Сёлета Прастора польскай культуры хоча запрасіць усіх аматараў літаратуры ў падарожжа – мы будзем вывучаць Польшчу, вяртацца ў вядомыя мясціны і пракладваць новыя дарогі слядамі аўтараў і аўтарак, герояў і гераінь найлепшых польскіх (дый не толькі!) кніг. Шчыра спадзяёмся, што нашы парады дапамогуць чытачам скласці ўласную мапу знаёмства з краінай і спіс літаратуры на будучыню. Вядома, найсмачнейшыя кніжныя кавы мы таксама згадаем.
Пачынаем са сталіцы. Варшава мае такую стракатую літаратурную гісторыю, што пасля кожнай прагулкі тут хочацца сунуць у кніжку нос, і а праз гэта кніжны мур расце, расце, расце… Што вынікае таксама з амаль поўнага разбурэння горада падчас Другой сусветнай вайны – пільнаму чытачу хочацца ведаць, як усё выглядала раней.