Гэтым разам мы едзем на ўсход, у самы вялікі і самы дынамічны горад па правым беразе Віслы – у Люблін. Тут цягам стагоддзяў суіснавалі розныя супольнасці і культуры, а назва горада – паводле “Хронікі” Вінцэнта Кадлубка – паходзіць ад імені яго заснавальніцы Юліі, сястры Юлія Цэзара. Спраўдзім, што думаюць пра гэта фокуснікі на вузкіх вулачках люблінскага Старога горада і якія яшчэ сакрэты там хаваюцца.
Ёсць у Любліне пуп свету і пеўнік на вежы, але вакол таксама дзеяцца дзеі.