі адрасатам. І ўсё ж, нягледзячы на першапачатковую непрыязь, паштоўкі сталі важнай часткай падтрымання сацыяльных і сямей ных адносін і папулярнай формай пажаданняў. У Польшчы кардонныя калядныя паштоўкі з’явілі ся напрыканцы XIX стагоддзя і канчатковую назву «pocztówka» атрымалі ў 1900 годзе дзякуючы Генрыку Сянкевічу. Традыцыя рассылання святочных пажадан няў стала папулярнай толькі ў 20-я гады XX стагоддзя. У гэты час вялізны выбар паштовак на Каляды і Новы год прапаноўвалі ўсе кніжныя і канцылярскія крамы ды кіёскі. Купляць паштоўкі «ўгаворвалі» нават аб’явы ў мясцовых газетах. Самыя старыя паштоўкі ўзніклі дзякуючы супрацоў ніцтву выдаўцоў, друкароў, мастакоў і фатографаў. Яны ствараліся ў тэхніцы літаграфіі, пазней — у светладруку і фотаафсеце. Вельмі часта паштоўкі ўпрыгожвалі творы вядомых мастакоў, напрыклад Леанарда Вінтароўскага. Папулярным матывам былі яслі, пры якіх замест вешчуноў былі выяўленыя фігуры польскіх уладароў — Яна II Сабескага, Яна Казіміра або Казіміра Вялікага. Чаго зычылі на навагодніх паштоўках? Часцей за ўсё здароўя, шчасця і спакою. Будзем спадзявацца, што традыцыя рассылання каляд ных паштовак не знікне цалкам і праз дзесяцігоддзі наступныя пакаленні вярнуцца да іх. • Паводле Gazeta Olsztynska.
1
sztuka Projekt specjalny
2
3
sztuka Калядны Special
Як убраць ялінку З кнігі «Ёлачныя аздобы» (выдавецтва Bluszcz, Варшава, 1926). Штогадовы клопат, а таксама вялікая радасць для баць коў і дзетак, — гэта думка пра тое, як упрыгожыць ялінку. Цацкі і аздобы, набытыя ў крамах, рэдка бываюць пры гожымі, акрамя таго — каштуюць дорага, ды і не ўсюды вы можаце іх знайсці. Таму найлепшае рашэнне — пад рыхтаваць уласнаруч усё, чым хочаце ўбраць каляднае дрэўца. Гэтая прыемная і няцяжкая праца напоўніць час доўгіх зімовых вечароў і, як вынік, дасць задаваль ненне мець прыгожа апранутую ялінку па цане некаль кіх набытых аздоб. У жаданні ўвасобіць гэтую думку і дапамагчы тым, у каго фантазіі не хопіць на стварэнне
4
маляўнічых і эфектных цацак, у гэтай кнізе мы даём прыклад упрыгожанняў натуральнага памеру з даклад ным апісаннем іх вырабу ў спадзяванні зрабіць свой унёсак, каб у польскіх дамах заззяла ялінка, прыхароша ная ўласнаручна, прыгожая і сапраўды хатняя. Матэрыялы, неабходныя для вырабу ўпрыгожанняў, тан ныя і набываюцца лёгка: гэта каляровая папера, салом ка, яечная шкарлупіна і пацеркі. Для лепкі выкарыстоўваюць клейстар з жытняй мукі, які заварваюць гарачай вадой, або вельмі шчыльную арабскую камедзь. Шкарлупіну ад яек можна атрымаць наступным чынам: на двух процілеглых кончыках яйка шпількай праколваюцца дзірачкі — адна вялікая, другая меншая. Трэба прыкласці яйка да рота з таго боку, дзе маленькая дзірачка, і моцна падзьмуць — тады з проці леглага боку павольна выйдзе ўсё змесціва (прыдатнае, зрэшты, для выкарыстання на кухні). Памятайце, што вы павінны ўлічваць памер елачкі і ўпрыгожанняў, бо няма нічога больш брыдкага за мале нечкую ялінку, абвешаную вялізнымі цацкамі. Наш першы клопат — усталяваць дрэва так, каб яно по тым не перавярнулася. Маленькае дрэва размяшчаем на крэсле альбо нізкім стале, якія варта прыкрыць каля ровай альбо белай тканінай. А вялікую елку мы ставім прама на падлогу — на падстаўку альбо прыціскаючы дрэва да зямлі якімі-небудзь цяжкімі прадметамі для падтрымання раўнавагі. Цацкі на дрэве павінны быць развешаны раўнамерна, а пачынаць прыбіраць елку варта з размяшчэння свечак. Затым прывязваем да галінак падрыхтаваныя ўпрыго жанні, імкнучыся размясціць іх так, каб вырабы аднаго колеру былі побач. Калі галіны дрэўца вельмі густыя, некаторыя з іх можна нахіліць, павесіўшы на іх штосьці цяжкое, напрыклад яблыкі. Ніткі дробных караляў можна развесіць па ўсёй ялінцы, больш буйныя пацеркі размясціце на ніжніх га лінках. Ствол можна ўпрыгожыць белай расцярушанай ватай, якую варта прысыпаць борнай кіслатой. Гэта найтанней шы спосаб імітаваць снег (крамны штучны снег дарагі і лёгка запальваецца). Напрыканцы пакрываем ялінку ад чубка да долу зала тымі і срэбранымі ніткамі. Калі вам падаецца, што на святочным дрэўцы не хапае фарбаў, можна завязаць ва кол кожнага ліхтарыка банцік з гафрыраванай паперы — каралавай, блакітнай ці памаранчавай. Але ўсе банцікі павінны быць аднаго колеру. Маленечкія ялінкі, прызначаныя для размяшчэння на абедзенным стале, можна ўпрыгожыць толькі банцікамі са стужак, снегам і залатымі ніткамі.
5
sztuka Калядны Special
Смаколікі на Каляды «12 калядных страў» — нібы тое самае печыва «мадлен» з «Пошукаў страчанага часу» Марсэля Пруста. Атмасфернае відэа ўтрымлівае дух ціхага сямейнага свята, дзе галоўнае месца займаюць традыцыі, смакі і водары, якія многія з нас памятаюць з дзяцінства, хай сабе традыцыйныя беларускія калядныя стравы кры ху адрозніваюцца ад польскіх — у нас гатавалі куццю, пяклі блінцы замест варэнікаў, а месца кампоту займаў журавінавы кісель.
6
Капустка, бурачкі, разынкі, грыбы, рыба, мёд, арэхі… Агнешка Крэнгліцка, рэстаратарка, тэлевядоўца, аўтарка кніжак з польскай кухні, вандруе мясцовым кірмашом з элегантным шэрым кошыкам і распавядае пра свае па купкі: — Раз на год палякі па ўсёй краіне кладуць у кошыкі ад ны і тыя ж прадукты. Толькі адзін раз на год мы гатуем калядную вячэру. І гатуем мы амаль адны і тыя ж стравы. Мёд мы купляем для радасці, але таксама для здароўя, бо цяпер сезон прастуды, а мёд абавязкова нас абароніць.
7
Ёсць мяды вясновыя, восеньскія, больш рэзкія на смак. А яшчэ нам спатрэбяцца квашанні. Ёсць квашаная капус та і бурачная закваска. Зіма — цяжкі час. Тут уся справа ў тым, каб ежу можна было захаваць, таму мы сушым, ква сім або вэндзім. Гэтыя працэсы надавалі смак, але гэта таксама спосаб захоўвання. Добра сушыцца, напрыклад, мак, ён захоўваўся да зімы, але валодаў таксама магічнымі ўласцівасцямі — ад маку засынаюць. І ўсе тыя стравы, якія мы гатуем на Каляды, традыцыйна мелі нейкае сімвалічнае значэнне. Мак мог
sztuka Калядны Special
перанесці нас бліжэй да нашых памерлых, да людзей з іншасвету — у гэтым быў сэнс, таму мак мусіць быць на стале. Павінны быць арэхі, бо ў іх схаваная таямніца. А таксама сухафрукты — яблыкі і грушы — мы прыгатуем з іх кампот. Мак набліжае нас да продкаў, і гэтаксама працуюць гры бы: імі таксама можна атруціцца, а ў лесе можна заблу каць. У многіх дамах карпа ядуць толькі раз на год — напярэ дадні Калядаў. Я лічу, што гэта памылка, бо гэта цудоўная рыба — вельмі сакавітая, мяккая, мае фантастычны смак. Але ўсё залежыць ад таго, як яна разводзіцца. І калі гэта карп з невялікіх сажалак, які павольна гадуецца на ўлас ным корме, то ён напраўду вельмі смачны. На калядную вячэру мы падаем вельмі шмат рыбных страў, таму што рыба — гэта посная страва, а ў нас посная вячэра. Па стоў у Польшчы было вельмі шмат, таму мы сталі спецы ялістамі па рыбных стравах, асабліва па прэснаводнай рыбе. Але адна марская рыба — селядзец — несумненна найважнейшая. Бо селядцы былі даступныя пастаянна. Салёныя селядцы выдатна захоўваліся, іх можна было везці ў цэнтр краіны, а яшчэ яны былі даволі танныя. Ну а атлантычныя селядцы, такія вельмі тлустыя, мясістыя, — цудоўная рыба. Усе прадукты, з якіх мы гатуем калядную вячэру, былі тут заўсёды. Нашы продкі таксама выкарыстоўвалі караняплоды — моркву, буракі, цыбулю або капусту, якая выдат на захоўваецца. Свежая ці квашаная, яна такая карысная для здароўя. І вось у нас ёсць прадукты з поля, саду, вады і лесу. Ме навіта такім чынам традыцыйна трэба гатаваць калядную вячэру. *** Варацца бурачкі ды бульба, смажыцца карп, крышыцца капуста, у духмяным алеі марынуецца селядзец з цыбу ляй… Разам са сваёй сям’ёй — пляменніцай Каяй, дачкой Тоняй і сынам Каятанам — пані Крэнгліцка гатуе і распа вядае пра кожную страву, якая падаецца на стол: — Вячэру мы пачынаем з селядцоў. Селядцы ў алеі з цы буляй і селядцы з грыбамі, таксама з цыбуляй. І вараная бульба. Раней селядцы, якія мы сёння гатуем з аліўкавым алеем, падавалі з рапсавым або ільняным алеем халод 8
нага адціскання з вельмі інтэнсіўным смакам. А селядцы падаюць з грыбамі, мёдам, арэхамі — салодка-салёныя, і гэта вельмі прыгожая кампазіцыя. Яна выдатна спалуча ецца з гарачай бульбай. Але перад падачай селядцоў мы ломім аплатку. І гэта вельмі важна! Нават у дамах, не звязаных з Касцёлам, людзі наўзаем ломяць аплатку, якая сімвалізуе хлеб і мусіць яднаць нас. Мы павінны мірыцца пры ламанні аплаткі — гэтак жа, як мы дзелімся хлебам, каб рабіць гэта ўвесь наступны год. Наступная страва — боршч: посны, салодкі, духмяны, кіс лы. Гэты кіслы смак мы атрымліваем, дадаючы бурачную закваску або лімон, а слодыч — дадаючы малінавы сіроп. А да баршчу — «вушкі», маленькія варэнікі з грыбной начынкай. Важна, каб цеста для іх было як мага больш да лікатнае. А боршч — празрысты, гэта так элегантна. Колер напраўду вельмі інтэнсіўны. Варэнічкі кладуць у талерку і заліваюць баршчом, і гэта нясе ў сабе некаторую рызыку для абруса, бо абрус на калядным стале звычайна белы, а пад абрус мы кладзём сена. Раней варажылі адно аднаму: ці доўгае будзе жыццё, ці шчаслівае. Калі сцяблінка сена была доўгая і зялёная, гэта было найлепшае прадказанне. Цяпер чарга рыбы па-грэцку — смажанай рыбы. У за лежнасці ад дома яе могуць смажыць у паніроўцы або
без паніроўкі. Рыба пад слоем гародніны, смажанай з цыбуляй, памідорамі, з дадаткам молатай папрыкі. Карпа па-габрэйску мы таксама падаем на калядную вячэру. Цяпер на стол падаецца посная капуста. Яна крыху падобная да бігасу, але гэта не бігас, бо ў ёй няма мяса, і гэта ўжо наша сёмая страва. Дарэчы, вельмі важна лі чыць стравы падчас вечара, іх заўсёды вельмі шмат, але гэты лік змяніўся. Раней гэта было 3, ці 5, ці 9 у вельмі заможных дамах — заўсёды няцотная колькасць. Цяпер мы падаём 12 страў. Магчыма, у памяць аб дванаццаці апосталах або 12 месяцах у годзе. У любым выпадку разам з маслам, хлебам, вадой на стале заўсёды выходзіць больш за 12 страў. Посная капуста гатуецца з квашанай і салодкай капусты, яна паволі тушыцца са слівамі, гры бамі, чырвоным віном, вялікай колькасцю спецый. Яна вельмі насычаная. Смажаны карп! Паніраваны ў яйках і сухарах і смажаны на топленым масле — тады ён мае арэхавы смак. А най смачней — дадаць крыху хрэну і выціснуць троху лімонна га соку. Магія, якая дазваляе мець поўны кашалёк, — луска карпа. Калі луску з каляднага карпа пакласці ў гаманец, ён заўсёды будзе поўны. На Каляды трэба пакаштаваць кожную страву, бо тады ўсе гэтыя стравы мы зможам есці цэлы год ці нават даўжэй. Наступная страва — варэнікі з капустай і грыбамі — папу лярная ў польскіх дамах круглы год. Накрываючы на стол, мы ставім адзін пусты прыбор — для заблуднага вандроўніка або для тых, хто сышоў. Мы заўсёды згадваем іх за калядным сталом. Яны заўсёды побач з намі. Менавіта разам з імі мы і святкуем. Цёплая фасоля ў салодкім мядова-цытрынавым соусе — простая страва з Любліншчыны. На калядны прысвятак мы падаём стравы сялянскай кухні, таму тут, магчыма, Наступная страва — кампот з сухафруктаў — ратуе нам жыцці. Наш сродак для стрававання. Чарнасліў вельмі добра дапамагае справіцца з усёй каляднай вячэрай, а яна напраўду сытная. Чарнасліў мае крыху дымны смак, таму што часта падчас сушкі сухафрукты адымліва лі. У Францыі, адкуль кампот родам, гэта страва з садаві ны ў густым сіропе. У нас ён стаў напоем, тут больш вады. Кампот найлепшы на смак, калі яго добра ахаладзіць. Макавы крэм і пясочнае печыва з апельсінавай цэдрай... Мак заўсёды з’яўляецца пад канец, і гэта слодыч каляд най вячэры. Могуць быць клёцкі з макам, можа быць ма ковец, можа быць куцця з макам і сухафруктамі, вядомая на Усходзе. Усе гэтыя стравы мы гатуем гэтаксама, як гатавалі іх на шы бабулі і прабабулі. Вельмі важна захаваць гэты хатні, нязменны спосаб… няма асаблівай вытанчанасці. Але на смак гэта сапраўды прыгожая гарманічная страва. Акрамя таго, гэта мае сім валічнае значэнне, бо фасоля — гэта ўраджайнасць. І ў гэтым сэнс — падабраць усе прадукты і ўсе стравы для каляднай вячэры. Каб яны азначалі дабрабыт, ураджай насць, здароўе для ўсіх на наступны год. 9
*** Расповед сям’і Крэнгліцкіх, без сумненняў, натхніць вас на новыя кулінарныя калядныя традыцыі, дык паспра буйце прыгатаваць селядзец з фундуком, мёдам і грыба мі ці макавы крэм з пясочным печывам — падрабязныя рэцэпты вы знойдзеце ў канцы фільма. Вясёлых свят і смачных Калядаў!
sztuka Калядны Special
Кракаўскія шопкі Традыцыя стварэння батлеек да сёння застаецца ў Польшчы важнай часткай калядных традыцый. Польскі адпаведнік беларускага слова «батлейка» — «шопка» (ад нямецкага schoppen — хлеў). Аднак менавіта кракаўская батлейка займела сваю ўнікальную традыцыю і вобразнае ўвасабленне. Гэта багата ўпрыгожаная, шматузроўневая арнаментаваная канструкцыя ў форме вежы з лёгкіх, недаўгавечных матэрыялаў. Важна, што архітэктурна яна спасылаецца на адметнасці Кракава: у яе структуру звычайна ўпісваюцца мініяцюрныя элементы гістарычнай гарадской забудовы. Стылёвая разнастайнасць кракаўскіх касцёлаў стала для стваральнікаў батлейкі крыніцай натхнення. Усё робіцца з адной высокай мэтай: яна павінна служыць годным месцам для прадстаўлення вялікай таямніцы Нараджэння Сына Божага. Характэрнай асаблівасцю кракаўскіх батлеек з’яўляюцца сцэнкі з фігурамі Святой Сям’і, Трох Каралёў, а таксама з героямі легенд (Кракаўскім Лайконікам, Вавельскім Цмокам ці з панам Твардоўскім — вядомым чарнакніжнікам). Першыя батлейкі былі створаны ў сярэдзіне ХІХ цеслярамі і мулярамі з ваколіц Кракава. Гэта была для іх дадатковая праца ў мёртвы будаўнічы сезон. У святочныя дні яны хадзілі са сваімі батлейкамі па хатах. З часам паўсталі цэлыя сямейныя дынастыі, якія займаліся вытворчасцю батлеек, а сярод муляраў і будаўнікоў у горадзе пачала фармавацца асобная гільдыя майстроў батлейкі. Існавалі два віды батлейкі: маленькія, без тэатра, прызначаныя для елак, і вялікія, даўжынёй да трох метраў, прыстасаваныя да ігры пераноснага лялечнага спектакля са спецыяльна напісанымі тэкстамі і музыкай. Традыцыя батлейкі знікла ў гады Першай сусветнай вайны. Толькі ў 1937-м быў арганізаваны першы конкурс на найпрыгажэйшую кракаўскую батлейку, што выклікала адраджэнне традыцыі. Праўда, звычай граць батлейкі не адрадзіўся, але з’явіўся звычай будаваць батлейкі спецыяльна да спаборніцтва. Музей Кракава з 1946 года праводзіць конкурс кракаўскіх батлеек, у якім прымаюць удзел як прафесійныя батлейшчыкі, так і аматары. На падставе гэтай калекцыі можна лёгка прасачыць развіццё і змены, што адбываюцца ў батлейкавым мастацтве: напрыклад, пастаянна з’яўляюцца постаці, якія сімвалізуюць наш час або нагадваюць пра юбілеі і важныя падзеі мінулага. Кракаўскія батлейкі атрымалі міжнароднае прызнанне ў 2018 годзе: яны былі ўключаныя ў рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO. 10
• На першай старонцы вокладкі: Кракаўская шопка, выкананая Маркоўскімі, пераможца 68 конкурсу Кракаўскіх шопак у 2010 годзе, самая высокая шопка ў гісторыі конкурсу (501 см). Фота Анджэя Атрэмбскага. • Калядная паштоўка з Кракава 1932 года. • Парад шопак на кракаўскім кірмашы. Снежань 2015. Фота Ежы Бэрэшкі. • Шопка Мажэны Длужнеўскай у Стрэлецкім парку. Кракаў. 2017. Фота Анджэя Атрэмбскага.
11