Кракаў – горад літаратуры, і гэта не лозунг, а факт – прэстыжны тытул “Горад літаратуры ЮНЕСКА” быў нададзены ў 2013 годзе, то-бок ужо 10 гадоў таму. Што гэта значыць? Горад прасоўвае і распаўсюджвае класічную літаратуру, шукае сляды былых эпох, але таксама клапоціцца пра творцаў новага пакалення, падтрымлівае кніжныя крамы, кнігароў і выдавецтвы, стварае прыязную для чытачоў прастору – адным словам, чуйнуе. Літаратурныя сцежкі ствараюць тут шчыльны суплёт, і так нам у гэтай блытаніне ўтульна, што мы запрашаем вас на прагулянку.