Ёсць лета, ёсць спякота! Але паспрабуйма пашукаць прахалоды і самоты ў гарах – тут бывалі амаль усе найважнейшыя літаратурныя зоркі, і нам таксама ажно карціць выбрацца туды ж.
Згодна з запаветам паэта, не парушым спакою соннай вады ў лагчыне, а толькі пройдземся з ветрам сцежкамі польскіх пісьменнікаў па Закапанэ і бліжэйшым Падхалі. Калі вы яшчэ не бачылі, як палымнее Татраў каменная карона, запрашаем вас у дарогу.