”Мастакі, каралі і духоўныя аўтарытэты” - галерэя заступнікаў 2025 года, у лік якіх увайшлі мастачка Вольга Базнаньска і скульптар Францішак Душэнька, рэжысёр Войцех Ежы Хас, пісьменнікі Стэфан Жэромскі, Антоній Слонімскі, Марыя Паўлікоўска-Яснажэўска і набеліят Уладзіслаў Станіслаў Рэймант.
У рубрыцы «Постаць» – «нязручны каралевіч паэзіі» Збігнеў Герберт, чыё 100-годдзе з дня нараджэння мы адзначаем сёлета. Вечны вандроўнік, «варвар у садзе», таямнічны Пан Когіта – Герберт меў мноства абліччаў і іпастасей, але заўсёды заставаўся верным сваім маральным прынцыпам і каштоўнасцям.
”Па-за нормамі і ўнутры стылю” – ікона ар-дэко Тамара Лэмпіцка, мастачка – прота-феміністка, што адмовілася ад традыцыйнай схемы, паводле якой аголеная жанчына выяўляецца выключна для асалоды мужчынскага погляду. Карціны Лэмпіцкай натхняюць сучасных модных дызайнераў, а жанчыны ў застылых позах з ледзянымі непранікальнымі позіркамі становяцца прататыпамі многіх фатаграфічных вобразаў – у стылі Vogue.
”Варшаўская кінамелодыя” – поьс