Сардэчна вітаем вас у трэцім нумары праекта “Гарадскія літаратурныя прагулянкі”. На трэці шпацыр мы хацелі б запрасіць вас у Труймяста – тры гарады (Гданьск, Гдыня і Сопат) на беразе Балтыйскага мора, так што з надвор’ем можа быць па-рознаму. Смела бярыце з сабою цёплыя шкарпэткі, цёмныя акуляры, дажджавік, крэм ад сонца, параван і ёмістую торбу для добрых кніг. Так, гэта рэгіён кантрастаў. Мы паплывём, паедзем, а калі згубімся (памятайма, што ў XVI стагоддзі ганзейскі Гданьск быў большы за Парыж!) – сустрэнемся ля Нептуна, як падказвае нам традыцыя.