Прыйшоў час апошняй прагулянкі ў нашай серыі літаратурных даведнікаў. Якой яна будзе? Хочацца, каб восеньскай і цёплай, поўнай гукаў лета і добрых спадзяванняў у дажджлівыя часы няпэўнасці. Мы выпраўляемся ў горад з надзвычай багатымі прамысловымі традыцыямі, у сталіцу польскага кіно, што стаіць на 18 рэках, аніводная з якіх, насуперак шматлікім легендам, не перадала яму сваёй назвы – у Лодзь.
Пакажам сябе на славутай Пётркоўскай, але таксама пакруцімся па завулках і пашукаем зацішныя кніжныя куткі. Паехалі! У Лодзь нам і дарога!